- •Ад аўтараў
- •І. Назоўнік
- •Адкажы!
- •Чым зрабіўся табе непрыгодны
- •Іі. Прыметнік
- •Ііі. Займеннік
- •У звечарэлай цішыні Паверыць снегу хрупаткому, Глядзець на сонныя агні – і не зайздросціць анікому.
- •Іv. Дзеяслоў
- •V. Стылістыка простага і складанага сказа
- •VI. Парадак слоў у сказе
- •Vіi. Стылістычныя асаблівасці сказаў з аднароднымі членамі
- •Viіі. Варыянты форм, звязаных з кіраваннем
- •Iх. Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі
- •Х. Асаблівыя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення. Рытарычныя фігуры
VI. Парадак слоў у сказе
Практыкаванне 69. У наступных прыкладах дайце ўсе варыянты словапарадку. Вылучыце тэму і рэму ў кожным з варыянтаў; адзначце змены сэнсу; пакажыце, якія з варыянтаў маюць нейтральны характар і якія – экспрэсіўны. Узор: Сяргей накіраваўся ў камандзіроўку; У камандзіроўку накіраваўся Сяргей; Накіраваўся Сяргей у камандзіроўку.
1) Лета мы збіраліся правесці на Нарачы. 2) Спартсмен трэніраваўся доўга і ўпарта. 3) Позна ўвечары Мікола выехаў у Гомель. 4) Сяброўка дастала мне рэдкую кнігу. 5) Мінфін абяцаў не затрымліваць зарплату настаўнікам. 6) Зборнік вершаў выйшаў у выдавецтве “Беларусь”.
Практыкаванне 70. Адзначце памылкі, звязаныя з парушэннем парадку слоў у сказе, выпраўце іх.
1) Сцены ўпрыгожваюць плакаты і флажкі. 2) Цякучасць кадраў нараджае няўважлівыя адносіны адміністрацыі. 3) Абмяркоўвалася пытанне аб падрыхтоўцы да выбараў Цэнтральнай выбарчай камісіі. 4) У раён прыехаў інструктар для падрыхтоўцы спецыялістаў па барацьбе з сельскагаспадарчымі шкоднікамі сярод мясцовых жыхароў. 5) У вершах ужываюцца звароты да неадушаўлёных прадметаў з мэтаю ўзмацнення іх выразнасці і эмацыянальнасці. 6) Шостую частку сваёй зарплаты на праезд у транспарце прыдзецца аддаць мінчанам. 7) Сем платформ абсугоўваюць некалькі сот чалавек. 8) Прасторныя лоджыі абрамляюць экраны з арміраванага шкла. 9) Дзіцячы кабінет “Вавёрачка” прымае дзяцей пасля капітальнага рамонту. 10) У вялікім выбары маецца біжутэрыя для жанчын замежнай вытворчасці. 11) У магазінах з’явіліся каляскі для дзяцей рознага колеру. 12) Настрой навучэнцаў узняла выступленне настаўніка. 13) Як правіла, крысталы з пераважна іоннымі сувязямі адрозніваюцца высокай тэмпературай плаўлення. 14) Зараз здаецца прадукцыя з першага прад’яўлення ад 80 да 95 працэнтаў. 15) Мінскаму аўтазаводу для камплектацыі машын прадпрыемствы краін СНД пастаўляюць вялікую колькасць найменняў дэталяў. 16) Жывёльны арганізм вітаміны атрымлівае са знешняга асяроддзя разам з кормам. 17) Адразу пасля вайны ўвесь наш народ даведаўся пра гераічную барацьбу супраць захопнікаў маладой камсамольскай арганізацыі. 18) Але ж многія гаспадаркі мараць яшчэ толькі аб стопудовых ураджаях. 19) У гэтай кнізе сабраны апавяданні для дзяцей пісьменніка Івана Навуменкі. 20) Мой душэўны стан раніцай першага студзеня апісваць, думаю, не варта. 21) Назіранні над моваю маленькіх дзетак. 22) Асабліва гнеўныя пратэсты выклікалі выступленні пасла ў краінах Азіі. 23) Ад’езд госця з В’етнама. 24) Яны паведамляюць аб атрыманні карэспандэнцыі з вялікім спазненнем. 25) Падобныя факты тлумачацца безадказнасцю, некрытычнымі адносінамі да недахопаў начальніка грузавога ўпраўлення. 26) На першы погляд усе гэтыя гісторыі з падарункамі настаўнікам могуць падацца прыватным выпадкам. 27) У старажытных дакументах падобнага роду тэрмін адсутнічае. 28) На кожным з ста гектараў ён даў слова атрымаць па 45 цэнтнераў спелага зерня.
Vіi. Стылістычныя асаблівасці сказаў з аднароднымі членамі
Практыкаванне 71. Зрабіце стылістычны аналіз урыўкаў з твораў Якуба Коласа і Янкі Брыля. Дайце стылістычную характарыстыку спалучэнняў сказаў з аднароднымі членамі. Вызначце экспрэсіўны характар выкарыстання аўтарам аднародных членаў сказа, якія тыпы сувязі паміж аднароднымі членамі ўжыты ў гэтых урыўках.
І) Малюнкі родныя і з’явы!
Як вы мне любы і цікавы!
Як часта мілай чарадою
Вы ўстаяце перада мною!
І так панадна смеяцеся
Жывою баграю ў лесе,
І златабляскімі снапамі
Праменняў-стрэлаў над раллямі
І брыльянцістаю расою,
Калі гарачаю касою
Скрозь лісцяў сетачкі-аконцы
На ёй заззяе ціха сонца,
Яе так песціць, так кахае,
Па ёй вясёлкі рассыпае!
Я бачу роўныя пакаты
Палёў за Нёманам, іх шаты –
Аўсоў палоскі, лавы жыта,
Што морам золата разліта;
І грэчак белыя абрусы,
І лесу два крыла, як вусы,
І цёмны роў, вадой прабіты,
Такі зацяты і сярдзіты;
Ядлоўцаў шэрыя аблогі,
Дзе белы мох, сівец убогі
Пясочак жоўты засцілаюць
І дзе зайцы прыпынак маюць.
Я чую шум рознагалосы
Лясоў, лугоў, дзе звоняць косы
У часе дружнай касавіцы;
Я чую громы навальніцы,
І шум глухі буйных дажджоў
І песні звонкія палёў
І ціхі плач ускрай магілы.
Даўно заціх іх гоман мілы,
Даўно ўсё змоўкла і прапала.
Іх толькі памяць захавала.
ІІ) Міхал з Антосем сваю душу
Дарогай цешылі нямала.
Прад імі Случчына ляжала,
Старонка міла і багата.
Народ, відаць, жыў панавата,
Прынамсі добра і заможна,
Па ўсім аб гэтым судзіць можна:
Па ветраках, такіх удумных,
І па абэржах гэтых, гумнах,
Па старасвецкіх азяродах,
Па гарбузах на агародах,
Па тытуню і па садочках,
Дзе хаты ніклі бы ў вяночках.
А тыя ліпы ці таполі!
Такіх не бачылі ніколі:
Развіслы, тоўсты, сакавіты,
Гамоняць з небам – паглядзі ты!
* * *
Усё прыцягала іх увагу:
Ці ўстрэнуць родную сярмягу –
І людзі простыя так ветлы,
І погляд добры іх і ветлы
Так да душы і прынікае
І сэрца цешыць і ласкае;
Ці хутарочак пападзецца,
Ну, як знаёмы, усміхнецца!
Ці гэта вёска з ветракамі
І з прыдарожнымі крыжамі, –
Усё так павабна, так адметна,
І ўсё вітала іх прыветна,
Бы тая блізкая радня.
ІІІ) Дубовыя бочкі – звонкія, літыя – моцна стаяць на зямлі. Кошыкі зялёныя, лазовыя, і белыя, з карэння. Рашоты напамінаюць духмянасць свежай мукі, ражкі – гарачы, масляны пах аладак. Вазы, скрынкі, мяхі, у якіх парасяты. Несціханы, няўмольны парасячы віск. Неабходны смурод. Грузавыя машыны стаяць асобна, легкавыя і матацыклы – таксама. Сельпоўскія грузавікі з каляровай стракатасцю шырпатрэба – ад газавай хусцінкі да чорных, непераможных ботаў. Вязкі і “ніткі” сухіх грыбоў. Колькі працы і радасці, красы роднай прыроды ў гэтым моцным, здаровым, хвалюючым водары! Сала аполкамі. Буйныя светла-карычневыя яйкі. Жоўценькае масла.
Практыкаванне 72. У наступных прыкладах адзначце тыповыя памылкі спалучэння аднародных членаў сказа. (Спалучэнне ў якасці аднародных членаў сказа рэчыўна неаднародных паняццяў, лексічна неспалучальных аднародных членаў сказа, спалучэнне ў якасці аднародных членаў відавых і родавых паняццяў, кіруемае слова аднесена ў розныя рады аднародных членаў і інш.)
1) У паляўнічых гаспадарках вядзецца падрыхтоўка паляўнічых для знішчэння ваўкоў і асоб, адказных за правядзенне гэтага мерапрыемства. 2) На полі працавалі пяць коней і дзесяць калгаснікаў. 3) У. В. Жырыноўскі: “Мая маці была руская, а бацька – юрыст”. 4) Міліцыяй былі затрыманы жанчыны і пяць асоб каўказскай нацыянальнасці. 5) Умовы крэдытавання і валютных аперацый асвятляюцца ў спецыяльных выпусках газеты, лекцыях і брашурах, дакладах і часопісах. 6) Неабходна не толькі звярнуць увагу на веды стажораў, але і іх практычныя навыкі. 7) Вялікае памяшканне цырка будзе ўніверсальным: у ім можна будзе праводзіць не толькі цыркавыя відовішчы, але арганізоўваць вялікія канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы, сходы. 8) Нашы выпускнікі павінны быць прафесіяналамі высокага класу, ведаючымі не толькі сваю вузкую спецыяльнасць, але і валодаючымі добрымі ведамі вядучых галін навукі. 9) За кароткі тэрмін у горадзе пабудаваны не толькі новыя школа, бальніца, а таксама драматычны тэатр і бібліятэка. 10) Статыстычныя дадзеныя прыведзены ў шэрагу газетных публікацый: артыкул, карэспандэнцыя, нарыс, заметка. 11) Была створана камісія, якой было даручана каардынаваць і кіраваць усімі работамі. 12) У нарадзе прынялі ўдзел рэдактары вядучых газет і жанчыны, а таксама студэнты і маладыя мінчане. 13) Добрае ўражанне пакідае другое апавяданне пісьменніка, больш цікавае па зместу і якое несумненна прынясе карысць чытачу. 14) Удзельнікі сходу прынялі наступныя абавязацельствы: 1) зніжэнне сабекошту прадукцыі, 2) павысіць прадукцыйнасць працы, 3) палепшыць якасць прадукцыі. 15) Вучоба паляводаў, замацаванне ўчасткаў, падбор папярэднікаў – усё гэта неабходна правесці да пачатку веснавой сяўбы. 16) У якасці матэрыяла для рамана пісьменнік выкарыстаў сямейныя архівы, мемуары, літаратурныя крыніцы і розныя іншыя афіцыйныя дакументы. 17) Шмат крытычных заўваг і каштоўных прапаноў было ўнесена ў ходзе абмеркавання пытання. 18) Гэта пытанне асвятляецца ў кнігах і лекцыях, газетах і брашурах, дакладах і часопісах.
Практыкаванне 73. Растлумачце памылкі ў спалучэнні аднародных членаў, зрабіце стылістычную праўку.
1) Лепшымі агратэхнічнымі тэрмінамі асенняй сяўбы ва ўмовах раёна з’яўляецца: для жыта па менш угноеных глебах з 20 жніўня па 1 верасня, па добра ўгноеных глебах – з 25 жніўня па 1 верасня. 2) Трэба толькі хутчэй закончыць церабленне і пярвічную апрацоўку, давесці ўвесь лён да ладу, каб сваечасова і якасную прадукцыю здаць дзяржаве. 3) Саўгас “Краснапольскі” запрашае на сталую працу майстра па перапрацоўцы гародніны і адзінокіх рабочых мужчын і жанчын. 4) У працу трэба як мага больш уключыць людзей і коней, якія б займаліся уборкай бульбы. 5) На зваротным шляху сябры зноў заязджалі ў Тарасаўку, дзе бавілі час у бясконцых гутарках, размовах і ўспамінах. 6) Аўтобус мае высокія падножкі і нізкія дынамічныя паказчыкі. 7) З песнямі і весялосцю моладзь прыехала на будоўлю. 8) Мэтазгодны падвесныя пакрыцці, прымацаваныя да вінтоў і якія дазваляюць перакрыць вялікія пралёты. 9) Тысячы новых машын, абсталявання, прыбораў, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі ўступяць у строй. 10) Гарачая баталія на лёдзе змянілася пасляматчавым ажыўленнем у раздзявалках, дзе па старой добрай спартыўнай традыцыі нядаўнія сапернікі абменьваліся майкамі з эмблемамі сваіх клубаў і ўражаннямі. 11) На століках загадзя былі расстаўлены кандытарскія вырабы, торты, пячэнне і пернікі, якія школьныя ўмельцы зрабілі самі. 12) Затаіўшы дыханне, слухаюць вучні расказ. Перад іх вачыма паўстаюць старонкі мінулага, гераізм нашых людзей, іх адданасць сваёй Радзіме. 13) Выхаваўчая работа, мастацкая самадзейнасць, яркія частушкі, сатырычныя куплеты, песні, п’есы – усё накіравана на тое, каб працаўнікі калгаснай вытворчасці маглі пасля работы весела адпачыць. 14) Мэта гутаркі – агульнае знаёмства з асноўнымі правіламі бяспекі руху на вуліцах горада і якую шкоду прыносіць парушэнне гэтых правіл. 15) У брашуры расказваецца аб дзіцячых хваробах і аб мерах барацьбы з імі, як захаваць здароўе і папярэдзіць хваробу. 16) У горадзе пабудаваны не толькі новыя школы, бальніцы, а таксама драматычны тэатр і іншыя культасветныя ўстановы. 17) Пытанне на выканкаме разбіраліся розныя: аб рабоце лазні, дзейнасць рамбудканторы, аб падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы, персанальныя справы. 18) Вялікая значнасць чарговай сустрэчы паміж мінскімі дынамаўцамі і бабруйскім “Шыннікам” не толькі была ў ачковым багажы, але і ў псіхалагічным аспекце.
Практыкаванне 74. Прачытайце прыклады і дайце стылістычную характарыстыку выкарыстання злучнікаў і прыназоўнікаў пры аднародных членах.
1) Толькі ліха сну не мае і не спіць, ды прадзе бяда ліхая сваю ніць (Я. Колас). 2) Хіба што зрэдку рыпне студня, кіўнецца стромкі журавель, ды скрозь прастор адзін бязлюдны, ды снегу томячая бель (Я. Колас). 3) Варон на свеце многа, ды некаму страляць (Я. Купала). 4) Я слухаў, слухаў, ды цярпення не стала слухаць перахвалкаў (Я. Купала). 5) Некаторыя лататы хацелі даць, ды пасажыры скемілі, у чым справа, ды за каўнер, ды за зброю (М. Лынькоў). 6) Цяжка з віхрам жыцця біцца, горш як з бурай хвойцы ў полі, дый цяжэй жыцця пазбыцца, а яшчэ цяжэй – нядолі (Я. Купала). 7) Я падыходзіў пад вас разы са два, дык там пуста (К. Чорны). 8) Што ж да Рыбака, дык каторы ўжо раз за вайну яго ратавалі ногі (В. Быкаў). 9) І ўсё ў гэтым чалавеку было рудым – і яркая каўбойка, і калматая чупрына, і густыя калючыя бровы (М. Лынькоў). 10) І тут убачыла ў вадзе сябе – свой твар, апушчаныя абапал шчок валасы і вочы… і стала неяк асабліва радасна, і крышачку сорамна, і крышачку смешна … і страшнавата (Я. Брыль). 11) Ну, гэта наогул нейкі выключны чалавек. І шчыры, і паслухмяны, і акуратны, і клапатлівы, і дзелавы, і спагадлівы (Я. Сіпакоў). 12) Жнівень прыйшоў і сюды – на пшанічныя ўзгоркі і ў даліны з багатым ільном, – калгасны жнівень з вострым хлебным пахам і з песенным сакатаннем жняярак, гулам камбайнаў і грузавых аўтамашын (Я. Брыль). 13) І рэчка, і неба, і гуллівы, несціханы шчэбет птушак ці самавіты, высокі гул самалёта, ідылічны покліч пастушынай трубы ці голас заўсёды чамусьці няўпэўненага і хрыпатага піянерскага горна – усё цяпер напоўнена вялікім і глыбокім сэнсам, радасным рытмам вечна маладой бадзёрасці, зноў і бясконца свежай прыгажосцю (Я. Брыль). 14) Мы стаялі і стаім за арганізацыю калектыўнай бяспекі, за супрацоўніцтва ўсіх дзяржаў і народаў (З газеты). 15) Мы знаем: ісці яшчэ доўга да Мінска па цяжкай дарозе, па снезе, па ручаінах, па травах, вільготных і цёплых (П. Панчанка). 16) А ён гаварыў і гаварыў: аб агульнасці інтарэсаў чалавецтва, аб магутнасці яго культуры, аб будучыні, аб сусветным капітоліі, аб мільёнах чалавечых вачэй, якія з надзеяй пазіраюць на гэты капітолій (М. Лынькоў).
