- •Ад аўтараў
- •І. Назоўнік
- •Адкажы!
- •Чым зрабіўся табе непрыгодны
- •Іі. Прыметнік
- •Ііі. Займеннік
- •У звечарэлай цішыні Паверыць снегу хрупаткому, Глядзець на сонныя агні – і не зайздросціць анікому.
- •Іv. Дзеяслоў
- •V. Стылістыка простага і складанага сказа
- •VI. Парадак слоў у сказе
- •Vіi. Стылістычныя асаблівасці сказаў з аднароднымі членамі
- •Viіі. Варыянты форм, звязаных з кіраваннем
- •Iх. Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі
- •Х. Асаблівыя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення. Рытарычныя фігуры
Iх. Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі
Практыкаванне 86. Параўнайце настуныя паралельныя сінтаксічныя канструкцыі і дайце іх семантыка-стылістычную ацэнку.
1) Пісьменнік прачытаў рукапіс і напісаў рабочую рэцэнзію. 2) Пісьменнік, прачытаўшы рукапіс, напісаў рабочую рэцэнзію. 3) Прачытаўшы рукапіс, пісьменнік напісаў рабочую рэцэнзію. 4) Пісьменнік закончыў чытанне рукапісу і прыступіў да напісання рабочай рэцэнзіі. 5) Калі пісьменнік прачытаў рукапіс, ён змог напісаць рабочую рэцэнзію. 6) Пасля прачытання рукапісу пісьменнік напісаў рабочую рэцэнзію. 7) Напісанне рабочай рэцэнзіі пісьменнікам стала магчымым пасля прачытання рукапісу.
Прыдумайце свае варыянты наступных сказаў, выкарыстаўшы ўсе магчымыя паралельныя сінтаксічныя канструкцыі:
1) Карэспандэнт пабываў на месцы здарэння і напісаў заметку. 2) Журналіст вывучыў праблему і напісаў артыкул. 3) Студэнт прачытаў канспект лекцый і пайшоў на экзамен. 4) Эканамічны форум праходзіў у Швейцарыі і прыцягнуў увагу усёй сусветнай грамадскасці. 5) Айчынны вытворца яшчэ не ўмацаваўся ва ўмовах свабоднага рынку і паслаблены інфляцыяй.
Практыкаванне 87. Адзначце памылкі, якія ўзніклі пры ўжыванні дзеепрыметных словазлучэнняў. Адрэдагуйце сказы, выкарыстоўваючы паралельныя сінтаксічныя канструкцыі.
1) Прыведзеныя факты ў дакладзе сведчаць аб вялікіх поспехах айчыннай медыцынскай навукі. 2) Нічога іншага, рухаўшага б справу наперад, ніхто з крытыкаў праекта не прапанаваў. 3) У такім жа становішчы, як і жыхары Адрыі, знаходзіліся жыхары навакольных паселішчаў і ферм, адрэзаных паводкай і ратуючыхся на дахах дамоў, пагражаючых у любы момант абваліцца. 4) Арыштаваны непакоіўся аб сям’і, узятай пад нагляд паліцыяй і якую ён пакінуў без сродкаў да існавання. 5) У руках у рэжысёра кадры з новай кіналенты, здымаючайся на кінастудыі “Беларусьфільм”. 6) Існаваўшае да гэтага часу становішча ў галіне выкарыстання электравозаў не задавальняе ўжо ўзросшым патрабаванням транспарту. 7) Накіроўваемых студэнтаў на практыку неабходна забяспечыць падрабязнай праграмай праходжання практыкі і дакладна распрацаванай спецыялістамі інструкцыяй. 8) Створаныя звенні па вырошчванню гародніны прыступілі да апрацоўкі пасеваў. 9) Узятыя абавязацельствы па надою малака даяркамі паспяхова выконваюцца. 10) Узятыя абавязацельствы па будаўніцтву сіласных збудаванняў у калгасах раёна выкананы. 11) Праяўленая ініцыятыва майстрам аказала вялікую дапамогу ў забеспячэнні завода цудоўнымі разцамі.
Практыкаванне 88. У наступных сказах вызначце суб’ект дзеяння для дзеяслова-выказніка і для дзеепрыслоўя. Растлумачце характар памылак у будове дзеепрыслоўных словазлучэнняў; выпраўце сказы.
1) Займаючыся ў секцыі, у хлопчыка заставалася мала часу. 2) Разважаючы такім чынам, паступова адпадалі розныя варыянты. 3) Я думаю, што закончыўшы інстытут, мая мара збудзецца. 4) Слухаючы гэтыя паведамленні, мяне ўвесь час свідравала адна думка. 5) Так, рыхтуючыся да паходу, праходзілі дні. 6) Апусціўшы вудзільна, блясна з больш ўтоўшчаным слоем волава не падае адвесна, а уходзіць убок. 7) Ужываючы назоўнікі ў розным родзе, мяняецца сэнс. 8) Яшчэ знаходзячыся ў дарозе ў камфартабельным вагоне, турыстаў па радыё знаёмяць з горадам, з яго гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі. 9) Рухаючы валік у розных напрамках, лак раўнамерна размяркоўваецца па паверхні. 10) Дзякуй, вядома, за клопат і ўвагу, але, праваляўшыся ноч на падлозе пад сваімі шубамі, раніцай нам было не да спаборніцтваў. 11) Уходзячы дамоў пасля начной змены, абсталяванне накрывалася, каб даць магчымасць будаўнікам прадоўжыць удзень весці патрэбныя работы. 12) Рыхтуючыся да вяснова-летняга сезону, у красавіку і маі высаджваецца 850 600 кветак 60 назваў і да іх далучаюцца 5000 кустарнікаў і 160 буйнагабарытных дрэў. 13) Аналіз гэты самы агульны, маючы яго ў руках, няясна, якімі мерамі можна замацаваць на прадпрыемствах рабочыя кадры. 14) Збудаванні разбіраюцца, беражна дастаўляюцца ў музей і, выбраўшы адпаведнае месца, зноў збіраюцца.
Практыкаванне 89. Параўнайце неадрэдагаваны і адрэдагаваны варыянты (апошні даецца ў дужках); укажыце, якія памылкі выпраўлены. Калі не згодны з рэдактарам, змяніце тэксты.
1) Гаўрылаў суткамі не спаў, ператаскваючы домікі, ратуючы абсталяванне або расчышчаючы ўзлётна-пасадачную паласу. (Гаўрылаў суткамі ператаскваў домікі, ратаваў абсталяванне або расчышчаў узлётна-пасадачную паласу.) 2) Рухаючыся па прыгараднаму шасе і абганяючы гарадскі аўтобус, я быў спынены інспектарам ДАІ за абгон у зоне знака абмежавання хуткасці, які я не бачыў за абганяемым аўтамабілем. (Калі я праязджаў па прыгараднаму шасе і абганяў гарадскі аўтобус, мяне спыніў інспектар ДАІ ў зоне знака абмежавання хуткасці, які я не ўбачыў з-за абганяючага мяне аўтамабіля.) 3) План правядзення гэтай аперацыі абмяркоўваўся на некалькіх нарадах, не прыводзячы, між тым, да якой-небудзь яе канкрэтнай падрыхтоўкі. (План правядзення гэтай аперацыі абмяркоўваўся на некалькіх нарадах, але сапраўднай падрыхтоўкі яе не было.). 4) Зазірнуўшы ў групу, намі ўбачылася наступная карціна. (Калі мы зазірнулі ў групу, убачылі наступную карціну.) 5) Прачытаўшы другі раз аповесць, мне думаецца, яна праўдзіва адлюстроўвае падзеі ваенных гадоў. (Прачытаўшы другі раз аповесць, я прыйшоў да выніку, што яна праўдзіва адлюстроўвае падзеі ваенных гадоў.) 6) Выставіўшы ўперад левую нагу, і ледзь-ледзь сагнуўшы яе, скульптар імкнецца надаць фігуры рух. (Скульптар імкнецца перадаць рух, выставіўшы уперад левую нагу статуі і ледзь-ледзь сагнуўшы яе ў калене.) 7) Зубы змяі служаць для ўтрымання яйка, не раздаўліваючы шкарлупу. (Зубы змяі дазваляюць утрымаць яйка, не раздавіўшы шкарлупы.) 8) Адзначыўшы днямі свой дваццацігадовы юбілей, “Рабінка” поўная сіл, задору. (“Рабінка”, адзначыўшая днямі сваё 20-годдзе, поўная сіл, задору.) 9) Зазіраючы ў недалёкае будучае, калектыў лабараторыі, укараняючы свае распрацоўкі на іншых прадпрыемствах, мяркуе атрымаць яшчэ большы эканамічны эфект. (Калектыў лабараторыі, укараняючы свае распрацоўкі на іншых прадпрыемствах, мяркуе ў недалёкім будучым атрымаць яшчэ большы эканамічны эфект.)
Практыкаванне 90. Замяніце, дзе гэта магчыма, даданыя азначальныя сказы дзеепрыметнымі словазлучэннямі, а дзеепрыметныя словазлучэнні даданымі сказамі. Калі замена немагчыма, то растлумачце, па якой прычыне.
1) Параўняўшыся з лесам, Лабановіч звярнуў з дарогі і пайшоў аглядаць лес (Я. Колас). 2) Раменныя і берасцяныя кайстры, перакінутыя цераз плечы, завяршалі іх адзенне (Я. Колас). 3) Запыненых на некалькі хвілін палешукоў павялі за рог дома, дзе была падрыхтавана каталажка, служыўшая раней складам для рознага гандлярскага хламу (Я. Колас). 4) Некаторыя моўчкі мяліся каля фурманак, азіраючыся на лес і на ненавісных легіянераў, гарцаваўшых на конях і палайваючых падводчыкаў (Я. Колас). 5) Кожная пядзя зямлі, прыгрэтая веснавым сонцам, жыве радасным жыццём (Я. Колас). 6) Ішлі яны не спяшаючыся, выбіраючы найболей глухія лясныя дарожкі і сцежкі, абыходзячы небяспечныя мясціны (Я. Колас). 7) Коні, узмакрэлыя ад далёкай дарогі і хуткай язды, як толькі ім ізноў дазволілі перайсці на ступу, пачалі задаволена фыркаць (Я. Брыль). 8) Паветра, напоенае густымі пахамі хвоі, навісла шызаватай смугой (М. Лынькоў). 9) Доўга ён кружыў па хвойніку, задраўшы галаву і смокчучы люльку, якая пыхкала лёгкімі клубамі шызага дыму (І. Шамякін). 10) Тады ён замахнуў з-за пляча сякерай, ахнуў і з сілаю апусціў яе на камель маладой хвойкі, якая аказалася ў гэты момант перад ім (І. Шамякін). 11) Дамоў ён прывёз сухое ламачча ды трэскі, якія наскалваў са старых пнёў (І. Шамякін). 12) Чыгуначныя пліты сцёрліся пад безліччу крокаў людзей, што прайшлі тут на працягу дзесяткаў год (Э. Самуйлёнак). 13) Верхавіны дрэў, якія былі асветлены праменнямі заходзячага сонца, стаялі нерухома (Я. Колас). 14) У яго шырокі твар, абрамлёны густой шчоткай валасоў (З. Бядуля).
Практыкаванне 91. Выпраўце сказы, у якіх ёсць памылкі ў выкарыстанні дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў.
1) Павялічваецца попыт з боку ўсіх слаёў нашага насельніцтва на друк, выходзячы ў краінах развітой дэмакратыі. 2) З аганьком, творча працуе сельсавет. Тут пастаянныя камісіі дапамагаюць калгасам лепш выконваць стаячыя задачы. 3) На прадпрыемстве яго ведаюць як выдатнага майстра сваёй справы, заўсёды знаходзячагася ў курсе ўсіх навінак у такарнай справе. 4) У склад рэдкалегіі павінны ўвайсці людзі, любячыя сельскагаспадарчую вытворчасць, якія карыстаюцца аўтарытэтам і павагай калгаснікаў. 5) У вобласці многа абложных земляў, не патрабуючых вялікіх капітальных укладанняў для іх асваення і на якіх можна атрымаць добры, устойлівы ўраджай.
Практыкаванне 92. Выпраўце сказы, у якіх парушаны парадак слоў у дзеепрыметным словазлучэнні і выкарыстаны формы дзеепрыметнікаў, не ўласцівыя беларускай мове.
1) Прайшоўшыя днямі справаздачныя сходы ў сельскіх спартыўных таварыствах “Ураджай” паказалі, што фізкультурна-спартыўная работа ў калгасах значна паляпшалася. 2) Створаныя звенні па вырошчванню гародніны прыступілі да апрацоўкі пасеваў. 3) Узятыя абавязацельствы па надою малака даяркамі паспяхова выконваюцца. 4) Узятыя абавязацельствы па будаўніцтву сіласных збудаванняў у калгасах выкананы. 5) Адпачыўшыя, загарэўшыя на сонейку за лета дзеці гатовы парадаваць бацькоў новымі поспехамі ў вучобе. 6) Справаздачна-выбарчая кампанія замацуе дасягнутыя вынікі ў рабоце раённых і пярвічных арганізацый. 7) На праведзеных сходах члены прафсаюза абавязаліся працаваць яшчэ лепш і да свята поўнасцю завяршыць сельскагаспадарчы год. 8) У прынятым рашэнні па справаздачнаму дакладу камітэта намечаны шляхі арганізацыйнага ўмацавання цэхавых арганізацый. 9) Праяўленая ініцыятыва майстрам аказала вялікую дапамогу ў забеспячэнні завода цудоўнымі разцамі.
Практыкаванне 93. Вызначце, якую сэнсавую і стылістычную нагрузку выконваюць у сказах дзеепрыслоўныя словазлучэнні. Паспрабуйце замяніць гэтыя словазлучэнні даданымі сказамі. Калі замена немагчыма, то ўкажыце прычыну.
1) Патузваючы лейцы, малады фурманшчык перажываў дзіцячае жаданне спыніць каня, адысціся да шыпшынніку і нарваць, немаведама для чаго, поўную шапку ягад (К. Чорны). 2) Дуб стаяў нерухома ў сваёй паважнай застыласці, трымаючы ў развілінах ёмкі ком снегу (Я. Колас). 3) І толькі адзін дзяцел рытмічна і заўзята тукаў па галіне звонкага дрэва, не зважаючы ні на якія дзедавы трывогі (Я. Колас). 4) Нібы асілкі, зняўшы шапкі, глядзяць яны ў прастор, упарта не жадаючы скарыцца старасці (І. Шамякін). 5) Выцягнуўшы чыгунок і ўзяўшы яго фартухом, яна вярнулася назад (І. Шамякін). 6) Зразумеўшы, што гэтаму не будзе канца ў такі дзень, ён непрыкметна выйшаў з крамы і шпарка пайшоў у напрамку Дабрадзееўкі, баючыся, што яшчэ хто-небудзь затрымае (І. Шамякін). 7) Маючы пяцьдзесят год, яна не страціла прываблівай прыгажосці свайго твару, белага, асветленага цёплымі промнямі добрых блакітных вачэй (І. Шамякін). 8) З моладзі адна Маша, не спяшаючыся, задумліва хуталася ў хустку, разглядаючы на сцяне новы агранамічны плакат (І. Шамякін). 9) Тодар, які адзін яшчэ не здаў, астаўшыся ад усіх сваіх аднасельцаў, упрасіў прыёмшчыка не пакідаць яго аднаго з жытам назаўтра ад землякоў (К. Чорны). 10) Вакол яе кучкамі цясніліся людзі, лічачы пры агні грошы, прачытваючы нейкія запіскі, надпісы на нейкіх скрыначках (К Чорны). 11) І гледзячы на гэтых клапатлівых людзей, зразу кідалася ў вочы тое, што ўсе яны так увайшлі ў свае справы, што, самі таго не замячаючы, лічаць свае справы і сябе цэнтрам усяго жыцця на зямлі (К. Чорны). 12. Васіль Іванавіч закрыў пасяджэнне абкома і, застаўшыся адзін у зямлянцы, доўга хадзіў з кутка ў куток, абдумваючы кожнае слова (М. Лынькоў).
Практыкаванне 94. Выпраўце памылкі ў выкарыстанні дзеепрыслоўных словазлучэнняў. Укажыце, якое правіла пабудовы дзеепрыслоўных словазлучэнняў парушана.
1) Маючы такое цудоўнае памяшканне, нашай задачай з’яўляецца шырокае выкарыстанне яго для культурных мерапрыемстваў. 2) Рыхтуючыся да заняткаў, у мяне ўзнікаюць пытанні, пападаюцца незразумелыя словы. 3) Наш раён па падпісцы на газеты і часопісы як на першы, так і на другі кварталы гэтага года заняў першае месца ў вобласці, значна перавыканаўшы план падпіскі на газеты і часопісы. 4) Адзначаючы свята савецкіх прафсаюзаў, паўсямесна ў прафсаюзных арганізацыях раёна праведзены ўрачыстыя сходы, на якіх абмеркаваны пытанні сацыялістычнага спаборніцтва, намечаны канкрэтныя меры па далейшай актывізацыі прафсаюзнай работы. 5) Заводскі камітэт мабілізаваў рабочы калектыў прадпрыемства на самаадданую працу, праводзячы сваю работу пад кіраўніцтвам партарганізацыі. 6) Члены партарганізацыі садзейнічаюць поспеху ў рабоце, арганізуюць ажыццяўленне намечаных мерапрыемстваў, знаходзячыся на тых або іншых участках вытворчасці. 7) Разумеючы важнасць своечасовай падрыхтоўкі прадпрыемства да зімы, многімі гаспадарнікамі былі прыняты адпаведныя меры. 8) Заходзячы ў магазін, пакупнікам перш за ўсё кідаюцца ў вочы акуратна расстаўленыя на паліцах тавары. 9) Заплюшчыўшы вочы, дзяўчынцы здавалася, што яна плыве на лодцы. 10) Здымаючы за адзін абарот вельмі шырокі слой металу, паверхня дэталі атрымалася няроўнай. 11) Чытаючы п’есу або гледзячы яе на сцэне тэатра, складаецца ўражанне, што аўтар сам яшчэ не вызначыў сваіх адносін да галоўных дзеючых асоб. 12) Бачачы навокал квітнеючыя палеткі, шчаслівае, поўнае дастатку і багатае духоўным зместам жыццё аднавяскоўцаў, міжволі ўсплываюць малюнкі далёкага, горкага дзяцінства, малюнкі непісьменнай, лапцюжнай Беларусі. 13) Будучы яшчэ юнаком, яго не пакідала жаданне стаць механізатарам, дапамагаць хлебаробам вырошчваць высокія ўраджаі.
Практыкаванне 95. Выпраўце тэкст, у якім спалучэнні з аддзеяслоўнымі назоўнікамі патрабуюць замены паралельнымі канструкцыямі.
1) Калі на фермах стала менш вільгаці, скараціліся выпадкі захворвання статка, у жывёлагадоўчых памяшканнях стала сухасць і чыстата. Разам з гэтым павялічыліся надоі малака, адчулі палёгку ў працы даглядчыкі жывёлы – адпала неабходнасць штодзённага прыбірання памяшканняў. 2) Перадавыя жывёлаводы абавязаліся дасягнуць забеспячэння вывядзення з зімоўкі ў добрым стане замацаваных за імі кароў, атрыманне і захаванне ад кожнай каровы маладняку, выкананне плана па надою малака на 110 працэнтаў. 3) Многія калгаснікі раілі дасягнуць шырокай механізацыі ўсіх работ, убірання з палёў камення, лепшага ўгнойвання і апрацоўкі глебы. 4) Правільным, па нормах, кармленнем і своечасовым паеннем даярка дасягае павышэння ўдойнасці кароў.
Практыкаванне 96. Перакладзіце з рускай на беларускую мову наступныя сказы з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі. Растлумачце, у чым заключаюцца стылістычныя асаблівасці перакладу.
1) Закинув головы, мальчики молча любуются птицами, не отрывая глаз от них, – усталых глаз, сияющих тихой радостью, не чуждой завистливого чувства к этим крылатым существам, так свободно улетевшим от земли в чистую, тихую область, полную солнечного блеска (М. Горький). 2) Ошеломленное, оглохшее от шума, задерганное этой пляской мертвой материи двуногое существо, все в черной копоти и масле, странно смотрит на меня, сунув руки в карманы штанов (М. Горький). 3) Везде, над головой, под ногами и рядом с тобой – живет, грохочет, торжествуя свои победы, железо. Вызванное к жизни силою золота, одушевленное им, оно окружает человека своей паутиной, глушит его, сосет кровь и мозг, пожирает мускулы и нервы и растет, растет, опираясь на безмолвный камень, все шире раскидывая звенья своей цепи (М. Горький). 4) Если вы выглянете из высокого тулупного воротника и оглянетесь вокруг, то увидите, что в окрестном мире нет ничего другого, кроме печальной, все больше сгущающейся мглы да вас, затерявшихся посредине ее. Поскорее завернетесь вы снова в тулуп и вполне доверитесь кучеру, который, наверное, знает свое дело, да еще неслышному, странно вдруг замедлившемуся течению времени (В. Солоухин). 5) Алые облака, округлые, как бы туго надутые, плыли по небу с торжественностью и медленностью лебедей; алые облака плыли и по реке, окрашивая цветом своим не только воду, не только легкий парок над водой, но и широкие глянцевые листья кувшинок; белые свежие цветы водяных лилий были как розы в свете горящего утра; красные капли росы падали с наклонившейся ивы в воду, распространяя красные, с черной тенью круги (В. Солоухин).
Практыкаванне 97. Прачытайце прыклады, адзначце актыўныя, пасіўныя, асабовыя і безасабовыя сінтаксічныя канструкцыі. Паспрабуйце замяніць іх паралельнымі канструкцыямі і растлумачце сэнсавую і стылістычную розніцу паміж імі.
1) Быццам упершыню дыхнула на яго салёным ветрам недалёкай Балтыкі (Я. Брыль). 2) Дзверы адчыняліся і зачыняліся. Шызыя клубкі халоднага паветра ўрываліся ў хату. Калыхалася пад нізкаю столлю сіняватая заслона дыму, пракуранага курцамі (Я. Колас). 3) Ніну прывезлі з допытку ўвечар. Яна была так збіта, што не магла сама дайсці ад машышы да камеры (І. Мележ). 4) З аднаго танка блізкім выбухам сарвала вежу (І. Мележ). 5) Рака дыхнула вільготнай свежасцю і прахалодай. Пахла дажджом (І. Шамякін). 6) Ізноў успомнілася панна Ядвіся. Яму стала цяпер ясным і зразумелым, чаму яна так ірвалася адгэтуль хоць на колькі тыдняў, абы хоць забыць і адысціся ад гэтага бруду жыцця, ад атруты дамашніх праяў (Я. Колас). 7) У сенцах пахла мукою і сырою бульбаю; у хаце было трохі душна і цемнавата (К. Чорны). 8) Моцна стукалі аб зямлю яблыкі. Пахлі загарэлыя вінёўкі і недаспелыя бэры (К. Чорны). 9) Паўліка нібы ветрам знесла з зэдліка (І. Шамякін). 10) Нібы вострымі іголкамі закалола шчаку (І. Шамякін).
