Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Цікоцкі. Практыкум па стылістыцы бел. мовы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
473.09 Кб
Скачать

Viіі. Варыянты форм, звязаных з кіраваннем

Практыкаванне 75. Прачытайце раздзел “Варыянты форм, звязаных з кіраваннем” у вучэбным дапаможніку М. Я. Цікоцкага “Стылістыка беларускай мовы” (Мн., 1995 г.) (С. 168–174).

Выпішыце з газет і твораў мастацкай літаратуры прыклады прыназоўнікавага (пасрэднага) і беспрыназоўнікавага (непасрэднага) кіравання. Адзначце сінанімічныя выпадкі. Асаблівую ўвагу звярніце на сінанімію канструкцый з прыназоўнікамі пра і аб, на і у, па і у, праз і цераз. Выпішыце некалькі прыкладаў з прыназоўнікам па.

Знайдзіце прыклады кіравання пры сінанімічных словах і прыклады нанізвання аднолькавых склонаў.

Практыкаванне 76. Параўнайце наступныя сінанімічныя пары і паспрабуйце адзначыць паміж імі семантыка-стылістычную розніцу:

ехаць лесам – ехаць праз лес, ляцець самалётам – ляцець на самалёце, зразумелы ўсім – зразумелы для ўсіх, вагою сто тон – вагою ў сто тон, адлегласць сто кіламетраў – адлегласць у сто кіламетраў, багаты думкамі – багаты на думкі, хварэць грыпам – хварэць на грып, кабіна вадзіцеля – кабіна для вадзіцеля, спазніўся праз цябе – спазніўся з-за цябе, казаць сыну – казаць да сына, прыгажэйшы ад – прыгажэйшы за, цікавы кожнаму – цікавы для кожнага, забыцца аб асцярожнасці – забыцца на асцярожнасць, успомніць сына – успомніць пра сына, падобны на маці – падобны да маці, яснейшы за сонца – яснейшы ад сонца, пад’ехаць да дому – пад’ехаць пад дом.

Практыкаванне 77. Выпраўце памылкі, звязаныя з нанізваннем склонаў, злучэннем аманімічных форм кіравання, няўдалым выкарыстаннем роднага суб’екта і роднага аб’екта, кіраваннем пры сінанімічных словах і іншымі хібамі стылю.

1) Для павышэння патрабавання ліквідацыі адставання вытворчасці дэталяў намечаны канкрэтныя мерапрыемствы. 2) У вырашэнні надзённай задачы хуткага выхаду з крызісу прамысловай вытворчасці шмат працы давядзецца прыкласці працаўнікам Беларусі. 3) Я разумею і спачуваю імкненню аўтара расшырыць змест праграмы. 4) Творчая апрацоўка вобраза героя ідзе па лініі ўзмацнення паказу трагізму яго лёсу. 5) Суддзя выдаліў яго з поля за наўмысны ўдар нападаючага. 6) Іх сон перарвалі тэлефонныя званкі і выклік дзяжурнага. 7) Неабходна правільна арганізаваць і зацікавіць працу хлебаробаў. 8) Пра факты парушэнняў на заводзе ведаюць, бачаць і праходзяць міма. 9) Аператар радыёлакацыйнай станцыі выкрывае і дае неабходныя даныя аб паветраных цэлях. 10) Будзе значна палепшана праца па дзейснасці публікуемых матэрыялаў. 11) Варта шырэй укараняць планіровачныя прыёмы па абароне жылых забудоў ад транспартнага шуму. 12) У кнізе прыводзяцца тэхнічныя прыклады па атрыманню розных хімічных рэчываў. 13) Сярод псіхолагаў шырокае распаўсюджанне атрымаў пункт гледжання аб тым, што творчы працэс нельга апісаць у выглядзе праграм і алгарытмаў. 14) Хачу коратка спыніцца пра агратэхніку цукровых буракоў. 15) Мы бачым мясціны і краявіды, якія натхнілі мастака на адбітак праз пэндзаль на палотнах і паперы прынямонскай прыгажосці. 16) Цікавыя тыя старонкі, дзе расказваецца і паказваецца цераз фатаграфіі неманскае шкло. 17) Як правіла, пейзажы мастака аб Мазыршчыне тонкія па настрою, гарманічныя по колернаму ладу. 18) Даводзілася ёй не раз сустракацца і выконваць даручэнні аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Вілейшчыне І. Ф. Клімава. 19) На работах па нарыхтоўцы кармоў прымаюць удзел і гараджане. 20) Быў зроблены папрок на адрас загадчыцы магазіна Р. Н. Палазок на слабую працоўную дысцыпліну. 21) Наш калгасны свінакомплекс – буйнейшы на раёне.

Практыкаванне 78. Адзначце, ці правільна абрана склонавая форма дапаўнення пры дзеяслове з адмоўем у наступных прыкладах.

1) Ён не прывёз купленых табою падарункаў. 2) – Не крыўдзі бабулі, сказаў на развітанне бацька. 3) Новая аповесць пісьменніка не прыцягнула ўвагу грамадскасці.

Падумайце, чым тлумачыцца выбар сінанімічных прыназоўнікаў:

1) На Беларусі, на жаль, няма сталага эстраднага конкурсу. 2) Былі абмеркаваны праблемы духоўнасці, міласэрнасці, перспектывы духоўнага жыцця ў Беларусі. 3) На Гаіці сфарміраваны новы ўрад. 4) Становішча ў Гаіці трывожнае.

Практыкаванне 79. Дайце ацэнку ўжывання прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых канструкцый, там, дзе трэба, выпраўце памылкі ў кіраванні, адрэдагуйце сказы.

1) Адказ па яго заяве накіраваны своечасова. 2) Рэдакцыя атрымала шмат водгукаў па гэтым творы. 3) Артыкул напісаны па той жа тэме. 4) Вельмі сумніўны паказчыкі па выкарыстанню электраэнергіі. 5) Пачалася падрыхтоўка па правядзенню выбараў. 6) Патрэбы Галандыі па жыту, ячменю задавальняюцца імпартам. 7) План па выпуску каляровых металаў не выконваецца. 8) Маці хвалюецца за свайго сына, які ўдзельнічае ў баях у Чачні. 9) Раўнадушнасць кіраўнікоў за лёс падначаленых выклікае абурэнне. 10) Неабходна дакладна вызначыць патрэбы цэглы і іншых матэрыялаў. 11) Аспірант павінен здаць справаздачу ў зробленай працы. 12) Прадстаўнік будаўнічай арганізацыі зноў запэўніў заказчыка аб сваёй гатоўнасці выканаць заданне ў тэрмін. 13) Адказ па заяве пацярпеўшага быў атрыманы ім своечасова. 14) У аддзеле крытыкі і бібліяграфіі гэтых часопісаў сістэматычна друкуюцца агляды пра новыя творы мастацкай літаратуры. 15) Выключна важнае значэнне мае валоданне выхаваўцамі высокіх маральных якасцяў, вялікай чуласці. 16) Вялікую ролю набывае выпрацоўка правільных ўзаемаадносін выхавацелей да выхаванцаў.

Практыкаванне 80. Са слоў у дужках выберыце патрэбныя. Калі магчымы паралельныя варыянты, то ўкажыце адценні іх значэння.

1) Санітарка збегала (за сястрой, па сястру). 2) Дзяўчына пайшла (па ягады, за ягадамі). 3) (Днямі, на днях) адбылася канферэнцыя вучоных-лінгвістаў. 4) Ён чакаў (трамвай, трамвая) доўга. 5) Выкладчык патрабаваў (поўнага адказу, поўны адказ). 6) Наша газета карыстаецца папулярнасцю (сярод чытачоў, у чытачоў). 7) На прадпрыемствах і ва ўстановах горада праводзяцца гутаркі (па выніках, аб выніках) чарговай сесіі Вярхоўнага Савета.

Практыкаванне 81. Выпраўце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ў выбары склонаў кіруемага назоўніка або ў пастаноўцы прыназоўнікаў пры ім.

1) Позняе, недабраякаснае зябліва адмоўна сказваецца на рост ураджайнасці і, акрамя таго, у некалькі разоў павялічвае затраты працы па вытворчасці цэнтра прадукцыі. 2) У ходзе справаздач і выбараў неабходна звярнуць вялікую ўвагу папаўненню сваіх радоў за лік лепшай часткі рабочай і сялянскай моладзі. 3) Да канца гаспадарчага года засталося чатыры месяцы. У гэты перыяд прадстаіць перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманне. 4) Сёлета неабходна дабіцца карэннага пералому па гэтаму пытанню. 5) Аб тым, якія значныя вынікі дае выкарыстанне ўнутрызаводскіх рэсурсаў, паказвае прыклад завода. 6) Непахісная ўпэўненасць у канчатковую перамогу над ворагам дапамагала байцам пераносіць самыя цяжкія выпрабаванні. 7) Раніца яшчэ не развеяла цемры ночы, а старшыня выбарчай камісіі віншуе выбаршчыкаў з вялікім святам і аб’яўляе пачатак галасавання. 8) Калі б аб рабоце гуртка зацікавіліся больш, то справа значна палепшылася б. 9) Выключна важную ролю мае валоданне выхавацелямі высокіх маральных якасцей, вялікай чуласці. 10) Сталі выпускацца бюлетэні з вынікамі работы наватараў. 11) Аб дзейнасці выступлення газеты студэнты пераканаліся вельмі хутка. 12) Настаўнік падрабязна растлумачыў выхаванцам аб ролі галоўных механізмаў агрэгата.

Практыкаванне 82. Знайдзіце памылкі ў выбары прыназоўнікаў і склонаў кіруемых назоўнікаў. Выпраўце сказы.

1) Трэба неадкладна выкарыстаць усе магчымасці для арганізацыі ва ўсіх калгасах узорнай зяблевай апрацоўкі глебы. А магчымасці ў гэтым вялікія. 2) Зараз па раёну будуецца 6 сельскіх магазінаў, кніжны павільён, 2 хлебапякарні, 7 жылых дамоў і многа іншых аб’ектаў. 3) Дыяграмы і параўнальныя табліцы расказваюць аб тым, як калгасы спаборнічаюць за высокія паказчыкі ў развіцці сельскай гаспадаркі. 4) Неабходна прыняць усе меры для таго, каб хутчэй прывесці ў баявую гатоўнасць бульбаўборачную тэхніку. 5) Неабходна прыняць усе меры да таго, каб своечасова падрыхтавацца да веснавой сяўбы. 6) Калгаснікі нястомна працуюць па выкананню ўзятых абавязацельстваў. 7) У большасці школ для вучобы рабят і работы настаўнікаў створаны лепшыя ўмовы для заняткаў, чым у мінулыя гады. 8) Трэба мабілізаваць усе сілы і сродкі для таго, каб у кароткі час зжаць і абмалаціць збожжавыя. 9) Брыгадзіры мабілізавалі ўсіх працаздольных калгаснікаў на жніво і малацьбу хлеба. 10) Трэба размеркаваць сілы і тэхнічныя сродкі так, каб яны поўнасцю выкарыстоўваліся на рашэнне галоўнай задачы – паскарэнне фарміравання і расфарміравання саставаў. 11) Будаўнічая кантора пачала будаўніцтва лодачнай станцыі на рацэ Нёман, памяшкання ціру і іншых аб’ектаў па добраўпарадкаванню горада. 12) Калектыў нашага цэха прыкладзе ўсе сілы, выкарыстае ўсе рэзервы і магчымасці па датэрміноваму выкананню плана.

Практыкаванне 83. Выпраўце сказы і растлумачце характар стылістычных памылак.

1) Для таго каб закласці трывалыя асновы будучага ўраджаю, мы добра падрыхтаваліся і на высокім агратэхнічным узроўні правялі веснавую пасяўную кампанію. 2) Перагортваючы яго працы, вучоныя міжволі здзіўляюцца і захапляюцца сілай яго навуковага прадбачання. 3) На бацькоўскіх сходах не раз можна пачуць добрыя водзывы за чулую ўвагу і правільнае выхаванне падрастаючага пакалення. 4) Неабходна правільна арганізаваць і зацікавіць працу калгаснікаў. 5) Вызваліліся вялікія плошчы сенажацей, з палёў убран ураджай, што таксама расшырае магчымасці ў паляпшэнні арганізацыі выпасу буйной рагатай жывёлы. 6) Захаванне ўсяго комплексу агратэхнікі сяўбы азімых культур павінна знаходзіцца цяпер у цэнтры неаслабнай увагі ўсіх спецыялістаў сельскай гаспадаркі нашага раёна. 7) Пратэст англійскіх народных мас супраць узбраення Заходняй Германіі знаходзіць сваё адлюстраванне, напрыклад, у факце росту ў парламенцкай фракцыі лейбарыстаў колькасці прыхільнікаў перагавораў чатырох дзяржаў па германскаму пытанню да ратыфікацыі парыжскіх пагадненняў. 8) У заключным слове старшыня калгаса выказаў надзею і ўпэўненасць у тым, што ўборка ўраджаю закончыцца ў тэрмін і без страт. 9) Калгас дабіўся некаторых поспехаў дзякуючы ўзросшай працоўнай дысцыпліне членаў арцелі, іх актыўнасці.

Практыкаванне 84. Вызначце, у якім склоне стаяць дапаўненні, якія залежаць ад пераходнага дзеяслова з адмоўем. Чым выклікана пастаноўка роднага або вінавальнага склону?

1) Не шукай ты шчасця-долі на чужым далёкім полі (Я. Купала). 2) Правілам паводзін сяброў было: не вешаць нос на квінту (Я. Колас). 3) На край беларускі не ўскладзеш кайданаў… (Я. Купала). 4) Мы ішлі і не чулі натруджаных ног (П. Броўка). 5) Мы ганім у нашых бацькоў перажыткі, а руні ячменнай не адрознім ад жыта (Р. Барадулін). 6) Я-то не пры чым, а вось людзі кажуць, што гліну я не здаў, а … выкінуў (А. Стаховіч). 7) Чаму ты не арганізоўваеш больш звенні? Хочаш заціснуць звеннявую работу? (І. Шамякін). 8) Каля галоўнага корпуса інстытута Марынкі ён не знайшоў (Т. Хадкевіч). 9) А цяпер на тых прычалах і вокам не акінеш заводскіх карпусоў (Р. Сабаленка).

Практыкаванне 85. У наступных прыкладах устанавіце неабходны склон дапаўнення пры пераходных дзеясловах з адмоўем. Выпраўце тэкст.

1) Ён ніколі яшчэ не бачыў (такое ўтульнае памяшканне). 2) Прамоўца не мог не адзначыць (стараннасць, прынцыповасць і сумленнасць) свайго апанента. 3) Ніхто не адмаўляў (наяўнасць) спрыяльных умоў для паспяховага правядзення пасяўной кампаніі. 4) Цяжкасці не палохаюць (наша студэнцтва). 5) На адной з ціхіх маскоўскіх вуліц, якая носіць імя акадэміка Шчусева, нельга не заўважыць (старажытны дом) з белай каланадай. 6) Надвор’е мяняецца. Нягледзячы на гэта калгаснікі і механізатары ні на хвіліну не спыняюць (свая работа).