Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
24-30_Seg_rb.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
37 Кб
Скачать
☆

30. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (лясныя и рэкрэацыйныя рэсурсы)

ПРП – гэта сукупнасць прыродных рэсурсаў тэрыторыі, якія могуць быць выкарыстаны (ці выкарыстоўваюцца) у гаспадарцы.

Важнае месца ў ПРП Беларусі займаюць лясныя рэсурсы. Лясістасць яе тэрыторыі складае амаль 40%, гэта больш, чым у Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША. Аднак у межах Беларусі лясістасць значна вагаецца па раёнах: ад 11% у Нясвіжскім да 67% у Лельчыцкім.

Агульныя запасы драўніны ацэньваюцца ў 1,6 млрд. м³, асноўная частка якіх прыпадае на Гомельскую, Мінскую і Віцебскую вобласці (звыш 60%). Аднак пры гэтым нельга забывацца пра тое, што спелага лесу ў агульных запасах усяго 13%, пятая частка дзяржаўнага ляснога фонду забруджана радыёнуклідамі, а палова плошчы лясоў краіны выконвае экалагічныя функцыі.

Асноўныя лесаўтваральныя пароды – сасна ( 50%), бяроза (23%), ёлка (9%), вольха чорная (8%), дуб (3,5%), вольха шэрая (звыш 2%), асіна (2%).

Лясы Беларусі – не толькі рэсурс драўніны, але і важная крыніца каштоўнай лекавай, прамысловай і харчовай сыравіны: ягад, грыбоў, арэхаў, пладоў і інш.

Беларусь валодае дастатковымі прыроднымі рэкрэацыйнымі рэсурсамі, каб задаволіць патрэбы не толькі свайго насельніцтва, але і прапанаваць іх замежным спажыўцам. Гэта тычыцца не толькі лясных рэсурсаў, але і водных, лячэбных (мінеральныя воды, торфагразі, сапрапелі), у пэўнай ступені кліматычных рэсурсаў. Для летняга адпачынку камфортным з’яўляецца сезон з сярэднесутачнай тэмпературай паветра вышэй 15°С. Працягласць спрыяльнага для летняга адпачынку перыяду змяняецца ў краіне ад 112 дзён на поўдні Палесся да 60 дзён на поўначы Беларускага Паазер’я. Для летніх відаў адпачынку па кліматычных умовах спрыяльна практычна ўся яе тэрыторыя, асабліва паўднёвыя раёны з большай колькасцю сонечных дзён і больш цёплым надвор’ем.

Для зімняга адпачынку спрыяльным лічыцца перыяд з устойлівым снегавым покрывам і сярэднесутачнай тэмпературай паветра ніжэй -5°С. Снегавое покрыва ўстойліва на працягу 60 (Брэсцкае Палессе) – 130 (Віцебскае ўзвышша) дзён. Яго сярэдняя вышыня вагаецца ад 10 да 45 см. Працягласць камфортнага зімовага перыяду змяняецца ад 10 дзён на Палессі да 95 дзён у Паазер’і і на Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Для зімовых відаў адпачынку больш спрыяльныя поўнач, паўночны ўсход і цэнтр Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]