Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
24-30_Seg_rb.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
36.65 Кб
Скачать

26. Палиуна-энергетычны комплекс: склад, асабливасци сучаснага развицця и размячшчэння здабычы и перапрацоука палиуна-энергетычных рэсурсау. Энергетычная бяспека.

Паліўна-энергетычны комплекс (ПЭК) – гэта складаная міжгаспадарчая сістэма, у склад якой уваходзяць розныя віды эканамічнай дзейнасці – здабыўныя, апрацоўчыя (вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады; вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў) і аказанне паслуг (транспарціроўка паліва і перадача электраэнергіі да спажыўцоў; будаўніцтва і рэканструкцыя энергетычных аб’ектаў).

Сацыяльна-эканамічная важнасць дадзенага комплексу звязана з тым, што любы вытворчы працэс абапіраецца на выкарыстанне энергіі. Менавіта таму вялікая увага надаецца энергетычнай бяспецы. Энергетычная бяспека – гэта абароненасць краіны ад рознага віду ўнутраных і знешніх пагроз, якія могуць прывесці да абмежавання ці прыпынення энергазабеспячэння спыжыўцоў з усімі негатыўнымі наступствамі для эканомікі і жыцця людзей.

Выдзяляюць некалькі паказчыкаў узроўню энергетычнай бяспекі краіны: доля ўласных энергарэсурсаў у агульным аб’ёме іх спыжывання і ў агульным аб’ёме спажывання кацельна-пячнога паліва; доля уласнай вытворчасці электраэнергіі ў агульным аб’ёме яе спажывання (95%); энергаёмістасць ВУП; знос асноўных вытворчых сродкаў прадпрыемстваў ПЭК (звыш 50%).

На долю ПЭК прыпадае каля ¼ вартасці ўсіх вытворчых сродкаў прамысловасці, а штогадовыя выдаткі на энергазабеспячэнне ў сённяшніх умовах дасягаюць таксама амаль ¼ ВУП Беларусі.

У сучасны момант Беларусь ажыццяўляе здабычу розных відаў паліва: нафты, спадарожнага газу, торфу, а таксама вядзе нарыхтоўку дроў. Радовішчы нафты сканцэнтраваны ў адзінай нафтагазаноснай вобласці – Прыпяцкім прагіне. Нафта Беларусі адносіцца да высокаякасных (яна лёгкая, утрымлівае мала серы і парафіну). У распрацоўцы знаходзяцца прыкладна 60 радовішчаў (700 свідравін, з іх 91% эксплуатуюцца механізаваным спосабам і толькі 61 свідравіна – фантанным.). Буйнешыя з іх Рэчыцае, Вішанскае, Давыдаўскае.

Перапрацоўка нафты (уласнай і імпартнай) ажыццяўляецца на Наваполацкім і Мазырскім НПЗ. У вытворчасці нафтапрадуктаў пераважае дызпаліва і аўтамабільны бензін. Спадарожны газ паступае на Рэчыцкі газаперапрацоўчы завод.

Торф у сучасных умовах не адыгрывае той ролі, якую ён займаў раней у паліўна-энергетычным балансе краіны. Буйнейшыя прадпрыемствы па здабычы торфа – Старобінскі, Жыткавіцкі, Ляхавіцкі, Браслаўскі, Усяж, Бярэзінскі, Хойніцкі торфабрыкетныя заводы.

27. Прамысловасць як вядучы вид эканамічнай дзейнасці Беларуси і яе структура.

Прамысловасць – важнейшая частка нацыянальнай эканомікі. На яе долю прыпадае звыш чвэрці ВУП, столькі ж занятых і амаль трэцяя частка асноўных сродкаў краіны. Ад яе стану залежыць развіццё ўсіх міжгаспадарчых комплексаў, экспартны патэнцыял і тэрытарыяльная арганізацыя прадукцыйных сіл Беларусі.

Прамысловасць Беларусі ўключае звыш 100 відаў дзейнасці і з’яўляецца даволі складаным утварэннем. Структурна яе можна падзяліць на горназдабыўную, апрацоўчую, вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады.

У сваю чаргу здабыўная прамысловасць падзяляецца на: а) здабычу паліўна-энергетычных карысных выкапняў, б) здабычу карысных выкапняў, акрамя паліўна-энергетычных, в) іншыя віды горназдабыўной прамысловасці (распрацоўка каменных кар'ераў, здабыча пяску і жвіру, здабыча мінеральнай сыравіны для хімічнай прамысловасці).

Структура апрацоўчай прамысловасці больш складаная: вытворчасць харчовых прадуктаў, разам з напіткамі, і тытуню; тэкстыльная і швейная вытворчасць; вытворчасць скуры, вырабы з яе і вытворчасць абутку; апрацоўка драўніны і вытворчасць вырабаў з дрэва; цэлюлозна-папяровая вытворчасць; вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў; хімічная вытворчасць; вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў; вытворчасць іншых неметалічных мінеральных прадуктаў; металургічная вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў; вытворчасць машын і абсталявання; вытворчасць электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання.

Трэцяя структурная частка прамысловасці – вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады. Яна падзяляецца на: а) вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, б) вытворчасць і размеркаванне газападобнага паліва, в) забеспячэнне парай і гарачай вадой, г) збор, ачыстка і размеркаванне вады.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]