
- •24. Навукова-тэхничны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця.
- •25. Неабходнасць удасканалення эканамичнага раяниравання и администрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларуси.
- •26. Палиуна-энергетычны комплекс: склад, асабливасци сучаснага развицця и размячшчэння здабычы и перапрацоука палиуна-энергетычных рэсурсау. Энергетычная бяспека.
- •27. Прамысловасць як вядучы вид эканамічнай дзейнасці Беларуси і яе структура.
- •28. Працоуны патэнцыял Беларуси и яго ацэнка. Геаграфічныя асаблівасці рынку працы.
- •30. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (лясныя и рэкрэацыйныя рэсурсы)
28. Працоуны патэнцыял Беларуси и яго ацэнка. Геаграфічныя асаблівасці рынку працы.
Важная якасная характарыстыка сацыяльна-дэмаграфічнага патэнцыялу краіны – працарэсурсны патэнцыял, які ўяўляе сабой магчымасці, здольнасці да працоўнай дзейнасці яе насельніцтва. Менавіта ён з’яўляецца сёння адным з важнейшых фактараў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Яго можна ацэньваць як колькаснымі, так і якаснымі паказчыкамі: колькасцю працоўных рэсурсаў, іх полаўзроставай структурай, занятасцю, станам здароўя, узроўнем адукацыі, геаграфічнай мабільнасцю і інш.
Беларусь валодае значным колькасным і адносна высокім якасным працоўным патэнцыялам. Колькасць працоўных рэсурсаў складае 64% ад усяго насельніцтва. Самыя вялікія іх “аб’ёмы” маюць г.Мінск (23%), Гомельская вобласць (15%) і Брэсцкая вобласць (14%).
Перспектывы павелічэння працаздольнага насельніцтва краіны выглядаюць сумна, таму як у працаздольны ўзрост уступаюць асобы, якія нарадзіліся ў 90-х гадах, калі назіралася рэзкае скарачэнне нараджальнасці, а пакідае працу пакаленне пасляваенных гадоў.
З’яўляючыся індустрыяльнай краінай, Беларусь па-ранейшаму мае найбольшую колькасць занятых у прамысловай дзейнасці (25%). Істотна павялічылася за апошнія гады доля занятых у такіх відаў дзейнасці, як гандаль, рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання (14% усіх занятых); адукацыя; ахова здароўя; аперацыі з нерухомай маёмасцю; фінансавая дзейнасць. Доля занятых у сельскай гаспадарцы зменшылася, аднак яна, разам з паляваннем і лясной гаспадаркай, займае трэцяе месца (11%). Затым у гэтым рэйтынгу ідуць будаўніцтва (каля 9%); транспарт і сувязь (7,5%); прадастаўленне камунальных, сацыяьных і персанальных паслуг (4%); дзяржаўнае кіраванне; гасцініцы і рэстараны.
Узровень афіцыйнага беспрацоўя ў Беларусі застаецца нізкім (0,6%), што вылучае яе не толькі сярод краін СНД, але і ў свеце. Аднак нельга забывацца пра скрытае беспрацоўе, якое ў некалькі разоў перавышае афіцыйны паказчык. Сярод рэгіёнаў ва ўзроўні беспрацоўя не назіраецца істотных адрозненняў. Толькі ў г.Мінску, дзе магчымасці працаўладкавання найбольш спрыяльныя, узровень беспрацоўя у 2 разы ніжэйшы за сярэдні па краіне.
29. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (зямельныя и водныя рэсурсы)
Развіццё і размяшчэнне гаспадаркі любой краіны заўсёды звязаны са станам яе прыродна-рэсурснага патэнцыялу. ПРП – гэта сукупнасць прыродных рэсурсаў тэрыторыі, якія могуць быць выкарыстаны (ці выкарыстоўваюцца) у гаспадарцы.
Асноўнае нацыянальнае багацце краіны – зямельныя рэсурсы. У цэлым па краіне назіраецца тэндэнцыя ўсё большага адвядзення зямель пад гарадскую забудову і памяншэння іх для сельскагаспадарчых патрэб. Назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя скарачэння сярэднедушавой забяспечанасці сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Асабліва заўважна гэта тэндэнцыя ў зонах інтэнсіўнай урбанізацыі (Мінская, Брэсцкая і Гродзенская вобласці), а таксама ў рэгіёнах найбольш пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Гомельская і Магілёўская вобласці). Назираецца пагаршэння ўрадлівасці глебаў. Застаецца даволі вялікай колькасць неспрыяльных для земляробства зямель па прычыне іх забалочанасці, завалуненасці.
Устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, яе эканамічная бяспека ў значнай ступені вызначаюцца станам мінеральна-сыравіннай базы, рацыянальным і комплексным выкарыстаннем рэсурсаў нетраў.
Найбольш важная сыравіна для эканамічнага развіцця краіны, асабліва фарміравання яе экспартнага патэнцыялу – горна-хімічная. Па прамысловых запасах калійных соляў Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце. Геалагічныя запасы каменнай солі практычна невычарпальныя.
Разведаны 2 радовішчы фасфарытаў. Сыравіна для будаўнічых матэрыялаў ёсць амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Прамысловыя радовішчы нафты і газу знаходзяцца ў межах Прыпяцкага прагіну. Адзін з найбольш распаўсюджаных відаў карысных выкапняў Беларусі – торф. Яго выкарыстоўваюць як паліва, для вытворчасці ўгнаенняў, біястымулятараў, кармавых дражджэй, тарфянога воску, лекавых прэпаратаў і інш. Тарфяныя радовішчы ёсць практычна ва ўсіх раёнах краіны.
На тэрыторыі Беларусі разведана каля 250 радовішчаў прэсных падземных вод. Іх эксплуатацыйныя запасы складаюць больш за 6 млн. м³/суткі (звыш 600 л на кожнага жыхара краіны). Асноўная частка іх прыпадае на Мінскую, Віцебскую і Гродзенскую вобласці. Такая колькасць вады з’яўляецца дастатковай для задавальнення сучасных і перспектыўных патрэб.
Адкрыта больш за 80 радовішчаў мінеральных вод, агульныя запасы якіх складаюць звыш 20 тыс. м³/суткі. Прамысловыя воды выяўлены ў асноўным у Прыпяцкім прагіне. З іх можна вылучаць ёд і бром.
На Беларусі больш за 10 тыс. азёр (здабываюцца сапрапелі) і 20,8 тыс. рэк. Аднак толькі 9 рэк маюць даўжыню больш чым за 500 км (Бярэзіна, Нёман, Вілія, Зах.Дзвіна, Дняпро, Сож, Прыпяць, Гарынь і Зах.Буг). Сярэдняя густата рачной сеткі 0,44 км/км².