Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
119.3 Кб
Скачать

Спiс літаратуры

  1. Бардах Ю., Леснодарский Б., Пиетрчак М. История государства и права Польши. - М., 1980.

  2. Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР. Документы и материалы: В 2-х т. - Мн., 1962. Т. 1; 1972. Т. 2.

  3. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Са старажытных часоў да нашых дзен. Вучэб. дапаможнік. - Мн., 1998.

  4. Дакументы да змовы Гітлера і Сталіна да пачатку другой сусветнай вайны // Спадчына. 1994. №1.

  5. История Беларуси в документах и материалах / Сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Мн., 2000.

  6. История государства и права Белоруской ССР: В 2-х т. - Мн., 1976. Т. 2 (1937-1975).

  7. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2-х ч. - Мн., 1995. Ч. 2.

  8. Сарокін А.М. На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская веска: Ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917-1990-я гады). - Мн., 1999.

Гласарый

п/п

Тэрмiн (паняцце)

Азначэнне

Асадніцтва

Iнстытут ваенных і цывільных каланістаў (“асаднікаў”), якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных раенаў краіны ў Заходнюю Беларусь. Пачалося згодна закону (снежань 1920 г.) аб надзяленні зямлей салдат, якія “асабліва вызначыліся”ў вайне супраць Савецкай Расіі

Ваявода

Прадстаўнік урада на тэрыторыі ваяводства, каардынаваў і кантраляваў дзейнасць усіх дзяржаўных устаноў на падуладнай яму тэрыторыі з мэтай правядзення агульнай дзяржаўнай палітыкі

Дэфензіва

Палітычная паліцыя (аддзяленне аховы) у Польшчы (1918-1939 гг.) для вядзення барацьбы з апазіцыйным ураду рухам

Павятовыя рады

Органы мясцовага самакіравання, якiя дзейнічалі пасля 1933г. як органы мясцовага самакіравання. Выбіраліся гміннымі радамі

Павятовыя сеймікі

Органы мясцовага самакіравання ў паветах да 1933 г. Выбіраліся гміннымі саветамі

Паланізацыя

Агульная назва палітычных установак і практычных мерапрыемстваў польскага ўрада ў адносінах беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі

Рэфераты

Аддзелы павятовых упраўленняў

Санацыя

Назва дыктатарскага рэжыму ў Польшчы (1926-1939 гг.) Паходзіць ад лозунга “аздараўлення” (“санацыі”), абвешчанага пад час ваеннага перавароту 1926 г. Ю.Пілсудскага

Солтыс

Кіраўнік вясковай грамады, які ці то выбіраўся на грамадскім сходзе або грамадскай радай (па закону), ці прызначаўся павятовым старастам

Стараста

Кіраўнік павятовай адміністрацыі – староства (павятовае ўпраўленне), які падначальваўся ваяводзе

ТЭСТ

  1. Паводле якога дакумента адбылося ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад Польшчы?

А) Рашэнняў Версальскай Канферэнцыі

Б) Брэсцкага мірнага дагавора

В) Прадпісання перамір’я паміж Расіяй і Польшчай у кастрычніку 1920 г.

Г) Дагавора паміж РСФСР і Літвой (ліпень 1920 г.)

Д) Рыжскага мірнага дагавора

  1. Як называлі насельнікаў Беларусі польскія ўлады?

А) Літоўцамі В) Маскалямі

Б) “Крэсавякамі” Г) “Тутэйшымі”

3. Польскія афіцэры, звольненыя ў запас, якія атрымоўвалі зямельныя надзелы на тэрыторыі Заходняй Беларусі –

гэта:

А) палкоўнікі Б) асаднікі В) афіцэры Г) жаўнеры

4. Якую частку Польшчы складала тэрыторыя Заходняй Беларусі?

А) Другую частку В) Семую частку

Б) Пятую частку Г) Трэцюю частку

5. У якія ваеводствы ўваходзілі заходнебеларускія землі?

А) Беластоцкае Д) Навагрудскае

Б) Брэсцкае Е) Палескае

В) Вілейскае Ж) Пінскае

Г) Віленскае

6. Якімі Канстытуцыямі вызначаліся дзяржаўна-прававыя інстытуты Польшчы?

А) Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. В) Канстытуцыяй 1921 г.

Б) Канстытуцыяй 1793 г. Г) Канстытуцыяй 1935 г.

7. Узгадайце найбольш вядомых кіраўнікоў партызанскай барацьбы:

А) А. Луцкевiч В) С.Ваўпшасаў

Б) I. Луцкевич Г) В.Корж

8. Калi адбыліся выбары ў Вярхоўныя Саветы СССР і БССР у заходніх абласцях Беларусі?

А) 24 сакавіка 1940 г. Б) 15 снежня 1940 г. В) 4 кракавіка 1940 г. Г) 2 сакавіка 1939 г.

9. Калi адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы ў заходніх абласцях Беларусі?

А) 5 мая 1940 г. Б) 15 снежня 1940 г. В) 7 студзеня 1940 г. Г) 12 сакавіка 1939 г.

10 . Якую тэрыторыю складала БССР пасля далучэння Заходняй Беларусi?

А) 125,5 тыс. кв. км В) 240,2 тыс. кв. км

Б) 225,7 тыс. кв. км, Г) 264, 8 тыс. кв. км

11. Колькi мiльёнаў насельніцтва налiчвала БССР пасля ў`яднання з Заходняй Беларуссю?

А) каля 4 млн. В) 8 млн.

Б) звыш 5 млн. Г) больш за 10 млн.