Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сэнсавыя разрады прыметніка.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
38.03 Кб
Скачать

Адрознівайце!

Адносны прыметнік

Прыналежны прыметнік

Якасны прыметнік

курыны суп

курыны хлеў

курыны хвост

курыныя мазгі

лісінае футра

лісіная нара

лісіная лапа

лісіная хітрасць

Правапіс суфіксаў прыметнікаў

Утварэнне

Пішам

Прыклад

1

Ц ё Т а Ч К а + ск

ЦК

мастацкі, брацкі, ушацкі, гарадоцкі

2

С а Ш а + ск

СК

палескі, таварыскі

3

Д + ск

ДСК

гарадскі, грамадскі

4

геагр., народы –

З Ж Г Х

Ш +ск

К (неслав.)

=

каўказскі, казахскі

рыжскі, добрушскі,

узбекскі, нью-ёркскі

5

-НЬ +ск

ньск

нск

ліпеньскі, восеньскі

конскі, любанскі

1. Утварыце прыметнік ад назоўнікаў

1) інстытут, Азія, падарожнік, Адэса, Варонеж, Сахалін, Казань

2) снежань, латыш, людзі,Астрахань, Лепель, Залессе, Чэрвень.

2. Запоўніце крыжаванку.

1

СК

і

2

3

4

5

6

7

1. Той, што знаходзіцца на Волзе 2. Той, што на заводзе 3. Той, што знаходзіцца ў акіяне 4. Той, што мае адносіны да папуасаў 5. Той, што знаходзіцца ў Сілезіі 6. Важнейшыя спартыўныя гульні 7. Той, што мае адносіны да Афрыкі.

3. Прачытайце рады слоў і ў кожным радзе знайдзіце лішняе слова

1) гара..кі, факультэ..кі, студэн..кі, краве..кі;

2) рыжскі, белавежскі, зеландскі, пілоцкі;

3) нёман..кі, лацін..скі, жнівен..скі, ордэн..скі

  1. Знайдзіце памылкі ў прыметніках.

Абхаскі, фламандскі, коньскага, артэзіянскім, бядняцкае, камітэтскі, ліліпутская.

Практыкаванні па тэме “Прыметнік”

  1. Вызначце разрады прыметнікаў.

Добры чалавек, залатыя паясы, воўчы хвост, зялёныя лісты, друкарскі цэх, жалезная воля, матчына хусцінка, каменны будынак, курчавы хлопчык, цётчыны словы, звонкі зычны, тэатральны сезон, цёплае лета, леснікоў план

  1. Назавіце якасныя прыметнікі. Вызначце формы ступеней параўнання (дзе магчыма).

  1. Бацька мілы, матка міла, дзяўчына мілейшая. (Прыказка.)

  2. Прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута прад вачамі кожнага з нас (Якуб Колас).

  3. Новых сяброў набывай, а старых не забывай. (Прыказка.)

  4. ...Наўрад каб ты аказаўся разумнейшы, калі робіш насуперак іншым (В. Быкаў).

5) Мова продкаў нашых і нашчадкаў - шэпт дубровы і пчаліны звон, нам цябе ласкава і ашчадна спазнаваць ажно да скону дзён (Г.Бураўкін)

6) Самы светлы талент — дабрата (С. Грахоўскі).

7)Мова — тэта душа нацыянальная народа: калі ёсць такая душа, то ёсць і гаспадар яе — гэта сам народ... (Ядвігін Ш.).

8)Толькі ажыццяўляючы свае лепшыя мары, чалавецтва рухаецца наперад (К. А. Ціміразеў).

9)Самая страшная рэч — абыякавасць. Калі з ёй не змагацца, яна, як багна, можа загубіць любога чалавека (Максім Танк)

10)Няма людзей менш дапытлівых, чым тыя, каторыя нічога не ведаюць. (Ж. Сцюард)

3. У наступных сказах выпраўце памылкі пры ўтварэнні і ўжыванні формаў ступеней параўнання прыметнікаў.

1. Волава цяжэй жалеза. 2. Унук для Людмілы быў самым найдаражэйшым чалавекам. 3. На свеце больш лепшага кутка няма, як наша Беларусь. 4. Пахвала маці была для мяне самай найвышэй­шай узнагародай. 5. Людская ўвага даражэй за ўсё на свеце.

4. Утварыце прыналежныя прыметнікі

Караткевіч, сястра, Янка, ляснік, пчала, Ан дрэй, Васіліса, дзядуля, вавёрка.

Адказы:

1. Якасныя: добры чалавек, зялёныя лісты, жалезная воля, курчавы хлопчык, цёп­лае лета.

Адносныя: залатыя паясы, друкарскі цэх, каменны будынак, звонкі зычны, тэатральны сезон.

Прыналежныя: воўчы хвост, матчына хусцінка, цётчыны словы, леснікоў план.

2. 1) мілы; мілейшая (простая форма вышэйшай ступені параўнання); 2) найцікавейшая (простая форма найвышэйшай ступені параўнання); 3) новых, старых; 4) разумнейшым (про­стая форма вышэйшай ступені параўнання); 5) пчаліны; 6) самы светлы (складаная форма найвышэйшай ступені параўнання); 7) нацыянальная; 8) лепшыя (простая форма вышэйшай ступені параўнання); 9) самая страшная (склада­ная форма найвышэйшай ступені параўнання); 10) менш дапытлівых (складаная форма вышэй­шай ступені параўнання).

3. 1. Волава цяжэйшае за жалеза. 2. Унук для Людмілы быў самым дарагім чалавекам. 3. На свеце лепшага кутка няма, як наша Бела­русь. 4. Пахвала маці была для мяне найвышэй­шай (самай высокай) узнагародай. 5. Людская ўвага даражэйшая за ўсё на свеце.

4. Караткевічаў, сястрын, Янкаў, леснікоў, пчаліны, Андрэеў, Васілісін, дзядулеў, вавёрчын.