
- •Сэнсавыя разрады прыметніка
- •Формы ступеней параўнання прыметнікаў
- •Запомні!
- •Адрознівайце!
- •Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •1. Утварыце прыметнік ад назоўнікаў
- •Практыкаванні па тэме “Прыметнік”
- •Практыкаванні
- •Знайдзіце памылкі ў перакладзе прыметнікаў?
- •Ці правільна ўжыты формы ступеняў параўнання прыметнікаў?
- •3. Знайдзіце сказы з граматычнымі памылкамі і запішыце выпраўленыя варыянты.
- •4. Знайсці і выправіць памылкі ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка. Запісаць правільна.
- •5. Утварыце ступені параўнання ад прыметнікаў лёгкі, прыгожы.
Сэнсавыя разрады прыметніка
Якасныя |
смак: салодкае варэнне, кіслы яблык, горкі агурок; памер і форму: вялікае дрэва, доўгі плашч, вузкі касцюм, круглае бервяно; знешнія і ўнутраныя якасці людзей і іншых жывых істот: малады хлопец, смелы воін, злы сабака.
• спалучаюцца са словамі вельмі, дужа, надта (вельмі худы, дужа смелы, надта доўгі); • маюць формы ацэнкі (даўгаваты, маленькі, вялізны); • могуць утвараць прыслоўі з суфіксамі -о, -а; • утвараюць ступені параўнання;
Па гэтых прыметах пазнаюць некаторыя якасныя прыметнікі, якія не маюць ступеней параўнання: барадаты, кульгавы, глухі, гняды.
|
|
|
Адносныя |
Адносныя прыметнікі абазначаюць такую прымету прадмета, якая паказвае на яго адносіны да іншага прадмета. Гэта могуць быць адносіны: • да матэрыялу, з якога зроблены прадмет (сталёвы трос — трос са сталі); • да месца яго знаходжання (школьны сад — сад каля школы); • часу існавання (летні дзенъ — дзень лета); • да нейкага дзеяння (навучалъная кніга — кніга для навучання).
Адносныя прыметнікі маюць толькі поўную форму. Прымета, выражаная імі, нязменная, таму яны не маюць формаў ацэнкі і ступеней параўнання.
|
|
|
Прыналежныя |
Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета пэўнай асобе ці іншай жывой істоце і адказваюць на пытанні: чый? чыя? чыё? чые? (матчын хлеб, сынаў сшытак) |
Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца:
цётчын сшытак, мамін пацалунак. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, пішуцца з вялікай літары: Аленчыны вершы, Сашава (хлопчык) дапамога, Сашына (дзяўчынка) дапамога. Прыналежныя прыметнікі ў назоўным склоне маюць кароткую форму, ва ўскосных склонах – поўную (бацькаў кажух – бацькавага, бацькаваму, аб бацькавым) |