Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
140.43 Кб
Скачать
  1. Вялікае Княства Літоускае у часы Гедыміна і Альгерда: унутраная і знешняя палітыка.

Пасля смерці Віценя (каля 1316 г.) вялікім князем стаў яго брат або, магчыма, сын Гедымін. За 25 гадоў яго княжання ВКЛ ператварылася ў магутную дзяржаву, якая выступіла адным з цэнтраў палітычнай кансалідацыі рускіх княстваў. Праводзячы ўдалую дыпламатыю ў адносінах з Залатой Ардой, Гедымін дамогся падпарадкавання шэрага княстваў, якія раней, верагодна, залежалі ад татар. Трывала злучыўся з дзяржавай Полацк, дзе пры Гедыміне княжыў яго брат Воінь. Другі сын, Альгерд, праз шлюб з адзінай дачкой апошняга віцебскага князя Яраслава атрымаў каля 1320 г. Віцебск. Карыстаючыся згасаннем дынастыі галіцка-валынскіх князёў, Гедымін далучыў Берасцейскую зямлю. Пры Гедыміне (магчыма, яшчэ пры Віценю) у ВКЛ упершыню з'явілася трывалая сталіца – Вільна(з1323 – сталица ВКЛ). . У сваей дзейнасці ўлічваў інтарэсы беларускіх феадалаў i арыентаваўся пераважна на ix падтрымку. Беларускіх феадалаў (Давыда Гарадзенскага, Васіля Полацкага i інш.) прызначаў на важныя пасады, даваў дыпламатычныя i вайсковыя даручэнні. Хоць быў язычнікам (ёсць звесткі, што ў канцы жыцця прыняў хрысціянства паводле каталіцкага абраду), вёў палітыку верацярпімасці, 5 яго сыноў прынялі праваслаўе.

Каля 1341 г. пасля смерці Гедыміна вялікім князем стаў яго сын Яўнут. Аднак два іншыя сыны, Альгерд і Кейстут, каля 1345 г. скінулі яго з пасада і ўтварылі дуумвірат, у якім Альгерд атрымаў сталіцу дзяржавы Вільна і яе ўсходнюю палову (з Лідай, Крэвам, Віцебшчынай, Меншчынай), а Кейстут - заходнюю частку (Жамойць, беларускае Панямонне, Берасцейшчыну і Падляшша) з цэнтрам у ТрокаУ часы кіравання Альгерда тэрыторыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы пашырыла межы на Усходзе. У яе склад увайшлі: Мсціслаўская зямля, Чарнігаўская і Ноўгарад-Северскае княствы, гарады Старадуб і Бранск. Такім чынам, тут быў ліквідаваны мангола-татарскі прыгнёт. У склад ВКЛ увайшлі Вярхоўскія княствы ў вярхоўях ракі Акі. Пасля разгрому войскаў татарскіх ханаў ля Сініх Вод (1362) беларуска-літоўскімі войскамі пад началам Уладзіміра Альгердавіча, з-пад татарскай няволі была вызвалена Кіеўская зямля. Да Беларуска-Літоўскай дзяржавы была далучана яе тэрыторыя з часткай Падоліі на ўсходзе – да ракі Аскол, на поўдні – да р. Самары (усходні прыток Дняпра). Канчаткова да ВЛК была далучана Валынь. Ва ўсходняй палітыцы Альгерд сутыкнуўся з Маскоўскім вялікім княствам, якое набірала сілы і аспрэчвала намеры Альгерда пад сваім верхавенствам аб’яднаць рускія землі. Гэта прывяло да паходаў Альгерда на Маскву ў 1368, 1370 і 1372 гады. Нарэшце Альгерд заключыў мір з маскоўскім князем Дзімітрыем Іванавічам. Праўда, у апошні момант прыставіў сваю дзіду да адной з брам Крамля як напамін аб перамозе і магутнасці Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Ён удзельнічаў у войнах з Тэўтонскім Ордэнам у 1345, 1347, 1348, 1352, 1365 і 1370 гадах

Альгерд праводзіў палітыку ў інтарэсах беларускіх феадалаў, кіруючыся прынцыпам: “Мы старыны не рухам і навіны не ўводзім”. Ранейшае самакіраванне беларускіх зямель захоўвалася, а намеснікі вялікага князя ў Полацкай, Віцебскай, Кіеўскай і іншых землях прызначаліся соймамі (з’ездамі) мясцовых феадалаў. Роля беларусаў у кіраванні дзяржавай яшчэ больш узрасла, у параўнанні з часамі панавання Гедыміна. Альгерд памёр у маі 1377 г.