
- •Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі
- •Крыніцы вывучэння і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: 10-18 ст.
- •Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: храналагічныя рамкі, агульная характарыстыка перыядау.
- •Балты і усходнія славяне: рассяленне на тэрыторыі Беларусі, грамадскі лад, гаспадарччая дзейнасць, рэлігійныя уяуленні.
- •Палітычная гісторыя Полацкага княства у 10-13 ст. Фарміраванне княжацка-вечавога ладу.
- •Палітычная гісторыя Тураускай зямлі у 10- першай палове 12ст. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу княства.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Феадальная раздробленнасть на беларускіх землях: прычыны, характарыстыка працэссу, вынікі.
- •Распаусюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Барацьба са знешняй небяспекай у першай палове 13ст. Прычыны і працэсс утварэння Вялікага Княства Літоускага:другая палова 13 – пачатак 14ст.
- •Вялікае Княства Літоускае у часы Гедыміна і Альгерда: унутраная і знешняя палітыка.
- •Абвастрэнне унутранных супярэчнастей у часы княжання Ягайлы. Крэуская унія 1385 г. Востраускае пагадненне 1392 г.
- •Княжанне Вітаута, яго унутранная і знешняя палітыка.
- •Унутрапалітычныя супярэчнасці у1430-1440-ыя гг. Казімір Ягелончык і яго палітыка.
- •Дзяржауны і грамадскі лад Вялікага княства Літоускага у 14-15 ст.
- •Унутрыпалітычнае жыцце вкл у канцы 14 – 1 палове 16ст. Рэформы 60-х гг. 16 ст.
- •Знешняя палітыка вкл у канцы 15 – першай палове 16ст. Лівонская вайна.
- •Уніі вкл і Польскага каралеуства: вытокі, змест, вынікі. Люблінская унія 1569 г.
- •Палітычнае развіцце Рэчы Паспалітай у апошняй трэці 16ст. Статут 1588 г.
- •Развіцце сельскай гаспадаркі і феадальных адносін на Беларусі ў 16 - першай палове 17ст.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права на Беларусі.
- •Развіцце гарадоў і мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў 14 – першай палове 17ст. Магдэбурскае права. Цэхі. Юрыдыкі.
- •Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў 16 – першай трэці 17ст.
- •Рэфармацыя на Беларусі: перадумовы узнікнення і царкоўныя плыні.
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
- •Культурнае жыцце на Беларусі ў 14-15ст. Этнічныя працэссы на беларускіх землях.
- •Культура Беларусі ў 16 – першай палове 17 ст. Стварэнне першых гістарычных прац на Беларусі.
- •Рэч Паспалітая у войнах 17-18ст. Асноўныя вектары знешняй палітыкі.
- •Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку 17ст. Смаленская вайна 1632-1634 гг.
- •Сацыяльныя супярэчнасці ў Беларусі ў 17 – 18ст.: гарадскія паўстанні і сялянскія выступленні.
- •Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. На Беларусі: прычыны, баявыя дзеянні, вынікі.
- •Вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай 1654-1667 гг. Умовы “венага міру” 1686 г.
- •Эканамічнае становішча беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – першай палове 18 ст.
- •Дзяржаўна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ў другой палове 17 – першай палове 18 ст. Спробы дзяржаўных рэформ у другой палове 18 ст.
- •Беларусь у Паўночнай вайне. Знешняя інтэрвенцыя і унутрапалітычны канфлікт 1700-1710-х гг.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове 18 ст.
- •Дзейнасць Барскай канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Чатырохгадовы(вялікі) сойм. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •Дасягненне культуры Беларусі ў другой палове 17-18 стст.
Палітычная гісторыя Тураускай зямлі у 10- першай палове 12ст. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу княства.
Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст.У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. Тураўскія князі паводле роднасных сувязяў мелі права перайсці на велікакняжацкі трон у Кіеве, калі для гэтага надыходзіла іх чарга як прадстаўнікоў княжацкага роду Рурыкавічаў. Адначасова Тураўскае княства працягвала падпарадкоўвацца "свайму" князю, які станавіўся вялікім князем кіеўскім. У Тураў назначаўся кіраваць княжацкі намеснік - "пасаднік".
Пасаднік працягваў дзейнічаць, калі князь зноў вяртаўся ў Тураў, як гэта было з князем Вячаславам і пасаднікам Жыраславам Іванкавічам. Знаходжанне ў горадзе адначасова князяі пасадніка - з'ява незвычайная для іншых гарадоў, акрамя Ноўгарада на Волхаве, які ў той час уяўляў сабой сярэднявечную рэспубліку. Пра выбарную пасаду пасадніка ў Тураве звестак няма. Магчыма, пасаднік тут знаходзіўся ў падпарадкаванні князя. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звесткі наогул адсутнічаюць.
У Тураве склалася свая сістэма кіравання горадам і воласцю. Тут дзейнічала веча. Паводле паведамлення "Жыція" Кірыла Тураўскага, ён стаў епіскапам па просьбе князя "и людий того горада (Турова)". З гэтага вынікае, што гараджане ў Тураве мелі права голасу нават тады, калі вырашалася пытанне пра назначэнне епіскапа. Факт цікавы тым, што ў Полацк і іншыя гарады епіскап назначаўся кіеўскім мітрапалітам. Выключэннем з гэтага правіла быў Ноўгарад, там епіскап выбіраўся вечам, а затым яго фармальна пасвячаў мітрапаліт у Кіеве.
У Тураве існавала пасада тысяцкага. Тысяцкі ўзначальваў гарадское апалчэнне. Сярод тураўскіх воінаў у крыніцах названы маладыя дружыннікі - "отракі". Тураўскі тысяцкі Іванка ўдзельнічаў у паходзе 1127 г. на Полацкую зямлю, які арганізаваў кіеўскі князь Мсціслаў. Тураўскі князь часта са сваёй дружынай знаходзіўся ў Кіеве. У такім выпадку ў Тураве галоўнай ваеннай сілай з'яўлялася апалчэнне на чале з тысяцкім. Звычайна ў такім апалчэнні налічвалася не менш тысячы ўзброеных гараджан.
Такім чынам, грамадскі лад у Тураўскім княстве меў свае асаблівасці. Яны заключаліся ў наяўнасці пасадніка, ролі веча, падпарадкаванні гарадскога ваеннага апалчэння тысяцкаму.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13ст.
Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель ранне-феадальнага часу ў асноўным вызначала сельская гаспадарка Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, а таксама авёс, ячмень. Як сельскае, так і гарадское насельніцтва старажытнай Беларусі займалася агародніцтвам. Акрамя бабовых шырока былі распаўсюджаны агуркі, капуста, морква, рэпа і цыбуля. Старажытная Беларусь добра ведала садоўніцтва
Важнай галіной сельскай гаспадаркі старажытнабеларускіх паселішчаў з'яўлялася жывёлагадоўля. Яе развіццё мела вялікае значэнне для пашырэння на Беларусі папаравай сістэмы земляробства, пры якой у лясных раёнах глебы патрабавалі сістэматычнага ўгнойвання. 3 развіццём земляробства паляванне, рыбалоўства, бортніцтва страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набывалі характар падсобных заняткаў. Рост прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Так узнікалі гарады, у якіх канцэнтравалася рамеснае і гандлёвае насельніцтва
3 IX па XIV ст. пісьмовыя крыніцы называюць больш за 50 пасяленняў гарадскога тыпу на тэрыторыі сучаснай Беларусі Гарады з'яўляліся не толькі цэнтрамі рамеснай вытворчасці, але і гандлю. Развіваўся і знешні гандаль, а таксама гандаль паміж асобнымі землямі і княствамі. Значнымі гандлёвымі цэнтрамі былі старажытныя Менск, Полацк, Віцебск. Праз Русь праходзіў, як вядома, вялікі водны шлях "з вараг у грэкі" (Балтыйскае мора - Нява - Ладажскае возера - Волхаў - возера Ільмень - Ловаць - Днепр - Чорнае мора
3 узнікненнем прыватнай уласнаці на зямлю на тэрыторыі Беларусі ўмацоўвалася і пашыралася феадальнае землеўладанне. Гэты працэс бьгў звязаны з захопамі пануючым класам абшчыннай зямлі. Сяляне-абшчыннікі (смерды) пазбаўляліся зямлі і ператвараліся ў залежных ад феадала людзей. 3 цягам часу феадальнае землеўладанне стала пануючай формай зямельнай уласнасці на Беларусі. Уласнікамі зямлі з'яўляліся князі, баяры, царква.3 цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася: сёламі валодалі як князі, так і баяры і княжацкія дружыннікі. Сяляне-абшчыннікі траплялі ў феадальную залежнасць рознымі шляхамі. Значная частка сялян бяднела ад уплаты цяжкіх княжацкіх данін, ад частых войнаў, у час якіх іх гаспадарка рабілася аб'ектам рабаўніцтва. Абрабаваныя сяляне-абшчыннікі, трапляючы ў кабалу, трацілі свабоду і зямлю. На працягу XI - XIII стст. на Беларусі развівалася не толькі свецкае, але і царкоўнае землеўладанне. Не толькі сяляне-абшчыннікі, але і жыхары гарадоў траплялі ў феадальную залежнасць і выконвалі на карысць землеўладальнікаў розныя павіннасці
Сялянскі надзел і гаспадарка, якая на ім вялася, былі крыніцай для атрымання феадаламі і феадальнай дзяржавай прыбавачнага прадукту. На карысць дзяржавы сяляне плацілі перш за ўсё даніну - розныя футры, а таксама мёд, воск і іншыя прадукты лясной гаспадаркі. Плата даніны была звязана з такімі павіннасцямі, як палюддзе, павоз і інш. Палюддзем называліся паборы, якія дадаткова браліся з насельніцтва пры зборы даніны, павозам- павіннасць, звязаная з дастаўкай даніны ў пэўныя месцы. Даніна збіралася з насельніцтва шляхам перыядычнага аб'езду князем і яго дружынай падуладных яму зямель
Далейшае развіццё феадальных адносін павялічвала сацыяльную процілегласць паміж нізамі і пануючым класам, абвастрала супярэчнасці ўнутры тагачаснага грамадства.