
- •Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі
- •Крыніцы вывучэння і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: 10-18 ст.
- •Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: храналагічныя рамкі, агульная характарыстыка перыядау.
- •Балты і усходнія славяне: рассяленне на тэрыторыі Беларусі, грамадскі лад, гаспадарччая дзейнасць, рэлігійныя уяуленні.
- •Палітычная гісторыя Полацкага княства у 10-13 ст. Фарміраванне княжацка-вечавога ладу.
- •Палітычная гісторыя Тураускай зямлі у 10- першай палове 12ст. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу княства.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Феадальная раздробленнасть на беларускіх землях: прычыны, характарыстыка працэссу, вынікі.
- •Распаусюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Барацьба са знешняй небяспекай у першай палове 13ст. Прычыны і працэсс утварэння Вялікага Княства Літоускага:другая палова 13 – пачатак 14ст.
- •Вялікае Княства Літоускае у часы Гедыміна і Альгерда: унутраная і знешняя палітыка.
- •Абвастрэнне унутранных супярэчнастей у часы княжання Ягайлы. Крэуская унія 1385 г. Востраускае пагадненне 1392 г.
- •Княжанне Вітаута, яго унутранная і знешняя палітыка.
- •Унутрапалітычныя супярэчнасці у1430-1440-ыя гг. Казімір Ягелончык і яго палітыка.
- •Дзяржауны і грамадскі лад Вялікага княства Літоускага у 14-15 ст.
- •Унутрыпалітычнае жыцце вкл у канцы 14 – 1 палове 16ст. Рэформы 60-х гг. 16 ст.
- •Знешняя палітыка вкл у канцы 15 – першай палове 16ст. Лівонская вайна.
- •Уніі вкл і Польскага каралеуства: вытокі, змест, вынікі. Люблінская унія 1569 г.
- •Палітычнае развіцце Рэчы Паспалітай у апошняй трэці 16ст. Статут 1588 г.
- •Развіцце сельскай гаспадаркі і феадальных адносін на Беларусі ў 16 - першай палове 17ст.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права на Беларусі.
- •Развіцце гарадоў і мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў 14 – першай палове 17ст. Магдэбурскае права. Цэхі. Юрыдыкі.
- •Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў 16 – першай трэці 17ст.
- •Рэфармацыя на Беларусі: перадумовы узнікнення і царкоўныя плыні.
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
- •Культурнае жыцце на Беларусі ў 14-15ст. Этнічныя працэссы на беларускіх землях.
- •Культура Беларусі ў 16 – першай палове 17 ст. Стварэнне першых гістарычных прац на Беларусі.
- •Рэч Паспалітая у войнах 17-18ст. Асноўныя вектары знешняй палітыкі.
- •Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку 17ст. Смаленская вайна 1632-1634 гг.
- •Сацыяльныя супярэчнасці ў Беларусі ў 17 – 18ст.: гарадскія паўстанні і сялянскія выступленні.
- •Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. На Беларусі: прычыны, баявыя дзеянні, вынікі.
- •Вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай 1654-1667 гг. Умовы “венага міру” 1686 г.
- •Эканамічнае становішча беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – першай палове 18 ст.
- •Дзяржаўна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ў другой палове 17 – першай палове 18 ст. Спробы дзяржаўных рэформ у другой палове 18 ст.
- •Беларусь у Паўночнай вайне. Знешняя інтэрвенцыя і унутрапалітычны канфлікт 1700-1710-х гг.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове 18 ст.
- •Дзейнасць Барскай канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Чатырохгадовы(вялікі) сойм. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •Дасягненне культуры Беларусі ў другой палове 17-18 стст.
Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
Спробай захаваць суверэнпасцъ (самастойнасць, незалежнасць) Рэчы ІІаспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу) стала паўстанне 1794 г. на чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвушам Касцюшкам (1746—1817). Актыўны ўдзел у ім узялі патрыятычная шляхта, мяшчанства (гарадскія жыхары), сялянства, святарства (царкоўныя дзеячы). Паўстанне адбывалася пад лозунгам «Вольнасць, цэласнасць, незалежнасць», які нагадваў лозунг Вялікай Французскай буржуазнай рэвалюцыі «Вольнасць, роўнасць, братэрства». Гэты лозунг, верагодна, быў знаёмы начальніку паўстання Т. Касцюшку, які яшчэ юнаком на працягу трох гадоў вучыўся ў сталіцы Францыі Парыжы пасля заканчэння кадэцкага корпуса (ваенна-навучальнай установы) у Варшаве. Сем гадоў Т. Касцюшка правёў у Амерыцы, дзе актыўна ўдзельнічаў у барацьбе паўночнаамерыканскіх калоній супраць англійскага каланіялыіага ўладарніцтва. Ён быў асабіста знаёмы з першым прэзідэнтам ЗША Джорджам Вашынгтонам, сябраваў з адным з аўтараў амерыканскай «Дэкларацыі незалежнасці» Томасам Джэферсанам. Т. Касцюшка з’яўляецца нацыянальным героем ЗША і Польшчы, ганаровым грамадзянінам Францыі. Ён кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Польшчы. 10 кастрычніка 1794 г. войскі Суворава па заказе Кацярыны II рушылі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай у сувязі з неабходнасцю зрабіць перашкоду для ўплыву французскай буржуазнай рэвалюцыі.
У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі. Пачатак паўстанню ў ВКЛ паклаў Шавельскі акт (16 красавіка 1794 г.) Згодна з ім да паўстання далучалася Жмудзь. Але было ясна, што поспех справы ў княстве будзе залежаць ад таго, у чыіх руках будзе сталіца краю — Вільня. Менавіта там адбыліся рашаючыя падзеі ў ноч з 22 на 23 красавіка. Па распрацаванаму плану быў нечакана атакаваны і разбіты расійскі гарнізон. Гэта пры падтрымцы гараджан зрабілі часткі войска ВКЛ, раскватараваныя ў Вільні. Кіраваў аперацыяй Я. Ясінскі. Улада ў горадзе перайшла ў рукі паўстанцаў. На другі дзень, 24 красавіка, на плошчы перад гарадской ратушай быў абвешчаны Віленскі акт паўстання.Тут быў утвораны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем — Найвышэйшая Літоўская рада. Заклік Касцюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. знайшоў водгук сярод магнатаў і шляхты ВКЛ. У выдадзеным ім «Паланецкім універсале» Т. Касцюшка таксама абяцаў адмяніць асабістую залежнасць (вызваліць з-пад прыгону) тых сялян, якія прынялі ўдзел у паўстанні. У атрады паўстанцаў пацягнуліся касінеры — сяляне, узброеныя косамі. На тэрыторыі Беларусі яны складалі да адной трэці ад колькасці паўстанцаў. Аднак дасягнуць масавай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдалося. Паўстанне 1794 г. на Беларусі пратрымалася крыху болей пяці месяцаў. Але яно змагло адцягнуць на сябе значныя сілы расійскіх войскаў. Гэта не дазволіла адразу кінуць іх супраць атрадаў Т. Касцюшкі. Адной з прычын паражэння паўстання на тэрыторыі Беларусі з'яўлялася адсутнасць адзінага камандавання, належнага ўзаемадзеяння ў паўстанцкім войску, няздольнасць вайсковага кіраўніцтва. Паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі на чале з Аляксандрам Суворавым. Адлюстраваннем пачуццяў удзельнікаў паўстання можна лічыць назву паланэза Міхала Клеафаса Агінскага «Развітанне з Радзімай». У 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім, канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад прастола. Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.