
- •Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі
- •Крыніцы вывучэння і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: 10-18 ст.
- •Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: храналагічныя рамкі, агульная характарыстыка перыядау.
- •Балты і усходнія славяне: рассяленне на тэрыторыі Беларусі, грамадскі лад, гаспадарччая дзейнасць, рэлігійныя уяуленні.
- •Палітычная гісторыя Полацкага княства у 10-13 ст. Фарміраванне княжацка-вечавога ладу.
- •Палітычная гісторыя Тураускай зямлі у 10- першай палове 12ст. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу княства.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Феадальная раздробленнасть на беларускіх землях: прычыны, характарыстыка працэссу, вынікі.
- •Распаусюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Барацьба са знешняй небяспекай у першай палове 13ст. Прычыны і працэсс утварэння Вялікага Княства Літоускага:другая палова 13 – пачатак 14ст.
- •Вялікае Княства Літоускае у часы Гедыміна і Альгерда: унутраная і знешняя палітыка.
- •Абвастрэнне унутранных супярэчнастей у часы княжання Ягайлы. Крэуская унія 1385 г. Востраускае пагадненне 1392 г.
- •Княжанне Вітаута, яго унутранная і знешняя палітыка.
- •Унутрапалітычныя супярэчнасці у1430-1440-ыя гг. Казімір Ягелончык і яго палітыка.
- •Дзяржауны і грамадскі лад Вялікага княства Літоускага у 14-15 ст.
- •Унутрыпалітычнае жыцце вкл у канцы 14 – 1 палове 16ст. Рэформы 60-х гг. 16 ст.
- •Знешняя палітыка вкл у канцы 15 – першай палове 16ст. Лівонская вайна.
- •Уніі вкл і Польскага каралеуства: вытокі, змест, вынікі. Люблінская унія 1569 г.
- •Палітычнае развіцце Рэчы Паспалітай у апошняй трэці 16ст. Статут 1588 г.
- •Развіцце сельскай гаспадаркі і феадальных адносін на Беларусі ў 16 - першай палове 17ст.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права на Беларусі.
- •Развіцце гарадоў і мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў 14 – першай палове 17ст. Магдэбурскае права. Цэхі. Юрыдыкі.
- •Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў 16 – першай трэці 17ст.
- •Рэфармацыя на Беларусі: перадумовы узнікнення і царкоўныя плыні.
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
- •Культурнае жыцце на Беларусі ў 14-15ст. Этнічныя працэссы на беларускіх землях.
- •Культура Беларусі ў 16 – першай палове 17 ст. Стварэнне першых гістарычных прац на Беларусі.
- •Рэч Паспалітая у войнах 17-18ст. Асноўныя вектары знешняй палітыкі.
- •Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку 17ст. Смаленская вайна 1632-1634 гг.
- •Сацыяльныя супярэчнасці ў Беларусі ў 17 – 18ст.: гарадскія паўстанні і сялянскія выступленні.
- •Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. На Беларусі: прычыны, баявыя дзеянні, вынікі.
- •Вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай 1654-1667 гг. Умовы “венага міру” 1686 г.
- •Эканамічнае становішча беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – першай палове 18 ст.
- •Дзяржаўна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ў другой палове 17 – першай палове 18 ст. Спробы дзяржаўных рэформ у другой палове 18 ст.
- •Беларусь у Паўночнай вайне. Знешняя інтэрвенцыя і унутрапалітычны канфлікт 1700-1710-х гг.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове 18 ст.
- •Дзейнасць Барскай канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Чатырохгадовы(вялікі) сойм. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •Дасягненне культуры Беларусі ў другой палове 17-18 стст.
Дзейнасць Барскай канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
Барская канфедэрацыя (1768—1772) — вайскова-палітычная канфедэрацыя Рэчы Паспалітай, абвешчаная ў мястэчку Бар, дзеля абароны ўнутранай і знешняй незалежнасці Рэчы Паспалітай, накіраваная супраць расійскай агрэсіі і супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ініцыятарамі канфедэрацыі сталі буйныя магнаты, не якія жадалі губляць сваіх прывілеяў..Прынцыповай мэтай Барскай канфедэрацыі была абарона незалежнасці, правядзенне Рэччу Паспалітай самастойнай знешняй і ўнутранай палітыкі, выгнанне чужаземных войскаў. У гэтым бачыўся, несумненна, яе пазітыўны і патрыятычны бок. Адначасова барычане рашуча выступілі ў абарону вяршэнства каталіцкай царквы, шляхецкіх правоў пры ігнараванні спачатку якіх-небудзь істотных дзяржаўных рэформаў. Да Барскай канфедэрацыі пачала далучацца шляхта Вялікага Княства. Дайшло да ваенных дзеянняў. Хоць барскія канфедэраты прасілі дапамогі ў Аўстрыі, Францыі, Турцыі, яны не атрымалі ніякай падтрымкі і мусілі самі змагацца з намнога перасяжнай па сілах расійскай арміяй. Пад націскам Расеі і Прусіі, калі ў Варшаве стаяла расійскае войска, калі вяліся арышты найбольш уплывовых людзей, сойм Рэчы Паспалітай у 1767 годзе прыняў пастанову аб поўных правах дысідэнтаў (паводле пастановаў першай паловы ХVІІІ стагоддзя яны мелі права на свабоду веравызнання, але не маглі займаць дзяржаўных пасадаў і г.д.). Тады ж была падпісаная Варшаўская дамова, якая давала права Расеі дзеля «абароны» праваслаўных умешвацца ў нутраныя справы Рэчы Паспалітай. Кацярына ІІ брала на сябе ролю гаранта выканання соймавых пастановаў 1767 года. Расея прымусіла ўрад рэспублікі аднавіць поўнае «liberum veto», шляхоцкія вольнасці, выключнае права шляхты на дзяржаўныя пасады і інш. Барацьба барскіх канфедэратаў працягвалася. Войскі канфедэрацыі, якія складаліся ў асноўным з шляхцічаў-добраахвотнікаў, пачалі ваенныя дзеянні супраць расійскіх і каронных войскаў. У 1768 у рукі канфедэратаў перайшоў Кракаў. Канфедэранты мелі шырокую падтрымку шляхты ў Беларусі. Хоць яшчэ на пачатку дзеянняў расейскае войска перамагло пад Дзярэчынам і зноў захапіла Слуцк ды Нясвіж, на захадзе Беларусі канфедэраты разбілі яго каля Слоніма, Мышы і Бераставіцы. Сілы Канфедэрацыі пад камандаваннем Ігнацыя Мальчэўскага, Міхала Яна Паца і Караля Станіслава Радзівіла, выйгралі некалькі бітваў з рускімі, і нарэшце, ігнаруючы караля, паслалі паслоў усім асноўным Еўрапейскім паўнамоцтвам. У 1770 Рада Барскай канфедэрацыі перамясцілася ад яе першапачатковага месца ў Сілезію, адкуль вяла дыпламатычныя перамовы з Францыяй, Аўстрыяй і Турцыяй з мэтай фарміравання саюза супраць Расіі. У 1770-1771 гадах рух дасягнуў, бадай, апагею, але пасля паражэння гетмана Міхала Казіміра Агінскага пад Сталавічамі пачаў затухаць.
Расея і Прусія ўжо вялі перамовы пра падзел Рэчы Паспалітай. Пазней да іх далучылася Аўстрыя. Расправіўшыся з канфедэратамі, 5 жніўня 1772 года ў Санкт-Пецярбурзе Расія падпісала з Аўстрыяй і Прусіяй пагадненне аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Паводле гэтай канвенцыі пад уладу расійскага трона пераходзілі Інфлянцкае і Амсціслаўскае ваяводствы, амаль усё Віцебскае, размешчаная на правым баку Дзвіны частка Полацкага, а таксама ўсходнія землі Менскага ваяводства з гарадамі Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем. Генерал-губернатарам захопленых земляў Кацярына ІІ прызначыла аднаго з фаварытаў - графа Захара Чарнышова. У адпаведнасці з гэтымі дакументамі Аўстрыя атрымоўвала Галіцыю, Прусія – Памор'е (апроч Гданьска) і частку Вялікай Польшчы. Сейм Рэчы Паспалітай 1773 г. змушаны быў ратыфікаваць дадзеныя дамовы.