Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
140.43 Кб
Скачать
  1. Эканамічнае становішча беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – першай палове 18 ст.

У выніку разбуральных войн з сярэдзіны ХVII па 20я гг. ХVІІІ ст. Беларусь трапіла ў паласу эканамiчнага заняпаду. Ён быў абумоўлены найперш рэзкім скарачэннем сялянскага насельніцтва. Пасля чарговай навалы дзяржаўная і ўладальніцкая адміністрацыя прыкладалі намаганні да аднаўлення сваіх і сялянскіх гаспадарак. У гэтых мэтах асобныя ўладальнікі ішлі на часовую перадачу зямлі сялянам у карыстанне, абмежаваўшы іх павіннасці. Падругое, сялянам на ільготных умовах і нават бясплатна дазвалялася ўзяць столькі зямлі, колькі тыя маглі апрацаваць. Феадалы скарыстоўвалі розныя спосабы павышэння даходаў. У ХVIII ст. распаўсюдзiлася практыка перадачы маёнткаў з сялянамi або цэлых населеных пунктаў i тэрыторый у арэнду купцам. Да сярэдзіны ХVІІІ ст. на захадзе Беларусі паншчына займала галоўнае месца сярод павiннасцей і стала складаць да 8–12 i нават 16 дзён на тыдзень з валокi. Такая сістэма гаспадарання і сялянскіх існавала да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай. У Канстытуцыі 3 мая 1791 г. была прадпрынята спроба юрыдычнага і сацыяльнаэкнамічнага паляпшэння становішча сялянства, але яна не прынесла станоўчага выніку

У выніку войнаў 17-18 ст.беларускія гарады апынуліся у заняпадзе. У другой палове ХVІІІ ст. у сістэме карпаратыўныя арганізацыі рамеснiкаў выявіліся прыкметы разлажэння. Папершае, значная іх колькасць не выказвала зацікаўленасці ў цэхах і працавала самастойна. Падругое, у параўнанні з ХVІІІ ст. скарацілася колькасць цэхаў. Тым не менш, колькасны рост рамеснікаў у гарадах узрастаў. Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, мануфактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або феадалу. Але ўладальнікі майстроў i наймітаў. Падругое, на гэтых прадпрыемствах пачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi). Характэрнай прыкметай мануфактуры з’яўляецца ўзнікненне падзелу працы. У пачатку ХVІІІ ст. у ліку першых мануфактур узнiк шкляны завод у Налiбоках. У Свержані пачаўся выпуск фаянсавага посуду, у маёнтку Вiшнёва прамысловая апрацоўка жалеза, у Ружанах – вытворчасць сукна i палатна. У 60-70 гг. ХVIII ст. па загаду караля галоўны ўпраўляючы эканомiямi А. Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi. У Магілёве ў 1786 г. існавала 22 гарбарныя і 2 цагляныя заводы. Але асноўную масу тавараў паранейшаму давалі рамесныя майстэрнi, якія захавалі цэхавыя структуры.

Пэўнаму ўздыму эканомiкi і гандлю спрыяла ўпарадкаванне дзяржаўнага кіравання. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў агульную мытную пошлiну, у тым лiку для шляхты, духавенства i караля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi працэнт быў абмежаваны. У 1766 г. уводзіліся адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi. Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трактаў, накшталт Пiнска-Слонiмскага i Пiнска-Валынскага. Паранейшаму важнейшымi сродкамi зносiн заставаліся рэкi. У 1767-1784 гг. былi пабудаваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiнскага) i Прыпяцi з Бугам.

З сярэдзiны ХVIII ст намецiўся пэўны эканамiчны ўздым. Адным з прыкмет таго быў рост гарадоў і гарадскога насельніцтваУ эканоміцы РП паранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi прыгоннага сялянства. Тут, у адрозненне ад Заходняй Еўропы, усё яшчэ панавала аграрна-рамесная цывілізацыя.