Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
140.43 Кб
Скачать
  1. Вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай 1654-1667 гг. Умовы “венага міру” 1686 г.

Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Насельніцтва Рэчы Паспалітай цярпела нацыянальна-рэлігійны прыгнёт з боку палякаў-каталікоў. Пратэст супраць прыгнёту выліўся ў паустанне на Украіне ў 1648 годзе пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. У 1653 годзе Хмяльніцкі, бачачы немагчымасць перамогі паўстання, звярнуўся да Расіі з просьбай прыняць украінскія тэрыторыі ў яе склад. У кастрычніку 1653 года Земскі сабор прыняў рашэнне задаволіць просьбу Хмяльніцкага і абвясціў вайну Польшчы. Непасрэднай падставай для пачатку вайны стала памылка паслоў Рэчы Паспалітай у напісанні царскага тытулу.

Амаль адразу рускімі войскамі былі заняты 33 гарады. Поспех быў невыпадковым. Па-першае, праваслаўная частка насельніцтва дапамагала рускай арміі ўсімі сродкамі. Па-другое, жыхары гарадоў без абароны здаваліся рускім войскам і прысягалі рускаму цару. Па-трэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству захаваць іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні. 3 ліпеня, царскія войскі захапілі Мінск. Шлях на Вільню быў адкрыты. Абараніць сталіцу было немагчыма, а на дапамогу Польшчы надзей не было, бо ўжо ў сакавіку на Рэч Паспалітую пачала агрэсію Швецыя. 8 жніўня рускія войскі разам пайшлі на штурм Вільні і захапілі яе. Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі. У 1657 г. памёр Б.Хмяльніцкі, а на замену яму прыйшлі гетманы, якія прытрымліваліся прапольскай палітыкі. Пачынаючы з 1659 года амаль уся Беларусь была ахоплена паўстаннямі «шышоў» (узброеныя атрады сялян і мяшчан) супраць царскіх войскаў. Гэтыя выступленні выкарысталі кіруючыя колы Рэчы Паспалітай для вяртання сваёй улады. Такім чынам 18 чэрвеня 1660 года пад Ляхавічамі быў разбіты шматлікі корпус на чале з ваяводам І. А. Хаванскім. 28 чэрвеня разбіла каля мястэчка Палонка расійскую армію І. А. Хаванскага. Пазней, 3 ліпеня, гэтае ж аб'яднанне вызваліла Мінск і тэрыторыю Беларусі да р. Беразіна. 8 кастрычніка 1660 беларуска-літоўскія і польскія войскі адбілі каля Чавус наступленне расійскай арміі і вымусілі адступіць да Смаленска.

Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 г Расія вярнула сабе Смаленскае ваяводства, Старадубскі павет, Чарнігаўскае ваяводства і Левабярэжную Украіну. Кіеў быў перададзены Расіі на два гады. Запарожская Сеч апынулася пад агульным кіраўніцтвам. Беларусь і Правабярэжная Украіна засталіся ў межах Рэчы Паспалітай, іх насельніцтву гарантавалася свабода праваслаўнага веравызнання.

У 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай “Вечны Мір”. Рэч Паспалітая прызнавала за Рускім царствам левабярэжнай Украіне, Кіеў, Запарожжа, Смаленск і Чарнігава-Северскую зямлю. Рэч Паспалітая атрымлівала 146 тысяч рублёў кампенсацыі за адмову ад Кіева. Паўночная Кіеўшчына, Валынь і Галічына заставаліся ў складзе Рэчы Паспалітай.Паўднёвая Кіеўшчыны і Брацлаўшчына і іншыя землі, моцна спустошаныя за гады вайны, павінна была стаць нейтральнай тэрыторыяй. Рэч Паспалітая абавязалася прадаставіць праваслаўным свабоду веравызнання. Рускае царства анулявала папярэднія дамовы з Асманскай імперыяй і Крымскім ханствам і ўступіла ў антытурецкую Святую лігу, а таксама абавязвалася арганізаваць ваенны паход супраць Крымскага ханства.