
- •Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі
- •Крыніцы вывучэння і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: 10-18 ст.
- •Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: храналагічныя рамкі, агульная характарыстыка перыядау.
- •Балты і усходнія славяне: рассяленне на тэрыторыі Беларусі, грамадскі лад, гаспадарччая дзейнасць, рэлігійныя уяуленні.
- •Палітычная гісторыя Полацкага княства у 10-13 ст. Фарміраванне княжацка-вечавога ладу.
- •Палітычная гісторыя Тураускай зямлі у 10- першай палове 12ст. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу княства.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Феадальная раздробленнасть на беларускіх землях: прычыны, характарыстыка працэссу, вынікі.
- •Распаусюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Барацьба са знешняй небяспекай у першай палове 13ст. Прычыны і працэсс утварэння Вялікага Княства Літоускага:другая палова 13 – пачатак 14ст.
- •Вялікае Княства Літоускае у часы Гедыміна і Альгерда: унутраная і знешняя палітыка.
- •Абвастрэнне унутранных супярэчнастей у часы княжання Ягайлы. Крэуская унія 1385 г. Востраускае пагадненне 1392 г.
- •Княжанне Вітаута, яго унутранная і знешняя палітыка.
- •Унутрапалітычныя супярэчнасці у1430-1440-ыя гг. Казімір Ягелончык і яго палітыка.
- •Дзяржауны і грамадскі лад Вялікага княства Літоускага у 14-15 ст.
- •Унутрыпалітычнае жыцце вкл у канцы 14 – 1 палове 16ст. Рэформы 60-х гг. 16 ст.
- •Знешняя палітыка вкл у канцы 15 – першай палове 16ст. Лівонская вайна.
- •Уніі вкл і Польскага каралеуства: вытокі, змест, вынікі. Люблінская унія 1569 г.
- •Палітычнае развіцце Рэчы Паспалітай у апошняй трэці 16ст. Статут 1588 г.
- •Развіцце сельскай гаспадаркі і феадальных адносін на Беларусі ў 16 - першай палове 17ст.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права на Беларусі.
- •Развіцце гарадоў і мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў 14 – першай палове 17ст. Магдэбурскае права. Цэхі. Юрыдыкі.
- •Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў 16 – першай трэці 17ст.
- •Рэфармацыя на Беларусі: перадумовы узнікнення і царкоўныя плыні.
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
- •Культурнае жыцце на Беларусі ў 14-15ст. Этнічныя працэссы на беларускіх землях.
- •Культура Беларусі ў 16 – першай палове 17 ст. Стварэнне першых гістарычных прац на Беларусі.
- •Рэч Паспалітая у войнах 17-18ст. Асноўныя вектары знешняй палітыкі.
- •Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку 17ст. Смаленская вайна 1632-1634 гг.
- •Сацыяльныя супярэчнасці ў Беларусі ў 17 – 18ст.: гарадскія паўстанні і сялянскія выступленні.
- •Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. На Беларусі: прычыны, баявыя дзеянні, вынікі.
- •Вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай 1654-1667 гг. Умовы “венага міру” 1686 г.
- •Эканамічнае становішча беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – першай палове 18 ст.
- •Дзяржаўна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ў другой палове 17 – першай палове 18 ст. Спробы дзяржаўных рэформ у другой палове 18 ст.
- •Беларусь у Паўночнай вайне. Знешняя інтэрвенцыя і унутрапалітычны канфлікт 1700-1710-х гг.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове 18 ст.
- •Дзейнасць Барскай канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Чатырохгадовы(вялікі) сойм. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •Дасягненне культуры Беларусі ў другой палове 17-18 стст.
Культурнае жыцце на Беларусі ў 14-15ст. Этнічныя працэссы на беларускіх землях.
Развіццё дойлідства ў XIV—XV стст. Было звязаназ палітычнымі абставінамі жыцця В К Л (войны з крыжа- камі і татарамі), якія абумовілі патрэбу ў абарончых збудаваннях. Барацьба са знешняй пагрозай выклікала будаўніцтва цэлага шэрагу замкаў,якія належаць да раманскага стылю (для яго характэрны масіўны і суровы выгляд пабудоў, такі архітэктурны элемент як паўкруглая арка). У першай палове XIV ст. будуюцца замкі ў Лідзе і Крэве. У царкоўным будаўніцтве XIV—XV стст на змену раманскаму стылю прыходзіць гатычны. Прыкладам пабудовы гатычнага стылю з’яўляецца касцёл Тройцы у в. Ішкалдзь. Пачынаючы з XIV ст. шырокае распаўсюджванне атрымлівае кафля — керамічныя пліткі.
Прыкладамі жывапісу XIV—XV стст. з’яўляюцца фрэскі і абразы. Праваслаўныя і каталіцкія саборы, многія княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі — роспісамі вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы на сюжэты Новага запавету. Так, напрыклад, у фрэсках капліцы святой Тройцы ў Люблінскім замку, што захаваліся да нашага часу, адлюстравана выява Ягайлы — адна з першых вядомых сёння партрэтных выяў у беларускім мастацтве. Беларускія мастакі-жывапісцы стваралі ў гэты час абразы, у т. л. адзін з першых вядомых сёння твораў — абраз «Маці Божая Замілаванне» з в. Маларыта (XIV—XV стст.).
Выдатнымі ўзорамі кпіжнай справы з’яўляюцца рукапісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XIV ст., Жыровіцкае евангелле XV ст., якія змяшчаюць мініяцюры У XV ст. у ВКЛ таксама развівалася агульнадзяржаўнае летапісанне. Да нашага часу захаваўся беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., у якім апісваюцца падзеі ад IX да сярэдзіныXV ст., у т. л. падрабязна расказваецца аб княжанні Вітаўта. Багатым на мініяцюры (618 выяў) з’яўляецца «Радзівілаўскі летапіс» канца XV ст., які быў перапісаны з больш старажытных тэкстаў. Ён уяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю, якая дае звесткі аб Кіеўскай Русі і Полацкім княстве
У XIV—XV стст. жыхары Беларусі ўжо вылучалі сябе сярод іншых народаў, што знаходзіліся ў складзе BKJI. Назва «русіны», а пазней «беларусцы» хутчэй адносілася да насельніцтва Падзвіння і Падняпроўя, назва «ліцвіны» — часцей да жыхароў Верхняга Панямоння, больш позняя назва «палешукі» — да тых, хто жыў на Палессі.
Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ праваслаўе было тут пануючай верай да Крэўскага пагаднення 1385 г. 3 увядзеннем дынастычнай уніі 1385 г. паміж ВКЛ і Полыпчай праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўлена ўсіх ранейшых правоў. Ягайла ў абмен на пасаду польскага караля прыняў каталіцтва і выдаў прывілей, які надаваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам-католікам, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ. Гэта выклікала абвастрэнне супярэчнасцей паміж феадаламі-католікамі і праваслаўнымі феадаламі. У сярэдзіне і другой палове XV ст. вялікія князі літоўскія Казімір і Аляксандр пацвердзілі ўраўнаванне ў маёмасных правах праваслаўнай і каталіцкай царквы. Такі крок быў выкліканы тым, што абсалютную большасць усходнеславянскага насельніцтва ў BKJI (маецца на ўвазе беларусы, украінцы, рускія) складалі ў XIV—XV стст. праваслаўныя, у т. л. і сярод феадалаў.
Такім чынам, развіццё культуры Беларусі ў XIV—XV стст. адбывалася ў цеснай сувязі з этнічным і дзяржаўна-палітыч- ным фактарамі, абумоўленымі фарміраваннем беларускай народнасці і ўтварэннем В К Л.