
- •Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі
- •Крыніцы вывучэння і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: 10-18 ст.
- •Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: храналагічныя рамкі, агульная характарыстыка перыядау.
- •Балты і усходнія славяне: рассяленне на тэрыторыі Беларусі, грамадскі лад, гаспадарччая дзейнасць, рэлігійныя уяуленні.
- •Палітычная гісторыя Полацкага княства у 10-13 ст. Фарміраванне княжацка-вечавога ладу.
- •Палітычная гісторыя Тураускай зямлі у 10- першай палове 12ст. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу княства.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Феадальная раздробленнасть на беларускіх землях: прычыны, характарыстыка працэссу, вынікі.
- •Распаусюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Барацьба са знешняй небяспекай у першай палове 13ст. Прычыны і працэсс утварэння Вялікага Княства Літоускага:другая палова 13 – пачатак 14ст.
- •Вялікае Княства Літоускае у часы Гедыміна і Альгерда: унутраная і знешняя палітыка.
- •Абвастрэнне унутранных супярэчнастей у часы княжання Ягайлы. Крэуская унія 1385 г. Востраускае пагадненне 1392 г.
- •Княжанне Вітаута, яго унутранная і знешняя палітыка.
- •Унутрапалітычныя супярэчнасці у1430-1440-ыя гг. Казімір Ягелончык і яго палітыка.
- •Дзяржауны і грамадскі лад Вялікага княства Літоускага у 14-15 ст.
- •Унутрыпалітычнае жыцце вкл у канцы 14 – 1 палове 16ст. Рэформы 60-х гг. 16 ст.
- •Знешняя палітыка вкл у канцы 15 – першай палове 16ст. Лівонская вайна.
- •Уніі вкл і Польскага каралеуства: вытокі, змест, вынікі. Люблінская унія 1569 г.
- •Палітычнае развіцце Рэчы Паспалітай у апошняй трэці 16ст. Статут 1588 г.
- •Развіцце сельскай гаспадаркі і феадальных адносін на Беларусі ў 16 - першай палове 17ст.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права на Беларусі.
- •Развіцце гарадоў і мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў 14 – першай палове 17ст. Магдэбурскае права. Цэхі. Юрыдыкі.
- •Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў 16 – першай трэці 17ст.
- •Рэфармацыя на Беларусі: перадумовы узнікнення і царкоўныя плыні.
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
- •Культурнае жыцце на Беларусі ў 14-15ст. Этнічныя працэссы на беларускіх землях.
- •Культура Беларусі ў 16 – першай палове 17 ст. Стварэнне першых гістарычных прац на Беларусі.
- •Рэч Паспалітая у войнах 17-18ст. Асноўныя вектары знешняй палітыкі.
- •Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку 17ст. Смаленская вайна 1632-1634 гг.
- •Сацыяльныя супярэчнасці ў Беларусі ў 17 – 18ст.: гарадскія паўстанні і сялянскія выступленні.
- •Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. На Беларусі: прычыны, баявыя дзеянні, вынікі.
- •Вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай 1654-1667 гг. Умовы “венага міру” 1686 г.
- •Эканамічнае становішча беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – першай палове 18 ст.
- •Дзяржаўна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ў другой палове 17 – першай палове 18 ст. Спробы дзяржаўных рэформ у другой палове 18 ст.
- •Беларусь у Паўночнай вайне. Знешняя інтэрвенцыя і унутрапалітычны канфлікт 1700-1710-х гг.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове 18 ст.
- •Дзейнасць Барскай канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Чатырохгадовы(вялікі) сойм. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •Дасягненне культуры Беларусі ў другой палове 17-18 стст.
Контррэфармацыя на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
Ва ўсіх краінах Еўропы, дзе пратэстанты мелі ўплыў, у другой палове XVI ст. разгарнуўся рэлігійна-палітычны pyx супраць Рэфармацыі — Коптррэфармацыя. Яго галоўнымі ўдзельнікамі сталі езуіты. Пры гаспадаранні Жыгімонта II Аўгуста іх дзейнасць была нязначнай і набыла моц пры наступных кіраўніках Рэчы Паспалітай, асабліва ў час праўлення Жыгімонта III Вазы (1587— 1632). Пачалі зачыняцца пратэстанцкія друкарні і пачатковыя школы, што існавалі пры зборах — пратэстанцкіх абшчынах, а пратэстантаў рознымі шляхамі паварочвалі ў каталіцтва. Аднак контррэфармацыя ў ВКЛ адбывалася не такімі жорсткімі сродкамі, як у іншых краінах (Варфаламееўская поч з 23 на 24 жніўня 1582 г. у Францыі, калі было выразана каля 20 тыс. пратэстантаў, або спаленне ерэтыкоў — няверных на вогнішчах святой інквізіцыі).
Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксамаў заключэнні ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі, якая аб’яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэка-каталіцкую (уніяцкую). У час пашырэння рэфармацыйнага руху яго прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы і правядзенне набажэнстваў на роднай мове. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб’яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над праваслаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе. Кіраўніцтва праваслаўнай царквы праз унію спадзявалася вярнуць сабе вядучае становішча. У 1595 г. папа рымскі ў Ватыкане ўрачыста абвясціў унію праваслаўнай і каталіцкай царквы. Паводле яе ўмоў праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраўпіком уніяцкай царквы папу рымскага, аднак захоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніваліся ад каталіцкіх. Так, напрыклад, у праваслаўі галоўная ўвага пры абрадах надаецца пакланенню Богу, які разглядаецца адразу ў трох вобразах — Айцец, Сын, Дух Святы (Святая Тройца), а ў каталіцтве шануецца асоба панны Марыі, якая нарадзіла Ісуса Хрыста. Ініцыятыва з боку каталіцкай царквы была падтрымана кіраўнікамі праваслаўнай царквы ў BKJI, у прыватнасці, епіскапам Іпаціем Пацеем, які стаў адным з арганізатараў уніі. Без такіх крокаў з боку праваслаўнай царквы унія была б немагчымай.
Варта падкрэсліць, што унія была прынята пасля працяглых роздумаў, яе падрыхтоўка доўжылася з 1590 па 1596 г. Унія ў ВКЛ была зацверджана на Берасцейскім царкоўным саборы ў 1596 г. У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова зачыняліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэрквах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабеларускай. Праваслаўнымі вернікамі нават быў забіты адзін з уніяцкіх епіскапаў — Іасафат Кунцэвіч, які вельмі жорстка ўводзіў новую веру ў Полацку і Віцебску. 3 другога боку, праваслаўныя царкоўнікі настройвалі прыхаджан супраць уніі. У выніку атрымалася так, што унія не аб’ядноўвала, а раз’ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск праваслаўнай царквы. Гэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіхземлях. Пад канец XVIII ст. каля 3/4 насельніцтва Беларусі былі ўжо уніятамі. Унія, якая задумвалася як сродак узмацнення ролі каталіцкай царквы, стала на самой справе адным з фактараў існавання беларускага этнасу (народа), таму што уніяцкая царква захоўвала старабеларускую мову і народныя традыцыі.
Берасцейская унія была ліквідавана на Беларусі ў 1839 г. шляхам уз’яднання уніятаў з праваслаўнымі. Уніяцтва ад- радзілася ў 1920-я гг. у Заходняй Беларусі і існавала тут да 1940 г. Сёння ў Беларусі дзейнічае шэрагуніяцкіх цэркваў.