Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
140.43 Кб
Скачать
  1. Уніі вкл і Польскага каралеуства: вытокі, змест, вынікі. Люблінская унія 1569 г.

У 1385 г. у Крэўскім замку была заключана дзяржаўная унія Польшчы і ВКЛ. Ягайла быў ахрышчоны ў каталіцтва і абвешчаны каралем польскім і вялікім князем літоўскім. Пачалося акаталічванне. Паскорыу гэты працэс прывілей 1387 г. Згодна з гэтымі дакументам феадалы, што прынімалі каталіцтва, атрымлівалі неабмежавальныя правы валодання сваімі вотчынамі, да таго яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў “рускага” паходжання гэтыя ўмовы не распаўсюджваліся.

У бітве на рацэ Ворскле супраць татар Едзігея войска ВКЛ пацярпела цяжкае паражэнне. Пасля гэтага паражэння пагоршылася знешнепалітычнае становішча княства. У 1401 г. паміж ВКЛ і Польшчай заключана Віленска-Радамская ўнія. Унія юрыдычна замацавала саюз раўнапраўных дзяржаў, галоўная мэта саюза – барацьба з нямецкай агрэсіяй.

Перамогу у вайне з Тэутонскім Ордэнам замацавалі падпісаннем Гарадзельскай уніі 1413 г. Вітаўт, імкнучыся да незалежнасці ВКЛ ад Польшчы, спрабаваў разарваць васальныя адносіны з Ягайлам. Кароль і польскія феадалы вырашылі абапірацца толькі на феадалаў католікау. У ВКЛ уводзіўся аднолькавы з Польшчай адміністрацыйны падзел на ваяводствы. Гарадзельская унія 1413 г. пацвердзіла аб’яднанне ВКЛ з Польшчай. У адрозненне ад Крэўскага пагаднення 1385 г., паводле уніі 1413 г. улада ў ВКЛ стала практычна належыць Вітаўту.

У 1430 г. вялікім князем стау Свідрыгайла. Ен разарвау унію з Польшчай, але быу скінуты з трона Жыгімонтам Кейстутавічам. Ён яшчэ ў 1432 г. вымушаны быў аднавіць разарваную Свідрыгайлам унію з Польшчай (умова – ВКЛ пасля смерці Жыгімонта пераходзіць Ягайле ці яго пераемніку). У 1440 г. Казімір Ягелончык стау вялікім князем(1440 – 1492 гг.). Ён адразу ліквідаваў унію з Польшчай і пачаў замацоўваць вялікакняскую ўладу ўнутры ВКЛ. У 1447 г. Казіміра выбралі польскім каралём, такім чынам аднавілася персанальная ўнія паміж краінамі.

Пасля смерці Аляксандра на велікакняжацкі трон выбраны яго малодшы брат Жыгімонт I Стары [1506-48]. Каб захаваць хоць бы персанальную унію паміж дзвюма дзяржавамі, польская шляхта праз 3 месяцы выбрала яго каралём. Яшчэ пры жыцці Жыгімонта Старога на соймеў Вільні ў 1529 вял. князем літоўскім быў выбраны яго сын Жыгімонт ІІАўгуст. Праз 2 месяцы і польскі сойм выбраў яго польскім каралём. Гэтыя выбары мелі мэту - стварыць умовы для спадчыннай манархіі ў абедзвюх дзяржавах і забяспечыць умацаванне уніі паміж імі.

Пры тяжкім становішчы у Лівонскай вайне ВКЛ вымушана было пайсці на дзяржаўную унію з Польшчай. 1 ліпеня 1569 Польшчай і ВКЛ быў зацверджаны акт Люблінскай дзяржаўнай уніі, паводле якога абвяшчалася аб'яднанне на аснове роўнасці Польшчы і ВКЛ у федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую. Пры гэтым у склад Польшчы ўвайшлі Падляшша і ўкр. землі ВКЛ. На чале Рэчы Паспалітай быў кароль, якога выбірала пажыццёва шляхта «абодвух народаў». Ствараўся агульны для ўсёй дзяржавы сойм з 2 палат: Сената (магнаты, адміністрацыя, вярхі каталіцкай царквы) і Пасольскай Ізбы, у якую выбіраліся па 2 паслы ад кожнага павета. Былыя прывілеі пакідаліся ў абедзвюх дзяржавах,абедзве краіны захоўвалі суверэнітэт, адміністрацыю, войскі, манету, адм. і судовы апарат, законы і мытную сістэму. Кожная краіна мела сваю дзярж. мову: Польшча -лацінскую, ВКЛ - беларускую. Асобным актам 3.8.1569 г. Курляндскае і Земгальскае герцагства абвешчана васалам Польшчы і ВКЛ, Інфлянты - сумесным уладаннем.