Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры История Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
140.43 Кб
Скачать
  1. Княжанне Вітаута, яго унутранная і знешняя палітыка.

Княжанне Вітаўта (1392—1430) было звязаназ імкненне м захаваць дзяржаўную самастойнасць BKJI пасля заключэння Крэўскага пагаднення. На беларускіх землях актыўна лася барацьба супраць акатапічвання, якое ажыццяўлялася кіраўніцтвам Ягайлы. У такіх умовах яму цяжка было ад- часова трымаць уладу ў Польскім каралеўстве і захоўваць за сабой у ВКЛ. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачалася міжусобная барацьба, якая завяршылася заключэннем у 1392 г. Boстpayскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў уладу ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім, а сам застаўся вялікім князем літоўскім і польскім каралём. У канцы XIV ст. агульнадзяржаўным гербам ВКЛ стала «пагоня» — выява збройнага рыцара на кані з мячом. Слова «пагоня» абазначалася таксама ваенная павіннасць па абароне дзяржавы (ад беларускага «гнаць», «праганяць»), Вялікі князь Вітаўт, па-ранейшаму імкнучыся да незалежнасці ВКЛ ад Польшчы, спрабаваў разарваць васальныя (залежныя) адносіны з польскім каралём Ягайлам. 3 гэтай мэтай на. зездзе феадалаў Польшчы і ВКЛ, які адбыуся у 1413г. у замку Гародлі, была падпісана Гарадзельская унія — саюз паміж ВКЛ і Польшчай. Кароль і польскія феадалы вырашылі абапірацца ў сваёй дзейнасці толькі на феадалаў каталіцкага веравызнання. У ВКЛ уводзіўся аднолькавы з Польшчай адміністрацыйны падзел — дзяленне тэрыторыі дзяржавы на часткі для больш зручнага кіравання ёю. ВКЛ дзялілася на ваяводствы. Такім чынам, Гарадзельская унія 1413 г. пацвердзіла аб’яднанне ВКЛ з Польскім каралеўствам. У адрозненне ад Крэўскага пагаднення 1385 г., паводле Гарадзельскай уніі 1413 г. улада ў ВКЛ стала практычна належыць Вітаўту.

Адным з важнейшых напрамкау у знешняй палітыцы былі узаемаадносіны з Залатой Ардой. Вялікі паход у паўднёвыя стэпы супраць татараў для Вітаўта скончыўся страшэнным паражэннем на рацэ Ворксле у 1399 г, пасля чаго наступ на паўднёва-усходнім напрамку быў спынены. І ўсё ж Вітаўту ўдалося аж на некалькі дзесяцігоддзяў заняць землі ад Падоліі да Чорнага мора ля Дняпра. Разам з Ягайлам Вітаўт працягваў вайну з Тэўтонскім Ордэнам. У бітве пад Грунвальдам (15 ліпеня 1410 г.) ён камандваў правым крылом саюзнага войска (пераважна беларуска-украінскімі палкамі), якое канчаткова разграміла нямецкіх рыцараў і спыніла тым самым іх актыуную экспансію на Усход.

Вітаўт праводзіў актыўную палітыку на ўсходзе, падпарадкаваўшы свайму ўплыву Ноўгарад, Пскоў і Цьверскае княства. Карыстаючыся тым, што яго дачка Соф’я была жонкай маскоўскага вялікага князя Дзімітрыевіча, пасля смерці свайго зяця Васіля І (1425 г.) Вітаўт дамогся каб яго прызналі апекуном над унукам Васілём ІІ.

Умацаванне ВКЛ пры Вітаўце выклікала пытанне аб ператварэнні яго, на ўзор Польшчы, у каралеўства. Было прынята рашэнне аб каранацыі Вітаўта, аднак ён памёр, так і не дачакаўшыся каралеўскай кароны, пасланай яму германскім імператарам. Яе па дарозе перахапілі палякі, якія не жадалі ўзвышэння ВКЛ.

Пры Вітаўце ВКЛ у пачатку XV ст. стала адной з буйнейшых па сваёй тэрыторыі дзяржаў у Еўропе, якая размяшчалася па абшарах ад Балтыйскага да Чорнага мораў. Паэт Мікола Гусоўскі ў сваёй паэме «Песня пра зубра», напісанай на лацінскай мове і выдадзенай у 1523 г., назваў час княжання Вітаўта (1392—1430) «залатым векам» у гісторыі BKJI.