- •1. Фармаванне арганізацыйных асноваў гістарычнай навукі ў бсср
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд
- •3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі
- •4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20-я - пач. 30-х гг.
- •5. Станаўленне археалагічнай навукі ў бсср
- •6. Абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі
- •7. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час
- •8. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу
- •9. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 - 30-х гг.
- •10. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі бсср у сяр. 40-х - сяр. 50-х гг.
- •11. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі ў сяр. 50 - 80-я гг.
- •12. Цэнтры гістарычнай навукі бсср
- •13. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср у сярэдзіне 40-х - 80-я гг.
- •14. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду
- •15. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ранняга сярэднявечча
- •16. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду
- •17. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду капіталізму
- •18. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 - 1945 гг.
- •19. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны
- •20. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяду
- •21. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы хх - ххі стст.
- •22. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь
- •23. Асноўныя кірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі
8. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу
Важным аспектам даследаванняў беларускіх гісторыкаў 20 - 30-х гг. была рас- працоўка праблемаў гісторыі Беларусі эпохі капіталізму. Яна вяла- ся па такіх напрамках як праблема паўстання 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі, сялянскі, рабочы і народніцкі рухі, рэвалюцыя 1905 - 1907 гг., сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. і інш.
У распрацоўку праблемаў паўстання 1863 г. у даваенны перы- яд значны ўклад унеслі З.І.Ангерэціс, У.М.Ігнатоўскі, М.В.Мялеш- ка, Д.М.Васілеўскі, !.А.Віткоўскі, С.Ю.Матулайціс, С.М.Драніцын, ГФ.Лочмель і інш.
Гэтая праблема ўпершыню была грунтоўна даследавана У.М.Ігнатоўскім. Погляды гісторыка на паўстанне 1863 г. неадна- разова падвяргаліся карэктыроўцы. У «Кароткім нарысе гісторыі Беларусі» выдання 1 924 г. ён вызначаў паўстанне як сінтэз сялян- скага і палітыка-вызваленчага руху супраць царскай Расіі. Сяляне, на яго думку, ішлі за «чырвонымі». Але ў выданні 1926 г. адмаўляец- ца ад гэтага тэзіса і піша аб «пасіўнасці» сялян - толькі «найбольш свядомае сялянства» групавалася вакол лагера К.Каліноўскага. Па- добнай пазіцыі прытрымліваўся Дружчыц.
У манаграфіі «1863 год на Беларусі» (1930 г.) У.М.Ігнатоўскі канчаткова адмовіўся ад вызначэння паўстання як выключна «ся- лянскага руху». Гісторык адзначыў, што, акрамя Віленскай, Ковен - скай і Гродзенскай губерняў, няма дакументальнага пацвярджэння шырокага ўдзелу сялянства ў паўстанні.
Як і іншыя аўтары, Ігнатоўскі стаў зыходзіць са шляхецкага характару паўстання 1863 г., задача якога была дасягнуць «асаблі- вай аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай». Пад паняццем «шляхецкае паўстанне» ён разумеў не толькі збяд- нелую «пралетарызаваную» шляхту, але і частку гарадскога прад- прымальніцкага класу і дробнабуржуазную інтэлігенцыю.
Манаграфія У.М.Ігнатоўскага выклікала дыскусію ў ЦК КП(б)Б. У чэрвені 1 929 г. адбылася канферэнцыя камуністычных вучоных. На ёй акадэмік С.Х.Агурскі выказаў незадаволенасць кнігай і заявіў, што ён сам у ленінградскім Музеі рэвалюцыі «вы- явіў іншых аўтараў і выдаўцоў тых дакументаў, якія Ігнатоўскі прыпісвае Каліноўскаму». «Кастуся Каліноўскага, які засведчыў сябе як паплечнік Герцэна, трэба было б ахарактарызаваць пера- дусім як польскага шавініста, калі б ён сапраўды напісаў тое, што яму прыпісвае Ігнатоўскі».
Але ў хуткім часе і сам С.Х.Агурскі трапіў пад крытыку на старонках часопіса «Историк-марксист». Яго абвінавацілі ў прын- цыповым скажэнні гісторыі паўстання 1863 г., у тым, што ён пры- пісаў арганізацыю паўстання памешчыкам і духавенству, «дапусціў сцвярджэнні аб пасіўнасці і контррэвалюцыйнасці сялянства».
Ігнатоўскі ў адказ на крытыку старшыні камісіі парткантро- лю У.П.Затонскага напісаў адкрыты ліст, у якім абвінаваціў сябе ў адступленні ад марксісцкіх пазіцыяў і класавага падыходу, у не- дасканалым адлюстраванні пазіцыі сялянства ў паўстанні 1863 г. Ён запэўніў, што выправіць дапушчаныя «памылкі». Таму ў Бела- рускай савецкай энцыклапедыі і Малой савецкай энцыклапедыі паўстанне падавалася як сялянскі рух, накіраваны супраць паме- шчыкаў.
Новыя падыходы і высновы аб паўстанні 1863 г. у Беларусі і яго кіраўніку К.Каліноўскім даў у сваёй кнізе «Очерк борьбы белорусского народа против польских панов» 1.Ф.Лочмель (1940 г.). Ён указаў на непасрэдную сувязь паўстання з рэформай 1861 г. К.Ка- ліноўскі ацэньваўся ім як найбольш радыкальны кіраўнік паўстан- ня, выразнік і абаронца прыгнечанага сялянства, паслядоўнік пе- радавых рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэяў А.ГГерцэна і М.Г.Чар- нышэўскага.
У публікацыях 20-х гг. некаторае асвятленне атрымалі і пы- танні народніцкага руху ў Беларусі. У перыядычным друку з успа- мінамі выступілі некаторыя актыўныя дзеячы народніцтва, якія з' яў- ляліся выхадцамі з беларускіх губерняў або пражывалі ў Мінску. Былі апублікаваны і біяграфічныя нарысы аб відных дзеячах на- родніцкага руху - ураджэнцах Беларусі. Тады ж з'явіліся і першыя артыкулы вучоных-гісторыкаў аб рэвалюцыйным руху ў 70 - 80-я гг. XIX ст. Найбольш грунтоўнымі з іх былі артыкулы І.А.Віткоўскага і С.Я.Вальфсона, заснаваныя на архіўных дакументах і ўспамінах актыўных удзельнікаў народніцкага руху. Але гэта былі толькі пер- шыя спробы, і яны не маглі глыбока раскрыць праблему ў цэлым.
Вялікая ўвага надавалася праблеме рэвалюцыйнага руху кан- ца ХІХ - пачатку ХХ ст. Яна знайшла сваё адлюстраванне ў працах УХПічэты, А.В.Шастакова, ГМ.Барашкі, М.В.Мялешкі, Е.А.Мара- хаўца, АХЗюськова, Ф.А.Папова і інш. Яны разглядалі развіццё рэвалюцыйнага руху ў Беларусі як частку агульнарасійскага рэва- люцыйнага працэсу, якім кіравалі бальшавікі, характарызавалі дзей- насць партыяў меншавікоў, эсэраў, бундаўцаў і БСГ як дробнабур- жуазных сілаў. Аўтары падкрэслівалі, што ў барацьбе з гэтымі партыямі фармаваліся кадры бальшавікоў у Беларусі. У.І.Пічэта ў артыкуле «Класавыя супярэчнасці ў Беларусі напярэдадні рэвалю- цыі», апублікаваным у зборніку «Беларусь: Нарысы гісторыі, эка- номікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху» (1924 г.), на вялікім факталагічным матэрыяле паказаў саслоўна-сярэднявечны харак- тар землеўладання, панаванне памешчыцкага землеўладання ла- тыфундыяльнага тыпу, разлажэнне і дыферэнцыяцыю сялянства. Але аўтар пераацэньваў ступень развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. На яго думку, ужо ў пачатку ХХ ст. сяляне раскалоліся на два антаганістычных класа, а памешчыцкія маёнткі ў сваёй боль- шасці перайшлі да выкарыстання вольнанаёмнай працы.
Да 20 - 30-годдзя рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. былі выдадзены зборнікі дакументаў і створана хроніка яе найважнейшых падзеяў у Беларусі. Хроніка была складзена Л.М.Майзелем на падставе матэрыялаў перыядычнага друку і дакументальных зборнікаў, спе- цыяльнай літаратуры. У ёй утрымліваецца шмат фактаў аб сацыя- льна-эканамічным становішчы Беларусі, дзейнасці партыі бальша- вікоў напярэдадні і падчас рэвалюцыі, развіцці рабочага і сялян- скага руху. Паколькі хроніка была складзена пераважна на матэрыялах газеты Бунда «Апошнія навіны», то на ёй ляжыць адбі- так бундаўскага ўспрымання падзеяў. Гэта прымушае гісторыкаў крытычна ставіцца да дадзенай публікацыі.
У 20 - 30-я гг. беларускія гісторыкі актыўна даследавалі праб- лемы развіцця капіталізму ў Беларусі ў другой палове XIX - пачат- ку XX ст. Іх распрацоўкай займаліся А.В.Шастакоў, М.В.Доўнар- Запольскі, Д.А.Дудкоў, К.ГКернажыцкі, В.К.Шчарбакоў і інш.
У рабоце А.В.Шастакова «Капіталізацыя сельскай гаспадаркі Расіі» (1924 г.) давалася характарыстыка развіцця капіталістычных адносінаў у памешчыцкіх маёнтках Беларусі, указвалася на прані- кненне капіталізму і ў сялянскую гаспадарку. Але ацэнка ўзроўню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы ў ёй перабольшана, а наяўнасць перажыткаў феадалізму ў вёсцы аўтар не заўважыў. Не- каторыя палажэнні сфармуляваны аўтарам апрыёрна, без пацвяр- джэння фактамі. А.В.Шастакоў лічыў, што ў сельскай гаспадарцы Беларусі пераважаў «амерыканскі шлях» развіцця капіталізму.
М.В.Доўнар-Запольскі, наадварот, прыніжаў узровень раз- віцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. У апублікаванай у 1 926 г. манаграфіі «Народная гаспадарка Беларусі. 1861 - 1914 гг.» ён сцвярджаў, што Беларусь у пачатку XX ст. з' яўлялася прыгонніц- кай краінай, слаба закранутай капіталізмам. Феадалізм тут поўнас- цю панаваў да 80 - 90-х гг. ХІХ ст. Гісторык зыходзіў з народніц- кай высновы аб параўнальнай устойлівасці працоўнай гаспадаркі селяніна-серадняка.
З нагоды выхаду кнігі ў 1931 г. Г.Бондар друкуе артыкул «Па- кончыць зрэшткамі народніцтва». У гэтым жа годзе пад рэдакцы- яй акадэміка С.Я.Вальфсона, які ўжо добра набіў руку на «вы- крывальніцтве нацдэмаў», выходзіць кніга «Навука на службе нац- дэмаўскай контррэвалюцыі» (Т. 1, 1931 г.) У ёй змешчаны артыкул самога Вальфсона «Ідэалёгія і метадалёгія нацдэмакратызму» і артыкул Р.Выдры «Беларускі нацдэмакратызму краязнаўчымруху БССР». У гэтых артыкулах творам М.В.Доўнар-Запольскага даец- ца толькі адмоўная ацэнка. Бічуюць Доўнар-Запольскага і акадэмік М.М.Нікольскі ў брашуры «Устаноўкі і метады нацдэмаўскай этнаграфіі» (1931 г.), і сёння нікому не вядомы В.Карніенка «Кла- савая барацьба на гістарычным фронце» (1932 г.).
Больш паглыбленую распрацоўку гэтая праблема атрымала ў пачатку 30-х гг. у працах Д.А.Дудкова, К.І.Кернажыцкага і В.К.Шчарбакова.
Дзяніс Аляксандравіч Дудкоў (1904 - 1948 гг.) нарадзіўся ў м.Круглае Магілёўскага павета. Кандыдат гістарычных навук (1935 г.). Скончыў БДУ У 1931 - 1941 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б, Інстытуце гісторыі АН БССР, БДУ і Мінскім педінстытуце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 г. працаваў у БДУ, з 1946 г. - у Інстытуце гісторыі АН БССР.
Гісторык апублікаваў дзве манаграфіі: «Сталыпінская рэфор- маў Віцебскай губерні» (1931 г.) і «Аб развіцці капіталізму ў Бела- русіў другой паловеXIXі пачатку XXстагоддзя» (1932 г.). У сваіх работах Дудкоў абапіраўся на тэарэтычную спадчыну Леніна, па- лажэнні і высновы, сфармуляваныя ў яго працы «Развіццё капіта- лізму ў Расіі». Выкарыстоўваючы ленінскую метадалогію, ён рас- крыў працэс фармавання капіталістычных адносінаў у прамысло- васці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку XX ст. Даследчык прадпрыняў спробу раскрыць месца і ролю ган- длёвага земляробства ў памешчыцкай гаспадарцы, сувязь сельска- гаспадарчай вытворчасці з рынкам. Але выкарыстаўшы параў- нальна вузкае кола крыніцаў, ён прыйшоў да неабгрунтаванай выс- новы, што сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася ў асноў- ным на вырошчванні бульбы і вінакурэнні.
Шмат увагі ў сваіх працах Д.А.Дудкоў удзяліў пытанню кла- савай дыферэнцыяцыі беларускага сялянства. Але няправільныя зыходныя палажэнні пры ацэнцы сялянскай гаспадаркі (двары, якія мелі больш за 15 дзесяцінаў зямлі, ён аднёс да кулацка-заможных) прывялі яго да памылковых высноваў. Гісторык лічыў, што ў Бела- русі бедната складала 40 - 42 % ад агульнай колькасці двароў, ся- рэдняе сялянства - 42 - 45 %, кулакі - 15 - 16 %, што не адпавяда- ла рэчаіснасці. Таксама даследчык беспадстаўна лічыў Беларусь калоніяй царскай Расіі.
Гэтыя памылкі былі характэрны і для работы К.І.Кернажыцкага «Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі пе- рад імперыялістычнай вайной» (1932 г.). Залічваючы ўсіх сялян з надзелам 15 і болей дзесяцінаў зямлі ў групу кулакоў, аўтар вызна- чыў, напрыклад, што ў Гродзенскай губерні яны складалі 53,7 % ад агульнай колькасці сялянскіх двароў. Не адпавядала сапраўднасці і яго выснова аб тым, што кулак з'яўляецца вядучай фігурай сель- скагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі і нават «біў памешчыка на рынку». Такія сцвярджэнні ні лагічна, ні фактычна не адпавядалі сацыяльнай структуры беларускай вёскі ў перыяд капіталізму.
Памылковым з' яўляецца і тэзіс аб каланіяльным становішчы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў рабоце В.К.Шчарбакова «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя» (1930 г.). Ён сцвярджаў, што капіталізм у Беларусі пачаў развівац- ца толькі ў пачатку XX ст. Гэтыя катэгарычныя высновы не мелі фактычнага пацвярджэння і супярэчылі рэчаіснасці. Толькі ў ся- рэдзіне 60-х гг. беларускія гісторыкі пераадолелі гэтыя памылко- выя палажэнні.
У 30-я гг. беларускія гісторыкі пачалі распрацоўку праблемаў рэвалюцыйнага руху ў перыяд паміж першай і другой рэвалюцыя- мі ў Расіі. Першую спробу ў гэтым кірунку зрабіў К.І.Кернажыцкі. У сваіх працах ён абагульніў матэрыял аб рабочым і сялянскім руху напярэдадні і ў ходзе Першай сусветнай вайны. Аўтар зрабіў выс- новы, што «пасля разгрому рэвалюцыі 1905 г. быў знішчаны рабо- чы і сялянскі рух», «замерла работа РСДРП», а рэвалюцыйныя выступленні ў 1 911 - 1 91 3 гг. з' явіліся першымі праяўленнямі рэ- валюцыйнага руху пасля паражэння рэвалюцыі 1 905 - 1 907 гг.
Нягледзячы на шэраг палажэнняў, якія не вытрымалі праверкі часам, манаграфічныя работы Д.А.Дудкова, К.ГКернажыцкага, В.К.Шчарбакова ў цэлым з'явіліся значным укладам у навуковую распрацоўку асноўных праблемаў гісторыі Беларусі перыяду капі- талізму.
Беларускія савецкія гісторыкі не прымалі ўдзелу ў дыскусіі, якая разгарнулася ў савецкай гістарыяграфіі на мяжы 20 - 30-х гг. ХХ ст. паміж «дэнацыяналізатарамі» і «нацыяналізатарамі». Прыхільнікі першай групы (Н.Н.Ванаг, С.Л.Ронін) лічылі, што ў эпоху імперыялізму ў Расійскай імперыі панаваў замежны капітал - міжнародны банкавы капітал падтрымліваў рускую прамысловасць праз камерцыйныя банкі.
«Нацыяналізатары» (А.Л.Сідараў, Е.Л.Граноўскі) зыходзілі з прыярытэту ўнутраных інвестыцыяў у эканоміцы Расіі напярэдадні Першай сусветнай вайны. У краіне склалася самастойная сістэма манапалістычнага капіталізму. Гэты падыход перамог, паколькі за- цвердзілася ленінская тэорыя аб магчымасці перамогі сацыялістыч- най рэвалюцыі ў асобнай краіне.
