Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.79 Mб
Скачать

21. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы хх - ххі стст.

Паварот у развіцці гістарычнай навукі Беларусі адбыва- ецца ў другой палове 80-х гг. пад уплывам «перабудовы». Можна нагадаць петыцыю 28 беларускіх навукоўцаў да М.С.Гарбачова аб прыніжэнні статуса беларускай мовы (15 снежня 1985 г.), ліст-пра- тэст А.Адамовіча да М.С.Гарбачова аб няпоўным асвятленні на- ступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у СМІ (1 чэрвеня 1986 г.), утварэнне аб'яднання «Мартыралог Беларусі» (1988 г.) і іншыя падзеі. Палітыка «галоснасці», дэмакратызацыя грамадства карэн- ным чынам паўплывалі на масавую самасвядомасць, выклікалі за- цікаўленасць да т.зв. «белых плямаў» гісторыі, найперш савецкага перыяду. На думку У.М.Міхнюка, адбыўся «крызіс даверу да гіста- рычнай навукі». У другой палове 80-х гг. новыя падыходы да пад- зеяў савецкай гісторыі былі вызначаны расійскімі даследчыкамі (Валабуевым, Данілавым, Палікарпавым, Афанасьевым і інш.), што знайшло адлюстраванне ў калектыўных зборніках, напрыклад, «Страницы истории советского общества» (1989 г.). Аўтары пісалі аб дэфармуючым уплыве «сталінізму» і «таталітарызму» на ўсе сферы палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця савецкага грамадства пры захаванні сацыялістычнага ідэалу.

У гістарычнай навуцы БССР пачала нанава фармавацца нацыя- нальная гістарыяграфічная канцэпцыя, падмацаваная дзейнасцю палітычнай апазіцыі (БНФ) і літаратараў. Выступленні і публіка- цыі супраць дэнацыяналізацыі і саветызацыі ў БССР выклікалі дыскусію не толькі сярод адукаваных слаёў насельніцтва, але і ў навуковых колах рэспублікі.

М.С.Сташкевіч лічыць, што ў гістарычнай навуцы Беларусі ў канцы 80 - пачатку 90-х гг. склаліся тры падыходы даследчыкаў да праблемы абнаўлення гістарычнай навукі і гістарычнай свядомасці беларусаў. Першы - кансерватыўна-дагматычны - прадугледжваў нежаданне адмовіцца ад ранейшых ідэалагічных прынцыпаў, схільнасць да захавання класавага падыходу. За яго выступалі чле­ны грамадскага аб'яднання «Гістарычныя веды», якое ўзнікла ў 1996 годзе. Другі падыход - нацыянал-патрыятычны - прадугле- джваў поўны перагляд гістарыяграфічных канцэпцыяў з пазіцыяў этнацэнтрызму і «нацыяналізацыі гісторыі». Яго прыхільнікамі былі гісторыкі, якія тоесна супрацоўнічалі з палітычнай апазіцы- яй. Трэці падыход - крытычны - вызначаўся грунтоўным аналізам папярэдняй савецкай гістарыяграфіі, выкарыстаннем новых мета- далагічных падыходаў. Ён быў характэрны для большасці супра- цоўнікаў Інстытута гісторыі НАНБ і выкладчыкаў ВНУ.

У першай палове 90-х гг. супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ распрацавалі нацыянальную канцэпцыю гісторыі Беларусі. Яе прадставіў у 1993 г. доктар гістарычных навук М.В.Біч у пра- екце «Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адука- цыі». Канцэпцыя прадугледжвала дэпартызацыю і дэідэалагізацыю гістарыяграфіі, выкарыстанне плюралістычнай метадалогіі, прыя- рытэт прынцыпу аб'ектыўнасці і гуманістычных каштоўнасцяў.

На падставе праекту была распрацавана новая праграма гіста- рычнай адукацыі ў РБ. З 1993/1994 навучальнага года ў пачатко- вую школу ўведзены курс «Мая Радзіма - Беларусь», у базавую школу - курс «Гісторыя Беларусі» са старажытных часоў да сучас- насці, аналагічна і ў старэйшыя класы сярэдняй школы, але на праб- лемным узроўні. У вышэйшай школе замест курса «Гісторыя КПСС» для студэнтаў усіх ВНУ быў уведзены курс «Гісторыя Бе- ларусі».

Для асвятлення ўсеагульнай гісторыі спачатку ўжываліся рас- ійскія падручнікі. А для асвятлення савецкага перыяду айчыннай гісторыі быў падрыхтаваны дапаможнік для настаўнікаў і вучняў старэйшых класаў «Актуальныя пытанні гісторыі БССР. Савецкі перыяд» (1991 г.). З мэтай поўнага забеспячэння вучэбнага працэ- су беларускія навукоўцы (Г.В.Штыхаў, У.К.Пляшэвіч, П.А.Лойка, М.В.Біч, В.М.Фамін, У.Н.Сідарцоў і інш.) падрыхтавалі вучэбныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі для 5-6-га, 7-га, 8-га, 9-га, 10 і 11-га класаў школы. Выданні характарызуюцца высокім навуко- вым узроўнем, аўтарскім падыходам да праблемаў мінулага Бела- русі, пэўнай палітызацыяй гісторыі, недастаткова распрацаваным метадычным апаратам.

Для настаўнікаў, студэнтаў і аматараў гісторыі выйшлі навуко- ва-папулярныя выданні: «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Бела- русі» (укладальнікі І.Саверчанка і З.Санько), «История Беларуси: вопросы и ответы» (укладальнікі Г.Галенчанка і УАсмалоўскі), «Крыжовы шлях» (укладальнікі Л.Лойка і Т.Лойка). Аўтары ў да- ступнай форме імкнуліся задаволіць патрэбу ў папулярнай літарату- ры па асноўных аспектах гісторыі Беларусі. Выданні маюць слабы метадычны аппарат і аўтарскую інтэрпрэтацыю.

Упершыню айчынная гісторыя з нацыянальна-дзяржаўных пазіцыяў была прадстаўлена ў «Нарысах гісторыі Беларусі» (1994 - 1995 гг.), падрыхтаваных аўтарскім калектывам Інстытута гісто- рыі НАНБ пад кіраўніцтвам акадэміка М.П.Касцюка.

Распараджэннем Прэзідэнта РБ ад 1 6 жніўня 1995 г. была ство- рана Дзяржаўная камісія па падрыхтоўцы і выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сацыяльна-гуманітарным цыкле. У яе склад увайшлі вядомыя даследчыкі - Я.М.Бабосаў, І.Я.Навуменка, Э.М.Загарульскі, І.В.Аржахоўскі, У.С.Кошалеў, А.І.Падлужны, Г.Я.Галенчанка, П.Ц.Петрыкаў, П.Ф.Дзмітрачкоў. Пад кіраўніцтвам камісіі было падрыхтавана другое пакаленне дапаможнікаў па гісто- рыі Беларусі (5 - 11 класы), выдадзеных у 1997 - 1998 гг. Сярод аўтараў - Г.В.Штыхаў, Э.М.Загарульскі, В.У.Ракуць, П.А.Лойка, М.В.Біч, У.Н.Сідарцоў, В.М.Фамін, С.В.Паноў, П.Ц.Петрыкаў, В.А.Мілаванаў, Г.Я.Галенчанка, І.А.Аўдзееў і інш.

Для студэнтаў ВНУ, найперш гістарычных факультэтаў, калек- тыў аўтараў пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Я.К.Но- віка (Г.С.Марцуль, Э.А.Забродскі, У.К.Коршук, М.С.Сташкевіч, М.К.Сакалоў і інш.) выдаў у 1998 г. вучэбны дапаможнік па «Гісто- рыі Беларусі». У выніку супрацоўніцтва кафедры гісторыі Бела- русі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры БДУ ў 2000 - 2002 гг. быў апублі- каваны курс лекцыяў (у 2-х частках) па айчыннай гісторыі. З аў- тарскіх працаў заслугоўваюць увагі выданні Г.М.Сагановіча «На- рысгісторыіБеларусіадстаражытнасцідаканцаХУІІІст.» (2001 г.), З.В.Шыбекі «Нарыс гісторыі Беларусі (1795 - 2002)» (2003 г.), П.Г.Чыгрынава «Очерки истории Беларуси» (2000 г.).

Вядучым навуковым цэнтрам, які ажыццяўляе і каардынуе гістарычныя даследаванні ў Рэспубліцы Беларусь, з'яўляецца Інстытут гісторыі НАНБ (дырэктар - доктар гістарычных навук А.А.Каваленя).

Аляксандр Аляксандравіч Каваленя нарадзіўся ў 1946 г. у г.п.Капыль, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2000 г.), прафесар. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут, дзе і праца- ваў. З 1996 г. загадчык кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі. З 2005 г. дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ. Даследуе пытанні барацьбы беларускага народа на акупаванай тэрыторыі Бела- русі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, маладзёжнага ру ху ў ХХ ст.

Структурна Інстытут гісторыі складаецца з дванадцаці аддзе- лаў, якія вызначаюць прыярытэтныя кірункі ў вывучэнні айчын- най гісторыі.

Супрацоўнікі інстытута праводзяць фундаментальныя дасле- даванні па пяцігадовых тэмах, якія зацвярджаюцца і фінансуюцца ўрадам краіны. У 1990 - 1995 гг. рапрацоўвалася тэма «Гісторыя станаўлення іразвіцця беларускай народнасці і нацыі. Нацыяналь- ныя працэсы і міжнацыянальныя адносіны на сучасным этапе», у 1996 - 2000 гг. - «Нацыянальная гісторыяБеларусі», у 2001 - 2005 гг. - «Беларусь у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных пра- цэсахХХстагоддзя». На 2006 - 2010 гг. запланавана тэма «Гісто- рыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры».

З абагульняльных акадэмічных працаў неабходна адзначыць выданне шасцітомавай «Гісторыі Беларусі» (у 2000 - 2006 гг. выйшлі чатыры тамы (1-ы, 3-і, 4-ы, 5-ы)), трохтомавай «Гісторыі сялянства Беларусі» (у 1997 - 2002 гг. выйшлі два тамы), «Кан- фесіі на Беларусі» (1998 г.) і інш.

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» ажыц- цявіла выданне «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (у 6-і тамах, 1993 - 2003 гг.), якому няма аналагаў на постсавецкай прасторы. У 1995 г. пад кіраўніцтвам Б.І.Сачанкі выйшлі аднатомныя энцыкла- педычныя даведнікі «Мысліцелі і асветнікі Беларусі. ХІ - ХІХ ста- годдзі» і «Беларусь». Апошняе выданне стала асновай для «Бела­рускай Энцыклапедыі» у 18 тамах, якія былі надрукаваны ў 1996 - 2004 гадах. У 2005 - 2006 гг. выйшлі двухтомавыя энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае» і «Беларускі фальклор».

11 снежня 1991 г. на базе Інстытута гісторыка-палітычных даследаванняў быў арганізаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. Яго супрацоўнікі даследуюць пытанні дакументазнаўства, архівазнаўства, археа- графіі, крыніцазнаўства. У структуры інстытута 5 аддзелаў: даку- ментазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, аўтаматызацыі архіў- ных тэхналогіяў, редактарска-выдавецкі. У 1 993 г. была праведзе- на навуковая канферэнцыя «Архівазнаўства, крыніцазнаўства, гістарыяграфія Беларусі: стан і перспектывы» (г.Мінск), у 1994 г. - «Армія Краёва на тэрыторыі заходняй Беларусі» (г.Гродна), у 1996 г. - «М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніца- знаўства і археаграфіі» (г.Мінск). Таксама супрацоўнікі інстытута падрыхтавалі і выдалі зборнік дакументаў «Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэрыялах (1921 - 1995 гг.)», шэраг ма- награфіяў.

Плённа працуе калектыў Інстытута мастацтвазнаўства, эт- награфіі і фальклора імя К.Крапівы. Супрацоўнікі гэтай наву- ковай установы, якая структурна складаецца з 1 0 аддзелаў (тэат- ральнага мастацтва, выяўленчага мастацтва, гісторыі культуры, антрапалогіі, славістыкі і інш.), падрыхтавалі «Гісторыю кінама- стацтва Беларусі» ў 4-х тамах, фундаментальнае выданне «Бела- русы» ў 8 тамах.

Для арганізацыі святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны 15 жніўня 1990 г. па распараджэнні ўрада БССР быў створаны часовы творчы калектыў у складзе АН БССР. Праз год ён атрымаў статус Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны (першы дырэктар цэнтра - А.В.Мальдзіс).

Адам Восіпавіч Мальдзіс нарадзіўся ў 1932 г. у в.Расолы Ас- травецкага раёна, беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік-пуб- ліцыст, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1987 г.), прафесар (1990 г.). Скончыў бДу. У 1963 - 1991 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы АН Беларусі. З 1991 г. ды­рэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Ска­рыны. Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, стар- шыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры.

Супрацоўнікі цэнтра даследуюць гісторыю і тэорыю беларус- кай культуры, працэс фармавання сучаснай беларускай нацыі, ажыц- цяўляюць збор бібліяграфічнай інфармацыі, распрацоўваюць бе- ларускую навуковую тэрміналогію, займаюцца праблемай рэсты- туцыі культурных каштоўнасцяў, вывучаюць беларускую дыяспару. За 1991 - 1997 гг. імі было праведзена 20 навуковых канферэнцы- яў, у тым ліку два кангрэсы беларусістаў. Цэнтр падтрымлівае су- вязі з 200 замежнымі беларусістамі ў 23 краінах свету.

З гістарычных грамадскіх арганізацыяў у постсавецкі час пра- цягвае сваю дзейнасць Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (заснавана ў 1968 г.), якое мае свае аддзяленні ва ўсіх абласцях рэспублікі. Часопіс, які выдае та­варыства, «Памятники истории и культуры Белоруссии», з 1989 г. стаў называцца «Спадчына». Артыкулы ў асноўным былі прысве- чаны праблеме беларускай гістарычнай і культурнай спадчыны ў еўрапейскім кантэксце, а таксама гісторыі Беларусі, гісторыі філа- софскай думкі, гісторыі мастацтва і рэлігіі, гісторыі нацыяналь- ных меншасцяў, беалрускай дыяспары. Друкаваліся гістарычныя крыніцы.

5 лютага 1993 г. на Усебеларускім кангрэсе гісторыкаў у Мінску была створана грамадская навуковая арганізацыя «Бела­руская асацыяцыя гісторыкаў» (ініцыятары - М.П.Касцюк, У.М.Міхнюк, П.А.Шупляк). Яе першым старшынёй выбралі та- гачаснага дэкана гістфака БДУ П.А.Шупляка, якога ў 1997 г. змяніў акадэмік М.П.Касцюк. Пазней на аснове асацыяцыі быў арганіза- ваны Нацыянальны камітэт гісторыкаўРэспублікіБеларусь. Ён у 1995 г. упершыню прадстаўляў рэспубліку на ХУІІІ Міжнародным кангрэсе гістарычных навук у Манрэалі, а праз два гады - у італь- янскім Спалета афіцыйна прыняты ў склад гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі гісторыкаў.

Вясной 1 996 г. пры Мінскім доме ветэранаў было арганізава- на Беларускае рэспубліканскае аб'яднанне «Гістарычныя веды» (ініцыятар - прафесар А.І.Залескі) з гісторыкаў, якія стаялі на па- зіцыях класавага падыходу і савецкай дзяржаўнасці. Яны заяўлялі, што будуць весці барацьбу супраць «фальсіфікацыі» падзеяў міну- лага, «выкарыстоўваючы вопыт сусветнай рэвалюцыі і контррэва- люцыі». Члены гэтага аб'яднання востра крытыкавалі супрацоў- нікаў Інстытута гісторыі, рэдакцыю «Беларускай Энцыклапедыі», шэраг пісьменнікаў у «маральна-палітычным заняпадзе», «нацыя- нал-экстрэмізме» і «прыслужніцтве капіталізму».

З 1996 г. пачала дзейнасць Беларуская асацыяцыя «Гісторыя і камп 'ютар» пад кіраўніцтвам прафесара БДУ У.Н.Сідарцова. Яе мэта - прапаганда і распрацоўка найноўшых метадаў гістарычна- га пазнання.

У Рэспубліцы Беларусь пашырылася кола навуковай гістарыч- най перыёдыкі. Акрамя часопіса «Весці НАНБ» і «Веснікаў» уні- версітэтаў, з 1993 г. пачалося выданне «Беларускага гістарычнага часопіса» (гал. рэдактар - В.Ф.Кушнер). У часопісе абмяркоўва- юцца праблемы айчыннай і сусветнай гісторыі, публікуюцца матэ- рыялы па методыцы выкладання гісторыі, праграмы, рэцэнзіі. З 1994 г. выходзіць «Беларускі гістарычны агляд», у якім друкуюц- ца арыгіналы і пераклады дакументаў, рэцэнзіі, артыкулы па пы- таннях этнічнай гісторыі, метадалогіі гісторыі. Папулярнасць ся- род настаўнікаў школаў і сярэдніх спецыяльных установаў рэспублікі набыў часопіс «Гісторыя: праблемы выкладання» (з 1997 г.).