
- •1. Фармаванне арганізацыйных асноваў гістарычнай навукі ў бсср
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд
- •3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі
- •4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20-я - пач. 30-х гг.
- •5. Станаўленне археалагічнай навукі ў бсср
- •6. Абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі
- •7. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час
- •8. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу
- •9. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 - 30-х гг.
- •10. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі бсср у сяр. 40-х - сяр. 50-х гг.
- •11. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі ў сяр. 50 - 80-я гг.
- •12. Цэнтры гістарычнай навукі бсср
- •13. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср у сярэдзіне 40-х - 80-я гг.
- •14. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду
- •15. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ранняга сярэднявечча
- •16. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду
- •17. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду капіталізму
- •18. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 - 1945 гг.
- •19. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны
- •20. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяду
- •21. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы хх - ххі стст.
- •22. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь
- •23. Асноўныя кірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі
7. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час
У даваенны перыяд асноўная ўвага беларускіх гісто- рыкаў была сканцэнтравана на вывучэнні праблемаў гісторыі Бе- ларусі эпохі феадалізму. З.Ю.Капыскі і В.У.Чапко прывялі факт, што за 1918 - 1941 гг. у БССР было апублікавана 140 працаў, пры- свечаных гэтаму перыяду: 23 кнігі, 1 02 артыкула, 1 6 артыкулаў у газетах.
Асновы для вывучэння шматлікіх праблемаў гісторыі Бела- русі ІХ - сярэдзіны ХІХ ст. заклаў У.І.Пічэта. У дакументальнай двухтомавай працы «Аграрная рэформа Жыгімонта-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве» (1917 - 1918 гг.) ён разглядзеў пры- чыны правядзення і вынікі гаспадарчых пераўтварэнняў сярэдзі- ны ХУІ ст. Новым словам у айчыннай гістарыяграфіі стала кніга «Гісторыя сельскай гаспадаркі і земляробства Беларусі (да канца ХУІ ст.)», выдадзеная ў Мінску ў 1927 г. Аўтар раскрыў кіруючую ролю класа феадалаў у развіцці аграрных адносінаў, ахарактары- заваў феадальную вотчыну, закрануў праблему запрыгоньвання сялянства - лічыў прыгоннае права вынікам грамадскага развіцця. Гэты пастулат супярэчыў пазіцыі гісторыкаў дзяржаўна-юрыдыч- най школы другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст.
Вучнем Пічэты Андрэем Вікенцьевічам Бурдзейка (1899 - 1941 гг.) разглядалася класавая сутнасць феадальнай улады і яе зака- надаўчая роля ў зацвярджэнні і далейшым умацаванні феадальна- прыгонніцкай сістэмы. Ён на падставе аналіза Статута ВКЛ 1566 г.
даказваў існаванне прыгонніцтва ў ВКЛ. Ён жа напісаў нарыс гісто- рыі Навагрудка, дзе ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі адзна- чыў яго ролю як сталіцы ВКЛ.
Аб'ёмны артыкул Т.І.Забелы «Панская гаспадарка наБеларусі і быт падданага сялянстваў другой паловеХУШсталецьця» (1928 г.), у якім аўтар абапіраўся на інвентары феадальных уладанняў, вы- вучаў стан панскай і сялянскай гаспадарак на беларускіх землях у апошняе стагоддзе Рэчы Паспалітай. Аўтар падкрэсліваў, што ў XVIII ст. узмацнілася эксплуатацыя сялянства. Але ён памылкова сцвярджаў пра заняпад эканомікі Беларусі ў другой палове XVIII ст., адмаўляў яе сувязь з рынкам.
Тодар Іванавіч Забела (1896 - 1935(?) гг.) нарадзіўся ў в.Ча- бусы Бабруйскага павета. Скончыў БДУ Працаваў настаўні- кам. У 1925 - 1928 гг. вучыўся ў аспірантуры БДУ пад кіраўніц- твам УІ.Пічэты. З 1928 г. супрацоўнік Інбелкульта, затым Беларускай АН. З 1929 г. працаваў у Магілёўскім дзяржаўным архіве. Арыштаваны па справе СВБ. Быў высланы на пяць га- доў у Елабугу, дзе памёр.
Працы К.І.Кернажыцкага, у прыватнасці, «Гаспадарка пры- гоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII і першай палове ХІХ ст.: (Да праблемыразлажэння феадалізма ўБеларусі)» (1935 г.) былі пры- свечаны характарыстыцы феадальнай вотчыны на тэрыторыі Беларусь
Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі (1902 - 1942 гг.) нарадзіў- ся ў в.Выдранка Чэрыўскага павета. Кандыдат гістарычных навук (1934 г.). У 1930 - 1937 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, адначасова выкладаў у БДУ У 1937 г. арыштаваны, асуджаны на восем гадоў зняволення. Памёр у Сібіры.
Даследчык паказаў узмацненне феадальнага прыгнёту і вы- значыў агульныя рысы мясцовай эканомікі (уздым гаспадаркі, па- чатак маёмаснай дыферэнцыяцыі сялянства, пашырэнне вольна- наёмнай працы). Кернажыцкі прыйшоў да высновы аб разлажэнні феадальна-прыгонніцкіх і зараджэнні капіталістычных адносінаў, што сведчыла аб крызісе прыгонніцкай сістэмы.
Аўтар упершыню ў беларускай гістарычный навуцы ўвёў ста- тыстычны метад апрацоўкі дакументальных крыніцаў па аграрнай гісторыі. Даследаванні К.ГКернажыцкага ўтрымлівалі і першую спробу перыядызацыі гісторыі Беларусі эпохі феадалізму.
Гісторыю беларускага сярэднявечнага горада вывучаў В.Д.Дружчыц.
Васіль Данілавіч Дружчыц (1886 - 1937 гг.) нарадзіўся ў в.Блудзень Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, вучыўся ў Літоўскай духоў- най семінарыі, Дэрпцкім універсітэце. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. З 1922 г. вык- ладчык, з 1927 г. прафесар БДУ Член Інбелкульта, з 1927 г. старшыня камісіі па гісторыі гарадоў. З 1933 г. прафесар кафедры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытута (Маск- ва). Арыштаваны і расстраляны ў Мінску.
Асобную ўвагу гісторык звярнуў на магдэбургскае права («Войты і іхуладаў беларускіх местах з магдэбургскім правам» (1928 г.), «Магістрату беларускіхместахзмагдэбургскім правам» (1929 г.)). Даследчык лічыў, што гарадское самакіраванне стала вынікам эка- намічнага развіцця гарадоў і сацыяльнай барацьбы. Магдэбургскае права ў Беларусі не было копіяй нямецкага і польскага ўзору, а мела пэўныя асаблівасці (гарадская рада не была строга размежавана з лавай, адсутнічала пасада бургграфа, войт прызначаўся князем, пасада лаўніка не перадавалася па спадчыне, гараджане прымалі актыўны ўдзел у выбарах органаў самакіравання і інш.).
Дружчыц, працягваючы даследаванні свайго настаўніка Пічэ- ты, разглядаў становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай у пасля- люблінскі перыяд. Аналіз тэксту Статута ВКЛ 1588 г. і факты палі- тычнага жыцця апошняй трэці XVI ст. схілілі яго да высновы, што ў пабудове агульнай дзяржавы дакладна паўставалі ўсе элементы дуалізму на федэратыўнай аснове. У артыкуле «Да пытання аб мове Літоўскага статута» ён са спасылкамі на Я.Карскага і А.Шахма- тава даказваў, што Статуты былі складзены на беларускай мове і з'яўляюцца помнікамі старабеларускай мовы і юрыдычнай думкі феадальнай эпохі. Гэтае палажэнне цалкам увайшло ў беларускую савецкую гістарыяграфію.
Актуальны характар у беларускай савецкай даваеннай гіста- рыяграфіі набыло пытанне класавай барацьбы. У 1935 г. з'явілася манаграфія акадэміка В.К.Шчарбакова «Сялянскі рух і казацтва на Беларусі ў эпоху феадалізма». Асноўную ўвагу аўтар прысвяціў аналізу «вызваленчай» барацьбы беларускага народа сярэдзіны ХVІІ ст. і Крычаўскаму паўстанню 1740 - 1744 гг. Праўда, раскрыць буйную праблему сялянскага руху на Беларусі аўтар не здолеў. Ён перабольшваў сацыяльнае значэнне сялянскага пратэсту - у паўстан- нях ХVІ - ХVІІІ стст. прасочваў мэты буржуазных рэвалюцыяў.
Тэндэнцыйнасцю характарызуецца кніга І.Ф.Лочмеля «Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов» (1940 г.).
Іосіф Фадзеевіч Лочмель (1907 - 1942 гг.) скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1935 - 1941 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну.
Гісторык прыйшоў да высновы, што нацыянальны і рэлігій- ны прыгнёт беларускага народа з боку польскіх паноў выклікаў яго імкненне да ўз'яднання з Расіяй, прычым нацыянальна-вызва- ленчая і антыфеадальная барацьба зліваліся ў адзіную плынь.
У міжваенны перыяд у непасрэднай сувязі з развіццём уласнай дзяржаўнасці значных вынікаў дасягнулі польскія і літоўскія да- следчыкі па асобных накірунках гістарыяграфіі. Маюцца на ўвазе працы такіх польскіх гісторыкаў, як Л.Калянкоўскі, О.Галецкі, Г.Паш- кевіч, К.Хадыніцкі, С.Кучыньскі, В.Пацеха, літоўскіх - К.Буга, К.Авіжоніс, Я.Івінскіс, І.Матусас, А.Шапока, С.Заянчкоўскі і інш.
Асобна стаяць грунтоўныя працы польска-літоўскага гісторыка Генрыха Лаўмяньскага (1898 - 1984 гг.), аднаго з найбольш вы- датных даследчыкаў ранніх этапаў грамадска-палітычнай эвалю- цыі ВКЛ. У манаграфіі «Studia nad poczatkami spoleczenstwa i panstwa litewskiego» (1931 - 1932 гг.) на шырокім параўнальным фоне, з выкарыстаннем незвычайна вялікага кола разнастайных крыніцаў па гісторыі балцкіх народаў аўтар грунтоўна даследаваў працэс асадніцтва, палітычна-тэрытарыяльную структуру этнагра- фічнай Літвы, фармаванне літоўскай манархіі, зямельнай уласнасці, зараджэнне саслоўнага падзелу грамадства. У іншых сваіх працах, напрыклад, «Studia nad dziejami Wielkiego Ksiestwa Litewskiwgo» (1983 г.) ён прысвяціў шмат увагі раскрыццю сацыяльных і палі- тычных перадумоў Крэўскай уніі, гаспадарчай і сацыяльнай эва- люцыі ВКЛ да Люблінскай уніі 1569 г.
Адзін з істотных недахопаў значнай часткі польскай гістары- яграфіі ХІХ - першых дзесяцігоддзяў ХХ ст. быў у тым, што яна не прымала ВКЛ як самастойны суб'ект знешняй і ўнутранай палі- тыкі, разглядала ВКЛ як правінцыю Польшчы. Толькі ў 20 - 30-я гг. ХХ ст. ва ўмовах пэўнай стабілізацыі палітычных рэжымаў у Літве (слабей у Польшчы) сталі фармавацца новыя падыходы да палітычнай гісторыі Центральнай і Усходняй Еўропы. Менавіта ў гэты час плённай працай літоўскіх і польскіх гісторыкаў (нярэдка на рознай палітычнай і ідэалагічнай аснове) былі створаны знач- ныя навуковыя працы па палітычнай гісторыі ВКЛ, пераважна яго першых этапаў. Некалькі грунтоўных працаў Г. Лаўмянскага высока ўзнялі планку навуковых гістарычных даследаванняў як у сферы метадалогіі, так і методыкі. Шэраг пазнейшых працаў, пачына- ючы ад Г.Пашкевіча і відных літуаністаў Вільні, не маглі не ўлічваць гэтага прыкладу, новых крытэрыяў і прапорцыяў у навуцы. Але падобных сінтэтычных прац па пазнейшай гісторыі ВКЛ ХV - ХVІ стст. створана не было.