- •1. Фармаванне арганізацыйных асноваў гістарычнай навукі ў бсср
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд
- •3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі
- •4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20-я - пач. 30-х гг.
- •5. Станаўленне археалагічнай навукі ў бсср
- •6. Абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі
- •7. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час
- •8. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу
- •9. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 - 30-х гг.
- •10. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі бсср у сяр. 40-х - сяр. 50-х гг.
- •11. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі ў сяр. 50 - 80-я гг.
- •12. Цэнтры гістарычнай навукі бсср
- •13. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср у сярэдзіне 40-х - 80-я гг.
- •14. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду
- •15. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ранняга сярэднявечча
- •16. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду
- •17. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду капіталізму
- •18. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 - 1945 гг.
- •19. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны
- •20. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяду
- •21. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы хх - ххі стст.
- •22. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь
- •23. Асноўныя кірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі
6. Абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі
Ужо на пачатковым этапе развіцця гістарычнай навукі БССР прадпрыма- ліся спробы напісання першых абагульняльных (сінтэтычных) пра- цаў па гісторыі Беларусі У.М.Ігнатоўскім, М.В.Доўнар-Запольскім, В.К.Шчарбаковым, У.І.Пічэтай і інш.
Самай вядомай працай па гісторыі Беларусі, якая з'яўлялася падручнікам у навучальных установах рэспублікі, быў «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У.М.Ігнатоўскага, выдадзены ў Мінску ў 1919 г. Кніга мела ў 20-я гг. чатыры выданні.
У. М.Ігнатоўскі прадставіў нацыянальную канцэпцыю айчын- най гісторыі, перыядызацыя якой грунтавалася на дзяржаўніцкім крытэрыі. Аўтар вызначыў пяць перыядаў: полацкі (ІХ - ХІІ стст.), літоўска-беларускі (ХІІІ - першая палова ХУІ ст.), польскі (другая палова ХУІ - канец ХУІІІ ст.), расійскі (канец ХУІІІ - пачатак ХХ ст.), Беларусь пасля звяржэння царызму. Відавочна, што большая частка тэксту адносіцца да эпохі феадалізму.
Ва «Уводзінах» аўтар падкрэсліў, што БССР не ўключае ўсёй тэрыторыі этнаграфічнай Беларусі. Ён падзяляў думку Доўнар-За- польскага аб расавай чысціні беларусаў - лічыў, што рускія і ўкраін- цы доўгі час жылі «пад турка-мангольскім прыгнётам» і не здолелі захаваць этнічнай чысціні, а беларусы «не спазналі ўплыву ман- гольскай расы».
У сваёй гістарычнай канцэпцыі У.М.Ігнатоўскі зыходзіў з са- мастойнасці і незалежнасці Полацкага княства, якое на роўных вяло барацьбу з Кіевам за «ўплыў на Ноўгарад і першынство ва ўсход- неславянскім свеце». Асобная ўвага надавалася дзейнасці Усясла- ва Брачыславіча і ўплыву хрысціянства (Прадслава, Кірыла Ту - раўскі, Аўраамій Смаленскі). Гісторык упершыню выкарыстаў тэрмін «літоўска-беларуская дзяржава». Ён лічыў, што Полацкае княства перадала ВКЛ свае парадкі, дзяржаўныя ўстановы, мову і культуру. Таму тэрмін «рускі» раўназначны слову «беларускі».
Пасля Люблінскай уніі 1569 г. Літва і Беларусь былі інкарпа- раваны Польшчай і страцілі сваю палітычную і культурную неза- лежнасць. Польскія мова, культура, сацыяльны і палітычны лад, каталіцкая царква занялі пануючае становішча. Ігнатоўскі памыл- кова лічыў Рэч Паспалітую адзінай і непадзельнай дзяржавай.
Гісторыку належыць права першай распрацоўкі новага сюжэ- ту ў гісторыі Беларусі - ролі казацтва. Аўтар бачыў у казацкім руху ХУІІ ст. шырокае антыфеадальнае паўстанне казакоў і мужыкоў. Гэтая пазіцыя была ў далейшым распрацавана В.К.Шчарбаковым, І.Ф.Лочмелем, Л.С.Абецэдарскім.
Тры падзелы Рэчы Паспалітай сталі вынікам унутранага раз- лажэння дзяржавы: сацыяльных антаганізмаў, палітычнай анархіі, нацыянальных і рэлігійных спрэчак. Затым адбылася інкарпара- цыя Беларусі Расіяй.
Канспектыўна, на некалькіх старонках, даследчык раскрыў чацвёрты перыяд айчыннай гісторыі. На думку У.М.Ігнатоўскага, эканамічны і палітычны стан «гнілога вялікага арганізму» прад- вызначыў русіфікацыю, асабліва пасля паўстання 1830 - 1831 гг. Беларускі нацыянальны рух за адраджэнне мовы, культуры, сама- свядомасці і дзяржаўнасці, адпаведна, мае сацыяльныя карані і па- літычна абгрунтаваны. Аўтар адзначыў, што Кастрычніцкая рэва- люцыя 1 91 7 г. вырашыла сацыяльнае пытанне і сутыкнулася з пы- таннем нацыянальным. Таму партыя бальшавікоў вымушана была абвясціць БССР.
Да першых абагульных працаў па гісторыі Беларусі адносіц- ца курс лекцыяў У.І.Пічэты «История белорусского народа», які ўпершыню быў апублікаваны ў дапаможніку «Курс белорусоведе- ния. Лекции, читанные в Белорусском народном университете в Москве летом 1918 г.» (1920 г.). Аўтар прасачыў лінію еўрапейс- кай традыцыі ў гісторыі Беларусі. Ён прытрымліваўся каланіза- цыйнай тэорыі - лічыў, што славяне каланізавалі тэрыторыю Бе- ларусі.
З пазіцыяў дзяржаўнай школы Пічэта прааналізаваў працэс утварэння ВКЛ, яго палітычную пабудову, уніі з Польшчай, узае- маадносіны з Маскоўскай дзяржавай. Аўтар лічыў, што беларускія землі ўвайшлі ў склад новай краіны добраахвотна, хаця ў канцы 30-х гг. адмовіцца ад гэтай пазіцыі. Па прыкладзе М.К. Любаўскага ён назваў ВКЛ «Літоўска-Рускай дзяржавай» з федэратыўнай па- будовай і аўтаноміяй беларускіх зямель. Той жа характар мела Рэч Паспалітая, але Польшча ў ёй займала дамінуючае становішча.
Асобную ўвагу Пічэта прысвяціў рэлігійнаму пытанню на Беларусі, вызначыў становішча сялян, шляхты, раскрыў русіфіка- тарскую палітыку царызму, рэформу 1861 г., дзейнасць земстваў, стан гаспадарчага жыцця ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
У 1924 г. выйшла «Гісторыя Беларусі» У.І.Пічэты. Кніга ахоп- лівае перыяд ад старажытнасці да Люблінскай уніі (1569 г.). Перы- ядызацыя, якую прапанаваў аўтар, заснавана на прынцыпе дзяр- жаўнай прыналежнасці Беларусі. Ён вылучыў пяць перыядаў: 1 ) дагістарычнае мінулае; 2) гісторыя беларускага народа да другой паловы XI ст.; 3) беларускія землі ў XI - XIII стст.; 4) Беларусь у складзе ВКЛ; 5) шляхецкая феадальная дзяржава.
Першы і другі перыяды асвятляюцца ў першым раздзеле пра- цы «Тэрыторыя і яе мінулае». У гэтым раздзеле аўтар разглядзеў рэльеф, рэкі Беларусі, глебы, клімат, раслінны і жывёльны свет, бо гэта, як лічыў У.I.Пічэта, мае самы непасярэдны «ўплыў на гіста- рычнае жыццё народа». Гісторык упершыню ўключыў у гісторыю Беларусі археалагічную перыядызацыю. Пры гэтым ён разглядзеў археалагічныя знаходкі ў Мінскай, Віцебскай і заходніх паветах Сма- ленскай губерняў, што супадала з этнічнай тэрыторыяй Беларусі.
Асаблівасцю працы з'яўляецца тое, што гісторыю Беларусі Пічэта прасачыў у кантэксце агульнай славянскай гісторыі. Ён па- чаў з прарадзімы славян і з іх суседзей - готаў, іранскіх плямёнаў, скіфаў і сарматаў і інш. Аўтар неаднаразова падкрэсліваў, што ў выніку «Вялікага перасялення народаў» славяне пачалі засяляць новыя землі. Гэты працэс у аўтара атрымаў назву «ўсходнеславян- скай каланізацыі», якая была выкарыстана пад уплывам М.К.Лю- баўскага.
Большая частка першага раздзела прысвечана гісторыі «бела- рускага племені» да першай паловы XI ст.: паслядоўна разглядаец- ца гісторыя племянных саюзаў, утварэнне дынастычнай дзяржа- вы, гандлёвыя сувязі, грамадства, дзяржаўны лад, хрысціянізацыя Беларусі і прававыя нормы.
Раннюю гісторыю Полацкай зямлі Пічэта разглядаў як бараць- бу «поўначы» і «поўдня» - варажскіх княстваў і Ноўгарадскага і Кіеўскага княстваў за гандлёвыя шляхі. Паміж гэтымі княствамі апынуліся полацкія крывічы, дрыгавічы, драўляне і інш. Вынікам была перамога «поўначы». Утворанае дзяржаўнае аб'яднанне аў- тар назваў Кіеўскай дзяржавай. Прычыны паходаў славян на Візан- тыю, Камскую Булгарыю, Хазарыю і г.д. Пічэта абгрунтаваў «не- абходнасцю наладзіць гандлёвыя справы», «гандлёвымі інтарэ- самі». Пры гэтым ён ужыў тэрміны-мадэрнізмы «прамысловая Візантыя», «прадметы індустрыі і ўсходняй прадукцыі», «суполь- ны капітал».
Менш увагі аўтар надаў праблемам грамадскага і дзяржаўна- га ладу, культуры перыяду IX - XI стст. Пры гэтым Пічэта асабліва падкрэсліў значную ролю веча пры «пэўнай слабасці княжай ула- ды і пры нязначным аб'яднанні ў палітычных адносінах паасоб- ных краін з Кіевам».
Утварэнню і гісторыі самастойных Полацкай, Тураўскай і Смаленскай «земляў-краінаў» прысвечаныя другі і трэці раздзелы кнігі. Даследчык меркаваў, што пачатак умацавання палітычнай самастойнасці Полацкага княства прыпадае на княжанне Брачы- слава Ізяславіча, бо «Полацкая зямля не ўвайшла ў склад Кіеўскай дзяржавы». Прычыну феадальных усобіцаў гісторык бачыў у па- рушэнні спадчыннага права Яраславічамі. Аўтар выказаў мерка- ванне, што падзел Кіеўскай дзяржавы «бярэ пачатак у нормах агуль- наславянскага сямейнага права». Аднак першаснымі ён лічыў эка- намічныя адносіны: «Кіеўская дзяржава, зложаная з паасобных зямель-краін, звязаных з Кіевам толькі эканамічнымі адносінамі, была ўнутры вельмі слабай», і «шэраг з'яў эканамічнага характару ў выглядзе скарачэння дняпроўска-візантыйскага гандлю прыспя- шылі працэс распаду».
Пічэта вызначыў акалічнасці і асаблівасці палітычнага раз- віцця Полацкай, Турава-Пінскай, Смаленскай земляў, прысвяціў- шы апошняй вялікі раздзел кнігі. Адзначым, што гісторыя Сма- ленскага княства гэтага перыяду недастаткова вывучаецца ў сучас- най беларускай гістарыяграфіі.
Як і яго сучаснікі (У.М.Ігнатоўскі, М.В.Доўнар-Запольскі), Пічэта зрабіў грунтоўны агляд культурнага развіцця беларускіх зямель у XI - XIII стст. Пры гэтым ён лічыў, што «галоўным ася- родкам беларускай асветы быў Смаленск». Гэтая думка супярэчыць яго выказванням аб тым, што Полацкая дзяржава стала незалеж- най ужо ў XI ст., а Смаленская - толькі ў XII ст. Яна адрозніваецца ад меркаванняў Ігнатоўскага, які лічыў калыскай беларускай культуры Полаччыну, і Доўнар-Запольскага, які вылучаў тры цэнтры: Тураў, Смаленск, Полацк. Цікава, што з' яўленне моўных адмет- насцяў на беларускіх землях УХПічэта аднёс да XIII ст. (1229 г.), называючы іх «смаленска-полацкай гутаркай».
Вельмі нязвыклым для тагачаснай гістарыяграфіі з' яўляецца раздзел, прысвечаны палітычнай думцы XI - XIII стст. Гэтага няма ні ў папярэднікаў Пічэты, ні ў далейшых навуковых распрацоўках.
Канцэпцыя УГПічэты аб генезісе ВКЛ не вызначаецца арыгі- нальнасцю. Відавочна, што гісторык пайшоў следам за сваім на- стаўнікам М.К.Любаўскім. Пэўнае адрозненне ёсць толькі ў тым, што Пічэта акцэнтаваў увагу на тэрытарыяльна-этнічным характа- ры гістарычнай Літвы. Аўтар падкрэсліваў літоўска-беларускі ха- рактар дзяржавы, у прыватнасці, звязваў працэс станаўлення дзяр- жавы з князямі Войшалкам і Віценем. На думку даследчыка, ВКЛ уяўляла сабой «федэрацыю краін, звязаных з цэнтрам вельмі не- трывалымі вузламі». У.ГПічэта прывёў дэталёвы агляд падзей другой палавіны XIV ст. Асабліва падрабязна ён раскрыў характар узае- маадносін з Масквой, пачынаючы ад часоў Казіміра Ягелончыка.
Вельмі важным з'яўляецца раздзел, у якім разглядаецца раз- віццё гаспадаркі ў XV - першай палове XVI ст. Аўтар прааналіза- ваў прычыны слабасці дзяржаўнага скарбу і малую эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці ўвогуле. Гэта вызначала малыя выдаткі на войска, залежнасць гаспадара ад магнатаў.
У пятым раздзеле кнігі разглядаецца ўтварэнне Рэчы Паспал- ітай. Унутрыпалітычныя адносіны і Лівонская вайна пададзены Пічэтам канспектыўна. Значна больш гаворыцца аб захадах, якія рабіў урад ВКЛ для павышэння абароназдольнасці краіны.
Уважліва падыйшоў Пічэта да асвятлення беларускага Адра- джэння XVI ст. Тут ён зрабіў значны крок наперад у тагачаснай беларускай гістарыяграфіі. Пачатак беларускага Адраджэння дас- ледчык звязаў з ростам гандлёвых адносін з Заходняй Еўропай, па- велічэннем тавараабмену, са з'яўленнем багатага мяшчанства і ба- гатых землеўладальнікаў (г.зн. з узнікненнем сацыяльных слаёў, падрыхтаваных да ўспрыняцця культуры новага ўзроўню), бо ме- навіта «гандлёвыя сувязі з Захадам пазнаёмілі літоўска-беларускіх землеўласнікаў з еўрапейскай культурай». Гуманізм на Беларусі Пічэта ўпершыню падзяліў на дзве плыні: гарадскую і шляхецкую. Пры гэтым аўтар сцвярджаў, што «гарадскі гуманістычны рух меў замкнёны характар і не выходзіў за межы горада».
Да асаблівасцяў кнігі можна аднесці ўжыванне аўтарам раз- настайных тэрмінаў-мадэрнізмаў, напрыклад, «абрабляючая пра- мысловасць», «здабываючая прамысловасць», «банкроцтва», «партыя», «інтэлігенцыя». Характарызуючы эканамічныя і грамад- скія стасункі XIII - Х^ і XV - XVI стст., ён ужывае такія паняцці, як «еўрапейскі капітал», «рабочы клас», «каланіяльныя прадукты», «буржуазія».
Варта адзначыць, што Пічэта размяшчаў цэнтр беларускай цывілізацыі на Смаленшчыне. Беларусь ён бачыў на землях По- лаччыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Міншчыны. Магчыма, гэта тлумачыцца настроямі ў тагачасным беларускім грамадстве. У гэты час адбываліся «ўзбуйненні» БССР, што патрабавала пэўнага ідэа- лагічнага абгрунтавання.
Самай аб'ёмнай сярод напісаных у 20-я гг. сінтэтычных пра- цаў па гісторыі Беларусі лічыцца «История Белоруссии» М.В.Доў- нар-Запольскага. Кніга не была надрукавана пры жыцці аўтара з палітычных прычынаў. Аўтар працаваў над рукапісам, які задум- ваўся як вучэбны дапаможнік для тэхнікумаў і вышэйшай школы, з 1918 па 1926 г.
Доўнар-Запольскі прапанаваў сваю ўласную перыядызацыю гісторыі Беларусі. Першы перыяд - «старажытны» (УІІ - ІХ ст.), другі - «княжаскі (Х - ХІІІ ст.), трэці - «Вялікае княства Літоўс- кае» (ХІІІ - першая палова ХУІ ст.), чацвёрты - «эпоха ўніі з Польшчай» (другая палова ХУІ - канец ХУІІІ ст.), пяты - «перыяд падзелаў» (канец ХУІІІ - першая трэць ХІХ ст.), шосты - «эпоха рускага панавання» (другая трэць ХІХ - канец ХІХ ст.), сёмы - «эпоха нацыянальнага адраджэння» (мяжа ХІХ - ХХ ст.), восьмы - «ба- рацьба за дзяржаўнасць» (1915 - 1919 гг.). Перыядызацыя сведчыць, што галоўнай праблемай, якую даследаваў аўтар, была праблема дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.
Канцэпцыя айчыннай гісторыі Доўнар-Запольскага грунтуец- ца на палажэннях яго першых працаў канца ХІХ ст. і апублікава- ных працаў дзеячоў беларускага нацыянальнага руху. Яна вызна- чаецца наступнымі тэзісамі: паходжанне беларусаў з крывічоў, дры- гавічоў, радзімічаў («пачатак развіцця беларускай нацыі»); «расавая чысціня» беларусаў і палякаў; «каланізацыйная тэорыя» (славянская каланізацыя тэрыторыі Беларусі); Ноўгарад - калонія Полац- ка; ідэя Літоўска-Рускай дзяржавы; прыярытэт сацыяльна-экана- мічнай гісторыі; дамінаванне нацыянальнага руху над сацыяльным; непрызнанне Кастрычніцкай рэвалюцыі (нават не ўзгадваецца ў тэксце); вядучая роля БНР у фармаванні беларускай дзяржаўнасці.
Рукапіс кнігі Доўнар-Запольскага быў разгледжаны намесні- кам загадчыка аддзела друку пры ЦК КП(б)Б В. А. Сербентам (1895 - 1980 гг.), які наклаў рэзалюцыю: «рукапіс нельга дазволіць друка- ваць» за нераскрытую ролю рабочага класа, завышаную ацэнку БНР і БСГ. 28 студзеня 1926 г. адбылося закрытае пасяджэнне Бюро ЦК КП(б)Б па гэтым пытанні. У пастанове адзначалася: «1. Признать, что книгу Довнар-Запольского издавать нельзя как выражающую позицию белорусского национального демократизма и в корне искажающую историю Беларуси. 2. Рукопись взять в собственость БелГИЗа... для использования в порядке секретного материала... 3. Считать необходимым подвергнуть широкой критике книгу... в целях развёртывания идеологической борьбы против национального демократизма». На новым пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, якое адбылося 4 лютага 1926 г., Сербента атрымаў даручэнне напісаць у газету «Савецкая Беларусь» шэраг артыкулаў з крытыкай Доў- нар-Запольскага.
Не заладзіліся асабістыя адносіны Доўнар-Запольскага з рэк- тарам БДУ У.І.Пічэтам, які садзейнічаў ад'езду даследчыка з БССР. У верасні 1926 г. М.В.Доўнар-Запольскі пад прымусам ЦК КП(б)Б і органаў НКУС назаўсёды пакідае Беларусь. Сям'я пераязджае ў Маскву, дзе вучоны працуе прафесарам Ціміразеўскай сельскагас- падарчай акадэміі, выкладчыкам у Інстытуце народнай гаспадаркі імя Г.В.Пляханава, правадзейным членам Інстытута гісторыі АН СССР.
Вельмі цяжкім быў для Доўнар-Запольскага перыяд з другой паловы 1920-х гадоў. У 1927 г. яму споўнілася 60 гадоў. У Беларусі ўсё шырэй разгортваецца барацьба супраць нацдэмаў. 1 4 чэрвеня 1929 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне «Паведаміць ЦК ВКП(б) аб тым, што ЦК КП(б)Б катэгарычна супраць кандыдатуры Доў- нар-Запольскага ў Акадэмію Навук СССР». У 1930 - 1934 гг. прак- тычна ўсе працы Доўнар-Запольскага жорстка крытыкуюцца. Сам ён абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме, неанародніцтве і нават фашызме. Асабліва стараецца яго былы вучань А.Аглоблін, які абвяшчае барацьбу супраць буржуазнай гістарычнай школы Доўнар-Запольскага адной з найважнейшых задачаў савецкай гіста- рычнай навукі. Не абыйшоў яго сваёй увагай і акадэмік Шчарба- коў. У сваёй працы «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі: Гістарыяграфічныя нарысы» (1934 г.) ён назваў Доўнар- Запольскага «ідэёлагам і правадыром наццэмаў на Беларусі». 30 верасня 1934 г. Доўнар-Запольскі памёр.
Да абагульняльных працаў па гісторыі Беларусі адносіцца кніга В.К.Шчарбакова «Нарыс гісторыі Беларусі», першая част- ка якой была выдадзена ў 1934 г. Даследчык на падставе прынцы- пу партыйнасці прааналізаваў гістарычнае развіццё Беларусі са старажытных часоў па ХVІІІ ст. Перыядызацыя аўтарам пабудавана на марксісцкім фармацыйным падыходзе: вызначаюцца «першабыт- на-камуністычнае грамадства і яго разлажэнне», «развіццё феадаліз- ма і класавая барацьба да сярэдзіны ХV ст.», «далейшае развіццё феа- дальна-прыгонніцкай гаспадаркі і рост эксплуатацыі сялянства», «ся- лянскі рух у ХVІ і ХVІІ ст.», «феадальна-прыгонніцкія адносіны і барацьба сялянства ў другой палове ХVІІ і ў ХVІІІ ст».
У цэнтры ўвагі В.К.Шчарбакова - эканамічныя працэсы і класавая барацьба ў Беларусі. Пры гэтым адчуваецца мадэрнізацыя гістарычнага мінулага. Напрыклад, прычынамі ўтварэння ВКЛ аў- тар лічыць аб'яднанне кіруючых колаў супраць абшчыннага сялянства з мэтай захопу яго земляў і пераўтварэння ў прыгнечаны клас, знешняя небяспека ад мангола-татараў і крыжакоў. Праўда, даследчык вызначыў ВКЛ як «Літоўска-Беларускую дзяржаву».
Падзеі палітычнага жыцця падаваліся з прыярытэту класавай барацьбы. Нават Люблінская унія, згодна з Шчарбаковым, была вынікам сялянскага руху. Аўтар адмаўляў магчымасць культурна- га развіцця ў эпоху феадалізму, таму не раскрыў дзейнасць Ф.Ска- рыны, В.Цяпінскага, С.Буднага. Дарэчы, ён увёў паняцце «феадаль- ная культура»: «У феадальным, а таксама і капіталістычным гра- мадстве ўласна культурай лічылася культура панавальных класаў». Царква абвінавачвалася ў тым, што яна падтрымлівала толькі вуз- кую грамадскую праслойку, а гісторыкі нацыянальна-дэмакратыч- нага кірунку не далі «выразна класавай ацэнкі ўсіх гэтых з'яў феа- дальнай культуры».
Пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты ў чэрвені 1941 г. выйшлі «На- рысы па гісторыі Беларусі». У гэтай калектыўнай працы гістарыч- нае мінулае Беларусі разглядалася са старажытных часоў да падзе- лаў Рэчы Паспалітай. Але ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі амаль увесь тыраж кнігі загінуў і не дайшоў да чытача.
