Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.79 Mб
Скачать

5. Станаўленне археалагічнай навукі ў бсср

Інтэнсіўныя археалагічныя даследаванні ў БССР разгарнуліся з 1921 г., калі пры Наркамаце асветы была створана навукова-тэрміналагічная камі- сія, якая займалася выяўленнем і ўлікам археалагічных помнікаў. Іх планамернае вывучэнне з 1925 г. пачала гісторыка-археалагіч- ная камісія Інбелкульта, на базе якой стала функцыянаваць кафед­ра археалогіі. У 1929 г. гэта кафедра пад назвай археалагічнай камісіі ўвайшла ў склад Інстытута гісторыі АН БССР.

Археалагічнымі даследаваннямі ў рэспубліцы кіравалі К.М.Па- лікарповіч, А.М.Ляўданскі, С.А.Дубінскі.

Вывучэнне археалогіі каменнага веку, у прыватнасці, палеа- літу, звязана з імем К.М.Палікарповіча.

Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч (1889 - 1963 гг.), бе- ларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1951 г.). Скон- чыў Магілёўскую духоўную семінарыю. Настаўнічаў у шко­лах Чэрыкаўскага павета. Член гісторыка-архелагічнай камісіі Інбелкульта. З 1929 г. у АН БССР.

У 1926 г. ён адкрыў першую палеалітычную стаянку на тэры- торыі Беларусі - ля в.Бердыж Чачэрскага раёна, а ў 1929 г. - стаян­ку ля в.Юравічы Калінкавіцкага раёна. Даследчык выказаў гіпотэ- зу аб пранікненні старажытнага насельніцтва на тэрыторыю на- шай краіны яшчэ ў мусцьерскую эпоху (? 70 - 32 тыс. г. да н.э.). На стаянцы ля в.Елісеевічы (Бранская вобласць РФ) археолаг у 1935 г. знайшоў унікальны матэрыял: рэшткі жылля з касцей маманта і «палеалітычную Венеру». Археолаг выказаў думку, што першабыт- ны чалавек рабіў аснову жытлаў з чарапоў і інш. буйных касцей мамантаў, а рэбры выкарыстоўваў як землекапалкі.

Вялікая ўвага надавалася разведцы помнікаў мезаліту ў ба- сейнах Дняпра, Сожа, Прыпяці, Заходняй Дзвіны. Падчас экспе- дыцыяў супрацоўнікаў Інбелкульта (К.М.Палікарповіча, А.М.Ляў- данскага, А.Д.Кавалені) былі адкрыты пасяленні Грэнск, Стаўбун, Латкі, Печанеж, Журавель і інш. Першую спробу прааналізаваць і сістэматызаваць археалагічны матэрыял па мезалітычных помніках зрабіў К.М.Палікарповіч у 1932 г. у тэзісах, падрыхтаваных ім да І-га Усесаюзнага з'езда археолагаў. Даследчык зыходзіў з паную- чай у той час этнагенетычнай тэорыі Мікалая Якаўлевіча Мара аб паўсюдным аўтахтонным паходжанні народаў, якая адмаўляла міграцыі і перамяшчэнні старажытнага насельніцтва.

Беларускія археолагі (К.М.Палікарповіч, А.М.Ляўданскі, В.Р.Тарасенка, І.Х.Юшчанка, С.С.Шутаў) выявілі значную коль- касць помнікаў эпохі неаліту і бронзавага веку. Але гэта была так- сама разведка, бо не хапала матэрыяльных сродкаў і кваліфікава- ных кадраў. Раскопкі амаль не праводзіліся. У цэлым да Вялікай Айчыннай вайны ў БССР было выяўлена каля 800 стаянак мезалі- ту, неаліту і бронзавага веку.

Вялікія дасягненні беларускай археалогіі жалезнага веку звя- заны з імем А.М.Ляўданскага.

Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі (1893 - 1937 гг.), беларускі археолаг. Скончыў Смаленскае аддзяленне Маскоўскага археа- лагічнага інстытута. Вучыўся ў Смаленскім універсітэце. Кан- дыдат гістарычных навук (1934 г.). Член гісторыка-археалагіч- най камісіі Інбелкульта, загадчык аддзела археалогіі Беларус- кага дзяржаўнага музея. З 1931 г. вучоны сакратар, загадчык секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1937 г. арыш- таваны і расстраляны ў Мінску.

Пад кіраўніцтвам А.М.Ляўданскага ў БССР было арганізава- на планамернае і сістэматычнае вывучэнне тэрыторыі рэспублікі замест эпізадычных, не звязаных адзіным планам, раскопак.

Даследчык адным з першых пачаў даследаваць старажытныя гарадзішчы жалезнага веку. Ён зрабіў іх класіфікацыю, вызначыў іх культурна-археалагічную прыналежнасць, акрэсліў асноўныя рысы матэрыяльнай культуры, гаспадаркі і грамадскіх адносінаў. А.М.Ляўданскі першы выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў цэнтральнай частцы Беларусі належалі балцкім плямёнам. Таксама ён зрабіў першую і найбольш поўную гістарычную тапаграфію старажытнага Полацка.

Істотны ўклад у вывучэнне помнікаў жалезнага веку цэнтраль- най Беларусі ўнёс С.А.Дубінскі.

Сяргей Антонавіч Дубінскі (1884 - 1937 гг.), беларускі архео- лаг. Скончыў Пецярбургскі універсітэт. Працаваў настаўнікам. Член гісторыка-археалагічнай камісіі, з 1928 г. навуковы су- працоўнік Інбелкульта. З 1931 г. працуе ў Інстытуце гісторыі АН БССР, а з 1933 г. Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры ў Ленінградзе. Рэпрэсаваны ў 1937 г.

С.А.Дубінскі даследаваў помнікі ранняга жалезнага веку і эпохі сярэднявечча. На тэрыторыі Беларусі археолаг правёў выву- чэнне Банцараўскага гарадзішча - аднёс яго да даславянскага часу. У 1927 г. ён склаў археалагічную карту Магілёўскай вобласці, якая не захавалася. Таксама ім была выдадзена «Бібліяграфія па археа- логіі Беларусі і сумежных краін» (1933 г.), у якой прадстаўлены працы пра дакласавае грамадства, ранні феадалізм, нумізматыку, сфрагістыку, архітэктуру, абарончыя збудаванні.

У даваенны перыяд супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР Аляксандр Дзмітрыевіч Каваленя (1895 - 1937 гг.) упершыню знайшоў на тэрыторыі Беларусі тры жыллёвыя пабудовы паўзем- лянога тыпу на ўскраіне Петрыкава.

Таксама археолагі ахарактарызавалі гаспадарчае жыццё на- сельніцтва першабытнай эпохі. Было выказана меркаванне, што людзі жалезнага веку - гэта аселае насельніцтва, якое спалучала падсечнае земляробства з жывёлагадоўляй і пераапрацоўкай мета- лічных руд. Гэта супярэчыла дасавецкай гістарыяграфіі, у якой сцвярджалася аб «прывазным» характары жалеза на Беларусі. А.М. Ляўданскі здолеў раскрыць працэс атрымання жалеза з балот- най руды на прыкладзе гарадзішчаў Паўночнай Беларусі, але не здолеў вызначыць час пачатку выкарыстання жалеза.

Што датычыцца этнічнай гісторыі, то Ляўданскі лічыў, што гарадзішчы Паўночнай, Цэнтральнай Беларусі і Смаленшчыны былі астаўлены літоўскім (балцкім) насельніцтвам. Славяне прыйшлі на гэтую тэрыторыю даволі позна - у канцы І-га тыс. да н.э. А вось гарадзішчы паўднёвай часткі рэспублікі ў той перыяд не атрымалі этнічнага вызначэння з прычыны адсутнасці адпаведных крыніцаў.

Беларускія археолагі не закраналі праблему этнагенезу ўсходніх славян. Ляўданскі выступіў супраць погляду на Палессе як на прарадзіму славян. Гэта было звязана з крытыкай індаеўра- пейскай этнагенетычнай канцэпцыі. Як ужо вядома, у 30-я гг. па- нуючай становіцца «новая моўная тэорыя» М.Я.Мара. Працэс фар- мавання славян разглядаўся як кансалідацыя некалькі этнічна роз­ных, але гістарычна звязаных паміж сабой плямёнаў. Таму савецкія даследчыкі шукалі генетычныя сувязі ўсходніх славян са скіфамі, кімерыйцамі і нават трыпольцамі.

Як сведчыць С.В.Вяргей, у даваенны перыяд беларускія архео- лагі правялі дастаткова шырокія даследаванні. Але ўвядзенне ў навуковы зварот фактычнага матэрыялу адставала ад яго назапаш- вання. У большай ступені была даследавана цэнтральная частка Беларусі. Істотныя недахопы назіраліся ў методыцы палявых ра- бот. Цяжкасці тлумачацца адсутнасцю фінансавых сродкаў на пра- вядзенне раскопак, недастатковай колькасцю спецыялістаў, а так- сама рэпрэсіямі 30-х гг. Вядома, што загінулі артыкулы А.М.Ляў- данскага, А.Д.Кавалені, С.А.Дубінскага, знік рукапіс «Нарысаў па гісторыі дакласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі».