Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.79 Mб
Скачать

4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20-я - пач. 30-х гг.

Ужо ў першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі выходзяць з друку брашуры, у якіх ана- лізуюцца гісторыя рэвалюцыйнага руху ў Беларусі і пытанне на- цыянальнага самавызначэння. Вялікая ўвага надавалася абгрунта- ванню легітымнасці БНР. Адным з першых аб гэтым пісаў Аляк- сандр Цвікевіч.

Яго праца «Краткий очерк возникновения Белорусской Народ­ной Республики» (1918 г.) пабудавана такім чынам, каб паказаць пераемнасць традыцыяў беларускай дзяржаўнасці. У абвяшчэнні БНР ён вылучае два этапы: пачатковы - Першы Усебеларускі з'езд, другі - прыняцце Устаўных грамат. Даследчык сцвярджаў, што Бе­ларусь была абвешчана рэспублікай яшчэ 17 снежня 1917 г. на Усе - беларускім з'ездзе. З прычыны разгону з'езд не паспеў скончыць сваю працу. Завяршэнне неабходна было зрабіць у форме выпра- цоўкі юрыдычных актаў. Цвікевіч тлумачыў неабходнасць аддзя- лення Беларусі ад Расіі асаблівасцямі міжнароднага заканадаўства: Беларусь, з' яўляючыся часткай Расіі, павінна была падпарадкоўвац- ца Брэсцкаму мірнаму дагавору. Рада БНР была пастаўлена перад выбарам: «или пренебречь заветом Всебелорусского Съезда, под­вергнуться разделу, второй раз политически умереть,...или отме­жевавшись отъ Великоросш и ея безумнаго правительства, объя­вить себя самостоятельным государством и тем самым спасти бу­дущее единаго белорусского народа». Вось чаму была прынята Трэцяя Устаўная Грамата, якая аб'вясціла незалежнасць Беларусі. А пераемнасць Устаўных Грамат з І-м Усебеларускім з'ездам, на думку аўтара, робіць абвяшчэнне БНР волевыяўленнем беларуска- га народа.

Цікавасць да дадзенай праблематыкі праявіў Мітрафан Доў- нар-Запольскі, які актыўна ўключыўся ў дзейнасць БНР, садзейні- чаў наладжванню кантактаў паміж кіраўніцтвам БНР і Радай бела- рускіх арганізацыяў ва Украіне. Ён цесна супрацоўнічаў з газетамі «Белорусское слово», «Белорусское эхо», «Вольная Беларусь». Шмат увагі надаў Доўнар-Запольскі стварэнню беларускага уні- версітэта, рашэнне аб адкрыцці якога было прынята Народным сакратарыятам БНР. 28 красавіка 1 91 8 г. ён узначаліў спецыяль- ную камісію пры Народным сакратарыяце асветы, зрабіў канкрэт- ныя прапановы па структуры універсітэта. Аднак гэтая ідэя не была рэалізавана.

Падчас удзелу ў беларуска-ўкраінскіх перамовах у Кіеве М.В.Доўнар-Запольскі зразумеў, што Германію, Украіну і Савец- кую Расію лёс беларускай дзяржаўнасці цікавіць толькі ў той сту- пені, у якой гэта адпавядае іх уласным інтарэсам, што неабходна ставіць беларускае пытанне на абмеркаванне Парыжскай мірнай канферэнцыі. Таму ў канцы 1918 г. ён працуе над тым, каб сфарму- ляваць погляды беларусаў на праблему іх дзяржаўнага самавызна- чэння. Ён скарыстоўвае ўласныя этнаграфічныя матэрыялы, публі- цыстычныя артыкулы.

У брашуры «Асновы дзяржаўнасці Беларусі», якая была вы- дадзена ў 1 91 9 г. на беларускай, рускай, польскай, французскай, нямецкай мовах, а ў 1920 г. на англійскай, М.В.Доўнар-Запольскі з навуковых пазіцыяў абгрунтаваў гістарычныя заканамернасці дзяр- жаўнага самавызначэння беларускага народа. Ён адзначыў: «Ця- пер прыходзіць пара паправіць гістарычныя абмылкі Мінуўшчы- ны - тым больш што беларуская нацыя апіраецца на крэпкіх фун­даментах дзяржаунасці, на шырокіх дэмакратычных асновах і мае трывалыя асобеннасці адметнай гістарычнай культуры. Гэтыя асо- беннасці чырвонай ніткай праходзяць цераз усю мінуўшчыну бе- ларусаў і цераз іх сучасны быт».

Міністэрства замежных справаў БНР разаслала брашуру ўра- дам еўрапейскіх краінаў са спадзяваннем, што гэта паспрыяе пры- знанню БНР. Аднак беларускае пытанне на Парыжскай канферэн- цыі не абмяркоўвалася.

У 1925 г., пасля самароспуску Рады БНР у Берліне, у выніку амністыі ўрада БССР дзеячы беларускага нацыянальнага руху па- чалі вяртацца на радзіму і ўключацца ў працэс беларусізацыі.

Прадстаўнікі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі ў сваіх працах зыходзілі з наступных канцэптуальных палажэнняў: тэо- рыя «адзінага патока» (беларускі народ уяўляе сацыяльна-аднарод- нае грамадства, якое пасля Люблінскай уніі апынулася пад пры- гнётам польскіх, а з канца ХУІІІ ст. - рускіх феадалаў); тэорыя не- дасканаласці класавых супярэчнасцяў у беларускай нацыі (адзіны, непадзелены на класы этнас з невялікай доляй кулацтва); тэорыя «двухкарэннасці» КП(б)Б (Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі сфармавалася з бальшавіцкіх арганізацыяў і БСГ); вяду- чая роля інтэлігенцыі ў рэвалюцыйных працэсах на тэрыторыі Бе- ларусі; галоўны фактар гістарычнага працэсу - нацыянальная са- масвядомасць народа; тэорыя «чатырох грамадскіх групаў» (бела- рускае грамадства складалася з чатырох грамадскіх групаў: беларусы - сяляне, палякі - памешчыкі, яўрэі - гандляры, рускія - чыноўнікі).

Яны знайшлі адлюстраванне ў артыкулах Я.Лёсіка, А.Смол- іча, А.Бурбіса ў зборніку «Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху», які быў выдадзены ў 1924 г. ў Мінску. Доўнар-Запольскі ў манаграфіі «Народная гаспадарка Беларусі. 1861 - 1914 гг.» (1926 г.) упершыню закрануў праблему генезіса капіталізму ў Беларусі. Аўтар, зыходзячы з народніцкіх пазіцыяў, прыніжаў узровень развіцця буржуазных адносінаў у эка- номіцы парэформеннага перыяду, пісаў пра ўстойлівасць сялянс- кай гаспадаркі і адсутнасць сацыяльнай дыферэнцыяцыі. Даслед- чык упершыню выкарыстаў новую методыку падлікаў - «сярэднія лічбы».

Раней выйшла кніга Фёдара Фёдаравіча Турука «Белорус­ское движение: Очерк истории национального и революционного движения белорусов» (1923 г.). Гэта даследаванне было першай спробай навуковага аналізу беларускага нацыянальнага руху як суцэльнай з'явы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі другой паловы ХІХ - першай чвэрці ХХ ст. Аўтар сцісла і лаканічна, але па сутнасці, ахарактарызаваў карані беларускага нацыянальнага руху, яго першыя этапы падчас рэвалюцыі 1905 - 1907 гг., Лютаў- скай і Кастрычніцкай рэвалюцыяў 1917 г., у перыяд нямецкай і польскай акупацыі. Турук раскрыў дзейнасць беларускіх нацыяналь- ных палітычных партыяў, вызначыў перадумовы абвяшчэння БССР, вылучыў асобным пытаннем камуністычны рух сярод беларусаў, паказаў беспадстаўнасць супрацоўніцтва з польскімі акупантамі.

У 1925 г. Павел Віктаравіч Трамповіч у артыкуле «Шляхі беларускай інтэлігенцыі» («Савецкая Беларусь», 21 кастр.) паставіў пытанне аб супрацоўніцтве беларускай інтэлігенцыі з Камуністыч- най партыяй (бальшавікоў) Беларусі. На яго думку, старая беларус- кая інтэлігенцыя, якая сфармавалася ў перыяд «Нашай Нівы» і па- чала беларускі адраджэнцкі рух, заклала асновы беларускай дзяр- жаўнасці і культуры, павінна кіраваць БССР.

Вядучую ролю ў даследаванні беларускіх нацыянальных гісто- рыкаў адыгрывала публіцыстыка. Напрыклад, часопіс «Полымя» (выдаваўся са снежня 1922 г.), «Вперед», з 1927 г. перайменаваны ў «Бальшавік Беларусі». Дзейнасць БСГ падчас першай рускай рэва- люцыі даследаваў А.Шлюбскі, акцэнтуючы ўвагу на супрацоўніц- тве БСГ з газетай «Наша Ніва». М.Мялешка паглыбіў гэтую тэма- тыку праз вывучэнне зямельнай праграмы Грамады. 1905-му году прысвечаны ўспаміны А.В.Бонч-Асмалоўскага. Пытанні нацыя- нальнай палітыкі закраналі А.І.Цвікевіч і У.І.Пічэта. Апошні да- следчык таксама займаўся вывучэннем польска-савецкіх адносінаў і Рыжскага мірнага дагавору.

Большасць артыкулаў З.Жылуновіча была прысвечана ста- наўленню беларускай дзяржаўнасці. На старонках часопіса «По­лымя» ён змясціў шэраг артыкулаў, прысвечаных гэтай тэматыцы: «Уступамі даАкцябра», «Арганізацыя сіл», «Гістарычнымомант», «Беларускія сэкцыі РКП і стварэнне Беларускай Савецкай Рэс- публікі».

У канцы 20-х гг. у адносінах да нацыянальнай інтэлігенцыі сталі ўжывацца рэпрэсіўныя меры. Пачынаецца кампанія па ба- рацьбе з «нацдэмаўшчынай». Адным з першых у яе ўключыўся С.Х.Агурскі. У лютым 1929 г. ён выступіў на ХІІ з'ездзе КП(б)Б супраць ацэнкі У.М.Ігнатоўскім паўстання 1863 г., а К.Каліноўска- га назваў міфічным героем. Агурскі спрабаваў даказаць, што паў- станне мела рэакцыйны памешчыцка-клерыкальны характар. Ар- тыкул «Нацыянал-дэмакратычныя тэндэнцыі на гістарычным фронце Беларусі» («Пралетарская рэвалюцыя», №8) быў накірава- ны супраць поглядаў Ігнатоўскага і.Жылуновіча, якіх аўтар прад- ставіў нацыяналістычнымі. Доказам сталі цытаты з заключэння камісіі У.П.Затонскага і публічнае раскайванне Ігнатоўскага ў сваіх памылках.

Першарадная роля ў барацьбе з «нацыянал-дэмакратызмам» на гістарычным фронце належыла часопісу «Бальшавік Беларусі». У 1928 г. быў апублікаваны артыкул А.Кіржніца «У няволі буржу- азнага нацыяналізму». У прадмове аўтар акрэсліў сваё стаўленне да беларускага нацыянальнага руху - «нацыяналістычны рух», «згодніцкая інтэлігенцыя». На яго думку, «...гэты рух, які маскіра- ваўся звычайна «агульнанацыянальнымі» інтарэсамі і ідэаламі, у сапраўднасці быў накіраваны галоўным сваім астрыём супроць савецкай улады». Беларускі нацыянальны рух ён разглядзеў на прыкладах Кастрычніцкай рэвалюцыі, падрыхтоўкі і правядзення І-га Усебеларускага з'езда. Заканчэнне з'езда, якое ў аўтара назва­на «роспускам», адбылося з прычыны яго нацыянальнай платфор­мы. А гэта супярэчыла класаваму прынцыпу Кастрычніцкай рэва- люцыі, што ў сваю чаргу прывяло беларускі нацыянальны рух да «...яго ўзурпацыі дробна-буржуазнай згодніцкай інтэлігенцыяй, рэакцыйным чыноўніцтвам і палёно-фільскай шляхтай».

У гэтым жа часопісе за 1929 г. былі змешчаны два артыкулы: «Аб вытоках беларускага нацыянал-дэмакратызму і нацыянал-фа- шызму» А.Сталевіча і «Беларускі нацыянал-фашызм і яго сабрат беларускі нацыянал-дэмократызм» А.Некрашэвіча. У першым ар- тыкуле аўтар адзначыў, што сацыяльная база, эканамічныя і палі- тычныя прычыны беларускага нацыянал-дэмакратызму даследава- ны поўна, чаго не скажаш пра карані і вытокі. Гэтаму ён прысвяціў сваё даследаванне. Вытокамі сталі БСГ і газета «Наша Ніва».

А. Некрашэвіч больш смела і адкрыта паставіў на адну пры- ступку «...польскі фашызм і беларускі нацыянал-фашызм». Распра- цоўшчыкам апошняга ён лічыў А.Луцкевіча, яго вытокамі - той факт, што беларускі нацыянальны рух узнік не на класавай, а на нацыянальнай глебе. Фактарам, які актывізаваў нацыянал-дэма- кратызм у Савецкай Беларусі, была названа палітыка Наркамзема. Аўтар засяродзіў увагу над яго асноўнымі палажэннямі, сярод якіх яму асабліва не падабалася адмаўленне класавай барацьбы ў вёс- цы і гаворка пра самабытнасць Беларусі. Але найбольш плённа гэ- тыя ўстаноўкі распрацаваны ў брашуры А.Зюзькова «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» (1931 г.).

На ХІІ з'ездзе КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1929 г., было за- яўлена, што беларуская нацыянальная інтэлігенцыя праводзіць нацыяналістычны курс і расце за лік кулацтва. Прадстаўнікі бела- рускага нацыянальнага руху вымушаны былі падвергнуць сябе са- макрытыцы. З.Жылуновіч накіраваў у бюро ЦК КП(б)Б ліст <Мае памылкі і іх карані» (1929 г.), у якім назваў БСГ «неаформленай і палітычна нявызначанай паўсектанцкай групоўкай», а Першы Усе - беларускі з'езд - «варожай дэманстрацыяй да рабоча-сялянскай улады». Гісторык абвінаваціў сябе ў невыкарыстанні класавага прынцыпу.

Тое ж зрабіў У.М.Ігнатоўскі. Выступаючы на ХІ з'ездзе КП(б)Б, ён ахарактарызаваў свае погляды як памылковыя. Пры гэтым БСГ і Бунд назваў «згаджальніцкімі нацыяналістычнымі партыямі», указаў на неабходнасць класавага падыходу ў ацэнцы нацыяналь- на-культурнага будаўніцтва. А.Р.Чарвякоў вымушаны быў асудзіць свае погляды ў артыкуле «Большевистской самокритикой вскроем свои ошибки и еще более закалим свои ряды для борьбы за социа­лизм» (Звязда, 27 снеж.).