Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.79 Mб
Скачать

3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі

Ідэйна- палітычная барацьба з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі ў 20-я - пач. 30-х гг. У 20-я гг. у гістарычнай навуцы СССР склалася гістарычная «школа М.М.Пакроўскага». Большасць сучасных да- следчыкаў у гэты тэрмін укладвае грамадска-палітычны, а не на- вуковы змест. Для гэтай школы былі характэрны тыповыя рысы савецкай гістарыяграфіі: манапалізацыя ісціны, ідэйная манапо- лія, лінейнае разуменне грамадскага прагрэсу, манапалізм думкі і інш.

Памёр М.М.Пакроўскі ў 1932 г., а ўжо ў другой палове 30-х гг. разгарнулася хваля крытыкі яго поглядаў. У 1936 г. цэнтральныя газеты краіны апублікавалі заўвагі кіраўнікоў краіны (І.Сталіна, С.Жданава, С.Кірава) на канспекты падручнікаў па гісторыі СССР і новай гісторыі. На іх думку, памылкі аўтараў былі абумоўлены антымарксісцкімі, антыленінскімі, ліквідатарскімі і антынавуко- вымі поглядамі Пакроўскага. З жорсткай іх крытыкай выступілі К.Радэк і М.Бухарын. Радэк заявіў, што Пакроўскі не мог быць марксісцкім гісторыкам, бо сфармаваўся як спецыяліст, не будучы членам партыі бальшавікоў. М.І.Бухарын не згаджаўся з тэзісам пра неаб'ектыўнасць класавай барацьбы. Пралетарская гісторыя - праўдзівая ў сваёй аснове, бо заснавана на марксізме. Ужо ў 1939 г. выйшаў зборнік навуковых працаў вучняў гісторыка «Против ис­торической концепции М.М.Покровского», а ў 1940 г. - «Против антимарксистской концепции М.М.Покровского».

Відавочна, што прычынаў для навуковай крытыкі Пакроўска- га не існавала, а вось палітычныя былі - яго погляды на савецкую гісторыю не супадалі з поглядамі кіраўніцтва СССР:

Погляды М.М.Пакроўскага

Пазіцыя І.В.Сталіна

Крытыка рускіх гісторыкаў дзяр- жаўна-прававой школы

Прызнанне вызначальнай ролі дзяр- жавы ў грамадскім жыцці

Высокія тэмпы эканамічнага росту Расіі ў пачатку ХХ ст. садзейнічалі паскоранаму развіццю капіталізму і абвастрэнню класавай барацьбы

Адсталасць Расійскай імперыі прад- вызначыла нарастанне сацыяльнай рэвалюцыі

Падабенства рускага і заходнееўра- пейскага шляхоў гістарычнага развіцця

Нацыянальнае паходжанне рускай рэвалюцыі

Адмаўленне ролі асобы ў гісторыі

Зварот да вялікіх асобаў з мэтай выха- вання патрыятызму

Зразумела, што погляды М.М.Пакроўскага перасталі адпавя- даць палітычным і ідэалагічным патрабаванням часу.

Развіццё гістарычнай навукі БССР у гэты перыяд праходзіла ў складаных умовах. На гістарычныя даследаванні наклала адбі- так камандна-адміністрацыйныя сістэма. Вострая барацьба вакол пытанняў гісторыі Беларусі найчасцей завяршалася палітычнымі абвінавачваннямі, што мела негатыўныя наступствы для самой гістарычнай навукі.

Устанаўленне марксісцка-ленінскай метадалогіі ажыццяўля- лася ў форме барацьбы з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі і бе- ларускімі гісторыкамі нацыянальнай арыентацыі. Да таго ж 40 % рэспубліканскага і 25 % акруговага партыйнага актыву рэспублікі былі выхадцамі з небальшавіцкіх партыяў.

Яўрэйскіх гісторыкаў сталі абвінавачваць у бундызме - г.зн. прыхільнасці да ідэалогіі Бунда («Усеагульнага яўрэйскага рабо- чага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі»), а таксама ў сіянізме. Дарэчы старшыня ЦВК БССР А.Р.Чарвякоў у дакладзе «Сучаснае станові- шча Савецкай Беларусі» (1926 г.) адзначыў, што «асноўнымі контр- рэвалюцыйнымі сіламі ў Беларусі з'яўляюцца духавенства, а за- тым сіяністы».

Яўрэйская інтэлігенцыя ў 20-я гг. выказывала незадаволенасць палітыкай беларусізацыі і карэнізацыяй, бачыла ў гэтых працэсах прымусовае абеларусванне і ігнараванне культурных патрэбаў яў- рэйскай нацыянальнай меншасці ў БССР. Яўрэйскія гісторыкі пас- ля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1 91 7 г. сталі прапагандаваць ідэю «культурна-нацыянальнай аўтаноміі» для савецкіх яўрэяў. Партый- нае кіраўніцтва лічыла падобныя погляды нацыяналістычнымі.

Дацэнт БДУ І.Славін у артыкуле «Национал-демократизм и правая опасность», які быў апублікаваны ў часопісе «Революция и культура» (1929, №2), сцвярджаў, што ў гарадах Беларусі яўрэй- скія рабочыя не займаюць адказных пасадаў у органах дыктатуры пралетарыята. А паколькі ў БССР яўрэйскі пралетарыят мае боль- шасць, то палітыка беларусізацыі вядзе да паслаблення дыктатуры пралетарыята і ўзмацнення ролі сялянства.

Яўрэйскія гісторыкі, як правіла, гэта былыя члены Бунда («са- маліквідацыя» гэтай партыі адбылася ў сакавіку 1921 г.), у сваіх поглядах зыходзілі з наступных канцэптуальных палажэнняў: яў- рэйскі нацыяналізм - гэта адказ на антысемітызм (бальшавікі лічылі вынікам класавай барацьбы); «канцэпцыя адзінай прыгнечанай і гнанай яўрэйскай нацыі»; кіруючая роля Бунда ў рэвалюцыйным руху на тэрыторыі Беларусі; «двухкарэннасць» утварэння КП(б)Б: з Бунда і бальшавіцкіх арганізацыяў. Практычнае ўвасабленне гэ- тыя палажэнні атрымалі ў працах Бухбіндэра, Вайнштэйна, Кіржніца, Крэмера, Літвакова, Рафеса і інш.

Ю.Н.Майзель, М.І.Шапавалаў у «Кароткім нарысе гісто- рыі КП(б)Б» (1929 г.) сцвярджалі, што ў Беларусі ў пачатку ХХ ст. дамінавала рамесная вытворчасць, таму не існавала пралетарскай глебы для распаўсюджання бальшавізму, але меліся сацыяльная і нацыянальная база для дзейнасці Бунда. Аўтары лічылі, што партыйныя арганізацыі бальшавікоў узніклі на Беларусі ў 1917 г. і не адыгралі кіруючай ролі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Б.Олікер, Л.Розенблюм у «Нарысах гісторыі камсамола ў Беларусі» (1927 г.) таксама не прызнавалі дзейнасць бальшавіцкіх арганізацыяў у Беларусі да лютага 1917 г. На іх думку, да гэтага часу кіруючай сілай у рэвалюцыйным руху былі Бунд і меншавікі.

Адзін з заснавальнікаў Бунда Аляксандр Крэмер у артыкуле «Основание Бунда», надрукаваным у часопісе «Пролетарская ре­волюция» (1929, №11) даказваў, што І-ы з'езд РСДРП быў скліка- ны паводле ініцыятывы Бунда.

Аб кіруючай ролі Бунда ў рэвалюцыйных працэсах канца ХІХ - пачатку ХХ ст. у савецкай гістарыяграфіі 20-х гг. пісалі М.Рафес («Очерки по истории еврейского рабочего движения» (1929 г.); «Очерки по истории Бунда» (1923 г.)), Н.А.Бухбіндэр («Материа­лы по истории еврейского рабочего движения в России» (1923 г.); «История еврейского рабочего движения в России: (По неизд. ма­териалам)» (1925 г.)), А.Д.Кіржніц («В годы империалистической войны: Очерки рабочего движения в России» (1924 г.); «Еврейский рабочий» (1927 г.)).

Найбольш выразна погляды яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў прасочваюцца ў працах старшыні гістарычнай секцыі Інстытута яўрэйскай культуры АН БССР І.Я.Чарняўскага, напісаных на ідыш («Кастрычніцкая рэвалюцыя і разлажэнне яўрэйскіх дробнабур- жуазных партыяў» (1932 г.), «Яўрэйскі рабочы напачатку рабо- чага руху» (1932 г.)). Аўтар сцвярджаў, што рускія рабочыя знахо- дзіліся ў лепшых сацыяльна-эканамічных умовах чым яўрэйскі пра- летарыят. Гэта прадвызначыла ізаляцыю яўрэйскага пралетарыяту. Замкнёнасць яўрэйскага рабочага руху патрабавала самастойнай яўрэйскай партыі, якой стаў Бунд.

Чарняўскі даказваў, што яўрэйская буржуазія, з' яўляючыся буржуазіяй прыгнечанай нацыі, была прагрэсіўнай сілай і чакала рэвалюцыю ў Расіі. На яго думку, рэвалюцыйны выбух павінен быў даць ёй раўнапраўнае становішча на рынку. Прызнанне рэвалю- цыйнасці яўрэйскай буржуазіі выклікала тэзіс аб рэвалюцыйным характары сіянісцкіх партыяў і арганізацыяў.

На аб'яднаным Пленуме ЦК і ЦКК КП(б)Б (люты 1933 г.), бюро ЦК КП(б)Б, ХУ з'ездзе КП(б)Б (студзень 1934 г.) погляды Чарняў- скага былі кваліфікаваны як буржуазна-нацыяналістычныя, а яго выключылі з партыі.

Адным з першых, хто распачаў крытыку яўрэйскіх гісторы- каў-марксістаў, быў Самуіл Агурскі.

Самуіл Хаімавіч Агурскі (1884 - 1947 гг.) - член-карэспан- дэнт АН БССР, удзельнік рэвалюцыйнага руху, былы член Бун­да. У 1906 - 1917 гг. знаходзіўся ў эміграцыі. У Савецкай Бела- русі загадваў Гістпартам, а з 1934 г. - Інстытутам яўрэйскай пралетарскай культуры АН БССР. Быў арыштаваны ў 1938 г. і высланы ў Казахстан на пяць гадоў.

У сваёй першай буйнай працы, напісанай на ідыш, а затым на рускай мове, «Еврейскийрабочий в коммунистическом движении» (1926 г.), Агурскі заявіў, што нельга поўнасцю атаясамляць Бунд з пазіцыяй усяго яўрэйскага пралетарыята. Тым самым аўтар узняў праблему сацыяльнай базы Бунда і выказаў сваю нязгоду з тэзісам, што менавіта Бунд прывёў яўрэйскі пралетарыят у ВКП(б).

У абагульняльнай манаграфіі «Революционное движение в Белоруссии (1863 -1917гг.)» (1928 г.) С.Х.Агурскі нанёс новы ўдар па пазіцыях яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў. Праўда, гэтая праца была падвергнута крытыцы з боку ЦК КП(б)Б за беднасць факта- лагічнай асновы, за спрошчаны схематычны аналіз падзеяў, за ад- сутнасць навукова абгрунтаванай перыядызацыі рэвалюцыйнага руху. Пры гэтым аўтар адмаўляў наяўнасць капіталістычнай пра- мысловасці ў Беларусі да пачатку ХХ ст., лічыў яўрэйскі пралета- рыят вядучай сілай у рэвалюцыйным руху. Цікава, што ў дадатку манаграфіі ўпершыню былі апублікаваны сем нумароў «Мужыц- кай праўды».

Супраць бундызму актыўна выступаў Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б, які ў 1934 г. выдаў брашуру І.П.Ашэровіча «Суп- раць бундаўскага скажэння гісторыі бальшавізма».

Справа дайшла да скажэння гістарычнай праўды. Былы член Бунда Майсей Абрамавіч Поташ (1892 - 1955 гг.), які ў 1931 - 1936 гг. займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута гісторыі партыі, у манаграфіі «Бальшавізм і дробнабуржуазныя партыі ў рэвалюцыі 1905 г. у Беларусі» (1931 г.) аднёс Бунд да ліку дробна- буржуазных партыяў. Аўтар назваў Бунд «нацыяналістычнай арга- нізацыяй», якая не мела нічога агульнага з марксісцкай партыяй рэвалюцыйнага пралетарыяту.

З сярэдзіны 30-х гг. у гістарычнай навуцы было пастаўлена пытанне аб сувязі Бунда з сіянісцкім рухам, што стала фактычна апошнім ударам па пазіцыях яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў.

Неабходна адзначыць і тое, што яўрэйскія гісторыкі негатыў- на ставіліся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Яны надавалі яму рэакцыйны характар. С.Х.Агурскі пісаў аб нязначнай ролі беларускіх палітычных сілаў у падзеях Кастрычніцкай рэва- люцыі 1 91 7 г. Ён нават адмаўляў існаванне Беларускай камуністыч- най арганізацыі і яе кіраўніцтва партызанскім рухам супраць польскай акупацыі ў 1919 - 1920 гг. Францыска Скарыну яўрэйс- кія гісторыкі-марксісты лічылі «сярэднявечным манахам» з «феа- дальна-папоўскай ідэалогіяй». А святкаванне 400-годдзя беларус­кага кнігадрукавання назвалі «шумной националистической кам­панией».