- •1. Фармаванне арганізацыйных асноваў гістарычнай навукі ў бсср
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд
- •3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі
- •4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20-я - пач. 30-х гг.
- •5. Станаўленне археалагічнай навукі ў бсср
- •6. Абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі
- •7. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час
- •8. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу
- •9. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 - 30-х гг.
- •10. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі бсср у сяр. 40-х - сяр. 50-х гг.
- •11. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі ў сяр. 50 - 80-я гг.
- •12. Цэнтры гістарычнай навукі бсср
- •13. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср у сярэдзіне 40-х - 80-я гг.
- •14. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду
- •15. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ранняга сярэднявечча
- •16. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду
- •17. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду капіталізму
- •18. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 - 1945 гг.
- •19. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны
- •20. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяду
- •21. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы хх - ххі стст.
- •22. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь
- •23. Асноўныя кірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі
22. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь
Па дадзеных Г.У.Карзенкі, за пе- рыяд з 1991 па 2000 гг. колькасць спецыялістаў-гісторыкаў вышэй- шай кваліфікацыі скарацілася ў Беларусі ў 2 разы. Напрыклад, у Інстытуце гісторыі НАНБ агульная колькасць супрацоўнікаў змен- шылася са 189 да 125 чалавек, а ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору колькасць кандыдатаў навук - з 24 да 10 чалавек. На думку У.М.Міхнюка, гэты працэс быў абумоўлены спыненнем падрыхтоўкі гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі па спе- цыяльнасці «Гісторыя КПСС», адсутнасцю гістарычных кафедраў у камерцыйных ВНУ, зніжэннем маральнай і матэрыяльнай маты- вацыі ў атрыманні вучонай ступені, крызісам гістарычнай навукі, карпаратыўнасцю і іншымі фактарамі.
Як вынік, адбываецца пераход вучоных з Нацыянальнай Ака- дэміі навук у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Набыла актуаль- насць праблема старэння кадраў. У 2000 г. сярэдні ўзрост дактароў гістарычных навук складаў 64,3 года, кандыдатаў навук - 48,2 года. Ужо ў 2003 г. больш за 1 /3 даследчыкаў мелі ўзрост больш за 50 гадоў, уключаючы 80 % дактароў і 25 % кандыдатаў навук. Гэ- тая акалічнасць выклікала праблему функцыянавання саветаў па абароне дысертацыяў, якіх у рэспубліцы налічваецца 6: пры Інсты- туце гісторыі НАНБ, пры Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка, пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы, пры Інстытуце ма- стацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАНБ, пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (два).
Асноўнымі формамі падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфі- кацыі з'яўляюцца аспірантура, дактарантура і суіскальніцтва. У 2002г. колькасць аспірантаў па гістарычным профілі (спецыяль- насці 07.00.02 «айчынная гісторыя», 07.00.03 «усеагульная гісто- рыя», 07.00.05 «гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палі- тыкі», 07.00.06 «археалогія», 07.00.07 «этнаграфія», 07.00.09 «гіста- рыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання» і інш.) складала 253 чалавекі (4,2 % ад агульнай колькасці). Пад- рыхтоўка спецыялістаў гістарычнага профілю апярэджвае падрых- тоўку спецыялістаў па сельскагаспадарчых навуках, навуках аб Зямлі, мастацтвазнаўстве, псіхалогіі, сацыялогіі, культуралогіі, але адстае ад эканамічных, біялагічных, філалагічных, юрыдычных, педагагічных і медыцынскіх навук.
У 2002 г. аспірантуру скончылі 53 чалавека, з іх 94 % без аба- роны дысертацыі. Гэта сведчыць аб нізкай эфектыўнасці аспіран- туры. Тое ж характэрна і для дактарантуры.
Што датычыцца дынамікі абароны дысертацыяў, то за 1991 – 2002 гг. было абаронена 323 дысертацыі: 63 доктарскіх і 260 кан- дыдацкіх. Іх доля ў агульнай колькасці абароненых дысертацыяў у РБ складае 4 %. Найбольш эфектыўным У.М.Міхнюк лічыў перыяд з 1986 па 1995 гг., калі ў рэспубліцы было абаронена 57 док- тарскіх і 240 кандыдацкіх працаў.
Палова доктарскіх працаў і 60 % кандыдацкіх прысвечана праблемам айчыннай гісторыі, кожная шостая праца - сусветнай гісторыі. Напрыклад, з 34 доктарскіх дысертацыяў, абароненых у 1991 - 1996 гг., 16 - па гісторыі Беларусі, 7 - па ўсеагульнай гісто- рыі, 4 - па этнаграфіі, этналогіі і антрапалогіі, 4 - па гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычнага даследавання, 3 - па архе- алогіі. З 136 кандыдацкіх дысертацыяў, абароненых у 90-я гг., 88 - па гісторыі Беларусі, 1 5 - па археалогіі, 1 4 - па ўсеагульнай гісто- рыі, 9 - па гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычнага даследавання, 8 - па этнаграфіі, этналогіі, антрапалогіі, 2 - па гісто- рыі міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі.
