- •1. Фармаванне арганізацыйных асноваў гістарычнай навукі ў бсср
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд
- •3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі
- •4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20-я - пач. 30-х гг.
- •5. Станаўленне археалагічнай навукі ў бсср
- •6. Абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі
- •7. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час
- •8. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу
- •9. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 - 30-х гг.
- •10. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі бсср у сяр. 40-х - сяр. 50-х гг.
- •11. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі ў сяр. 50 - 80-я гг.
- •12. Цэнтры гістарычнай навукі бсср
- •13. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср у сярэдзіне 40-х - 80-я гг.
- •14. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду
- •15. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ранняга сярэднявечча
- •16. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду
- •17. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду капіталізму
- •18. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 - 1945 гг.
- •19. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны
- •20. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяду
- •21. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы хх - ххі стст.
- •22. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь
- •23. Асноўныя кірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі
2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд
Пачатак падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў у БССР звязаны з Бела- рускім дзяржаўным універсітэтам, які быў заснаваны ў 1921 г. Да- рэчы, першая лекцыя, якую прачытаў ва універсітэце гісторык Дзмітрый Пятровіч Канчалоўскі, называлася «Пра сусветную гісторыю», а першым рэктарам стаў У.І.Пічэта.
Першапачаткова падрыхтоўка гістарычных кадраў ажыццяў- лялася на грамадска-педагагічным аддзяленні факультэта гра- мадскіх навук (першы дэкан У.М.Ігнатоўскі). Сама ідэя падобных факультэтаў была прапанавана старшынёй Камісіі ВНУ пры Нар- камаце асветы РСФСР М.М.Пакроўскім. Выкладанне там вялося з пазіцыяў марксізму-ленінізму, а сярод педагагічных работнікаў і студэнтаў пераважалі камуністы.
У 1 922 г. грамадска-педагагічнае аддзяленне было рэаргані- завана ў сацыяльна-гістарычнае і ўвайшло ў склад педагагічнага факультэта універсітэта. На яго сацыяльна-гістарычным аддзя- ленні (1 - 2 курсы) у 1922/1923 навучальным годзе займаліся 357 студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. Кафедры ў той час існавалі ўмоўна. Часам яны складаліся з аднаго прафесара. Але тэрмін «гісторыя» гучаў у назвах кафедраў: гісторыі заходнееўрапейскай літаратуры, усеагульнай гісторыі, гісторыі рэлігіі і Старажытнага Ўсходу, гісторыі Беларусі, рускай гісторыі і інш. Пад уплывам бе- ларусізацыі 65 % навучальных курсаў выкладалася на беларускай мове, 20 % - на рускай, 15 % - на яўрэйскай. Усе экзамены і залікі сдаваліся на беларускай мове.
Дзякуючы намаганням прафесара Пічэты ва універсітэцкай адукацыі пачэснае месца занялі такія дысцыпліны, як гісторыя Беларусі, гісторыя народнай гаспадаркі БССР, гісторыя рускага і беларускага права. У цэнтры гэтай працы стаялі М.В.Доўнар-За- польскі, У.М.Ігнатоўскі, Ф.Ф.Турук, Д.А.Дудкоў, К.І.Кернажыцкі, В.Д.Дружчыц, М.М.Шчакаціхін, пра якіх з удзячнасцю ўспаміналі першыя студэнты сацыяльна-гістарычнага аддзялення педагагіч- нага факультэта.
Для ўмацавання выкладчыцкіх кадраў у БДУ Наркамат асве- ты РСФСР накіраваў туды групу вучоных-гісторыкаў - У.М.Дз'я- кава, Д.А.Жарынава, М.М.Нікольскага, У.М.Перцава, А.А.Савіча. Таксама СНК РСФСР у 1921 г. прыняў спецыяльны дэкрэт аб ад- кліканні з установаў Расійскай федэрацыі ўраджэнцаў Беларусі.
7 ліпеня 1931 г. на базе педагагічнага факультэта БДУ была створана самастойная навучальная ўстанова - Вышэйшы педагагіч- ны інстытут. Ён складаўся з трох факультэтаў, у тым ліку сацыя- льна-эканамічнага. У ім на пачатак 1931/1932 навучальнага года вучыліся 1 60 студэнтаў. Факультэт складаўся з гістарычнага і эка- намічнага аддзяленняў. У 1933 г. на сацыяльна-эканамічным фа- культэце была створана кафедра гісторыі СССР і БССР пад кіраў- ніцтвам акадэміка В.К.Шчарбакова.
16 мая 1934 г. выйшла пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР». На яе пад- ставе сацыяльна-эканамічны факультэт быў падзелены на гістарыч- ны і геаграфічны факультэты. Першы набор на гістарычны факуль- тэт у 1934/1935 навучальным годзе складаў 175 чалавек, з іх на гістарычнае аддзяленне - 100 студэнтаў. Дэканам быў прызнача- ны акадэмік В.К.Шчарбакоў. На факультэце былі арганізаваны кафедры гісторыі ВКП(б), гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вя- коў, гісторыі СССР і БССР, новай і найноўшай гісторыі. Працавалі 1 8 выкладчыкаў.
Кафедра гісторыі СССР і БССР вылучылася з кафедры ўсе- агульнай гісторыі ў 1936 г. На ёй працавалі А.П.П'янкоў, Д.А.Дуд- коў, Ц.С.Гарбуноў. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у 1940 г. была створана першая універсітэцкая праграма курсу «Гісторыя Беларусі», выкладчыкі прынялі ўдзел у падрыхтоўцы дапаможні- ка «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах». У 1939 г. на гістфаку адбылася абарона першай кандыдацкай дысертацыі.
Часткова кадры для гістарычнай навукі рыхтавалі ў камуні- стычных ВНУ. У кастрычніку 1925 г. на базе Цэнтральнай савец- кай партыйнай школы г.Мінска быў адчынены Камуністычны уні- версітэт Беларусі імя У.І.Леніна (існаваў да верасня 1932 г.). Гэта была вышэйшая партыйная навучальная ўстанова, якая рыхтавала кіруючыя кадры партыйных і савецкіх работнікаў. Працэс навучан- ня ажыццяўляўся на наступных аддзяленнях: партыйным, савецкім, прапагандысцкім, газетным, народнай адукацыі. Тэрмін навучан- ня складаў тры гады. За 1930 - 1932 гг. у гэтай ВНУ адукацыю атрымалі 2 352 чалавекі.
Таксама ў Маскве ў 1924 г. пры Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцяў Захаду імя Ю.Ю.Мархлеўскага быў ство- раны беларускі сектар, на які прынялі 48 студэнтаў. Ужо ў 1926/ 1927 навучальным годзе вучыліся 85 студэнтаў з БССР, а ў 1931/ 1932 навучальным годзе - 116.
Штогод партыйная арганізацыя рэспублікі накіроўвала най- больш падрыхтаваныя тэарэтычна кадры ў інстытуты чырвонай прафесуры (1923 г. - 25 чалавек, 1931 г. - 18, 1932 г. - 21, 1934 г. - 30. З іх, як правіла, тры-пяць слухачоў спецыялізаваліся па гісто- рыі і па гісторыі партыі.
Нягледзячы на тое, што ў БССР у другой палове 20-х гг. былі створаны ўмовы для падрыхтоўкі навукова-педагагічных работні- каў, спецыялістаў-гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі не хапала. У 1930 г. іх колькасць у БССР складала 25 чалавек, а вакансіяў у навуковых гістарычных установах і на кафедрах ВНУ рэспублікі налічвалася 15.
З другой паловы 20-х гг. асноўнай формай падрыхтоўкі спе- цыялістаў вышэйшай кваліфікацыі становіцца аспірантура. 6 жніўня 1 927 г. СНК БССР зацвердзіў «Палажэнне аб навуковых работніках вышэйшых навучальных установаў і навуковых уста- новаў БССР». На падставе гэтага дакумента была адчынена аспі- рантура ў БДУ і Інбелкульте, а з 1930 г. - у Інстытуте гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. У ліку першых аспірантаў БДУ былі вучні У.І.Пі- чэты - А.Бурдзейка, Ф.Забела, К.Кернажыцкі.
У аспірантуру маглі паступаць асобы, якія мелі вышэйшую гістарычную адукацыю. У адпаведнасці з палажэннем аб арганіза- цыі аспірантуры не менш чым палову аспірантаў павінны былі скла- даць выхадцы з рабочых і сялян ва ўзросце да 37 гадоў. Першапачаткова паступаючыя прадстаўлялі рэферат па гісторыі і праходзілі субяседаванне па асноўных грамадскіх дысцыплінах (дыялектыч- наму матэрыялізму, палітычнай эканоміі, ленінізму, гісторыі кла- савай барацьбы, гісторыі партыі). Пры гэтым суіскальнікі аспіран- туры Інстытута гісторыі партыі павінны былі мець пяць гадоў партыйнага стажу і тры гады партыйнай работы. Пазней былі ўве- дзены ўступныя экзамены па грамадскіх навуках і гісторыі.
Тэрмін навучання для аспірантаў складаў тры гады. У першы год навучання вывучалі дыялектычны і гістарычны матэрыялізм, ленінізм і гісторыю ВКП(б). Другі год адводзіўся на вывучэнне гісторыі КП(б)Б і рэвалюцыйнага руху ў Беларусі. Трэці год аспі- ранты самастойна распрацоўвалі навуковую гістарычную прабле- му і прымалі ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці. Ужо з другога курсу ўсе аспіранты абавязкова павінны былі займацца выкладчыц- кай дзейнасцю.
Паколькі ў БССР не хапала навуковых кадраў, ЦК КП(б)Б у снежні 1930 г. прыняў пастанову, у якой вызначыў меры па ўдаска- наленні іх падрыхтоўкі. У Акадэміі навук БССР быў створаны Інстытут аспірантуры. Ён увабраў аспірантаў усіх навукова-да- следчых установаў. Для аспірантаў-гісторыкаў працаваў метада- лагічны семінар «Асноўныя праблемы гісторыі ХІХ і ХХ стст. у асвятленні У.І.Леніна». Яны заслухалі даклады: «Праблема прамыс- ловага перавароту ў пастаноўцы У.І. Леніна», «У.І. Ленін аб Парыж- скай камуне», «Праблемы перарастання буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную паводле У.І.Леніна» і інш.
Такая форма навучання будучых навуковых і выкладчыцкіх работнікаў, калі адначасова займаліся 300 чалавек, сябе не апраў- дала. Таму ў верасні 1932 г. Інстытут аспірантуры быў рэарганіза- ваны. Працэс падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі зноў быў перанесены ў навукова-даследчыцкія ўстановы і ВНУ.
Паляпшэнню падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў садзейнічала пастановы СНК СССР (студзень 1934 г.) «Аб падрыхтоўцы навуковых і навукова-педагагічных кадраў», «Аб вучоных ступенях і зван- нях». Уводзіліся навуковыя ступені (кандыдат і доктар навук) і ву- чоныя званні (асістэнт, дацэнт, прафесар (у ВНУ), малодшы і ста- рэйшы навуковы супрацоўнік і сапраўдны член (у навукова-да- следчых установах)).
Для атрымання вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук уводзілася публічная абарона дысертацыяў. Аднак ступень докта- ра навук магла прысуджацца і без абароны вучоным, вядомым сваім укладам у развіццё навукі. Таксама ступень доктара навук аўтама- тычна прысвойвалася акадэмікам саюзных і рэспубліканскіх Ака- дэміяў навук. На гэтай падставе ступень доктара гістарычных навук без абароны дысертацыі была прысуджана М.М.Нікольскаму, У.М.Перцаву, С.Ю.Матулайцісу, П.В.Горыну, В.К.Шчарбакову, В.А.Сербенце.
З 1934 г. аспірантура замацоўвалася толькі ў ВНУ з моцнай навучальна-навуковай базай. У лік аспірантаў прымаліся асобы, якія мелі закончаную вышэйшую адукацыю і стаж працы па выбранай спецыяльнасці не менш за два гады. Аспірант займаўся па індыві- дуальным плане. Асноўным яго зместам з'яўлялася самастойная даследчыцкая праца, якая завяршалася абаронай кандыдацкай ды- сертацыі. У сакавіку 1939 г. СНК СССР зацвердзіў новае палажэн- не аб аспірантуры. З гэтага часу яна стала адзінай формай падрых- тоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў СССР.
У сакавіку 1937 г. у БДУ быў створаны Вучоны савет па аба- роне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыяў па гістарычных наву- ках. Яго праца садзейнічала росту нацыянальных навуковых кад- раў. Ужо ў даваенныя гады ў БДУ абаранілі кандыдацкія дысерта- цыі Д.А.Дудкоў, А.І.Зюськоў, К.І.Кернажыцкі, Г.М.Ліўшыц, І.Ф.Лочмель, А.П.П'янкоў. Усяго ў БДУ навуковыя ступені канды- дата гістарычных навук былі прысуджаны 1 0 суіскальнікам.
У пачатку 1935 г. у БССР налічвалася 92 гісторыка вышэйшай кваліфікацыі, уключаючы археолагаў, этнографаў і аспірантаў. Гісторыяй партыі займаліся 27 чалавек, новай і найноўшай гісто- рыяй - 19, гісторыяй Беларусі - 15, гісторыяй народаў СССР - 14, гісторыяй старажытнага свету - 4. Акадэмікаў і прафесароў было 9, дацэнтаў - 19, малодшых навуковых супрацоўнікаў і асістэнтаў - 29. У аспірантуры займаліся 35 чалавек.
Але спецыялістаў не хапала, асабліва па сусветнай гісторыі. Некаторыя кафедры ўзначальвалі дацэнты і нават асістэнты. Так, у 1936 г. у БССР не было ніводнага прафесара па гісторыі СССР, хоць такія кафедры былі адкрытыя ў пяці ВНУ.
Улічваючы гэтыя абставіны, на Бюро ЦК КП(б)Б у чэрвені 1937 г. было разгледжана пытанне «Аб падрыхтоўцы аспірантаў па са- цыяльна-эканамічным дысцыплінах, мове і літаратуры». Кіраўніц- тву АН БССР, БДУ, Мінскага педінстытута прапанавалі пад асабі- стую адказнасць палепшыць падрыхтоўку аспірантаў. Назіраецца павялічэнне колькасці аспірантаў па грамадзянскай гісторыі. З дру- гога боку, выхад «Кароткага курсу гісторыі ВКП(б)» паставіў задачу ўзмацнення партыйнай прапаганды. Таму ў ВНУ рэспублікі былі створаны кафедры марксізму-ленінізму і адкрыта аспірантура па спецыяльнасці «гісторыі партыі» ў АН БССР.
Такім чынам, у даваенны перыяд у БССР склалася адзіная сістэма падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў, якая праводзілася на падста- ве марксісцка-ленінскай метадалогіі.
