Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.79 Mб
Скачать

19. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны

У пасля- ваенны перыяд у айчыннай i сусветнай гістарыяграфіі з'явілася больш за 10 тыс. прац, прысвечаных гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Пераважна яны датычацца баявых дзе- янняў Чырвонай Арміі падчас абарончых баёў 1941 г. і наступаль- ных аперацыяў 1943-1944 гг., стварэння і дзейнасці партызанскіх фарміраванняў, зараджэння i развіцця падполля ў населеных пунк­тах, кіруючай і арганізуючай ролі падпольных партыйных і камса- мольскіх органаў, масава-палітычнай i прапагандысцкай працы ў тыле ворага, пытанням акупацыйнага рэжыму, палітыцы генацыду супраць насельніцтва Беларусі. У навуковы абарот уведзена шмат архіўных крыніцаў, выдадзены тэматычныя зборнікі дакументаў і матэрыялаў, сотні мемуараў удзельнікаў вайны, абаронены больш за сто доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыяў, выдадзены фунда- ментальныя абагульняльныя працы. У 2005 г. завяршылася выдан- не кніг серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Склаў- ся самастойны кірунак - гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыя- ду Вялікай Айчыннай вайны.

А. М. Літвін вылучае два асноўныя перыяды вывучэння гісто- рыі Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны: савецкі і сучасны. Першы перыяд ён вызначае з чэрвеня 1941 г. па канец 1991 г. і па- дязляе яго на тры этапы.

Першы (ваенны; чэрвень 1941 г. - канец вайны) - зараджэнне літаратуры, першыя крокі ў арганізацыі навуковых даследаванняў, пачатак збору дакументальных крыніцаў, фармаванне архіўных фондаў. У гады вайны гісторыкі, журналісты, партыйныя і савец- кія работнікі Беларусі ў сваіх артыкулах, брашурах апавядалі пра падзеі на франтах, у савецкім тыле і на акупаванай ворагам тэры- торыі (публікацыі П.К.Панамарэнкі «Партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну» (1943 г.), Ц.С.Гарбунова «Беларусь жыве, Бела­русь змагаецца!» (1943 г.), М.В.Зімяніна «Моладзь Беларусі зма- гаецца» (1942 г.), выступленні кіраўнікоў партызанскага руху Ц.П.Бумажкова, П.З.Калініна, В.І.Казлова і інш. Летам 1942 г. была створана Камісія па гісторыі Айчыннай вайны пры ЦК КП(б)Б і Надзвычайная Дзяржаўная Камісія па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Другі этап (пасляваенны; другая палова 40 - канец 50-х гг.) - этап далейшага назапашвання дакументальнага матэрыялу, першых спробаў навуковага асэнсавання асобных пытанняў барацьбы на- сельніцтва Беларусі. Выйшлі працы Л.Ф.Цанавы «Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў» (ч..1, 1949 г.; ч..2, 1951 г.), І.С.Краўчанкі «Падпольны бальшавіцкі друку Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1950 г.) і «Рабо­та Кампартыі ў тыле ворага (1941 - 1944 гг.)» (1959 г.), П.П.Ліпілы «КПБ - арганізатар і кіраўнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1959 г.), шэраг зборні- каў дакументаў і матэрыялаў, успамінаў удзельнікаў барацьбы, якія паклалі пачатак паглыбленаму вывучэнню партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. На гэтым этапе значна пашырыліся магчымасці для працы з дакументамі ваенных гадоў, былі створаны першыя навуковыя падраздзяленні ў вывучэнні гісто- рыі вайны ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ і ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура і навуковыя дысертацыі першага пасляваеннага дзесяцігоддзя ў большасці не мелі абагульняльнага характару, бо кіраўніцтва рэспублікі лічыла, што гісторыю вайны павінны най- перш напісаць яе кіраўнікі. Згодна з прынятай 3 ліпеня 1 946 г. па- становай ЦК КП(б)Б «Аб збіранні, распрацоўцы і выданні дакумен- таў і матэрыялаў аб рабоце партыйных арганізацый КП(б)Б і парты­занскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну 1941 - 1945 гг.» быў зацверджаны спіс з 38 асобаў, якія павінны былі пад- рыхтаваць да выдання свае кнігі. Для працаў абодвух этапаў харак- тэрны неабгрунтаванае засакрэчванне архіўных крыніцаў, абме- жаваны доступ да іх выкарыстання, жорсткі ідэалагічны кантроль.

Трэці этап (канец 50-х гг. - 1991 г.) - найбольш прадуктыўны ў вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Многія яе аспекты атрымалі грунтоўнае асвятленне (кіруючая роля КПСС і асобныя пытанні акупацыйнага рэжыму, падпольная і партызанская бараць- ба, дапамога савецкага тылу партызанам, ідэйная і масава-палітыч- ная праца савецкага падполля, жыццё і дзейнасць насельніцтва ў партызанскіх зонах і інш.). Гэта працы Р.Ц.Аблавай, Г.І.Аляхновіч, Л.В.Аржаевай, К.М.Гоцман, С.К.Грабоўскага, У.І.Гуленкі, В.С.Да- выдавай, Б.Дз.Далгатовіча, К.І.Дамарада, І.М.Ігнаценкі, А.І.Залес- кага, А.Л.Манаенкава, А.М.Мацко, В.К.Кісялёва, Г.Дз.Кнацько, П.М.Кобрынца, А.А.Кузняева, Г.П.Купрэевай, У.І.Кузьменкі, Р.Р.Кручка, В.С.Лазебнікава, У.І.Лемяшонка, А.М.Літвіна, С.В.Мар- цэлева, А.Д.Цітова, А.А.Тозіка, У.С.Пасэ, В.П.Паўлава, Я.С.Паў- лава, П.С.Паўлаўца, В.П.Раманоўскага, С.У.Сілавай, А.В.Сямёна- вай, Г.М.Шавялы, А.Ф.Хацкевіча, А.А.Фактаровіча, А.А.Філімо- нава, Э.Ф.Языковіч, М.А.Якубоўскага і інш. Але шэраг пытанняў заставаўся па-за полем зроку даследчыкаў (асобныя пытанні аку- пацыйнага рэжыму, праблема калабарацыянізму, супрацоўніцтва і здрадніцтва, узаемаадносіны партызан і мясцовага насельніцтва, роля царквы і канфесіяў у жыцці народа ў ваенныя гады, трагедыя яўрэйскага насельніцтва, дзейнасць Арміі Краёвай, палітычныя рэпрэсіі, ваеннапалонныя і г. д.).