Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.79 Mб
Скачать

18. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 - 1945 гг.

Вядучымі кірункамі даследаванняў у сярэдзіне 50 - 80-я гг. з'яўля- ліся гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі, ўстанаўленне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, утварэнне беларускай савецкай дзяр- жаўнасці, працэс «сацыялістычнага будаўніцтва».

Вывучэнне гісторыі сацыялістычнай рэвалюцыі ў Беларусі звязана з імем І.М.Ігнаценкі. У манаграфіі «Беднейшее крестьян­ство - союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции в Белоруссии (1917 - 1918 гг.)» (1962 г.) ён ахарактары- заваў палітычнае становішча на неакупаванай тэррыторыі Бела- русі напярэдадані і падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі, упершыню пасля 20 - 30-х гг. паказаў уплыў на сялянства беларускіх нацыя- нальных партыяў, увёў новую гістарыяграфічную тэму - аналіз складу і рашэнняў Усебеларускага з'езда.

Барацьбу з «карнілаўскім мяцежом», падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску, падпісанне Брэсцкага міру разглядаў у сваіх працах У.Р.Івашын, дзейнасць партыі бальшавікоў, ваеннае будаў- ніцтва, дзейнасць Саветаў і рэўкамаў, удзел Беларусі ў ваенна-палі- тычным саюзе савецкіх рэспублік - П.А.Селіванаў, унутраную і знешнюю барацьбу на тэрыторыі Беларусі ў перыяд грамадзянс- кай вайны - С.З.Пачанін, становішча рабочага класа і дзейнасць прафсаюзаў у 1917 - 1918 гг. - В.Р.Гнеўка, дзейнасць атрадаў Чыр- вонай гвардыі, атрадаў Частак асобага прызначэння - А.Г.Хахлоў, арганізацыю Саветаў - П.К.Блашко.

Значная ўвага даследчыкаў у 50 - 60-я гг. была накіравана на вывучэнне аграрных пераўтварэнняў Савецкай улады. У працах В.А.Мілаванава, І.Я.Марчанкі, Б.М.Фіха і іншых даследчыкаў аб- грунтоўвалася аграрная палітыка партыі бальшавікоў, яе сацыялі- стычны характар. Галоўным аспектам вывучаемай праблемы з'яў- ляўся працэс арганізацыі калектыўнага сектара ў беларускай вёсцы.

У пасляваенных выданнях утрымліваецца значны факталагіч- ны матэрыял, прысвечаны стану беларускага грамадства ў 20 - 30-я гг. Шырока пададзены станоўчы вопыт, але не асвятляецца шэраг тагачасных праблемаў: нізкі ўзровень жыцця насельніцтва, супярэчлівы характар дэмакратызацыі ў перыяд НЭПа, цяжкасці ў ажыццяўленні палітыкі «беларусізацыі», пачатак фармавання ка- мандна-адміністрацыйнай сістэмы і інш.

Асобнай тэмай даследавання ў сярэдзіне 50 - 80-я гг. стала гісторыя нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР. Н.В.Ка­менская ў манаграфіях «Утварэнне БССР» (1946 г.), «Вялікая Ка- стрычніцкая Сацыялістычнаярэвалюцыя іўтварэнне БССР» (1954 г.), «Первые социалистические преобразования в Белоруссии» (1957 г.) упершыню паказала ўплыў Кастрычніцкай рэвалюцыі на «сацы- яльнае і нацыянальнае вызваленне працоўных» Беларусі, але зусім не разгледжаны беларускі нацыянальны рух.

Ніна Васілеўна Каменская (1913 - 1986 гг.), беларускі гісто- рык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1959 г.). Доктар гіста- рычных навук (1959 г.), прафесар (1961 г.). Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1944 - 1962 гг. старшы навуковы супра- цоўнік, загадчык сектара, намеснік дырэктара, у 1965 - 1969 гг. дырэктар Інстытута гісторыі АН Беларусі, у 1962 - 1964 гг. дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1969 - 1974 гг. загадчык кафедры гісторыі БССР Мінскага педагагічнага інстытута.

Найбольш грунтоўны аналіз праблемы ўтрымліваецца ў двух- томавай працы В.А.Круталевіча «Рождение Белорусской Совет­ской Республики» (1976 г., 1979 г.).

Вадзім Андрэевіч Круталевіч нарадзіўся ў 1922 г. у в Малы Хонаў Магілёўскага раёна, беларускі юрыст, гісторык, сацыё- лаг. Доктар юрыдычных навук (1974 г.), прафесар (1987 г.).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскі дзяр- жаўны універсітэт. З 1954 г. старшы навуковы супрацоўнік, з 1979 г. загадчык сектара, з 1989 г. вядучы, з 1992 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН Бела- русі.

У манаграфіі Я.Н.Шкляр «Борьба трудящихся Литовско- Белорусской ССР с иностранными интервентами и внутренней контрреволюцией (1919 - 1920 гг.)» (1963 г.) раскрыта гісторыя ўтварэння і роль ЛітБелССР.

Па-ранейшым актуальным для беларускай савецкай гістарыч- най навукі заставалася пытанне барацьбы з «дробнабуржуазнымі і нацыяналістычнымі партыямі». Гэты аспект знайшоў адлюстраван- не ў працах М.С.Сташкевіча «Непазбежнае банкруцтва» (1974 г.), «На защите идей Октября: Из истории идейно-политической борьбы в Белоруссии в годы гражданской войны (1919 - 1920 гг.)» (1978 г.), «На пути к истине: Из истории национально-освободи­тельного движения в Белоруссии, 1917 г.» (1983 г.), «Приговор ре­волюции: Крах антисоветского движения в Белоруссии, 1917 - 1925.» (1985 г.).

Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч нарадзіўся ў 1938 г. у в.Мок- рае Быхаўскага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990 г.), прафесар (1994 г.). Скончыў БДу З 1967 г. у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ: з 1976 г. загадчык сектараў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі партыі, з 1991 г. гісторыі палітычных партыяў сацыялістычнай арыента- цыі. У 1992 - 1999 гг. вядучы навуковы супрацоўнік Белару- скага навукова-даследчага цэнтра дакументацыі і рэтраінфар- мацыі, загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспуб- ліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 1999 - 2005 гг. в.а. дырэктара Інстытута гісторыі НАНБ.

Але ў 80-я гг. рэзка скарацілася цікавасць даследчыкаў да праб- лемаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, хаця шэ- раг пытанняў засталіся амаль нявывучанымі: ажыццяўленне нацы- янальнай і сацыяльнай палітыкі партыяй бальшавікоў, узаемаад- носіны рабочага класа з нацыянальным рухам, псіхалогія і настрой працоўных, адсутнічала абагульняльная праца па гісторыі грама- дзянскай вайны.

У Праграме КПСС, прынятай на ХХІІ з'ездзе партыі ў 1961 г., сцвярджалася, што «індустрыялізацыя краіны, кааперыраванне сельскай гаспадаркі, культурная рэвалюцыя -... асноўныя пала- жэнні ленінскага плана пабудовы сацыялізму» у СССР. Гэты пас- тулат стаў асноўнай схемай у вывучэнні гісторыі савецкага грамад- ства 20 - 30-х гг. Было выдадзена больш за 40 манаграфіяў, пры- свечаных аднаўленчаму перыяду (1921 - 1925 гг.), індустрыяльна- му развіццю БССР, калектывізацыі сельскай гаспадаркі, гісторыі рабочага класа і гісторыі КП(б)Б.

У 50-я гг. узрасла цікавасць даследчыкаў да палітыкі індуст- рыялізацыі, паколькі лічылася, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне стала вынікам праведзенай у СССР індустрыялізацыі. Сфар- мавалася пазіцыя беларускіх гісторыкаў па гэтай праблеме - лічы- лася, што індустрыялізацыя ў БССР пачалася з ХІУ з'езда ВКП(б) (1925 г.) і працягвалася да пачатку вайны. Аўтары зводзілі працэс індустрыялізацыі да тэхніка-эканамічных аспектаў. Галоўную асаб- лівасць сацыялістычнай індустрыялізацыі ў адрозненне ад капіта- лістычнай яны бачылі ў прыярытэтным развіцці цяжкай прамыс- ловасці.

Першыя вынікі НЭПа ў рэспубліцы прааналізаваў М.Я.Шк- ляр у манаграфіі «Борьба Компартии Белоруссии за укрепление союза рабочего класса и трудового крестьянства в восстанови­тельный период (1921 - 1925 гг.)» (1960 г.). Таксама гэтай прабле- матыкай займаўся М.Я.Завалееў. У манаграфіі «Рабочий класс Белоруссии в борьбе за социализм. 1917 - 1932 гг.» (1967 г.) ён раз- глядзеў змены ў колькасным, культурна-тэхнічным стане пралета- рыята Беларусі, раскрыў шэфскую дапамогу вёсцы, дзейнасць праф- саюзаў. А.І.Жаўнерчык і І.В.Міронаў раскрылі ажыццяўленне ІІ-й пяцігодкі ў БССР, а І.С.Росман - пачатковы перыяд ІІІ-й пяцігодкі.

У 1979 г. выйшла манаграфія А.Т.Нятылькіна «Осуществ­ление ленинской политики индустриализации в Белоруссии (1926 - 1941 гг.)», якая абагульняла гісторыю першых пяцігодак. Але аў- тар не раскрыў поўна крыніцы індустрыялізацыі, не паказаў фарс- іраванне гэтай палітыкі з боку партыйнага кіраўніцтва краінай, абыйшоў сваёй увагай невыкананне першых пяцігадовых планаў.

Адным з першых да праблемы масавай калектывізацыі сельс- кай гаспадаркі ў БССР звярнуўся А.А.Філімонаў у манаграфіі « Ук­репление союза рабочего класса и трудового крестьянства в пери­од развернутого строительства социализма, 1929 - 1936 гг. На материалах Белоруссии» (1968 г.).

Аляксандр Андрэевіч Філімонаў нарадзіўся ў 1918 г. у в.Ку - чын Кармянскага раёна, беларускі гісторык, Герой Савецкага Саюза (1945 г.). Доктар гістарычных навук (1969 г.), прафесар (1970 г.). Скончыў Арлоўскае танкавае вучылішча, БДУ Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 г. на выкладчыцкай рабоце. З 1969 г. у Інстытуце гісторыі АН Беларусі (загадчык сектара), у 1975 - 1991 гг. у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Дзейнасць саўгасаў рэспублікі прадстаўлена ў даследаваннях А.М.Сарокіна «Совхозы БССР в период построения фундамента социализма (1926 - 1932 гг.)» (1971 г.), «Совхозы Белорусской ССР (1917- 1941 гг.)» (1979 г.).

Анатоль Мікалаевіч Сарокін нарадзіўся ў 1940 г. у Мінску, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1980 г.). Скон- чыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1965 - 1997 гг. у Інстыту- це гісторыі НАНБ: малодшы, старшы, вядучы навуковы супра- цоўнік, в.а. загадчыка аддзела. У 1997 - 2000 гг. начальнік атэ- стацыйнага аддзела гуманітарных навук Вышэйшага атэстацыйнага камітэта РБ.

Пытанні ажыццяўлення культурных пераўтварэнняў у БССР прадставіў у кнізе «Деятельность КПБ по осуществлению куль­турной революции в республике (1919 -1937 гг.)» П.П.Сіліванчык, гісторыю беларускага савецкага друку - С.В.Марцалеў, станаўлен- ня вышэйшай школы - Н.І.Красоўскі. Але высокая палітызацыя, заідэалагізаванасць культурнай работы ў БССР не раскрывалася.

У 80-я гг. значная ўвага стала надавацца праблемам фарма- вання інтэлігенцыі ў БССР, ваенна-патрыятычнаму выхаванню пра- цоўных, ідэалагічнай рабоце з насельніцтвам у працах Ю.С.Куз- няцова, А.Ф.Васілеўскай, Е.В.Маскоўкінай, П.Г.Чыгрынава, М.П.Касцюка. Фармаванне кадраў для сістэмы народнай адука- цыі рэспублікі плённа вывучаў Я.К.Новік.

Яўген Канстанцінавіч Новік нарадзіўся ў 1939 г. у в.Рахавец Навагрудскага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1989 г.), прафесар (1991 г.). Скончыў Мінскі педагагіч- ны інстытут. З 1962 г. працаваў настаўнікам, выкладчыкам На­вагрудскага гандлёва-эканамічнага тэхнікума. З 1970 г. у Мінскім педагагічным інстытуце, Мінскім інстытуце культу­ры, Рэспубліканскім міжгаліновым інстытуце павышэння ква- ліфікацыі кіруючых кадраў і спецыялістаў галінаў народнай гаспадаркі. З 1990 г. загадчык кафедры гуманітарных дысцып- лінаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і ра- дыёэлектронікі. З 2000 г. начальнік атэстацыйнага аддзела гу­манитарных навук ВАКа РБ.