Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.79 Mб
Скачать

17. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду капіталізму

У пасляваенны перыяд актывізуецца даследаванне праблемаў гісто- рыі Беларусі эпохі капіталізму. Асноўная ўвага беларускіх гісто- рыкаў была засяроджана на вывучэнні рэформы 1861 г., паўстання 1863 г., працэсу станаўлення буржуазнага грамадства, рэвалюцый- нага і грамадска-палітычнага руху, узнікнення і дзейнасці партыі бальшавікоў, падзеяў першай і другой расійскіх рэвалюцыяў на тэрыторыі Беларусі.

Даследаваннем пытанняў падрыхтоўкі і рэалізацыі рэформы 1861 г. у Беларусі займаліся А.В.Палонскі, А.Т.Караткевіч, М.Ф.Шпакаў і інш. Найбольш поўна яны прадстаўлены ў манагра- фіях П.А.Заянчкоўскага і М.Б.Фрыдман. У манаграфіі П.А.Заянч- коўскага «Проведение в жизнь крестьянской реформы 1861 г.» (1958 г.), прысвечанай рэалізацыі рэформы 1861 г. у Расійскай імпе- рыі, выдзелена спецыяльная глава аб яе ажыццяўленні ў Беларусі, Літве і на Правабярэжнай Украіне.

У працы М.Б.Фрыдман «Отмена крепостного права в Бело­руссии» (1958 г.) разгледжаны перадумовы адмены прыгоннага права, падрыхтоўка рэформы, прааналізаваны дакументы, на пад- ставе якіх ажыццяўлялася рэформа. Апошняя глава манаграфіі прысвечана рэалізацыі «Палажэнняў ад 19 лютага 1861 г.». У ёй раскрыты працэс падпісання устаўных граматаў, стварэнне орга- наў сялянскага самакіравання і органаў кантролю за ажыццяўлен- нем рэформы на месцах, сялянскі рух у 1861 - 1863 гг., змены ў заканадаўстве, якія былі прыняты ўрадам у беларускіх губернях у сувязі з паўстаннем 1863 г.

Аграрныя адносіны ў Беларусі ў парэформенны перыяд да- следавалі О.Шабуня, А.!.Кажушкоў, Л.П.Ліпінскі, У.П.Панюціч, П.Д.Верашчагін, X.Ю.Бейлькін і інш. Вялікі ўклад у распрацоўку гісторыі аграрных адносінаў у Беларусі на мяжы XIX - XX стст. унёс К.І.Шабуня ў манаграфіі «Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905 - 1907 гг.» (1962 г.).

Канстанцін Іванавіч Шабуня (1912 - 1984 гг.), беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1969 г.), доктар гіста- рычных навук (1964 г.), прафесар (1966 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1940 - 1941 гг. выкладчык БДУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946 - 1947 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, у 1948 - 1956 гг. кансультант, загадчык сектара, намеснік загадчыка ад- дзела ЦК КПБ. З 1956 г. загадчык сектара публікацыяў, гісто- рыі Беларусі дасавецкага грамадства Інстытута гісторыі АН БССР. Адначасова ў 1946 - 1972 гг. выкладаў у ВНУ Мінска.

Гэтая работа стала асновай для наступных даследаванняў аг- рарнай і сялянскай гісторыі канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Аўтар пра- аналізаваў развіццё землеўладання на беларускіх землях, стан па- мешчыцкай і сялянскай гаспадаркі, маёмасную дыферэнцыяцыю сялянства і сялянскі рух у часы першай рускай рэвалюцыі.

У працы А.І.Кажушкова «Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии во второй половине XIX в.» (1963 г.) прасоч- ваецца развіццё капіталістычных адносінаў у памешчыцкай і ся- лянскай гаспадарках Беларусі ў парэформенны перыяд: спецыялі- зацыя памешчыцкіх гаспадарак, іх рыначныя сувязі, формы найму працоўнай сілы, кааперацыя сялянства і інш. З прычыны невяліка- га аб'ёму манаграфіі і недастатковасці фактычнага матэрыялу гэ- тыя пытанні раскрыты няпоўна.

Эвалюцыя капіталістычных адносінаў у парэформеннай вёсцы даследавана ў манаграфіі Л.П.Ліпінскага «Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (IIполовинаXIXв.)» (1971 г.).

Леанід Паўлавіч Ліпінскі (1921 - 1982 гг.), беларускі гісто- рык. Доктар гістарычных навук (1975 г.), прафесар (1974 г.). Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1948 - 1949 гг. намеснік дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва ў Мінску. З 1952 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, з 1966 г. у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Развіццё аграрных адносінаў разглядаецца ім у трох аспек­тах: эвалюцыя землеўладання і землекарыстання, памешчыцкая гаспадарка, сялянская гаспадарка. Прааналізавана эканамічная ар- ганізацыя памешчыцкіх гаспадарак, выкарыстанне ў іх машынаў, развіццё гандлёвага земляробства, прамысловага прадпрымальні- цтва, ляснога гандлю, разлажэнне сялянства, развіццё гандлёвага земляробства ў сялянскай гаспадарцы, прыгонніцкія перажыткі ў вёсцы і становішча ўсіх саслоўных катэгорыяў сельскага насель- ніцтва. Аўтар параўноўваў статыстыку прыватнаўласніцкага земле- ўладання па перапісах 1877 і 1905 гг. Але іх паказчыкі несупастаў- ляльныя, таму высновы не заўсёды дакладна адлюстроўвалі стан беларускай вёскі.

Пытанні аграрнага перанасялення і адыходніцтва ў беларускай вёсцы даследаваліся ў манаграфіі В.П.Панюціча «Из истории фор­мирования пролетариата Белоруссии, 1861 - 1914 гг.» (1969 г.).

Вячаслаў Паўлавіч Панюціч нарадзіўся ў 1932 г. у в.Осаўцы Бярозаўскага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1991 г.). Скончыў БДУ З 1962 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. Даследуе аграрную гісторыю Беларусі другой пало- вы ХІХ - пачатку ХХ ст.

Аўтар раскрыў класавую дыферэнцыяцыю беларускага сялян- ства і збядненне яго асноўнай масы як перадумовы ўзнікнення арміі «лішняй» рабочай сілы ў вёсцы. Вызначаны прычыны аграрнай перанаселенасці вёскі, яе ўзровень і спецыфіка ў розных раёнах Беларусі, паказаны памеры, характар і кірункі адыходніцтва, яго роля ў фармаванні прамысловага і сельскагаспадарчага пралета- рыяту.

Міграцыя сялян, яе прычыны і дынаміка атрымалі асвятленне ў манаграфіі В.Д.Верашчагіна «Крестьянские переселения из Бе­лоруссии (вторая половина XIX в.)» (1978 г.). Аўтар прасачыў су- вязь сялянскіх перасяленняў з развіццём капіталізму, паказаў пра- цэс пашырэння капіталізму ўглыб у раёнах выхаду перасяленцаў, разглядзеў перасяленцкую палітыку царызму. Аднак недастаткова раскрыта сувязь перасяленняў сялян з парэформеннымі аграрнымі адносінамі.

Л.П.Ліпінскі ў манаграфіі «Столыпинская аграрная рефор­ма в Белоруссии» (1978 г.) раскрыў перадумовы рэформы і яе ажыц- цяўленне ў Беларусі, прасачыў працэс хутарызацыі, разбурэння сялянскай абшчыны і разарэння асноўнай масы сялянства з мэтай стварэння шырокай сацыяльнай апоры царызму ў асобе заможнага сялянства пры захаванні памешчыцкага землеўладання. Аўтар па- казаў уплыў рэформы на далейшае развіццё капіталізму ў сельс- кай гаспадарцы, адзначыў у адпаведнасці з традыцыяй савецкай гістарыяграфіі крах аграрнай палітыкі царызму ў пачатку XX ст.

У манаграфіі В.П.Панюціча «Социально-экономическое раз­витие белорусской деревни в 1861 - 1900 гг.» (1990 г.) на падставе вялікай колькасці крыніцаў праведзены глыбокі аналіз агульнага і саслоўнага складу сялянства да і пасля рэформы, прасочана яго дынаміка па губернях з 1858 па 1897 гг., прааналізаваны прычыны і ўмовы, якія аказалі ўплыў на павелічэнне яго колькасці, даследа- ваны структура і склад сялянскіх сем' яў, міграцыйныя працэсы, звязаныя з адыходніцтвам, перасяленнем у Сібір, уздзеянне на гэ- тыя працэсы палітыкі царызму, стан пісьменнасці і нацыянальны склад сялянскага насельніцтва. Шмат увагі аўтар надаў аналізу функцыяў сялянскай абшчыны.

Манаграфія Х.Ю.Бейлькіна «Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861 - 1914 гг.» (1989 г.) прысвечана перадумовам фармавання збожжавага рынку і рынкаў нязбожжавых культураў, гандлю таварамі жывёлагадоўлі, развіццю арганізацыйных формаў гандлю. Усе гэтыя пытанні разглядаюцца па перыядах: 60 - 70-я, 80 - 90-я гг., канец XIX - пачатак XX ст. (да пачатку Першай су- светнай вайны). Глыбокае даследаванне гэтых праблем, іх пара- ўнальны аналіз дазволілі аўтару зрабіць выснову, што галоўнымі перадумовамі развіцця сельскагаспадарчага рынку ў парэформен- най Беларусі былі рост прамысловасці, гарадскога насельніцтва, чыгуначнае будаўніцтва, класавае расслаенне вёскі, фармаванне арміі наёмных сельскагаспадарчых рабочых. Пазітыўнае ўздзеян- не на развіццё сельскагаспадарчага рынку аказала тэрытарыяль- ная блізкасць яго ад найважнейшых прамысловых і гандлёвых цэн- траў Расіі (Рыга, Лібава, Масква, Пецярбург, Варшава). Беларусь з'яўлялася складальнай часткай сусветнага аграрнага рынку.

Значныя поспехі былі дасягнуты ў даследаванні праблемаў развіцця капіталізму ў эканоміцы Беларусі пачатку XX ст. У калек- тыўнай працы «Экономика Белоруссии в эпоху империализма (1900 - 1917 гг.)» (1963 г.) паказана не толькі панаванне капіталістычных адносінаў у прамысловасці, гандлі, банкаўскай справе, але і склад- ванне ў пачатку XX ст. манапалістычнага капіталізму. Праўда, да сярэдзіны 60-х гг. у савецкай гістарыяграфіі дамінавала думка аб каланіяльным становішчы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

З.Е.Абезгаўз у працах «Развитие промышленности и фор­мирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX в.» (1971 г.) і «Рабочий класс Белоруссии в начале XX в. (1900 - 1913 гг.)» (1977 г.) прааналізаваў тры стадыі развіцця капіталізму ў пра- мысловасці Беларусі (дробнатаварная вытворчасць, мануфактура, фабрыка), паказаў суадносіны паміж імі ў найважнейшых сферах вытворчасці, галіновую структуру і тэрытарыяльнае размяшчэнне прамысловасці, крыніцы фармавання рабочага класа, яго колькасць, прафесійны, нацыянальны і ўзроставы склад, эканамічнае і палі- тычнае становішча, пачатковы этап фармавання сацыялістычнай ідэалогіі.

У канцы 50 - пачатку 60-х гг. актывізавалася вывучэнне паў- стання 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі. Выйшлі кнігі А.П.Смірнова «Кастусь Калиновский в восстании 1863 г.» (1959 г.), «Сигизмунд Сераковский» (1959 г.), «Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии» (1963 г.), Г.В.Кісялёва «Сейбіты вечнага» (1963 г.), «З думай пра Беларусь» (1966 г.), некалькі зборнікаў артыкулаў і іншыя публікацыі. У сувязі са стагоддзем паўстання быў выдадзе- ны двухтомавы зборнік дакументаў і матэрыялаў, у падрыхтоўцы якога прымалі актыўны ўдзел гісторыкі Беларусі. Найважнейшым пытаннем у ацэнцы гэтай праблемы было вызначэнне класавага характару паўстання, рухальных сілаў, стаўлення да яго сялянства. У папярэдняй літаратуры выказывалася думка аб сялянскім харак- тары паўстання, але С.М.Байкова (Самбук), В.А.Дз'якаў, І.І.Кас- цюшка, І.С.Міллер даказалі, што галоўнай рухальнай сілай паў- стання з'яўлялася беззямельная і малазямельная шляхта, блізкая па сваім сацыяльнам становішчы да разначынцаў, змяніўшых два- ранскіх рэвалюцыянераў. Характар паўстання стаў падавацца бур- жуазна-дэмакратычным.

А.П.Смірноў прызнаў і станоўча ацаніў пастаноўку К.Калі- ноўскім пытання аб стварэнні самастойнай Літоўска-Беларускай рэспублікі. Але ў 60-я гг. шэраг даследчыкаў выказалі сумнеў у на- яўнасці ў паўстанні рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні. Нават у другім томе «Гісторыі Беларускай ССР» (1972 г.) пазіцыя рэвалю- цыянераў-дэмакратаў па нацыянальным пытанні не ўзгадвалася.

Рух народнікаў у 70 - пачатку 80-х гг. атрымаў асвятленне ў манаграфіях С.М.Самбук «Революционные народники Белоруссии (70-е - начало 80-х гг. XIXв.)» (1972 г.) і М.Б.Ласінскага «Револю­ционно-демократическое движение в Белоруссии. 1870 - 1884» (1983 г.). Самбук раскрыла сялянскую, рэвалюцыйна-дэмакратыч- ную сутнасць народніцкай ідэалогіі, паказала мясцовыя народніц- кія гурткі і арганізацыі, іх сацыяльны склад, сувязі з расійскімі і польскімі рэвалюцыянерамі. Ласінскі на падставе архіўных і апуб- лікаваных матэрыялаў прасачыў асноўныя этапы развіцця народ- ніцкага руху ў Беларусі. Аўтар паказаў заканамернасць упадку на- родніцкай і зараджэння сацыял-дэмакратычнай ідэалогіі, прыйшоў да высновы, што рэвалюцыйнае народніцтва ў Беларусі з' яўлялася складальнай часткай агульнарасійскага рэвалюцыйнага руху.

Распаўсюджанне марксізму ў Беларусі знайшло адлюстраван- не ў манаграфіях У.І.Салашэнкі «Из истории распространения марксизма в Белоруссии (1883 - 1904 гг.)» (1963 г.), «От народни­чества к марксизму: Распространение марксизма и образование социал-демократических организаций в Белоруссии» (1971 г.) і М.В.Біча «Развитие социал-демократического движения в Бело­руссии в 1883 - 1903 гг.» (1973 г.). У іх раскрыты прычыны крызісу народніцкай ідэалогіі, прасочваюцца шляхі пранікнення і распаў- сюджання ідэяў марксізму, узнікненне і дзейнасць першых сацыял- дэмакратычных і сацыялістычных партыяў, крызіс у мясцовым са- цыял-дэмакратычным руху, раскол яго на меншавікоў і бальшавікоў.

Вялікае значэнне для разумення грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў другой палове XIX ст. адыграла манаграфія С.М.Сам­бук «Общественно-политическая мысль Белоруссии во второй половинеXIXв. (по материалам периодической печати)» (1976 г.). У ёй раскрыты пазіцыі дваранска-манархічнага, ліберальна- буржуазнага і рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірункаў у грамадска- палітычнай думцы Беларусі ў другой палове XIX ст. па найваж- нейшых праблемах таго часу - стаўленні да самадзяржаўя і рэва- люцыі, аграрным, рабочым і нацыянальным пытаннях. Аўтар лічы- ла лібералізм разнавіднасцю буржуазнай ідэалогіі, якая не пакінула значнага следу ў айчыннай гісторыі. Кансерватызм разглядаўся ў рамках палітыкі царызму на тэрыторыі Беларусі.

Барацьба беларускага сялянства за зямлю атрымала асвятлен- не ў манаграфіях Л.П.Ліпінскага і Е.П.Лук'янава «Крестьянс­кое движение в Белорусии в период между двумя революциями (июнь 1907 - февраль 1917 г.» (1964 г.) і Л.П.Ліпінскага «Кресть­янское движение в Белоруссии в 1914 - 1917 гг.» (1975 г.). У іх ас- вятляецца роля аграрнага пытання ў сацыяльных супярэчнасцях міжрэвалюцыйнага перыяду, паказана развіццё і суадносіны двух сацыяльных войнаў у беларускай вёсцы, формы барацьбы сялян з памешчыкамі і сельскай буржуазіяй, дзейнасць партыі бальшаві- коў у вёсцы.

Першым манаграфічным даследаваннем рабочага руху ў Бе- ларусі ў эпоху капіталізму была кніга А.І.Воранавай «Рабочы рух у Беларусі напярэдадні іў перыядрэвалюцыі 1905 -1907гг.» (1960 г.). Аўтар упершыню прадпрыняла спробу скласці статыстыку стачак рабочых Беларусі ў 1870 - 1907 гг. Але з гэтай задачай аўтар не справілася. Яна не ўлічыла нават тыя стачкі, звесткі аб якіх былі апублікаваны ў зборніках дакументаў.

Гэты недахоп выправіў М.В.Біч у манаграфіі «Рабочее дви­жение в Белоруссии в 1861 - 1904 гг.» (1983 г.). Ён раскрыў пера- думовы рабочага руху, колькасць, склад і сацыяльна-эканамічнае становішча прамысловых рабочых, асноўныя кірункі, формы і ха- рактар іх барацьбы, прывёў статыстыку стачак, дэманстрацыяў, мітынгаў і маніфестацыяў рабочых.

Да працаў, прысвечаных гісторыі рэвалюцыйнага і грамадска- палітычнага руху ў Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст., прымыкае манаграфія акадэміка І.М.Ігнаценкі «Лютаўская бур- жуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі» (1986 г.), выда- дзеная напярэдадні 70-годдзя рэвалюцыі.

Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка (1919 - 2003 гг.), беларускі гісторык, акадэмік АН Беларусі (1974 г.), доктар гістарычных навук (1965 г.), прафесар (1966 г.). Скончыў пракурорскія кур­сы ў Ленінградзе, Гомельскі педагагічны інстытут. У 1939 - 1947 гг. служыў у ВМФ. У 1948 - 1950 гг. пракурор г.Гомеля, у 1953 - 1955 гг., 1956 - 1966 гг. у БДУ, у 1958 - 1960 гг. сакра- тар Мінскага гаркама КПБ. У 1966 - 1969 гг., 1975 - 1980 гг. дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1969 - 1975 гг. дырэктар, з 1980 г. загадчык аддзела, а з 1991 г. галоўны наву- ковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі.

І.М.Ігнаценка даследаваў рост рабочага і сялянскага руху на- пярэдадні рэвалюцыі, паказаў пачатак, развіццё і перамогу рэва- люцыі ў Петраградзе, у гарадах і вёсках Беларусі і на Заходнім фронце, яе ўплыў на беларускі нацыянальны рух, спецыфічныя ўмовы і асаблівасці яе ажыццяўлення.

На думку аўтара, сама па сабе ўзятая лакальна сітуацыя на Беларусі не з' яўлялася рэвалюцыйнай. Аднак у агульнарасійскім кантэксце, пры рэзкім пагаршэнні ўмоваў жыцця і пад знешнім уздзеяннем, яна магла перарасці ў рэвалюцыйную, што адбылося ў мяккіх формах - у лютым, у вострых - у кастрычніку 1917 г. Пры гэтым вырашальным фактарам з'явіўся Заходні фронт, пераўтва- рэнню якога ў трэці рэвалюцыйны цэнтр у Расійскай імперыі да- следчык аддае асаблівую ўвагу.

Па сутнасці, праца І.М.Ігнаценкі з'яўляецца першай абагуль- няльнай працай у беларускай гістарыяграфіі, у якой комплексна разгледжана гісторыя Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэва- люцыі 1 91 7 г. у Беларусі.