Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.79 Mб
Скачать

15. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ранняга сярэднявечча

У вывучэнні айчыннай гісторыі ІХ - ХІІІ стст. даследчыкі аба- піраліся на вынікі археалагічных даследаванняў, праведзеных у старажытных гарадах Беларусі.

Георгій Васілевіч Штыхаў нарадзіўся ў 1927 г. у в. Старая Беліца Гомельскага раёна, беларускі археолаг. Доктар гістарыч- ных навук (1983 г.), прафесар (1989 г.). Скончыў БДУ З 1962 г. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, загадчык аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі. Вывучае стара- жытныя гарады Полацкай зямлі і курганныя могільнікі ранняга сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай Беларусі. З 1982 г. узна- чальвае пастаянную камісію па археалагічным даследаванні ста- ражытнага Мінска. Кіраваў экспедыцыямі па вывучэнні Полац- ка, Заслаўя, Віцебска, Барысава, Лукомля, Лагойска, Копысі. У манаграфіях «Древний Полоцк, ІХ - ХІІІ вв.» (1975 г.), «Го - рода Полоцкой земли ІХ - ХІІІ вв.» (1978 г.), «Крывічы: Па матэ- рыялахраскопак курганоўу Паўночнай Беларусі» (1992 г.) ён зрабіў выснову, што фармаванне полацкіх (заходніх) крывічоў праходзіла на працягу другой паловы І-га тыс. н.э., што гістарычным ядром Полацкага княства з'яўлялася Падзвінне.

Леанід Васілевіч Аляксееў нарадзіўся ў 1921 г. у г.Растоў-на- Доне, расійскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1967 г.). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. У 1948 - 1950 гг. працаваў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, а з 1953 г. у Інстытуце археалогіі АН СССР. Даследаваў археалогію По­лацкай і Смаленскай земляў ІХ - ХІІІ стст., гісторыю навукі. Праводзіў раскопкі старажытных гарадоў Беларусі (Браслаў, Друцк, Мсціслаў).

У манаграфіі «Полоцкая земля в IX - XIII вв. (Очерки истории Северной Белоруссии)» (1966 г.) Л.В.Аляксееў даказаў, што Полац- кае княства з'яўлялася самастойнай палітычнай адзінкай Русі з ары- гінальнай і самабытнай культурай.

Пётр Фёдаравич Лысенка нарадзіўся ў 1931 г. у в.Зарачаны Полацкага раёна, беларускі археолаг. Доктар гістарычных на­вук (1988 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1964 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, загадчык аддзела археалогіі сярэднявечча.

П.Ф.Лысенка у працах «Города Туровской земли» (1974 г.), «Берестье» (1985 г.), «Дреговичи» (1991 г.) даказаў заснаванне Брэ- ста дрыгавічамі, правамернасць ужывання тэрміна «Тураўская зям- ля». Пазіцыя даследчыка не супадае з падыходам украінскіх гісто- рыкаў, якія самастойнасць Тураўскай зямлі выводзяць толькі з 60-х гг. ХІІ ст.

Археалагічна комплекс помнікаў старажытнага Мінска выву- чалі многія вучоныя, сярод іх А.М.Ляўданскі, А.Д.Каваленя, Э.М.Загарульскі, Г.В.Штыхаў і інш. Замчышча ў 1957 - 1961 гг. вы- вучаў В.Р.Тарасенка, даследаванне горада ў 70-х гг. абагульнена ў манаграфіі Э.М.Загарульскага «ВозникновениеМинска» (1982 г.). У 1984 - 1986 гг. у сувязі з пабудовай станцыі метро «Няміга» былі праведзены раскопкі ў старажытнай частцы горада XII - ХУІІІ стст. Падрыхтаваны участак, які закансерваваны для стварэння Музея старажытнага Мінска. Вынікі вывучэння наваколляў старажытна- га Мінска, валасцей-удзелаў, цэнтраў малых княстваў: Барысава, Лагойска, Заслаўля, увёў у навуковы зварот Ю.А.Заяц у працы «Сельское население Минской волости-удела X - XIII вв.» (1988 г.).

У пасляваенныя гады адносна шырока даследаваліся ранне- феадальныя гарады ўсходняй часткі Беларусі. Сярод іх Мсціслаўль, Крычаў, Гомель, Брагін, Чачэрск, Рэчыца, Магілёў. Аб іх даследа- ванні напісаны манаграфіі Т.Н.Каробушкінай «Средневековые памятники южной и восточной Белоруссии» (1987 г.), А.А.Мяцель- скага «ГородаБелорусского Посожья вX-XIII вв.» (1992).

Важную гаспадарча-эканамічную і гандлёвую функцыі ў феа- дальную эпоху выконвала Нёманска-Дняпроўская водная магіст- раль. На берагах Нёмана і яго прытоках сфармаваліся адносна вялі- кія гарады, сярод іх Гродна. Старажытнасці горада і яго наваколля даследаваліся не адным пакаленнем археолагаў. Надрукаваны ма- награфіі Н.Н.Вароніна «Древнее Гродно» (1954 г.), М.А.Ткачова «Замкі Беларусі» (1977 г.), І.М.Чарняўскага «Архитектурно-ар- хеологические исследования в Гродно и Могилеве» (1981 г.), Т.С.Скрыпчанка «Обмен и местное производство на террито­рии Белоруссии вXI-XIVвв.» (1982 г.).

У X - XI стст. існавалі ў Панямонні і іншыя гарады. Аднак у летапісу яны адзначаны пазней: Навагрудак, Ваўкавыск, Слонім, Турыйск. Звесткі аб іх абагульнены ў манаграфіях Я.Г.Звяругі

«Верхнее Понеманье в IX - XIII вв.» (1989 г.), П.А.Рапапорта «Во­енное зодчество западнорусских земель X- XIV вв.» (1967 г.). Ф.Д.Гурэвіч «Древний Новогрудок» (1981 г.), у аўтарэфераце С.А.Піваварчыка «ГородищаX-XIII вв. Белорусского Понеманья» (1994 г.).

Пачынальнікам «гістарычнай археалогіі» - новага кірунку ў гістарыяграфіі Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны - з'яўляецца М.А.Ткачоў.

Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў (1942 - 1992 гг.), беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1987 г.), прафе- сар (1989 г.). Скончыў БДУ Працаваў у Гродзенскім дзяржаў- ным універсітэце, выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». Ініцыятар стварэння энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Напісаў каля 200 навуковых працаў.

У манаграфіях «Замкі Беларусі» (1977 г.), «Абарончыя збуда- ванні заходніхзямельБеларусіXIII-XVIIIстст.» (1978 г.), «Замкі і людзі» (1991 г.) першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэмаў населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх га- радоў.

У пасляваеннай савецкай гістарыяграфіі замацавалася феа- дальная канцэпцыя грамадскага развіцця ўсходніх славян у ІХ - ХІІІ стст., якую распрацаваў Б.Д.Грэкаў.

Барыс Дзмітрыевіч Грэкаў (1882 - 1953 гг.) расійскі гісто- рык. Акадэмік АН СССР, ганаровы акадэмік АН БССР. Доктар гістарычных навук (1934 г.). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. Выкладаў у ВНУ Пецярбурга, Пярмі, Сімферопа- ля, Масквы. Дырэктар Інстытута гісторыі (з 1937 г.), Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры (1944 - 1946 гг.), Інстытута славяназнаўства АН СССР. Стваральнік канцэпцыі гісторыі Кіеўскай Русі - агульнай радзімы рускіх, украінцаў, беларусаў і інш. народаў.

Б.Д.Грэкаў у сваіх працах даказываў, што ва ўсходніх славян, як і ў германцаў, разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу прывя- ло да развіцця феадальных адносінаў. Таму ў УІ - УІІІ стст. пана- ваў дафеадальны ўклад, а ў ІХ - пачатку ХІІ ст. - феадальны. Гісто- рык сцвярджаў пра далучэнне Полацка да Кіева князем Уладзімі- рам у 980 г., пра аўтаномію Полацкай зямлі і пачатак барацьбы з Кіевам пры князе Брачыславе.

Супраць феадальнай канцэпцыі выступіў у 1974 г. пецярбургскі даследчык І.Я.Фраянаў.

Ігар Якаўлевіч Фраянаў нарадзіўся ў 1936 г. у г.Армавір, расійскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1976 г.), прафе- сар (1979 г.). Скончыў Стаўрапольскі педагагічны інстытут. З 1966 г. працуе ў Пецярбургскім універсітэце, дэкан гістарыч- нага факультэта, загадчык кафедры гісторыі Расіі. Старшыня Галоўнага савета па гісторыі ў Дзяржкамітэце вышэйшых на- вучальных установаў Расійскай Федэрацыі.

У працах «Киевская Русь: Очерки социально-экономической истории» (1974 г.), «Киевскай Русь: Очерки социально-политичес­кой истории» (1980 г.), «Киевская Русь: Очерки отечественной историографии» (1990 г.) гісторык даказываў, што ва ўсходніх сла­вян у ІХ - ХІ стст. панавалі абшчынныя адносіны пры слабым развіцці феадальнага ўкладу.

З беларускіх гісторыкаў да гэтай праблемы звярнулася В.І.Га - рамыкіна. На падставе вялікага факталагічнага матэрыялу у ма- награфіях «К проблеме истории докапиталистических обществ (на материале Древней Руси)» (1970 г.), «Возникновение и разви­тие первой антагонистической формации в средневековой Евро­пе» (1982 г.) аўтар спрабавала даказаць рабаўладальніцкі характар Кіеўскай Русі і вылучала адпаведна рабаўладальніцкі перыяд у ІХ-XI стст. і феадальны ў ХІІ - ХІІІ стст.

Блізкую пазіцыю займаў А.П.П'янкоў. У працы «Происхож­дение общественного и государственного строя Древней Руси» (1980 г.) даследчык прасачыў пераход ад родавых саюзаў да сельс- кай абшчыны ў першыя стагоддзі нашай эры. Ён лічыў, што ў УІ - УІІІ стст. панаваў рабаўладальніцкі лад, а ў ІХ - ХІІ стст. - феа­дальны.

У абагульняльных працах, прысвечаных усходнім славянам і выдадзеных па-за межамі Беларусі, не звярталася належная ўвага гісторыі беларускага рэгіёна. Выключэннем з'яўляецца кніга ака- дэміка М.М.Ціхамірава (1893 - 1965 гг.) «Древняя Русь» (1975 г.). Аўтар адзначаў ідэнтычнасць палітычнага ладу Полацкай зямлі XI ст. палітычнай структуры Вялікага Ноўгарада. Гэтую думку падтрымаў І.Я.Фраянаў.