Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.79 Mб
Скачать

14. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду

Археалагічныя даследаванні ў БССР пасля Вялікай Айчын- най вайны ў асноўным ажыццяўляліся супрацоўнікамі Інстытута гісторыі АН БССР і БДУ па археалагічных перыядах, згодна з кла- сіфікацыяй ЮНЕСКО: 1) палеаліт, мезаліт; 2) неаліт, бронзавы век; 3) жалезны век; 4) сярэднявечча; 5) ХУІІ - ХУІІІ стст.; 6) ХІХ ст.; 7) ХХ ст. Вынікам сталі 30 навуковых працаў: 8 абагульняльнага характару і 22 манаграфіі, а таксама больш за 11 тыс. публікацыяў. Сярод калектыўных працаў вылучаюцца «Очерки по археологии Белоруссии» (1970 - 1972 гг.), «Белорусская археология: достиже­ния археологов за годы Советской власти» (1987 г.) і інш.

Манаграфічныя даследаванні археолагаў маюць сваю спецыфі- ку: яны прысвечаны аналізу пераважна матэрыяльнай культуры. Даследаванне палеаліту працягваў К.М.Палікарповіч. У 1968 г. ён апублікаваў манаграфію «Палеолит Верхнего Поднепровья», у якой падвёў вынікі вывучэння палеаліту на тэрыторыі Беларусі з 1925 па 1954 гг. Аўтар прааналізаваў помнікі гэтага перыяду, вы- значыў асноўныя заняткі насельніцтва, рэканструяваў характар жытла, паказаў зараджэнне мастацтва. Ён выказаў гіпотэзу аб па- чатку засялення Беларусі ў мусцьерскую эпоху. Комлекснае ўяў- ленне аб пачатковым этапе гісторыі Беларусі прадставіла А.Г.Ка- лечыц у кнізе «Первоначальное заселение территории Белорус­сии» (1987 г.).

Было даследавана не менш за сотню стаянак мезаліту, якія лакалізуюцца на тэрасах рэк. Выдзелены шэсць археалагічных куль- тураў. Вынікі даследаванняў у межах Беларусі абагульнены ў пра- цах К.М.Палікарповіча, У.Ф.Ісаенкі. Апошні вылучыў тры ла- кальныя вобласці гэтай эпохі на тэрыторыі Беларусі: верхнедняп- роўскую, нёманскую і ніжнедняпроўскую. Таксама даследчык пачаў выдаваць «Археологические карты Белоруссии». Першы выпуск, прысвечаны помнікам каменнага веку, з'явіўся ў 1968 годзе.

Археолагамі вылучаны помнікі сем археалагічных культураў эпохі неаліту: днепра-данецкая культура (першыя помнікі ў Бела- русі адкрыў К.М.Палікарповіч, вядома 19 стаянак, даследаваных Ю.У.Кухарэнкам, У.Ф.Ісаенкам і інш.), нёманская культура (выяў- лены 113 археалагічных помнікаў, вывучаных польскім археола- гам У.Галубовічам, Л.Д.Побалем, М.М.Чарняўскім і інш.), верхнед- няпроўская культура (выяўлена і археалагічна даследавана 176 помнікаў К.М.Палікарповічам, І.І.Арцёменкам і інш.), нарвенская культура (даследавана ў Беларусі 15 стаянак М.М.Чарняўскім, Э.М.Зайкоўскім і інш), культура грабенчата-ямкавай керамікі (М.М.Чарняўскі), культура шарападобных амфар (прадстаўлена крэмнездабываючымі шахтамі ля г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна, даследавана Н.М.Гурынай, М.М.Чарняўскім і інш.), помнікі тыпу Бабінавічаў (у Беларусі вядома шэсць помнікаў, якія былі да- следаваны Н.М.Гурынай, М.М.Чарняўскім, Э.М.Зайкоўскім і інш.).

Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі нарадзіўся ў 1938 г. у в.Круці Мядзельскага раёна, беларускі археолаг. Кандыдат гістарыч- ных навук (1971 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1966 г. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, з 1990 г. загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства.

М.М.Чарняўскі праводзіў раскопкі помнікаў фінальнага па- леаліту, мезаліту і неаліту ў басейнах Нёмана і Віліі, першабыт- ных стаянак на Віцебшчыне, даследаваў нёманскую мезалітычную і нарвенскую неалітычную культуры. У 1979 г. ім была выдадзена манаграфія «Неаліт Беларускага Панямоння», а ў 1981 г. - «Брон- завы век на тэрыторыі Беларусі».

З археалагічных культур бронзавага веку (III - II тыс. па VII - УІ ст. да н.э.) тэрытарыяльна-храналагічна выдзелены сярэдне- дняпроўская культура (І.І.Арцёменка, У.Ф.Ісаенка, М.М.Крываль- цэвіч, Л.Д.Побаль, А.Г.Калечыц і інш.), культура палескай шнура- вой керамікі (Ю.У.Кухарэнка, У.Ф.Ісаенка, В.С.Вяргей, А.В.Іоў, А.Г.Калечыц, М.М.Крывальцэвіч і інш.), шнуравой керамікі Паня­моння (У.Ф.Ісаенка, М.М.Чарняўскі), паўночна-беларуская культура (Э.М.Зайкоўскі, М.М.Чарняўскі) і інш.

У пасляваенны час разгортваюцца шырокія даследаванні пом- нікаў жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі. Археолагі пачалі выву- чэнне культураў гэтага перыяду: мілаградскай і зарубінецкай (П.М.Траццякоў, Ю.У.Кухарэнка, В.М.Мельнікоўская, Л.Д.Побаль), штрыхаванай керамікі (А.Р.Мітрафанаў, Ф.Д.Гурэвіч), днепра- дзвінскай (А.Р.Мітрафанаў, Л.В.Аляксееў, Г.В.Штыхаў, В.І.Шадыра).

Леанід Давыдавіч Побаль нарадзіўся ў 1924 г. у в.Мікалаева Іўеўскага раёна, беларускі археолаг. Доктар гістарычных на­вук (1978 г.), прафесар (1990 г.). Член Міжнароднай уніі сла- вянскай археалогіі, Польскага археалагічнага таварыства, Бе­ларускага таварыства аховы помнікаў. Скончыў БДУ З 1958 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, з 1970 г. загадчык сектара, з 1980 г. загадчык аддзела археалогіі, у 1986 - 1991 гг. археалогіі першабытнага грамадства.

Л. Д. Побаль даследаваў гісторыю старажытных славян у Еў- ропе, у прыватнасці помнікі зарубінецкай культуры. У трох мана- графіях «Славянские древности Белоруссии» (1971, 1973, 1974 гг.) ён даказаў пераемнасць зарубінецкіх плямёнаў ад мілаградскіх, іх раннеславянскі характар, ахарактарызаваў працэс пераходу насель- ніцтва ў селішчы, здабычу жалеза, сувязі насельніцтва з рымскім светам.

У даследаваннях беларускіх археолагаў закранаюцца пытанні першабытнай гісторыі: гаспадарчага жыцця, светапогляду, этнаге- незу. Э.М.Загарульскі ў манаграфіі «Древняя история Белоруссии: Очерки этнической истории и материальной культуры (до ІХв.)» (1977 г.) раскрыў раннюю этнічную гісторыю Беларусі, станаўлен- не і развіццё гаспадаркі і першабытнай тэхнікі, эвалюцыю жытла і паселішчаў.

Эдуард Міхайлавіч Загарульскі нарадзіўся ў 1928 г. у г.Тула, беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1984 г.). Скон- чыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. З 1953 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР, з 1962 г. у БДУ Дэкан гістарычнага факуль- тэта (1986 г.).

Таксама было апублікавана некалькі брашур папулярнага ха- рактару з выкарыстаннем этнаграфічнага матэрыялу, якія разлічва- ліся на шырокае кола чытачоў (Э.М.Загарульскі, У.Ф.Ісаенка, А.Г.Калечыц, М.М.Чарняўскі, Г.В.Штыхаў).

У першым томе «Гісторыі Беларускай ССР» (1972 г.) размеш- чаны два раздзелы, прысвечаныя дапісьмоваму часу. Іх напісалі У.Д.Будзько, У.Ф.Ісаенка, І.І.Арцёменка, А.Р.Мітрафанаў, Л.Д.Побаль. Аўтары выкарысталі набыткі амаль 15-гадовага пасля- ваеннага развіцця беларускай археалогіі, прасачылі першапачат- ковае засяленне Беларусі першабытным чалавекам, яго існаванне ў познепалеалітычны час, заняткі і побыт плямёнаў новакаменна- га, бронзавага і жалезнага вякоў. Гістарычны працэс пададзены на фоне развіцця прыроды, з якой першабытны чалавек быў звязаны непасрэдным чынам. Але аўтары яшчэ амаль не вылучаюць мезалі- тычную эпоху як важны прамежак паміж паляўнічымі ледавіковай эпохі і пазнейшымі земляробамі. Найбольш грунтоўна асветлены жалезны век, што тлумачыцца высокай ступенню даследаванасці яго розных тэрытарыяльных і храналагічных перыядаў.

Археолагі даказалі, што ў каменным і бронзавым вяках на тэ- рыторыі Беларусі сфармавалася даіндаеўрапейскае насельніцтва, а ў ХХІІІ ст. да н.э. прыйшла магутная хваля індаеўрапейцаў. Тым самым даследчыкі адмовіліся ад канцэпцыі М.Я.Мара, дамінаваў- шай у даваеннай гістарыяграфіі.

Археалагічныя даследаванні паставілі пытанне аб этнагенезе беларусаў. Пасля Другой сусветнай вайны ў савецкай гістарыяграфіі замацавалася канцэпцыя «панславізма», актыўным прапаган- дыстам якой выступаў У.І.Пічэта. Па яго ініцыятыве ў Маскве ле­там 1947 г. быў арганізаваны Інстытут славяназнаўства і балкан- істыкі АН СССР. Пічэта падкрэсліваў славянскую місію ў Еўропе, а таксама гістарычную еднасць трох народаў: рускага, украінскага і беларускага. Яшчэ ў курсе лекцыяў «История белорусского наро­да» (1918 г.) гісторык лічыў славян аўтахтонным насельніцтвам Еўропы, а іх прарадзіму лакалізаваў ва Усходняй Еўропе. На яго думку, пад націскам готаў і гунаў славяне пачалі рухацца на поў- нач, да Верхняга Падняпроўя і Падзвіння. Тэрыторыя Беларусі была занята крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі і нават драўля- намі. Апошніх ён размяшчаў у басейне Беразіны. Аснову «бела- рускага племені» У. І. Пічэта звязваў з крывічамі і дрыгавічамі, лічыў, што беларуская народнасць сфармавалася ўжо ў ХІІІ ст.

А.П.П'янкоў у манаграфіі «Паходжанне беларускага наро­да» (1948 г.) на падставе разнастайных крыніцаў стварыў этнала- гічную ўсходнеславянскую тапаграфію, паказаў рассяленне ўсходніх славян, моўную і культурную еднасць Старажытнарускай дзяржа- вы, раскрыў працэс фармавання старажытнарускай народнасці.

У 60-я гг. з'яўляецца праца М.Я.Грынблата «Белорусы. Очерк происхождения и этнической истории» (1968 г.). Аўтар упершы- ню ў беларускай гістарыяграфіі аб'яднаў археалагічныя, антрапа- лагічныя, гістарычныя і філалагічныя даследаванні, прапанаваў канцэпцыю этнагенезу беларусаў, якая была дамінуючай у пасля- ваенны перыяд. УІ - УІІІ стст. - гэта рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, ІХ - ХІІІ стст. - перыяд старажытнарускай народнасці, ХІУ - ХУІ стст. - фарміраванне беларускай народнасці, ХУІІ - канец ХУІІІ ст. - перыяд далейшага развіцця беларускай народнасці, канец ХУІІІ ст. - да 1861 г. - складванне перадумоў беларускай нацыі.

Пазіцыя М.Я.Грынблата некалькі адрознівалася ад аўтара кан- цэпцыі старажытнарускай народнасці С.А.Токарава. Беларускі да- следчык адмаўляў пераемнасць усходнеславянскіх плямёнаў з су- часнымі народамі. Таксама ён не прызнаваў уплыву «балцкага суб­страта», канцэпцыю якога ў 1967 г. прапанаваў археолаг В.В.Сядоў.

Тэорыя субстратнага паходжання беларусаў ім прадстаўлена ў манаграфіях «Происхождение и ранняя история славян» (1979 г.), «Восточные славяне в УІ- ХІІІ вв.» (1982 г.). Ён лічыў, што ў выніку славянізацыі балцкага насельніцтва і змяшання з ім славян адбылося аддзяленне часткі ўсходнеславянскай народнасці. Гэта прывяло да станаўлення беларускай лінгваэтнічнай супольнасці, якая аформілася ў УІІІ - ХІІ стст. і папярэднічала беларускай на- роднасці.

Наступным крокам у вывучэнні праблемы этнагенезу і этніч- най гісторыі беларусаў стала даследаванне «Этнаграфія белару- саў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985 г.), пад- рыхтаванае калектывам аўтараў (В.К.Бандарчык, І.У.Чаквін, П.У.Церашковіч, Г.І.Каспяровіч). У манаграфіі прадстаўлены гістарыяграфічны агляд, раскрыты працэс фармавання беларускай народнасці і беларускай нацыі.

У 1991 г. дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР М.Ф.Піліпенка апублікаваў даследаванне «Возникновение Белоруссии: новая концепция», у якім прапанаваў уласны погляд на этнагенез беларусаў. Аўтар лічыў, што крывічы, дрыгавічы і радзімічы прынялі ўдзел у фармаванні «этнічнага ўтва- рэння - агульнаўсходнеславянскай народнасці» або «Русі». Ён не прыняў тэорыю «балцкага субстрата» Сядова і «крывічскую» тэо- рыю Ластоўскага, падзверг крытыцы М.І.Ермаловіча, які лічыў палачан асобным этнічным фармаваннем у выніку змешвання кры- вічоў, дрыгавічоў і балтаў - «першай па часе мадэллю беларусаў».