Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.79 Mб
Скачать

13. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср у сярэдзіне 40-х - 80-я гг.

Перыяд Вялікай Айчыннай вайны аказаў негатыўны ўплыў на гістарычную навуку Беларусі. У 1945 г. у рэспубліцы былі толькі два дактары гістарычных на­вук - М.М.Нікольскі і У.М.Перцаў, якія з'яўляліся найбуйнейшымі спецыялістамі ў галіне ўсеагульнай гісторыі. Толькі 11 чалавек мелі ступень кандыдата навук. У ліку гісторыкаў не было ні аднаго доктара навук па спецыяльнасці «гісторыя СССР і БССР», не было спецыялістаў па гісторыі КП(б)Б. Паўстала праблема недахопу кваліфікаваных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Кадры гісторыкаў былі сканцэнтраваны ў асноўным у БДУ, які аднавіў работу ў Мінску з 1944 г., Інстытуце гісторыі АН БССР, рээвакуяваным у 1945 г., Мінскім педінстытуце імя Горкага, ад- ноўленым у 1944 г. Недахоп спецыялістаў востра стаў адчувацца пасля аднаўлення гістарычных факультэтаў у педінстытутах, а так- сама кафедраў асноваў марксізму-ленінізму (з 1956 г. - гісторыі КПСС), якія былі ва ўсіх ВНУ. У 1945 г. у БССР функцыянавалі 22 ВНУ, з іх 5 педагагічных і 8 настаўніцкіх інстытутаў. Аднак яшчэ і ў 1950 г. у камплектаванні кафедраў асноваў марксізму-ленінізму назіраліся вялікія цяжкасці. Для гэтага патрабавалася 73 выклад- чыкі з вучонымі ступенямі або званнямі.

Недахоп кваліфікаваных кадраў кампенсаваўся за кошт сумя- шчальніцтва. Навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР прыцягваліся да педагагічнай працы ў ВНУ, а прафесарска-вы- кладчыцкі састаў вышэйшай школы прымаў удзел у распрацоўцы найважнейшых праблемаў гісторыі Беларусі, якімі займаліся су- працоўнікі акадэмічнага інстытута. Такая практыка станоўча адбі- валася на якасці навучальнага працэсу, аднак павялічвала тэрміны выканання навуковых і дысертацыйных даследаванняў. Для чытан- ня лекцыяў у БДУ і педінстытутах, удзелу ў працы вучоных саве- таў і падрыхтоўцы абагульняльнай працы па гісторыі Беларусі былі запрошаны вядомыя савецкія гісторыкі акадэмік А.М.Панкратава, прафесары В.Н.Кун, А.А.Савіч і інш.

ЦК КП(б)Б у 1 947 г. прыняў пастанову «Аб становішчы з на- вукова-педагагічнымі кадрамі ў ВНУ Беларускай ССР», а ў 1948 г. разглядзеў пытанне аб умацаванні кваліфікаванымі выкладчыкамі педагагічных інстытутаў рэспублікі. Было рэкамендавана звярнуць увагу на павышэнне эфектыўнасці аспірантуры.

Аспірантура, якая дзейнічала ў Беларусі з 1927 г., з'яўлялася асноўнай формай падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў. У 1 944 г. была адноўлена яе дзейнасць у БДУ (марксізм- ленінізм, гісторыя СССР і БССР, усеагульная гісторыя), у 1 946 г. - у Інстытуце гісторыі АН БССР (гісторыі БССР, усеагульная гісто- рыя, археалогія), у 1947 г. - у Мінскім педагагічным інстытуце (гісторыі СССР і БССР). Новай з' явай стала завочная аспірантура.

Дзейнасць аспірантуры сутыкнулася з шэрагам праблемаў: цяжкасці ў фінансаванні; адсутнасць неабходнай літаратуры і ар- хіўных фондаў; неабходнасць доўгіх камандзіровак для пошуку крыніцаў у архівах і бібліятэках Масквы, Ленінграда і іншых гарадоў; праблема навуковага кіраўніцтва (аспірантамі ў асноўным кіравалі кандыдаты навук, якія самі не так даўно абаранілі дысертацыі).

Камплектавалася аспірантура ў асноўным выпускнікамі гіста- рычных факультэтаў БДУ, Мінскага, Магілёўскага, Віцебскага, Гомельскага і з 1954 г. Гродзенскага педінстытутаў. На другі і трэці курсы прымаліся тыя, хто займаўся ў аспірантуры яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны. Значны перапынак у вучобе, адсутнасць конкур­су пры наборы ў аспірантуру, недастатковая падрыхтоўка пасту- паўшых прыводзілі да таго, што пераважная большасць заканчва- ла аспірантуру без абароны дысертацыяў. За першыя пяць гадоў пасля Вялікай Айчыннай вайны ў тэрмін была абаронена толькі адна кандыдацкая дысертацыя.

У 1951 г. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову «Аб стане і мерах па- ляпшэння падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў праз аспіран- туру ў Беларускай ССР». Было ўказана на няправільную практыку камплектавання аспірантуры, адсутнасць конкурсу, слабую аргані- зацыю вучэбнай і навуковай працы аспірантаў, фармалізм у скла- данні і зацвярджэнні індывідуальных планаў, недастатковую ўвагу да падбору і зацвярджэння дысертацыйных тэмаў і навуковых кіраў- нікоў. Адзначалася нездавальнае становішча завочнай аспірантуры.

Ажыццяўленне шэрагу мерапрыемстваў станоўча адбілася на працы аспірантуры. Так, па спецыяльнасці гісторыя СССР і БССР закончылі аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР з абаронай дысертацыі ў 1952 г. двое аспірантаў з шасці, у 1954 г. - двое з трох, у 1955 г. - трое з шасці закончыўшых. Чатыры чалавекі з сямі пры кафедрах гісторыі СССР і марксізму-ленінізму БДУ закончылі аспірантуру з абаронай дысертацыі ў 1953 г., у наступным годзе чацвёра з шасці закончыўшых аспірантуру абаранілі дысертацыі ў тэрмін. Дзейнасць аспірантуры Мінскага педінстытута практычна не атрымала прыкметнага паляпшэння. Была абаронена ў тэрмін толькі адна дысертацыя ў 1955 г.

У другой палове 50-х гг. колькасць аспірантаў, якія абаранілі дысертацыі ў тэрмін, прыкметна зменшылася. Гэта тлумачыцца ўвядзеннем новых правілаў абароны дысертацыяў, якія прадугле- джвалі абавязковую публікацыю вынікаў даследавання перад аба- ронай. Але асноўнай прычынай нізкай эфектыўнасці аспірантуры з'яўляліся недахопы ў працэсе яе камплектавання, арганізацыі на- вучальнай і навуковай работы аспірантаў. Нярэдка са спазненнем зацвярджаліся тэмы, навуковыя кіраўнікі і індывідуальныя планы. Мелі месца замена тэмаў дысертацыяў і навуковых кіраўнікоў, ад- сутнасць кантролю з боку адміністрацыі, кафедраў, сектараў і на- вуковых кіраўнікоў. Аспіранты рэдка ўдзельнічалі ў абмеркаванні навуковых працаў і дакладаў. Так, з 42 аспірантаў, якія закончылі аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР у 1946 - 1960 гг., аба- рант дысертацыі ў тэрмін толькі 9 чалавек (21 %), у іх ліку Л.П.Ліпінскі, І.Я.Марчанка, У.Ф.Раманоўскі, А.Ф.Хацкевіч і інш. Аспірантуру БДУ ў 1946 - 1960 гг. закончылі 79 чалавек, з іх толькі 10 з абаронай дысертацый (13 %): Р.В.Булацкі, І.М.Ігнаценка, В.У.Чапко і інш.

Аспірантура адыграла значную ролю ў забеспячэнні кадрамі гістарычных установаў рэспублікі ў 1 944 - 1 960 гг. Праз яе была падрыхтавана асноўная частка навуковых і навукова-педагагічных работнікаў. Абаранілі дысертацыі да 1 960 г. уключна 75 гісторы- каў (55 %), у тым ліку 19 - па гісторыі КПСС і КПБ, 50 - па гісто- рыі СССР і БССР, 5 - па ўсеагульнай гісторыі, 1 - па археалогіі.

Шырокае распаўсюджанне атрымала гадавая аспірантура пры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б). Праз яе ў перыяд з 1948 па 1960 гг. прайшлі каля 60 выкладчыкаў ВНУ Беларусі. У аспірантуры над дысертацыйнымі даследаваннямі працавалі не толькі гісторыкі, але і эканамісты, філолагі, філосафы, юрысты. У Акадэміі грамадскіх навук абаранілі кандыдацкія дысертацыі 30 гісторыкаў з Беларусі (1 2 - па гісторыі КПСС і КПБ, 1 2 - гісто- рыі СССР і БССР, 6 - па ўсеагульнай гісторыі). Многія з іх па вяр- танні працавалі ў партыйных і савецкіх органах, на кафедрах ВНУ, напрыклад, Е.І.Бугаёў, І.С.Гарбуноў, Р.Я.Кісялёў, І.С.Краўчанка, М.М.Мяшкоў і інш.

Важнай задачай з'яўлялася падрыхтоўка дактароў навук. Па- становай урада СССР «Аб падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэй- шай кваліфікацыі ў АН СССР» (1947 г.) тых, хто працаваў над док- тарскімі дысертацыямі, прыкамандзіроўвалі ў дактарантуру АН СССР тэрмінам да двух гадоў. У далейшым вопыт паказаў, што гэтая форма падрыхтоўкі дактароў навук сябе не апраўдала. Боль- шасць асобаў, накіраваных у дактарантуру, не здолелі падрыхта- ваць дысертацыі за такі тэрмін. Пастановай ЦК КПСС (1956 г.) падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз дактарантуру адмянілі. Доктарскія дысертацыі павінны былі стаць вынікам на- вукова-даследчай работы.

У дактарантуру АН СССР у 1950 - 1956 гг. былі прыкамандзі- раваныя 9 кандыдатаў навук з БССР. У 1 948 г. у ЛДУ доктарскую дысертацыю абараніў А.П.П'янкоў (паводле манаграфіі), у 1957 г. у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС - І.І.Саладкоў, у БДУ -

Г.М.Ліўшыц. У 1958 г. доктарскія дысертацыі абаранілі Н.В.Ка­менская (у Інстытуце гісторыі АН СССР) і І.С.Краўчанка (у Ака- дэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС). Але рост дактароў навук быў нязначным, што не адпавядала патрэбнасцям навукі.

За 1 944 - 1 960 гг. у БССР было абаронена 5 доктарскіх і 204 кандыдацкія дысертацыі па гістарычнай тэматыцы (у тым ліку 83 - па гісторыі КПСС і КПБ, 95 - па гісторыі СССР і БССР, 20 - па ўсеагульнай гісторыі, 3 - па археалогіі, 3 - па этнаграфіі). Такім чынам, была створана аснова для развіцця гістарычнай навукі ў рэспубліцы. У 1960 г. у БССР налічвалася 6 дактароў і 165 канды- датаў гістарычных навук.

У 60-я гг. павялічылася колькасць цэнтраў па падрыхтоўцы аспірантаў у галіне гісторыі. Аспірантуру арганізавалі ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1962 г.), Беларускім інстытуце народ- най гаспадаркі (1966 г.), Гродзенскім педагагічным інстытуце (1969 г.) і інш. Гэты працэс суправаджаўся ўзрастаннем ролі ВНУ ў падрых- тоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Агульны выпуск аспіран- туры па спецыяльнасці «гісторыя» склаў за перыяд 1960 - 1970 гг. 1 65 чалавек.

Значнае месца ў падрыхтоўцы гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі займала суіскальніцтва. Толькі ў адным БДУ за пе- рыяд 1 962 - 1 970 гг. суіскальнікамі было абаронена 1 5 дысертацы- яў, у той час як аспірантамі - 30. Паспяховай працы суіскальнікаў садзейнічала «Палажэнне аб суіскальніках вучоных ступеней, якія працуюць над дысертацыямі па-за аспірантурай» (1968 г.). Яно афіцыйна зацвердзіла суіскальніцтва як адну з крыніцаў падрых- тоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі.

Новую форму падрыхтоўкі спецыялістаў-гісторыкаў прапана- вала пастанова ЦК КПСС і СМ СССР «Аб мерах па паляпшэнні падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў» (1961 г.), якая прадугледжвала планавую падрыхтоўку дактароў навук шля­хам пераводу кандыдатаў навук на пасады старшых навуковых су- працоўнікаў. Усяго за 60-я гг. перавялі больш за 1 0 чалавек. Аднак мера аказалася неэфектыўнай з прычыны адсутнасці апублікава- ных вынікаў даследаванняў.

Пастанова ЦК КПСС і СМ СССР «Аб мерах паляпшэння якасці дысертацыйных работ і парадку прысуджэння вучоных ступеняў і званняў» (1960 г.) дала Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) СССР права дазваляць вучоным саветам прымаць да абароны ра­зам з дысертацыямі апублікаваныя работы, якія «ўзбагацілі навуку і тэхніку новымі рашэннямі, адкрыццямі». Беларускія гісторыкі

М.Я.Шкляр, К.І.Шабуня, В.А.Пыжкоў, А.Ф.Хацкевіч і Б.М.Фіх паспяхова абаранілі па выдадзеных манаграфіях дысертацыі на суісканне вучонай ступені доктара, а Я.М.Шкляр і Г.В.Кісялёў - кандыдата гістарычных навук.

Падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў гісторыкаў садзейніча- ла пашырэнне колькасці спецыялізаваных вучоных саветаў па аба- роне дысертацыяў. Акрамя БДУ і Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, права прыёму да абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысер- тацыяў па гістарычных навуках атрымаў у 1965 г. Інстытут гісто- рыі партыі пры ЦК КПБ.

За 1961 - 1970 гг. у гістарычнай навуцы БССР было абароне- на 209 дысертацыяў: 95 - па гісторыі КПСС, 68 - па гісторыі СССР і БССР, 13 - па ўсеагульнай гісторыі. Асабліва хуткімі тэмпамі вызначалася падрыхтоўка дактароў навук. Калі за папярэдні пасля- ваенны перыяд 4 беларускія гісторыкі паспяхова абаранілі дысер- тацыі на суісканне вучонай ступені доктара навук, то за 60-я гг. - 30, у тым ліку Л.С.Абецэдарскі, М.В.Уласенка, А.І.Воранава, А.М.Карпачоў, 3.Ю.Капыскі, А.М.Мацко, І.Я.Марчанка, А.А.Філі- монаў і інш.

У 70-я гг. аспірантура па спецыяльнасці «гісторыя СССР» дзей- нічала ў Інстытуце гісторыі АН БССР, БДУ, Гомельскім універсітэ- це, Мінскім, Гродзенскім педінстытутах, па спецыяльнасці «гісто- рыя КПСС» - у БДУ, Мінскім педагагічным, Беларускім політэх- нічным інстытутах, Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі і Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (г.Го - мель). Нізкая эфектыўнасць дзейнасці аспірантуры па гісторыі партыі ў шэрагу ВНУ рэспублікі заставіла Міністэрства вышэй- шай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (МВССА БССР) пры- няць у 1974 г. пастанову аб цэнтралізацыі падрыхтоўкі спецыялі- стаў вышэйшай кваліфікацыі па грамадскіх навуках. У выніку к канцу 70-х гг. аспірантура па спецыяльнасці «гісторыя КПСС» функ- цыянавала пры БДУ і Мінскім педінстытуце, а па спецыяльнасці «гісторыя СССР» - пры гэтых навучальных установах і Інстытуце гісторыі АН БССР. Колькасць аспірантаў павялічылася з 90 чала- век у 1970 г. да 113 у 1980 г. (на 21 %).

Новай формай падрыхтоўкі кадраў стала ўвядзенне пасады выкладчыка-стажора згодна з пастановай ЦК КПСС і СМ СССР «Аб мерах па далейшым удасканаленні вышэйшай адукацыі» (1972 г.). Гэта давала магчымасць ВНУ забяспечыць сябе кваліфікаванымі кадрамі і стымуляваць працэс навуковага пошуку іх супрацоўнікаў.

Таксама ў 1 975 г. фармуецца сістэма атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў праз ВАК пры Савеце Міністраў СССР. ВАК павінен быў палепшыць якасць навуковых даследаван- няў, актывізаваць творчы навуковы пошук. Гэта праявілася ў росце патрабаванняў да абараняемых дысертацыяў і выклікала іх коль- каснае памяншэнне ў другой палове 70-х гг.

За перыяд з 1971 па 1980 гг. у БССР было абаронена 346 ды- сертацыяў, у тым ліку 39 на суісканне вучонай ступені доктара гіста- рычных навук. З іх 162 (46,8 %) па гісторыі КПСС-КПБ, 104 (30,1 %) па гісторыі СССР і БССР, 34 (9,8 %) па ўсеагульнай гісторыі, 24 (6,9 %) па археалогіі і этнаграфіі, 22 (6,4 %) па гісторыі журналі- стыкі.

Многія вучоныя, якія абаранілі ў 70-я гг. доктарскія дысерта- цыі, былі абраны на кіруючыя пасады. С.В.Марцалеў з 1976 г. уз- началіў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, П.Ц.Петрыкаў з 1975 г. - Інстытут гісторыі АН БССР, Л.Д.Побаль стаў загадчыкам сектара археалогіі, В.І.Мялешка - сектара феада- лізму, П.А.Селіванаў - сектара Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыя- лістычнага будаўніцтва ў гэтым інстытуце. Гістарычнымі кафед- рамі ВНУ загадвалі Я.Н.Мараш, В.М.Фамін, гісторыка-партый- нымі - У.П.Верхась, А.М.Малашка, Т.І.Прытыцкая.

За ўклад у вывучэнне гісторыі Беларусі, плённую дзейнасць па арганізацыі даследчай работы і падрыхтоўку навуковых кадраў І.М. Ігнаценка быў абраны акадэмікам АН БССР (1974 г.), В.М.Сікорскі (1972 г.), П.Ц.Петрыкаў (1977 г.) - членамі-карэспан- дэнтамі АН БССР.

Асабліва хуткі колькасны рост кадраў вышэйшай кваліфіка- цыі адбываўся ў 1983 - 1988 гг. Па дадзеных У.М.Міхнюка, у гэты час было абаронена 159 кандыдацкіх дысертацыяў: 13 па гісторыі феадальнага перыяду, 4 капіталістычнага, 7 перыяду Кастрычніц- кай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, 1 3 па гісторыі савецкага грамадства да 1939 г., 5 па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, 7 па гісторыі савецкага грамадства 1945 - 1960 гг., 72 па гісторыі са- вецкага грамадства 1960 - 1980-х гг.

Вырасла колькасць дактароў гістарычных навук. У 1981 - 1985 гг. абаранілі дысертацыі 20 суіскальнікаў. Тым самым суадносіны паміж колькасцю дактароў і кандыдатаў гістарычных навук у БССР змяніліся з 1 : 1 0 на 1 :7.

Абарона дысертацыяў ажыццяўлялася ў чатырох спецыяліза- ваных вучоных саветах: пры Інстытуце гісторыі АН БССР, пры

Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, пры БДУ, пры Мінскім педагагічным інстытуце.

Лічбы сведчаць, што ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе адбываўся хвалепадобны рост колькасці гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі - у 1 0 разоў. Да 70-х гг. гэта лічба падвоілася. Затым тэмпы прыросту кадраў запаволіліся, што было звязана са зменай пакаленняў, аддаленымі наступствамі вайны і сталінскай эпохі. У другой палове 80-х гг. ужо прасочваецца дэфіцыт кваліфікаваных кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі, асабліва дактароў навук.

У цэлым БССР у разліку на 1 00 навуковых работнікаў адста- вала ад іншых рэспублік СССР. У 1981 г. па колькасці кандыдатаў навук БССР займала 1 4 месца сярод саюзных рэспублік і 1 3 - па колькасці дактароў навук. У 1986 г. гэтыя паказчыкі склалі адпа- ведна 9 і 8. Праблемай стаў працэс старэння кадраў вышэйшай ква- ліфікацыі - з 62-х дактароў гістарычных навук толькі 1 0 чалавек былі ва ўзросце да пяцідзесяці гадоў (1988 г.).

Аб агульнай колькасці навуковых і навукова-педагагічных кад- раў у галіне гісторыі, уключаючы наступны перыяд, сведчыць таб- ліца:

У падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі недастаткова ўвагі надавалася такім спецыяльнасцям, як «метадалогія гісторыі», «гістарыяграфія», «крыніцазнаўства», «гісторыя культуры», «гісто- рыя рэлігіі і царквы», «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны». Ужо ў 80-я гг. паўстала неабходнасць увесці спецыялізацыю па музеезнаўстве і архівазнаўстве.