- •1. Фармаванне арганізацыйных асноваў гістарычнай навукі ў бсср
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд
- •3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі
- •4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20-я - пач. 30-х гг.
- •5. Станаўленне археалагічнай навукі ў бсср
- •6. Абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі
- •7. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час
- •8. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу
- •9. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 - 30-х гг.
- •10. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі бсср у сяр. 40-х - сяр. 50-х гг.
- •11. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі ў сяр. 50 - 80-я гг.
- •12. Цэнтры гістарычнай навукі бсср
- •13. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср у сярэдзіне 40-х - 80-я гг.
- •14. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду
- •15. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ранняга сярэднявечча
- •16. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду
- •17. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду капіталізму
- •18. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 - 1945 гг.
- •19. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны
- •20. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяду
- •21. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы хх - ххі стст.
- •22. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь
- •23. Асноўныя кірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі
11. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі ў сяр. 50 - 80-я гг.
Пасля XX з'езда КПСС назіраюцца спро- бы пераасэнсавання гісторыі грамадства і навукі. Крытыка сталінскіх канцэпцыяў у канцы 50-х - пачатку 60-х гг. дазволіла даследчыкам звярнуцца да аб'ектыўнага аналіза гістарычнага пра- цэсу. У выніку палітычнай «адлігі» гісторыкі атрымалі магчымасць большага доступу да архіўных матэрыялаў, шырэйшага выбару тэматыкі. Але відавочна, што змены ў гістарыяграфіі былі мінімаль- нымі. З кніг і артыкулаў знікла імя Сталіна, яго цытаты, але ацэнкі «Кароткага курсу гісторыі ВКП(б)» захаваліся. Як лічыць П.Ц.Пет- рыкаў, у гістарычнай навуцы пачаў фармавацца «культ КПСС».
У абагульняльных артыкулах аб выніках развіцця гістарыч- най навукі паміж ХІХ і ХХІІ з'ездамі КПСС падкрэслівалася, што «... гісторыя - гэта партыйная навука, што вучоныя павінны зай- мацца гісторыяй для гісторыі. Гісторыя - гэта не палітыка, зверну- тая ў мінулае, а навука аб мінулым, якая дапамагае выпрацаваць і ажыццявіць сучасную партыйную палітыку».
Галоўнай функцыяй гістарычнай навукі засталася ідэалагіч- ная, што прадвызначыла два асноўныя кірункі гістарычных дасле- даванняў: гісторыя КПБ і гісторыя савецкага грамадства паслява- еннага перыяда.
Вядучай тэмай па-ранейшаму заставалася гісторыя рэвалю- цыйнага руху, у якім асноўная ўвага надавалася ролі бальшавіцкіх арганізацыяў (манаграфічныя даследаванні Я.І.Бугаёва, А.І.Вора- навай, К.І.Шабуні, І.М.Ігнаценкі, Ц.Е.Саладкова).
З сярэдзіны 50-х гг. з'яўляюцца спецыяльныя даследаванні аб дзейнасці бальшавікоў Беларусі ў барацьбе супраць царызму (М.М.Мяшкоў, М.Я.Шкляр, В.В.Скарабагаты, Ц.Е.Саладкоў, А.І.Яфрэмава).
Эвалюцыя структуры і дзейнасці сацыял-дэмакратычных ар- ганізацыяў у Беларусі ад першых гурткоў да Кастрычніцкай рэва- люцыі паказана ў манаграфіі А.А.Кузняцова «На пути к Октябрю. Из истории партийного строительства в Белоруссии. 1884 - 1917 гг.» (1970 г.).
Новымі даследаваннямі, якія паглыблялі веды па гісторыі баль- шавізму ў Беларусі, з'яўляюцца манаграфіі А.С.Караля «Путь борьбы и побед: К 80-летию II съезда РСДРП» (1983 г.), «Большевики Белоруссии в революции 1905 - 1907 гг.» (1986 г.), «Соединяясь в партию: К 90-летию I съезда РСДРП» (1988 г.). Значна глыбей, чым гэта было зроблена папярэднікамі, раскрыты характар і змест рэвалюцыйнай барацьбы, яе дынаміка і маштабы, спецыфі- ка, складаны працэс станаўлення і развіцця арганізацыяў РСДРП у Беларусі бальшавіцкага тыпу, формы і метады іх дзейнасці, рост уплыву ў масах, умацаванне кіруючай ролі ў рэвалюцыйнай ба- рацьбе.
Але ў гэты час беларускія гісторыкі не выкарыстоўвалі ленін- скую канцэпцыю трох палітычных лагераў у Расійскай імперыі на мяжы ХІХ - ХХ стст.: дэмакратычнага, ліберальнага, урадавага. Некаторыя даследчыкі прытрымліваліся пазіцыі «Кароткага курса гісторыі ВКП(б)» і вызначалі толькі два грамадскія лагеры на тэ- рыторыі Беларусі: рэвалюцыйны (бальшавікі) і контррэвалюцый- ны (чарнасоценцы, кадэты, меншавікі, Бунд, ПСР, БСГ). Аб гэтым сведчыць манаграфія У.І.Салашэнкі «Большевики в борьбе с мелкобуржуазными партиями в Белоруссии (1905- март 1917 гг)» (1981 г.). Гісторыя непралетарскіх партый фактычна не вывучалася.
Праўда, у канцы 60-х - 70-я гг. былі зроблены спробы навуко- вай аб'ектыўнай ацэнкі беларускага нацыянальна-культурнага і палітычнага руху, дзейнасці БСГ, газет «Наша Доля» і «Наша Ніва». Аб гэтым сведчаць артыкулы ў Беларускай Савецкай Энцыклапе- дыі (т.1 - 12, 1969 - 1975 гг.), у другім томе «Гісторыі Беларускай ССР» (1972 г.), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т.1 - 2, 1968 - 1969 гг.), публікацыях С.Х.Александровіча, Г.В.Кісялёва, У.М.Конана, С.М.Самбук, М.В.Біча і інш.
Актывізавалася распрацоўка праблемы гісторыі рабочага кла- са. У гістарычнай навуцы Беларусі пашыраюцца даследаванні М.Я.Завалеева, І.Я.Марчанкі і інш.
Набыло актуальнасць пытанне знаходжання Заходняй Бела- русі ў складзе Польшчы. Яго распрацоўка звязана з манаграфіямі У.А.Палуяна і І.В.Палуяна «Революционное и национально-освободительное движение в Западной Белоруссии в 1920 - 1939 гг.» (1962 г.) і А.М.Мацко «Революционная борьба трудящихся Польши и Западной Белоруссии против гнета буржуазии и помещиков, 1918 - 1939 гг.» (1972 г.).
Больш увагі стала надавацца гісторыі стварэння новага гра- мадства на Беларусі ў 20 - 30-я гг. ХХ ст.: ажыццяўленню індуст- рыялізацыі, калектывізацыі (хаця яе прымусовы характар амаль не паказваўся), дзяржаўнаму і культурнаму будаўніцтву. Гэтыя праб- лемы знайшлі адлюстраванне ў манаграфіях А.А.Філімонава, М.І.Злотніка, калектыўнай працы «Перамога калгаснага ладу ў Беларускай ССР» (1981 г.), даследаваннях К.К.Германа, Л.М.Лы- ча, У.І.Навіцкага, А.М.Сарокіна і інш.
Распрацоўвалася тэматыка, звязаная з аднаўленнем і развіццём гаспадаркі, дзяржаўным і культурным будаўніцтвам у працах А.П.Белязо, М.П.Касцюка. Даследчыкі не пакідалі па-за ўвагай пытанні Кастрычніцкай рэвалюцыі, устанаўлення Савецкай улады ў Беларусі, грамадзянскай вайны (У.Р.Івашын, С.З.Пачанін, П.А.Селіванаў, М.С.Сташкевіч і інш.). Аднак агульны кірунак працаў быў вытрыманы ў духу афіцыяльных патрабаванняў.
Адносна свабоднай ад ідэалагічнага кантролю заставалася сацыяльна-эканамічная праблематыка. З'явіліся грунтоўныя дасле- даванні па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства (Х.Ю.Бейлькін, П.Р.Казлоўскі, Л.П.Ліпінскі, В.І.Мялешка, В.П.Панюціч, Д.Л.Пахілевіч, М.М.Улашчык, М.Б.Фрыдман, В.У.Чапко), пра- мысловасці, гарадоў і рабочага класа (З.Е.Абезгаўз, М.Ф.Болбас, М.Р.Матусевіч, А.М.Люты).
Паколькі гуманітарныя навукі, у т.л. гісторыя, знаходзіліся пад пільным кантролем партыі, то ў кожнай рэспубліцы былі расстаў- лены ўласныя акцэнты. Для беларускай гістарыяграфіі з канца 50-х гг. ХХ ст. вядучай тэмай даследаванняў стала гісторыя Вялі- кай Айчыннай вайны і партызанскага руху. У справаздачы ХХІУ з'езду КПБ (1960 г.) першы сакратар К.Т.Мазураў крытыкаваў гра- мадскія навукі за іх «занадта малы ўклад у пабудову камунізму». Ён паставіў задачу актывізаваць вывучэнне гісторыі партызанска- га руху ў Беларусі.
З гэтага часу гістарыяграфія знаходзіцца пад пільным партый- ным кантролем. У 1 960 г. адбыўся агульны сход гісторыкаў БССР. З асноўнымі дакладамі выступілі дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР І.С.Краўчанка «Пра задачы гісторыкаў Беларусі» і дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ М.М.Мяшкоў «Да пытання навуковай распрацоўкі гісторыі КПБ». Адзначаліся неда- статковае асвятленне ролі народных масаў у гісторыі, недастатко- вае адлюстраванне кіруючай ролі партыі ў працэсе сацыялістыч- нага будаўніцтва, нездавальняльная распрацоўка заканамернасцяў развіцця сацыялістычнага грамадства, пытанняў паступовага пе- рахода да камунізму.
Паўплывала на гістарычную навуку і барацьба супраць «на- цыяналізму» у першай палове 70-х гг. Ахвярай стала інтэлігенцыя, найперш гісторыкі. Былі забаронены правядзенне канферэнцыі, прысвечанай этнагенезу беларусаў, і распаўсюджанне надрукава- ных да яе тэзісаў дакладаў. Ініцыятыва правядзення канферэнцыі зыходзіла ад кафедры антрапалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН БССР, але без згоды ЦК КПБ. За дазвол на правядзенне канферэнцыі кіраўнікі Аддзялення грамадскіх на- вук АН БССР атрымалі вымову.
Першы сакратар ЦК КПБ П.М.Машэраў на пленуме ЦК КПБ (красавік 1974 г.) выказаў шмат папрокаў у адрас АН БССР: слабое кіраўніцтва даследаваннямі, палітычная няспеласць, недастатковая партыйная адказнасць вучонага, недакладнасць класава-палітыч- ных пазіцыяў. «Аб гэтым прыходзіцца нагадваць, - адзначаў П.М. Машэраў, - у сувязі з тым, што ў некаторых публікацыях, у тым ліку аб народных паэмах «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», у працах аб Еўфрасінні Полацкай, Сматрыцкім, Зізаніі выя- віліся адгалоскі пазакласавага аб'ектывізму, ідэалізацыі асобных багасловаў як выдатных асветнікаў».
Ці можна лічыць партыйны ўплыў на гістарычную навуку «са- цыяльным заказам»? І.І.Шаўчук лічыць, што за гады Савецкай ула- ды гэтае паняцце стала суб'ектыўным. Яно азначае выкананне пэў- ных партыйных рашэнняў, а не адказ на аб'ектыўныя патрэбы гра- мадства. Прыкладам з'яўляюцца пастановы ЦК КПБ «Аб дадатко- вых мерах па паляпшэнню навуковай распрацоўкі гісторыі ўсена- роднай барацьбы ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопні- каў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (1969 г.), «Аб рабоце Інсты- тута гісторыі АН БССР» (1970 г.). Зыходзячы з сутнасці паняцця, нельга адносіць да сацыяльнага заказу працы па праблемах пабу- довы камунізму, развітога сацыялізму і г. д. Вядома, што партый- нымі рашэннямі была абумоўлена канцэнтрацыя намаганняў да- следчыкаў на савецкім, а ў ім - на пасляваенным перыядзе гісто- рыі грамадства.
У 70 - 80-я гг. склалася становішча, калі партыя, зыходзячы з пэўных палітычных умоваў, патрабавала ад навукі каментарыя па- дзеяў. У гістарыяграфіі замацаваліся выбарачнае цытаванне класі- каў марксізму-ленінізму, абсалютызацыя партыйных рашэнняў, адсутнасць іх крытычнага аналіза, тэндэнцыйны падбор фактаў. Дэфармуючае ўздзеянне на гістарычную навуку аказала палітыч- ная канцэпцыя развіцця грамадства, якая прадугледжвала спро- шчанае ўяўленне аб будаўніцтве камунізму, аб пераадоленні розні- цы паміж горадам і вёскай, аб кіруючай ролі КПСС, аб развітым сацыялізме як найвышэйшай форме сацыяльнага прагрэсу. Наса- джэнне канцэпцыяў, якія не адпавядалі аб'ектыўнаму гістарычнаму становішчу, садзейнічала таму, што гістарычны працэс, які адлюс- троўваўся ў навуковых працах, не адпавядаў рэальнай рэчаіснасці.
Разуменне месца і ролі, якія былі загадзя вызначаны для гіста- рычнай навукі, змяншала цікавасць гісторыкаў да даследчай пра- цы. У гэты час распрацоўваліся праблемы, у асноўным па савецкім перыядзе, якія былі бяспечнымі для даследавання.
У большасці дысертацыяў і апублікаваных працаў разглядаліся вузкія пяцігадовыя перыяды, асобныя галіны народнай гаспадаркі, камуністычнае выхаванне. Па-за полем зроку засталіся палітыч- ная гісторыя, нацыянальна-вызваленчы рух і многія іншыя праб- лемы. Калі ж яны закраналіся, то мелі месца замоўчванні, выба- рачны падыход да падбору фактаў, якія б пацвярджалі канцэпцыю аўтара. Назіралася прырашчэнне фактычнага матэрыялу да сфар- муляваных раней канцэпцыяў.
Шырокае распаўсюджанне атрымаў ілюстрацыйна-цытатніцкі метад, калі палажэнні падмацоўваліся асобнымі прыкладамі і цы- татамі без вывучэння ўсёй сукупнасці крыніцаў. Гісторык у сваіх даследаваннях зыходзіў не з фактаў, а ад пэўнай канцэпцыі. Мана- польнае права на ісціну патрабавала выкарыстання марксісцка-ле- нінскай тэорыі. Плюралізм навуковай думкі прыпісваўся толькі буржуазнай навуцы. Працы па гісторыі Беларусі даследчыкаў да- савецкай школы (А.С.Грушэўскага, М.В.Доўнар-Запольскага, М.К.Любаўскага і інш.) нельга было выкарыстоўваць. Іх канцэп- цыі аб'явілі антынавуковымі. Даследаванні рэпрэсаваных гісторы- каў 20-30-х гг. не выкарыстоўваліся. Працы З.Жылуновіча, У.Ігна- тоўскага, В.Ластоўскага, А.Цвікевіча былі змешчаны ў спецзаха- вальнікі.
«Закрытымі» былі даследаванні, якія публікаваліся за межамі сацыялістычнага лагера. Яны ацэньваліся як «буржуазныя фальсі- фікацыі» і цалкам адвяргаліся. Традыцыю гістарычнай «контрпра- паганды» распачаў Л.С.Абецэдарскі ў брашуры «У святле неаб- вержаных фактаў» (1969 г.). Падобная ідэйная ізаляванасць на- вукі негатыўна адбілася на вывучэнні гісторыі Беларусі.
Інфармацыйнае забеспячэнне навукоўцаў залежала ад магчы- масці выкарыстання архіўных матэрыялаў. Калі ў другой палове 50-х гг. ХХ ст. адбывалася дэмакратызацыя архіўнай службы, то ў 60-я гг. доступ да крыніцаў быў абмежаваны. З аднаго боку, гэта тлумачыцца «непатрэбнасцю» архіўных крыніцаў, таму што апры- орныя тэорыі не патрабавалі дакументальнага абгрунтавання, з другога боку, каб не было супярэчнасці паміж навуковым дакумен- тальным аналізам і прапанаванымі канцэпцыямі.
Паступова ў 70-я гг. зменшылася ў параўнанні з 60-мі коль- касць наведвальнікаў архіваў з прычыны немагчымасці атрымаць неабходныя даследчыкам матэрыялы, непадрыхтаванасці навукоў- цаў да прафесійнай крытыкі крыніцаў, слабога валодання замеж- нымі мовамі, канцэнтрацыі намаганняў вучоных на праблемах су- часнасці. У дзяржаўных архівах БССР у сярэдзіне 80-х гг. захоўва- лася звыш 7 млн. 340 тыс. справаў, з якіх 5 млн. 340 тыс. складалі матэрыялы па гісторыі савецкага перыяду. Шэраг вучоных сцвяр- джае, што доступ да 50 % інфармацыі па гісторыі савецкага грамадства быў забаронены рознымі інструкцыямі.
Такім чынам, на развіццё гістарычнай навукі ўплывала тра- дыцыя, якая склалася яшчэ ў 20 - 30-я гг., калі гісторыя атаясамлі- валася з ідэалогіяй, якая ў сваю чаргу была падпарадкавана партый- на-дзяржаўнаму апарату. Гісторыя з'яўлялася адным з рычагоў па- будовы сацыялістычнага грамадства.
