- •1. Фармаванне арганізацыйных асноваў гістарычнай навукі ў бсср
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд
- •3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі
- •4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20-я - пач. 30-х гг.
- •5. Станаўленне археалагічнай навукі ў бсср
- •6. Абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі
- •7. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час
- •8. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу
- •9. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 - 30-х гг.
- •10. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі бсср у сяр. 40-х - сяр. 50-х гг.
- •11. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі ў сяр. 50 - 80-я гг.
- •12. Цэнтры гістарычнай навукі бсср
- •13. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср у сярэдзіне 40-х - 80-я гг.
- •14. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду
- •15. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ранняга сярэднявечча
- •16. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду
- •17. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду капіталізму
- •18. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 - 1945 гг.
- •19. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны
- •20. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяду
- •21. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы хх - ххі стст.
- •22. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь
- •23. Асноўныя кірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі
10. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі бсср у сяр. 40-х - сяр. 50-х гг.
Развіццё гіста- рычнай навукі нельга разглядаць ізалявана ад грамадска-палітыч- нага жыцця. З 20 - 30-х гг. яна замацоўваецца ў камандна-адміні- страцыйнай сістэме і падпарадкоўваецца яе інтарэсам. Гэта прывяло да палітызацыі і ідэалагізацыі навукі праз розныя сродкі: фінан- саванне, матэрыяльнае забеспячэнне, выданне працаў, доступ да крыніцаў, фармаванне праблематыкі даследаванняў, канцэптуаль- нае рашэнне праблемаў.
Значны ўплыў на гістарычную навуку аказалі палітычныя кам- паніі, якія праводзіліся ў форме «дыскусіяў», а таксама пастановы ЦК ВКП(б) другой паловы 40-х гг. Пад лозунгамі барацьбы суп- раць «праяўленняў безыдэйнасці і апалітычнасці», за «чысціню марксісцка-ленінскага светапогляду», за няўхільнае кіраванне «ленінскімі прынцыпамі класавасці і партыйнасці» граміліся на- вуковыя галіны і школы, укараняўся дагматызм, падаўлялася інша- думства.
Выкананне гэтых пастановаў выклікала пошук «недахопаў» і «памылак» у ідэалагічнай рабоце ў БССР. ЦК КП(б)Б разглядзеў пытанне аб дзейнасці грамадска-палітычных і літаратурных часо- пісаў «Беларусь», «Полымя», выявіў у іх шэраг «ідэалагічна шкод- ных» твораў. Часопісу «Бальшавік Беларусі» было ўказана, што яго матэрыялы заводзяць чытачоў у далёкае мінулае, не адлюстроўва- юць пытанні савецкага перыяду. Пад крытыку папалі газеты «Советская Белоруссия», «Звязда» і інш. Пасля пастановы ЦК ВКП(б) «О работе ЦК КП(б)Б» (1947 г.) націск на грамадазнаўцаў і пісьмен- нікаў узмацніўся.
У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе перад гістарычнай на- вукай БССР стаяла задача падрыхтоўкі і выдання «Гісторыі БССР». Вядома, што ў 1943 г. пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты група мінскіх навукоўцаў пачала працу над аднатомавай «Кароткай гісторыяй БССР» са старажытных часоў да сярэдзіны ХХ ст. Пасля вайны праца была прадоўжана супрацоўнікамі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1946 г. выйшаў першы выпуск задуманага выдання (апуб- лікавалі першую з шасці напісаных частак). Дзеля яго абмеркаван- ня адбыўся навуковы савет, на якім, акрамя навукоўцаў, прысутні- чалі работнікі ЦК КП(б)Б, пісьменнікі, настаўнікі школаў. Першы сакратар ЦК КП(б)Б і старшыня ўрада БССР П.К.Панамарэнка аб- вінаваціў гісторыкаў у «сур'ёзных метадалагічных памылках», прычым асобна крытыкаваў У.І.Пічэту.
На пленуме ЦК КП(б)Б у 1947 г., які разглядзеў пытанне «Аб палітычнай і ідэалагічнай рабоце КП(б) Беларусі сярод інтэліген- цыі», была пастаўлена задача «разгортвання барацьбы супраць нізкапаклонства перад замежжам, перад рэакцыйнай буржуазнай культурай» праз рашучую барацьбу «супраць усякага роду скажэн- няў і памылак нацыяналістычнага характару ў галіне гісторыі БССР».
Ужо ў студзені 1948 г. ЦК КП(б)Б стварыў камісію з вядомых гісторыкаў рэспублікі (А.І.Воранава, Н.В.Каменская, Я.І.Карнейчык, С.Н.Малінін, М.М.Нікольскі, У.М.Перцаў, К.М.Палікарповіч, А.П.П'янкоў, П.В.Саевіч, К.І.Шабуня, Я.П.Шлосберг), каб падрыхтаваць афіцыйны погляд на мінулае Беларусі ў форме «Тэзісаў аб асноўных пытаннях гісторыі БССР». 20 сакавіка «Тэзісы» былі зацверджаны ЦК КП(б)Б, а летам іх над- рукавалі ў часопісе «Бальшавік Беларусі».
12 тэзісаў ахоплівалі гісторыю Беларусі ад першабытнааб- шчыннага ладу да ўтварэння БССР і з'яўляліся праграмным даку- ментам для гісторыкаў. У большасці выпадкаў былі замацаваны тыя ацэнкі праблемаў гісторыі Беларусі, якія вызначыліся ў працэ- се «барацьбы з нацыяналізмам».
Палажэнні аб добраахвотным аб'яднанні Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву, аўтаноміі беларускіх земляў у складзе ВКЛ, дзяр- жаўным статусе беларускай мовы, уздым эканомікі і культуры Бе- ларусі ў ХІУ - ХУІ стст. разглядаліся нацыяналістычнымі, тракта- валіся як адраджэнне тэорыі «залатога веку», ідэалізацыя патры- ярхальнага і феадальнага мінулага Беларусі.
Распаўсюджваўся вульгарызаваны падыход да вывучэння культуры і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Адмоўныя ацэнкі даваліся дзейнасці прадстаўнікоў культуры і грамадска-палітыч- най думкі, якія не з'яўляліся выхадцамі з народных масаў, напрык- лад, Еўфрасінні Полацкай, Усяславу Брачыславічу, М.Сматрыцка- му, К.Астрожскаму, Я.Баршчэўскаму, Ядвігіну Ш (Лявіцкаму), А. Га- руну і інш.
Паказ уплыву польскай і літоўскай культураў на развіццё бе- ларускага народа лічыўся прыніжэннем ролі Кастрычніцкай рэва- люцыі. Прагрэсіўным прызнаваўся ўплыў толькі рускай культуры. Асобна крытыкаваліся аўтары, якія раскрывалі прагрэсіўную ролю «Нашай Нівы» ў нацыянальным руху і развіцці беларускай мовы і літаратуры.
У гістарыяграфіі замацавалася негістарычнае адлюстраванне ўзаемаадносінаў Маскоўскай дзяржавы і ВКЛ, Расіі і Рэчы Паспа- літай. Войны паміж імі трактаваліся вызваленчымі для беларуска- га народа. Гэты падыход праяўляўся пры аналізе палітыкі рускага царызму пасля ўваходжання Беларусі ў склад Расіі. Лічылася, што асвятленне негатыўных момантаў палітыкі царызму наносіць шкоду адносінам рускага і беларускага народаў. Нацыянальна-вызва- ленчы рух падмяняўся класавым, рэвалюцыйным, аб'яўляўся на- цыяналістычным і антынародным.
У вывучэнні савецкага перыяду гісторыі Беларусі замацавалі- ся сталінскія трактоўкі. Святкаванне ў 1948 г. дзесяцігадовага юбі- лею «Кароткага курса гісторыі ВКП(б)» садзейнічала яшчэ боль- шай іх прапагандзе.
У маі 1948 г. Аддзяленне грамадскіх навук АН БССР правяло дыскусію па гісторыі грамадскай думкі Беларусі з удзелам работні- каў архіваў, дырэктараў музеяў, настаўнікаў мінскіх школаў. З да- кладам выступіў У.М.Перцаў, які падкрэсліў важнасць тэзісаў для правільнага разумення гістарычнага працэсу і неабходнасць выяў- лення памылак метадалагічнага характару. Асабліва крытыкавала- ся тэорыя «адзінага патоку». З другога боку, дыскусія прыцягнула ўвагу гісторыкаў да дзейнасці Ф.Скарыны, К.Каліноўскага, Ф.Ба- гушэвіча.
Напрыканцы 1948 г. быў падрыхтаваны новы праект «Гісто- рыі Беларусі» ў трох тамах. Але яго таксама раскрытыкавалі ў са- кавіку 1 949 г. на юбілейным пасяджэнні, прысвечаным 20-годдзю АН БССР. Заўвагі тычыліся перыядызацыі гісторыі Беларусі, неда- статковага тэарэтычнага абгрунтавання працэсу пабудовы сацыя- лізму ў БССР, адсутнасці савецкага патрыятызму пры аналізе на- роднага гераізму.
Толькі новы праект, падрыхтаваны ў 1951 г., атрымаў станоў- чую рэцэнзію ў ЦК КП(б)Б, а таксама станоўчую ацэнку камісіі маскоўскіх гісторыкаў на чале з М.М.Дружыніным. Першы том «Гісторыі Беларускай ССР» быў выдадзены тыражом 30 тыс. эк- зэмпляраў у 1954 г., а другі том - у 1958 г.
Разам з падрыхтоўкай сінтэтычных працаў даследчыкі ў другой палове 40-х - сярэдзіне 50-х гг. распрацоўвалі шэраг кірункаў айчыннай гісторыі: 1) гісторыя Беларусі ХУІ - ХУІІІ стст. (гаспа- дарчае жыццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (А.П.П'янкоў), беларусы ў Маскоўскай дзяржаве ў 1654 - 1667 гг. (А.А.Савіч), уза- емаадносіны беларускага і польскага народаў у канцы ХУІІІ ст. (А.А.Савіч)); 2) гісторыя беларускага сялянства (паўстанне Дзяні- са Мурашкі, рэформа 1861 г. (А.П.П'янкоў)); 3) гісторыя беларускіх гарадоў - Мінска - Н.В.Каменская, Віцебска - Л.Б.Камінская, По- лацка - Хазарэвіч, Гомеля - Грабкоў); 4) аграрнае пытанне і ся- лянскі рух у эпоху капіталізму; 5) рабочы рух у Беларусі (А.І.Вора- нава); 6) нацыянальнае пытанне і нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. (М.А.Поташ); 7) гісторыя Савецкай Беларусі (А.А.Шакун, Н.В.Каменская, М.І.Гільберт). Але з дзесяці запланаваных манаграфіяў было выдадзена толькі пяць: М.М.Нікольскага «Частное землевладение и землепользование в Древнем Двуречье» (1948 г.), «Этюды по истории финикийских общественных и земледельческих культов» (1948 г.), Н.В.Каменс- кай «Утварэнне БССР» (1946 г.), «Вялікая Кастрычніцкая Сацыя- лістычная рэвалюцыя і ўтварэнне БССР» (1954 г.), А.П.П'янкова «Паходжанне беларускага народа» (1948 г.).
Актыўна разгортвалася «барацьба з касмапалітызмам». У АН БССР, БДУ адбыліся сходы з патрабаваннем разграміць «бязрод- ных касмапалітаў». 6 мая 1949 г. прайшла сесія Аддзялення гра- мадскіх навук АН БССР, прысвечаная «барацьбе з касмапалітыз- мам» у галіне філасофіі, літаратуразнаўства, гісторыі і фальклары- стыкі. У друку паведамлялася, што дакладчыкі Я.П.Галенчанка і А.П.П'янкоў «ухіліліся ад выкрыцця памылак касмапалітызму ся- род філосафаў і гісторыкаў рэспублікі». Трэба аддаць належнае навукоўцам, якія змаглі ў тых абставінах супрацьстаяць афіцыйна- му курсу.
Пытанні «барацьбы з нацыяналізмам» разглядаліся на XIX з'ез- дзе КП(б)Б (1949 г.). У справаздачы сакратара ЦК КП(б)Б Н.У.Гу- сарава крытыкаваліся «нацыяналістычныя тэорыі» у гісторыі і літа- ратуры. З'езд прапанаваў ЦК КП(б)Б далей распрацоўваць «марк- сісцкія» працы па гісторыі БССР, КП(б)Б, гісторыі беларускай культуры, літаратуры і мастацтва. Такім чынам, гістарычная наву- ка была пастаўлена ў абмежаваныя рамкі, адыход ад якіх пагражаў пэўнымі высновамі.
Барацьба з нацыяналізмам і касмапалітызмам з пазіцыяў сён- няшняга часу падаецца беспадстаўнай. Але ў тыя гады яна вызна- чала навуковы лёс гісторыкаў. Пад уплывам палітычных і ідэала- гічных установак яны былі вымушаны адступаць ад аб'ектыўнасці. Усё гэта змяншала зацікаўленасць у вывучэнні гістарычнага міну- лага, звужала праблематыку даследаванняў, прыводзіла да аднаба- ковых ацэнак, ігнаравала гістарычны падыход у асвятленні гісто- рыі Беларусі.
Адшукванне памылак «нацыяналістычнага характару» ў пра- цах гісторыкаў з'яўлялася вынікам укаранення сталінскіх тракто- вак і ацэнак гістарычнага працэсу, росквіту вялікадзяржаўнай цэн- трысцкай гістарыяграфіі. Класавы падыход нанёс шкоду гістарыч- най навуцы, бо ўсё, што не ўваходзіла ў сферу інтарэсаў рабочага класа і партыі бальшавікоў, а таксама ідэалагічна блізкіх да іх сла- ёў грамадства, абвяшчалася рэакцыйным і недапушчальным.
