Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.79 Mб
Скачать

1. Фармаванне арганізацыйных асноваў гістарычнай навукі ў бсср

Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці ў 1919 г. прадвызначыла новы этап у развіцці гістарычнай навукі, што пра- явілася ў арганізацыі навуковых цэнтраў па вывучэнні айчыннай гісторыі.

Вядучай навуковай установай акадэмічнага профілю ў 20-я гг. ХХ ст. з'яўляўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ство- раны 30 студзеня 1922 г. на базе навукова-тэрміналагічнай камісіі. Яго першым старшынёй быў выбраны С.М.Некрашэвіч, а затым У.М.Ігнатоўскі.

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1881 - 1931 гг.) нарадзіўся ў в.Такары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Пасля за- канчэння Тартускага універсітэта (1911 г.) працаваў у Віленс- кай прыватнай жаночай гімназіі, затым у Мінскім настаўніцкім інстытуце. Прымаў актыўны ўдзел у палітычных падзеях 1917 - 1919 гг. на тэрыторыі Беларусі. Займаў шэраг адказных паса- даў ва ўрадзе БССР (наркам земляробства, наркам асветы). З 1926 г. старшыня, а затым прэзідэнт Інбелкульта. Першы прэзі- дэнт АН БССР і першы дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР. У 20-я гг. напісаў больш за 20 навуковых працаў.

Спачатку ў Інбелкульте было дзве секцыі: гуманітарная і пры- роды. Але асноўныя даследаванні з прычыны недахопу матэрыя- льных сродкаў вяліся па гуманітарных навуках. Працавалі секцыі і камісіі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы, дыялекта- лагічная, бібліяграфічная, літаратурна-мастацкая, культурна-гіста- рычная і інш.

У сакавіку 1924 г. былі арганізаваны новыя секцыі па этна- графіі і геаграфіі, мастацтву, праву, педагогіцы, медыка-ветэрынар- ная, сацыяльна-эканамічная. Ужо ў пачатку 1926 г. у Інбелкульте секцыяў стала 8, у тым ліку сацыяльна-гістарычная пад кіраўніцт- вам У.І.Пічэты.

На хвалі беларусізацыі ў Інбелкульте з 1 924 г. пачалі дзейні- чаць польскі і яўрэйскі нацыянальныя аддзелы, а пазней літоўская і латышская кафедры. Аддзелы складаліся з сектараў, сярод якіх абавязкова быў гістарычны.

Таксама ў Інбелкульте з кастрычніка 1925 г. як навуковае та- варыства дзейнічала гісторыка-археалагічная камісія на чале з М.В.Доўнар-Запольскім. Яна займалася вывучэннем гістарычных крыніцаў. У прыватнасці, быў падрыхтаваны другі том «Беларус- кага архіва», выдаваліся «Працы і матэрыялы па гісторыі і археа- логіі Беларусі», «Запіскі аддзела гуманітарных навук». Буйным мерапрыемствам стала правядзенне ў Мінску ў студзені 1926 г. Першага з'езда даследчыкаў археалогіі і археаграфіі Беларусі.

Спецыяльная камісія інстытута (Я.Л.Дыла, З.Ф.Жылуновіч, М.А.Ляўкоў, В.Ф.Шаранговіч і інш.) вывучала праблемы гісторыі рэвалюцыйнай барацьбы. Яна выдала зборнік «Сацыялістычны рух наБеларусіў пракламацыях 1905 года» (1927 г.). Таксама яе члены прымалі ўдзел у стварэнні кінафільма «Кастусь Каліноўскі». А вось сацыяльна-гістарычная секцыя выпусціла ў 1925 г. зборнік арты- кулаў «Чатырохсотлецце беларускага друку».

У 1 928 г. секцыі Інбелкульта былі пераўтвораны ў кафедры. Да гістарычных адносіліся кафедры: гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага права, археалогіі і этнаграфіі, усеагульнай гісторыі. Таксама дзейнічалі археаграфічная камісія, камісіі па гісторыі га- радоў, гісторыі народнай адукацыі, па вывучэнні Заходняй Бела- русі і іншыя.

Тым самым Інбелкульт паклаў пачатак планаваму вывучэнню гісторыі Беларусі як самастойнага кірунку гістарычнай навукі.

15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэ- арганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН). Праўда, не ўсе да- следчыкі згодны з ўжываннем тэрміна «рэарганізацыя». Па сутнасці, гэта была новая навуковая ўстанова, якая структурна адпавядала сістэме навуковых установаў СССР. Акадэмік М.М.Пакроўскі вітаў утварэнне АН БССР. Ён лічыў, што гэтай падзеяй «можна прадэ- манстраваць пыхліваму польскаму ўраду, што яму не варта дару- чаць пісаць кнігі па гісторыі Беларусі польскім аўтарам і што тут маецца высокага ўзроўню навука».

Гістарычныя даследаванні праводзіліся ў Інстытуце гіста- рычных навук БАН, які складаўся з пяці камісіяў: гісторыі Бела- русі, археаграфічнай, археалагічнай, гісторыі беларускага мастац- тва і ўсеагульнай гісторыі. Штат супрацоўнікаў інстытута перша- пачаткова складаў 9 чалавек.

У сакавіку 1931 г. Інстытут гістарычных навук быў рэаргані- заваны ў Інстытут гісторыі АН БССР. Спачатку ў ім дзейнічала чатыры секцыі: гісторыі Беларусі, гісторыі Захада, археалогіі, эт- награфіі, а вось у 1940 г. толькі тры: гісторыі Беларусі і народаў СССР, археалогіі, этнаграфіі і фальклору. У даваенны перыяд гэ- тую навукова-даследчую ўстанову ўзначальвалі Усевалад Мака- равіч Ігнатоўскі (1929 - 1931 гг.), Павел Восіпавіч Горын (1931 - 1936 гг.), Васіль Карпавіч Шчарбакоў (1936 - 1937 гг.), Мікалай Міхайлавіч Нікольскі (1937 - 1953 гг.).

Супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР у даваенны перы- яд займаліся падрыхтоўкай абагульняльных працаў па гісторыі Беларусі. Напрыклад, акадэмік В.К.Шчарбакоў у 1934 г. выдаў пер­шую частку «Нарысаў па гісторыі Беларусі», напісаных з пазіцыяў марксісцкай метадалогіі. Калектыў аўтараў пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты падрыхтаваў і выдаў «Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. (1941 г.). Рыхтаваліся падручнікі па гісторыі Беларусі для сярэд- няй школы і ВНУ. Але да Вялікай Айчыннай вайны здолелі асвяціць айчынную гісторыю да 1900 года (для школаў) і да 30-х гг. ХІХ ст. (для ВНУ).

У Інстытуте гісторыі даследаваліся тэмы руска-амерыканскіх адносінаў у канцы ХІХ - пачатку ХХ ст., Мінскага Савета ў 1917 г., матываў класавай барацьбы ў фальклоры, рэвалюцыі 1905 г. у Польшчы, рэформы 1861 г. у Беларусі, прамысловага крызісу па­чатку ХХ стагоддзя. У Беларускую Савецкую Энцыклапедыю су- працоўнікі Інстытута напісалі 486 артыкулаў.

У 30-я гг. актуальнай праблемай становіцца гісторыя пралета- рыята Беларусі. Пастанова ЦК ВКП(б) патрабавала вывучэння гісто- рыі фабрык і заводаў. Таму пры Інстытуте гісторыі быў створаны сакратарыят гісторыі фабрык і заводаў БССР. Цэнтральнае бюро краязнаўства рыхтавала кнігу «История фабрик и заводов». А ча- сопіс «Савецкая краіна» нават апублікаваў артыкул метадычнага характару аб зборы матэрыялаў па гісторыі фабрык і заводаў.

Шмат увагі надавалася публікацыі архіўных матэрыялаў. Ра­зам з Цэнтральным архівам БССР быў распрацаваны план серый- нага выдання крыніцаў па гісторыі Беларусі. Супрацоўнікі інсты- тута падрыхтавалі і выпусцілі два тома дакументаў: «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах, т. (1936 г.), «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі, т. (1940 г.).

У даваенны перыяд Інстытут гісторыі пачаў праводзіць гіста- рычныя навуковыя канферэнцыі. У студзені 1935 г. больш за 200 выкладчыкаў і навуковых работнікаў рэспублікі прынялі ўдзел у навуковай канферэнцыі, падрыхтаванай Інстытутам гісторыі і Нар- каматам асветы БССР. На ёй разглядалася рэалізацыя пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР», былі заслуханы справаздачы акадэміка В.К.Шчар- бакова аб стане навукова-даследчай працы і гістарычнай адукацыі, акадэміка У.М.Перцава аб выкладанні гісторыі ў школах БССР.

У сакавіку 1939 г. адбылася навукова-тэарэтычная канферэн- цыя, падрыхтаваная Інстытутам гісторыі АН БССР. Была абмерка- вана справаздача акадэміка М.М.Нікольскага аб плане даследаван- няў інстытута, заслуханы паведамленні аб падрыхтоўцы падруч- нікаў па гісторыі БССР для ВНУ і школаў, разгледжана пытанне аховы помнікаў гісторыі і рэвалюцыйнага руху і інш.

Наступная навуковая канферэнцыя прайшла ў студзені 1941 г. Яна насіла праблемны характар у сэнсе разглядаемых пытанняў. Яе ўдзельнікі абмеркавалі даклады аб паходжанні беларускага на­рода, аб паўстанні 1863 г., аб аднаўленні народнай гаспадаркі і куль­туры пасля грамадзянскай вайны, індустрыялізацыі ў БССР.

Нельга абмінуць негатыўны ўплыў камандна-адміністрацый- най сістэмы на дзейнасць Інстытута гісторыі. Хваля рэпрэсіяў за- кранула яго супрацоўнікаў. У лістападзе 1932 г. вучоны сакратар Інстытута гісторыі В.Карніенка на запыт ЦК КП(б)Б падрыхтаваў даклад у форме даносу аб навуковай і палітычнай дзейнасці Інсты- тута гісторыі. На яго думку, яшчэ ў Інбелкульте з 1 925 г. пачалася прапаганда «нацыянал-дэмакратызму». Прычыну «небяспечнай сітуацыі на гістарычным фронце» В.Карніенка бачыў у дзейнасці кіраўніцтва Прэзідыўма АН БССР. Было ўказана, што толькі 27,3 % супрацоўнікаў Інстытута гісторыі з'яўляліся членамі ВКП(б).

Да найбольш «каштоўных» кадраў В.Карніенка аднёс П.В.Го - рына, В.К.Шчарбакова, М.М.Нікольскага, В.Д.Дружчыца. Іншыя супрацоўнікі атрымалі абмежавана станоўчую ацэнку (Рыўлін, Зас- ценкер, Поташ). Беспартыйны гісторык У.Гесэн быў названы «са- праўдным ворагам», а яго кватэра - «штаб-кватэрай трацкісцка-бун- даўскіх элементаў».

Ужо ў 1936 г. у Інстытуце гісторыі адбылася чыстка ад «шкод- ных трацкісцкіх і нацдэмаўскіх элементаў». А з наступнага года наркам НКУС БССР Наседкін пачаў рэгулярны пошук «злосных ворагаў Савецкай улады» у АН БССР. Колькасць аспірантаў скара- цілася са 139 да 6. А ў самім Інстытуце гісторыі за перыяд з 1932 па 1937 гг. з 97 запланаваных да публікацыі працаў выйшла 10 (пры- чым 7 з іх канфіскавалі). Былі рэпрэсаваныя Е.І.Рыўлін, С.М.Нек- рашэвіч, З.Ф.Жылуновіч, І.З.Сурта, С.Ю.Матулайціс, Б.А.Тараш- кевіч, В.А.Сербента і іншыя. Калі штат Інстытута ў 1930 г. складаў 20 чалавек, то ў 1941 г. - толькі 22.

У 20-я гг. вывучэннем гісторыі Беларусі займаліся гістпар- ты - камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Камуністыч- най партыі, утвораныя згодна з пастановаю СНК РСФСР ад 21 ве- расня 1920 г.

Гістпарт меў тры філіялы на тэрыторыі БССР: у Гомелі (з 1920 г.), Мінску (з 1921 г.) і Віцебску (з 1921 г.). Працавала камісія праз упаўнаважаных ва ўездах і праз групы падтрымкі.

Якія функцыі выконвалі камісіі Гістпарта? Па-першае, збор гістарычнага дакументальнага матэрыяла аб падзеях Кастрычніц- кай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны на мясцовай тэрыторыі. Па- другое, фармаванне мемуарнага фонда аб гістарычных падзеях. Па- трэцяе, выданне кніг па гісторыі бальшавіцкай партыі ў БССР. Па- чацвёртае, ідэалагічная функцыя, накіраваная на ўстанаўленне адзінай марсксісцка-ленінскай метадалогіі ў гістарычных дасле- даваннях.

Асабліва актыўнай дзейнасцю вылучаўся Мінскі гістпарт, які лічыўся Гістпартам ЦБ КП(б)Б. Першым яго старшынёй быў пры- значаны Вільгельм Георгіевіч Кнорын.

Менавіта ён у 1923 г. выдаў першую кнігу па гісторыі Камуні- стычнай партыі Беларусі - «5 лет. Краткий конспект истории КП(б)Б». Праца камісіі актывізавалася пры яе новым старшыні З.Жылуновічу, прызначаным на гэтую пасаду ў лістападзе 1923 г. Пры ім вялікая ўвага надавалася фармаванню архіва КП(б)Б. Мно- гія члены Гістпарта выязджалі ў архівы Масквы, Ленінграда і інш. гарадоў з мэтай збору дакументаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху. Каб сабраць успаміны відавочцаў, праводзілася рэгістрацыя парты- зан і ўдзельнікаў рэвалюцыйнага руху на Беларусі, а таксама веча- ры-сустрэчы. Ужо ў 1929 г. пачаў дзейнічаць Адзіны партыйны архіў.

Камісія гітспарта садзейнічала адкрыццю ў Мінску Дома-му­зея І-га з'езда РСДРП (з 1923 г.) і Музея рэвалюцыі. Апошні меў каля 10 тыс. экспанатаў і раскрываў гістарычныя падзеі на Бела- русі ад сялянскіх паўстанняў ХУІІ ст. да перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Гістпарт пры ЦК КП(б)Б адыгрываў ролю цэнзуры. Паводле яго ініцыятывы быў затрыманы выхад зборніка «Красные лист­ки», які ўжо знаходзіўся ў друку. Гэты зборнік быў падрыхтаваны яўрэйскім аддзелам Інбелкульта. Таму падзеі рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. разглядаліся ў ім з пазіцыяў Бунда як вядучай сілы рэвалюцыйнага руху на Беларусі.

У 1929 г. Гістпарт, Музей рэвалюцыі, камісія па выданні тво- раў У.І.Леніна і гістпроф пры Цэнтральным савеце прафсаюзаў Беларусі былі аб'яднаны ў навукова-даследчы інстытут гісторыі КПБ - Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкайрэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б.

Першапачаткова інстытут складаўся з трох кафедраў: гісто- рыі КП(б)Б, гісторыі рэвалюцыйнага руху, ленінізму, а таксама партыйнага архіва і бібліятэкі. Але ў 1934 г. была праведзена ўнут- раная рэарганізацыя. Замест кафедраў былі створаны сектары: гісторыі КП(б)Б і Кастрычніцкай рэвалюцыі, гісторыі грамадзянс- кай вайны ў Беларусі, заходні сектар. Сектар ленінізму перавялі з 1937 г. у склад Партыйнага выдавецтва БССР, у якім, акрамя пад- ручнікаў, сталі выдаваць творы К.Маркса, Ф.Энгельса, У.І.Леніна, І.В.Сталіна.

У адпаведнасці з тагачаснай палітычнай сітуацыяй ЦК КП(б)Б патрабаваў ад Інстытута гісторыі партыі падрыхтоўкі і выдання манаграфічных работ, зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па гісто- рыі бальшавізму і Кампартыі Беларусі. Перад супрацоўнікамі Інсты- тута была пастаўлена задача раскрыць «антынародную дзейнасць дробнабуржуазных арганізацыяў» (Бунда і БСГ), антысавецкія выступленні. Падобная палітычная лінія была вызначана лістом І.В.Сталіна «Аб некаторых пытаннях гісторыі бальшавізму», накіраваным у рэдакцыю часопіса «Пралетарская рэвалюцыя» (лістапад 1931 г.). У сваім лісце лідэр партыі і савецкай краіны патрабаваў пашырыць ужыванне марксісцка-ленінскай метадалогіі ў гістарычных даследаваннях, строга прытрымлівацца прынцыпу партыйнасці і класавага падыходу.

Ліст Сталіна быў абмеркаваны на пасяджэнні партактыва Мінска. З дакладам выступіў першы сакратар ЦК КП(б)Б К.В.Гей. Ён адзначыў, што кнігі па гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэва- люцыі маюць шэраг трацкісцкіх, вялікадзяржаўных і нацыянал- дэмакратычных установак. Крытыкаваліся найперш працы супра- цоўнікаў Інстытута яўрэйскай культуры (С.Х.Агурскага, М.А. По­таша, М.Т.Агульніка, Я.А.Эйдэльмана і інш.), якіх абвінавачвалі ў «бундызме» і яўрэйскім нацыяналізме.

З пункту гледжання ЦК КП(б)Б Інстытут гісторыі партыі паві- нен быў разгарнуць крытыку яўрэйскага і беларускага нацыяна- лізму ў гістарычнай навуцы БССР. Адказам на партыйны заказ сталі кнігі А.І.Зюзькова «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» (1931 г.) і І.П.Ашаровіча «Супраць бундаўскага скажэння гісто- рыі бальшавізму» (1934 г.). Таксама ў 1934 г. выйшаў першы том «КП(б)Бу рэзалюцыях (1919 - 1932)».

Актыўна дзейнічала ў БССР з 1927 г. Таварыства гісторы- каў-марксістаў, арганізаванае паводле ініцыятывы акадэміка М. М. Пакроўскага. Таварыства адказвала за арганізацыю даслед- чыцкай работы па гісторыі бальшавіцкай партыі, за папулярыза- цыю марксісцка-ленінскай метадалогіі, за барацьбу з т.зв. «буржуаз- най ідэалогіяй».

Структура таварыства ішла «зверху ўніз»: да 1929 г. філіялы былі адкрыты ў 22 гарадах СССР. 6 кастрычніка 1929 г. адбыўся ўстаноўчы сход беларускага аддзялення, дырэктарам якога быў прызначаны В.Г.Кнорын. Першапачаткова ў склад Таварыства ўвайшлі 20 чалавек, у асноўным выкладчыкі ВНУ (Сербента, Югаў, Майзель, Зюзькоў, Гурвіч, Поташ, Сосін, Рыўлін, Эпштэйн, Мату- лайціс, Шчарбакоў, Дудкоў і інш.). Пасяджэнні Таварыства гісто- рыкаў-марксістаў праводзіліся штомесячна. На іх заслухоўваліся і абмяркоўваліся даклады, напрыклад, «Істмат і гісторыя», «К.Маркс і Ф.Энгельс аб рускай рэвалюцыі», «Аб рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. на Беларусі» і інш. Але з беларускай гісторыяй была звязана мен- шая палова ўсіх дакладаў.

З 1928 г. Таварыства гісторыкаў-марксістаў было реарганіза- вана ў Таварыства марксістаў БССР. Колькасць яго членаў дасяг- нула 35, а ў 1930 г. - 50 чалавек. Праўда, гэта былі ў асноўным маладыя кадры.

У 1930 г. разгарнулася дыскусія па дакладу В.А.Сербенты «Аб становішчы на гістарычным фронце БССР і задачах Таварыства марксістаў», які ён зачытаў на Усесаюзнай канферэнцыі Тавары­ства марксістаў. Па выніках дыскусіі прынялі рашэнне звярнуць увагу на барацьбу з «трацкісцкімі, бундаўскімі і буржуазна-нацыя- налістычнымі скажэннямі гісторыі Беларусі і Кампартыі рэс- публікі». Справа дайшла да таго, што У.І.Пічэту разам з М.В.Доў- нар-Запольскім назвалі «буржуазнымі гісторыкамі».

У 1933 г. Таварыства марксістаў БССР спыніла існаванне. Рос­пуск быў выкліканы разнародным сацыяльным складам арганіза- цыі, а таксама рознай палітычнай арыентацыяй членаў Таварыства. Да таго ж адчувалася перавага яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў, якіх таксама абвінавачвалі ў бундызме і сіянізме.