Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
5_kurs_TL.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.25 Mб
Скачать

1. Вызначыць мастацкія асаблівасці твора.

2. Назваць ужыты аўтарам прыём. Рыгор Барадулін

(З цыкла “Матчыны песні”)

***

Верабеечкі

Чы-чы, чы-чы.

А я, молада, ўсё плачучы.

Ці харты пацямне

Бяды наяхкалі,

Што свякроў у мяне

Ніякая!

Адлачынка падталая–

Белая плотка.

Свякроў загадала

Рабіць работку.

Рабіць работку,

Ды не ў ахвотку –

Сэрца баліць:

На моры бяліць палатно,

На лесе сушыць,

каб было ладно.

На небе качаць –

да зары канчаць.

У арэшак складаць,

як пачне халадаць...

Палатно, лайно

Ад слёз намокла,

я ж не качачка плысці па моры.

Не лютуй, не злуй, свёкар-сівер,

я ж не сонейка хадзіць небам сінім.

Зашумі, дубровачка, як шумела ў маі,

я ж не вавёрачка – арэшкаў не маю.

Сама пайду дарогаю,

Голас пушчу дуброваю.

Няхай голас галасуе,

Няхай мяне мамка чуе.

1. Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора.

Ядвігін Ш.

ВАСІЛЬКІ

Васількі закрасавалі... Не, не закрасавалі!

Дзе ж ім цяпер красаваць? Холад. Зіма. Снег. Не закрасавалі васількі; гэта толькі перад вачамі маімі міганулі яны. Нават не перад вачамі, а так недзе: не то ў думках, не то ў душы ці сэрцы? Не ведаю дзе. Міганулі васількі: васількі ў жыце... неба, як васількі, вочкі... міганулі васількі і... счэзлі!..

..........................................................................................................................................

У красе нашага жыцця мы любім, як красуюць васількі...

А калі паблекнуць васількі, падлекне неба, паблекне на душы, а на сэрцы ляжа холад; калі зямлю пакрые снег, а на тваю галаву быццам сыпне шоран1; калі маеш штодзённы цёмны, горкі хлеб, – тады толькі ўспомніш, што гэта – ад васількоў, ад іх красы, бо... адкрасавалі васількі...

____________________

1 Шоран шэрань, іней.

1.Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў

ПАСТКІ

Каб не баяцца хадзіць у лес, панастаўлялі аднавяскоўцы ў лесе

ўсялякіх пастак: на ліса, на рысь, на ваўка, на дзіка, на мядзведзя...

Пайшоў Сымон паглядзець, што трапіла ў яго самаловы, –

трапіў у нейчы сам,

пайшоў Тарас паглядзець, што трапіла ў яго петлі, –

заблытаўся сам ў нейчай,

пайшоў Дамінік паглядзець, што трапіла ў яго ямы, –

нібы скрозь зямлю праваліўся, кудысьці прапаў...

І пачалі яшчэ горай людзі баяцца лесу:

там водзяцца рысі,

там водзяцца лісы,

мядзведзі,

ваўкі

і – п а с т к і.

1.Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў

КЛАДКІ

Мы ідзём па дрыгве.

Абапал тояцца прорвы, буяе жоўтая

лотаць, тоўпяцца на куп’і пукі сітнягу.

“Нашто шукаць сваёй згубы? – нам кажуць старыя людзі.

– Прыйдзе час, і яна сама каго трэба знойдзе”.

Не згубы, аднак, мы шукаем, а выйсця – з жыцця,

што не маючы мэты, туліцца ўскрай дрыгвянага

бязмежжа, і хіба мы прычынай таму, што выйсце

ў ім гэтак шчыльна звязана са згубай, а тое, што

ёсць, з тым, чаго няма?

Некалі праз дрыгву былі пакладзены кладкі, і людзі

тады разумелі, к у д ы жывуць, але даўно ўжо

кладкі ўбіліся ўглыб, засмакталіся прагнай дрыгвою,

і трэба цяпер ісці наўздагад.

Мы гразнем, мы сумняваемся, мы вывяраем крокі,

і калі раптам правальваемся ў згубную глыбіню,

знаходзім, гэтак жа раптам, апірышча – страчанае,

старое, аднятае, але ўсё роўна заўсёды прысутнае

патаемна ў нашых памкеннях, –

к л а д к і.