- •Літаратура як від мастацтва. Канцэпцыі сутнасці мастацтва як суб’ектыўнай творчай здольнасці
- •Літаратура як від мастацтва. Аб’ектыўна-гістарычныя канцэпцыі мастацтва
- •Літаратура як від мастацтва. Сучасныя тэорыі сутнасці мастацкай творчасці.
- •Мастацкі вобраз: шырокае і вузкае разуменне тэрміна. Характар. Тып. Архетып
- •Тэарэтычнае абгрунтаванне падзелу літаратуры на роды ў залежнасці ад адносін мастацкіх твораў да аб’екта і суб’екта творчасці
- •Эпапея як літаратурны жанр, яе асноўныя характарыстыкі. Раман як аналаг эпапеі. Гістарычная эвалюцыя рамана. Адметнасць рамана ў рэалістычнай літаратуры
- •Драма як літаратурны род. Тыпалогія драматычнага роду
- •Трагедыя: змест назвы, жанравыя характарыстыкі, гістарычная эвалюцыя, сутнасць трагічнага канфлікту на розных этапах літаратурнага развіцця
- •Камедыя: гісторыя нараджэння, жанравая спецыфіка. Старажытнагрэчаская і старажытнарымская камедыі. Жанравыя формы і разнавіднасці сучаснай камедыі.
- •Узнікненне драмы як “сярэдняга” жанру, яе характарыстыкі. Меладрама, вадэвіль: падобнае і адрознае. Формы міжжанравага сінтэзу (трагікамедыя, трагіфарс)
- •Лірыка. Паняцце пра лірычнага героя. Ролевы герой. Віды лірыкі.
- •Санет. Гісторыя і тэорыя санета. Вянок санета. Вянок вянкоў санета
- •Міжродавыя мастацкія ўтварэнні. Паняцце пра родавую і жанравую дыфузію, жанры і жанравыя формы са змешанымі родавымі прыкметамі. Паэма як жанр, яе гістарычная эвалюцыя
- •Балада, байка, прытча як кананізаваныя жанры
- •Літаратурны працэс
- •Літаратуразнаўчыя метады
- •Паняцце стылю
- •Літаратурны твор
- •М.Танк. Праметэй
- •1. Мастацкі вобраз. 2 гадзіны.
- •2. Літаратурныя роды. 1 гадзіна кср.
- •3. Літаратурныя жанры і жанравыя формы. 1 гадзіна (кср).
- •4. Жанры лірыкі. 2 гадзіны.
- •5. Эпічныя жанры. 2 гадзіны.
- •Іv курс:
- •Практычныя
- •4. Рэалізм. Натуралізм. 2 гадзіны.
- •5. Мадэрнізм. Авангардызм і неавангардызм. 2 гадзіны.
- •6. Элементы стылю мастацкага твора. 2 гадзіны.
- •7. Інтэртэкстуальнасць. 2 гадзіны.
- •8. Літаратуразнаўчыя жанры. 2 гадзіны.
- •Тэматыка практычных заняткаў
- •V курс:
- •1. Мастацкі вобраз. 2 гадзіны.
- •2. Літаратурныя роды. 1 гадзіна кср.
- •3. Літаратурныя жанры і жанравыя формы. 1 гадзіна кср.
- •4. Жанры лірыкі. 2 гадзіны.
- •5. Эпічныя жанры. 2 гадзіны.
- •4. Рэалізм. Натуралізм. 2 гадзіны.
- •5. Мадэрнізм. Авангардызм і неавангардызм. 2 гадзіны.
- •6. Элементы стылю мастацкага твора. 2 гадзіны.
- •7. Інтэртэкстуальнасць. 2 гадзіны.
- •8. Літаратуразнаўчыя жанры. 2 гадзіны кср.
- •Род літаратурнага твора
- •Род і жанр літаратурнага твора
- •Асноўныя стадыі развіцця беларускай літаратуры і культуры
- •Асноўныя стадыі развіцця літаратуры і мастацкія сістэмы
- •Ііі. Раздзел кантролю ведаў крытэрыі ацэнак вынікаў вучэбнай дзейнасці студэнта
- •Пытанні да заліку па “Тэорыі літаратуры”
- •Пытанні да экзамену па “Тэорыі літаратуры”
- •Практычныя заданні на экзамен
- •Максім Танк
- •Максім Танк
- •1.Вызначыць жанравую форму твора. Максім Багдановіч
- •1.Вызначыць жанравую форму твора.
- •2. Назваць гратэскавыя вобразы. Пімен Панчанка
- •1.Вызначыць жанравую форму твора.
- •2. Ахарактарызаваць асаблівасці зместу. Пімен Панчанка
- •1. Вызначыць тып мастацкай вобразнасці.
- •2. Ахарактарызаваць змест твора. Рыгор Барадулін
- •1.Вызначыць спецыфіку формы і зместу твора. Рыгор Барадулін
- •1.Вызначыць жанравую форму твора. Рыгор Барадулін зямля
- •1. Вызначыць жанравую форму твора.
- •2. Паспрабаваць вызначыць аўтара.
- •1. Вызначыць мастацкія асаблівасці твора.
- •2. Назваць ужыты аўтарам прыём. Рыгор Барадулін
- •1. Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора.
- •1.Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў
- •1.Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў
- •1.Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў
- •1.Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў
- •Янка Купала
- •Янка Купала
- •Янка Купала
- •1. Ахарактарызаваць жанравую спецыфіку твора.
- •1. Вызначыць жанравую прыналежнасць твора.
- •2. Даць характарыстыку формы. Ларыса Геніюш
- •1. Вызначыць жанравую прыналежнасць твора.
- •2. Даць характарыстыку формы. Аркадзь Куляшоў
- •1. Прааналізаваць асаблівасці зместу і формы твора. Аркадзь Куляшоў
- •1. Вызначыць форму літаратурнага ўзаемадзеяння. Рыгор Барадулін
- •1. Вызначыць жанравую прыналежнасць твора.
- •2. Раскрыць змест. Вацлаў Ластоўскі
- •1. Назваць асаблівасці стылю пісьменніка. Іван Пташнікаў
- •1. Вызначыць жанравую форму твора.
- •2. Прааналізаваць змест. Уладзімір Жылка
- •1.Вызначыць жанравыя характарыстыкі віланэлы. Рыгор Крушына
- •1. Вызначыць жанравыя характарыстыкі газеля. Рыгор Крушына
- •1.Вызначыць жанравую форму твора і яго пафас.
- •1.Назваць прыёмы і сродкі псіхалагічнага аналізу. Іван Мележ, “Людзі на балоце”
- •Вершы на памяць
- •Роберт Бёрнс
- •Поль Верлен
- •А.Рэмбо. Адчуванне
Літаратура як від мастацтва. Аб’ектыўна-гістарычныя канцэпцыі мастацтва
1. Узнікаюць у к. ХУІІІ–пач.ХХ стст. Мастацкая творчасць разумеецца як састаўная частка грамадскай дзейнасці людзей, як своеасаблівае, мастацкае спасціжэнне і выяўленне сутнасці духоўнага жыцця народа ці чалавечачага грамадства ў цэлым. Ідэі былі выказаны ў ням. клас. эстэтыцы Гердэрам, Гётэ, Шылерам. Грунтоўны разгляд атрымалі ў філасофскай сістэме Гегеля.
2. У эстэтычнай тэорыі Гегеля мастацтва разглядаецца як адна з выяў сутнасці грамадскага жыцця і адна з форм яго гістарычнага развіцця. Сутнасць грам. жыцця разумеецца як самаразвіццё і самапазнанне “абсалютнай ідэі”. Апошняя ў мастацтве набывае канкрэтна-пачуццёвую форму і выступае як “ідэя прыгожага”. Мэта мастацтва – раскрыць сутнасці свету ў форме яго канкрэтна-пачуццёвага быцця, як “ідэі прыгожага”. Гэта неабходна таму, што ў сваім аб”ектыўным стане сутнасць свету (“абсалютная ідэя”) абмежавана канечнымі, часовымі формамі быцця, абцяжарана знешнімі для яе, выпадковымі, неістотнымі падрабязнасцямі. Інш. словамі, прыгожае ў прыродзе, увогуле ў рэальным жыцці, з’яўляецца непаўнацэнным, “незавершаным, няпоўным відам прыгажосці”. Сваю дасканаласць “ідэя прыгожага” набывае толькі ў мастацтве, дзе вызваляецца ад усяго выпадковага, абмежаванага.
Гегелеўскае паняцце “ідэі прыгожага” і яго разуменне ідэала раскрываюць спецыфіку мастацкага пазнання жыцця ў выглядзе тыпізацыі яе істотных, характэрных асаблівасцей. Слабае месца ў канцэпцыі Гегеля – тлумачэнне творчай здольнасці мастака. Яна (тв. здольнасць) зводзіцца да таго, што мастак у адпаведнасці са сваёй ідэяй выбірае ў рэчаіснасці канкрэтна-пачуццёвы матэрыял і з дапамогай фантазіі, натхнення надае ёй патрэбную форму для яе поўнага канкрэтна-пачуццёвага выяўлення. Творчую здольнасць мастака ён абмежаваў адной пазнаваўчай здольнасцю. Актыўна-стваральны пачатак у творчай прыродзе мастацтва ім не вылучаецца.
3. М.Чарнышэўскі ў магістарскай дысертацыі «Эстетические отношения искусства к действительности» шмат увагі надаў крытыцы гегелеўскага разумення прыгожага як нейкай незалежнай ад чалавека “ідэі”. Ён сцвярджаў, што крыніца прыгожага ў самой рэчаіснасці (“прыгожае ёсць жыццё”) і ва ўспрыманні рэальнымі людзьмі. “Прыгожая тая істота, у якой мы бачым жыццё такім, якім павінна яно быць па нашых уяўленнях”. Дзякуючы Чарнышэўскаму, катэгорыя прыгожага ўзбагацілася дыялектыкай аб’ектыўнага і суб’ектыўнага зместу. Сутнасць мастацтва М.Чарнышэўскі бачыў у трох яго “значэннях”. 1) мастацтва ўзнаўляе “сапраўднае жыццё”, узнаўляе нанова, што сведчыць пра творчую здольнасць чалавека; 2) мастак тлумачыць узноўленуюй ім рэчаіснасць; 3) імкнецца выказаць жывы прыгавор аб з’явах, якія цікавяць яго і яго сучаснікаў. У параўнанні з Гегелем: рэальная рэчаіснасць узнаўляецца ў мастацтве не дзеля выяўлення яе ўласнай сутнасці, а для яе тлумачэння і ацэнкі ў інтарэсах грамадства, мастака і яго сучаснікаў. М.Чарнышэўскі выразна акрэсліў, што ўзнаўляе мастацтва ў “рэальным жыцці”, інш. словамі – даў вызначэнне прадмету мастацтва. Ім з’яўляецца не толькі прыгожае, але ўсё “агульнацікавае ў жыцці”, у прыродзе і ў грамадскім жыцці, пры гэтым цікавае для “чалавека – не як вучонага, а проста як чалавека”.
Аднак суб’ектыўны бок мастацкай творчасці вызначаны Ч-скім ў агульным плане. Не ўлічана, што ўзнаўляць, а таксама тлумачыць і ацэньваць агульнацікавае ў жыцці можна не толькі сродкамі мастацтва. Гэта робіць, напрыклад, публіцыстыка.
4. У 2-ой пал. ХІХ–пач.ХХ стст. быў шырока распаўсюджаны культурна-гістарычны напрамак у літаратуразнаўстве. Мэта яго – аб’ектыўнае, навуковае даследаванне літаратуры, аналагічнае даследаванням дакладных навук. Шлях – рознабаковае вывучэнне грамадска-гістарычных умоў, у якіх нараджаўся твор. Твор разглядаўся як прамое вобразнае адлюстраванне гэтых умоў. Заснавальнік напрамку франц. мастацтвазнаўца Іпаліт Тэн згрупаваў усю шматстайнасць знешняй адносна мастацтва рэчаіснасці ў тры фактары: “расу, асяроддзе, момант”. Пад “расай” ён разумеў фізіялагічны і псіхалагічны склад народа альбо групы блізкіх народаў, сацыяльна-бытавыя асаблівасці іх жыцця. Пад “асяроддзем” – геаграфічныя асаблівасці і стан духоўнага жыцця нацыі, пад “момантам” – асаблівасці грамадскага жыцця ў дадзены гістарычны адрэзак часу. Прадстаўнікамі гэтага напрамку літаратура разглядалася як адлюстраванне ці выяўленне духоўнага жыцця грамадства, як вобразнае ўзнаўленне грамадскай свядомасці і ўвогуле духоўнай культуры свайго часу. Слабы бок: значэнне твора для свайго часу і тым больш для наступных эпох не разглядалася і не прымалася да ўвагі.
