- •Літаратура як від мастацтва. Канцэпцыі сутнасці мастацтва як суб’ектыўнай творчай здольнасці
- •Літаратура як від мастацтва. Аб’ектыўна-гістарычныя канцэпцыі мастацтва
- •Літаратура як від мастацтва. Сучасныя тэорыі сутнасці мастацкай творчасці.
- •Мастацкі вобраз: шырокае і вузкае разуменне тэрміна. Характар. Тып. Архетып
- •Тэарэтычнае абгрунтаванне падзелу літаратуры на роды ў залежнасці ад адносін мастацкіх твораў да аб’екта і суб’екта творчасці
- •Эпапея як літаратурны жанр, яе асноўныя характарыстыкі. Раман як аналаг эпапеі. Гістарычная эвалюцыя рамана. Адметнасць рамана ў рэалістычнай літаратуры
- •Драма як літаратурны род. Тыпалогія драматычнага роду
- •Трагедыя: змест назвы, жанравыя характарыстыкі, гістарычная эвалюцыя, сутнасць трагічнага канфлікту на розных этапах літаратурнага развіцця
- •Камедыя: гісторыя нараджэння, жанравая спецыфіка. Старажытнагрэчаская і старажытнарымская камедыі. Жанравыя формы і разнавіднасці сучаснай камедыі.
- •Узнікненне драмы як “сярэдняга” жанру, яе характарыстыкі. Меладрама, вадэвіль: падобнае і адрознае. Формы міжжанравага сінтэзу (трагікамедыя, трагіфарс)
- •Лірыка. Паняцце пра лірычнага героя. Ролевы герой. Віды лірыкі.
- •Санет. Гісторыя і тэорыя санета. Вянок санета. Вянок вянкоў санета
- •Міжродавыя мастацкія ўтварэнні. Паняцце пра родавую і жанравую дыфузію, жанры і жанравыя формы са змешанымі родавымі прыкметамі. Паэма як жанр, яе гістарычная эвалюцыя
- •Балада, байка, прытча як кананізаваныя жанры
- •Літаратурны працэс
- •Літаратуразнаўчыя метады
- •Паняцце стылю
- •Літаратурны твор
- •М.Танк. Праметэй
- •1. Мастацкі вобраз. 2 гадзіны.
- •2. Літаратурныя роды. 1 гадзіна кср.
- •3. Літаратурныя жанры і жанравыя формы. 1 гадзіна (кср).
- •4. Жанры лірыкі. 2 гадзіны.
- •5. Эпічныя жанры. 2 гадзіны.
- •Іv курс:
- •Практычныя
- •4. Рэалізм. Натуралізм. 2 гадзіны.
- •5. Мадэрнізм. Авангардызм і неавангардызм. 2 гадзіны.
- •6. Элементы стылю мастацкага твора. 2 гадзіны.
- •7. Інтэртэкстуальнасць. 2 гадзіны.
- •8. Літаратуразнаўчыя жанры. 2 гадзіны.
- •Тэматыка практычных заняткаў
- •V курс:
- •1. Мастацкі вобраз. 2 гадзіны.
- •2. Літаратурныя роды. 1 гадзіна кср.
- •3. Літаратурныя жанры і жанравыя формы. 1 гадзіна кср.
- •4. Жанры лірыкі. 2 гадзіны.
- •5. Эпічныя жанры. 2 гадзіны.
- •4. Рэалізм. Натуралізм. 2 гадзіны.
- •5. Мадэрнізм. Авангардызм і неавангардызм. 2 гадзіны.
- •6. Элементы стылю мастацкага твора. 2 гадзіны.
- •7. Інтэртэкстуальнасць. 2 гадзіны.
- •8. Літаратуразнаўчыя жанры. 2 гадзіны кср.
- •Род літаратурнага твора
- •Род і жанр літаратурнага твора
- •Асноўныя стадыі развіцця беларускай літаратуры і культуры
- •Асноўныя стадыі развіцця літаратуры і мастацкія сістэмы
- •Ііі. Раздзел кантролю ведаў крытэрыі ацэнак вынікаў вучэбнай дзейнасці студэнта
- •Пытанні да заліку па “Тэорыі літаратуры”
- •Пытанні да экзамену па “Тэорыі літаратуры”
- •Практычныя заданні на экзамен
- •Максім Танк
- •Максім Танк
- •1.Вызначыць жанравую форму твора. Максім Багдановіч
- •1.Вызначыць жанравую форму твора.
- •2. Назваць гратэскавыя вобразы. Пімен Панчанка
- •1.Вызначыць жанравую форму твора.
- •2. Ахарактарызаваць асаблівасці зместу. Пімен Панчанка
- •1. Вызначыць тып мастацкай вобразнасці.
- •2. Ахарактарызаваць змест твора. Рыгор Барадулін
- •1.Вызначыць спецыфіку формы і зместу твора. Рыгор Барадулін
- •1.Вызначыць жанравую форму твора. Рыгор Барадулін зямля
- •1. Вызначыць жанравую форму твора.
- •2. Паспрабаваць вызначыць аўтара.
- •1. Вызначыць мастацкія асаблівасці твора.
- •2. Назваць ужыты аўтарам прыём. Рыгор Барадулін
- •1. Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора.
- •1.Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў
- •1.Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў
- •1.Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў
- •1.Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў
- •Янка Купала
- •Янка Купала
- •Янка Купала
- •1. Ахарактарызаваць жанравую спецыфіку твора.
- •1. Вызначыць жанравую прыналежнасць твора.
- •2. Даць характарыстыку формы. Ларыса Геніюш
- •1. Вызначыць жанравую прыналежнасць твора.
- •2. Даць характарыстыку формы. Аркадзь Куляшоў
- •1. Прааналізаваць асаблівасці зместу і формы твора. Аркадзь Куляшоў
- •1. Вызначыць форму літаратурнага ўзаемадзеяння. Рыгор Барадулін
- •1. Вызначыць жанравую прыналежнасць твора.
- •2. Раскрыць змест. Вацлаў Ластоўскі
- •1. Назваць асаблівасці стылю пісьменніка. Іван Пташнікаў
- •1. Вызначыць жанравую форму твора.
- •2. Прааналізаваць змест. Уладзімір Жылка
- •1.Вызначыць жанравыя характарыстыкі віланэлы. Рыгор Крушына
- •1. Вызначыць жанравыя характарыстыкі газеля. Рыгор Крушына
- •1.Вызначыць жанравую форму твора і яго пафас.
- •1.Назваць прыёмы і сродкі псіхалагічнага аналізу. Іван Мележ, “Людзі на балоце”
- •Вершы на памяць
- •Роберт Бёрнс
- •Поль Верлен
- •А.Рэмбо. Адчуванне
4. Рэалізм. Натуралізм. 2 гадзіны.
1. Рэалізм як напрамак і як тып творчасці. Пытанне пра часавыя межы рэалізму.
2. Асноўныя прынцыпы рэалістычнага мастацтва: Канцэпцыя чалавека і свету. Пашырэнне тэматыкі. Жыццёпадобнасць героя. Дэміфілагізацыя літаратуры. Роск-віт раманнага жанру.
3. Тыпы рэалізму. Нарматыўнасць і рэгламентаванасць тэорыі сацыялістычнага рэалізму.
4. Погляды Эміль Заля на рэалізм і натуралізм. Абсалютызацыя ў чалавеку “прыроднага пачатку”, біялагічнай існасці. Фактаграфізм. Пашырэнне тэматыкі творчасці.
5. Мадэрнізм. Авангардызм і неавангардызм. 2 гадзіны.
1. Вызначэнне паняццяў.
2. Філасофскія асновы (фрэйдызм, аналітычная псіхалогія К.Г. Юнга і інш.), іх рэалізацыя ў творах пісьменнікаў.
3. Тэарэтычныя праграмы і маніфесты.
4. Літаратурныя кірункі і плыні (кубізм, дадаізм, сюррэалізм, футурызм, імажынізм, экспрэсіянізм, “плынь свядомасці” і інш.).
5. Экзістэнцыялізм як філасофія і літаратурная з’ява 2-й пал. ХХ ст. Асноўныя катэгорыі, іх рэалізацыя ў творчасці французскіх (Ж.П. Сартр, А. Камю), беларускіх (В. Быкаў) пісьменнікаў.
6. Паняцце пра неаавангардызм (“тэатр абсурду”, “новы раман”, “канкрэтная” паэзія).
6. Элементы стылю мастацкага твора. 2 гадзіны.
1. Розныя падыходы ў трактоўцы стылю: 1) агульнасць ідэйнага зместу і мастацка-вобразных асаблівасцей; 2) устойлівая цэласнасць вобразнай сістэмы, сродкаў мастацкай выразнасці, прыёмаў.
3. Стыль і метад як аснова існавання адзінства мастацкай формы (стыль) і мастацкага зместу (метад).
4. Паняцце пра стылявую дамінанту. Стыль пісьменніка як сістэма, яе рухомасць, зменлівасць і адначасовая цэласнасць.
5. Мова як адзіны агульны для ўсіх творцаў стылеўтваральны элемент.
7. Інтэртэкстуальнасць. 2 гадзіны.
1. Гісторыя ўзнікнення тэрміна.
2. Інтэртэкстуальнасць як узаемапранікненне тэкстаў розных часавых слаёў, складаная пераклічка чужых галасоў, шматгалоссе.
3. Прыёмы сувязі з іншымі творамі.
4. “Літаратура ў літаратуры” на розных гістарычных этапах.
8. Літаратуразнаўчыя жанры. 2 гадзіны кср.
1. Спецыфіка тэарэтычнага, гісторыка-літаратурнага, крытычнага прачытання мастацкіх з’яў.
2. Жанры навуковыя і навукова-папулярныя.
3. Жанравыя мадыфікацыі манаграфіі, артыкула, анатацыі (навуковая, мастацка-папулярная).
4. Набыткі нацыянальнага літаратуразнаўства.
Род літаратурнага твора
|
лірыка |
эпас |
драма |
Мэта |
Паказ асобы ў акаляючым свеце праз перажыванні і роздумы. |
Паказ асобы аб'ектыўна ва ўзаемаадносінах з людзьмі, падзеямі, прыродай, у асяроддзі прадметаў (інтэр'ер). |
Паказ асобы ў дзеянні, у канфліктах, сутычках з іншымі асобамі і абставінамі. |
Прадмет |
Унутраны свет чалавека ва ўсёй яго складанасці, перажыванні, пачуцці, думкі асобы ў руху, зменах, развіцці. |
Аб’ектыўная, матэрыяльная рэчаіснасць, жыццё, розныя характары, побыт, прырода, матэрыаяльны і духоўны свет, зямныя з’явы. |
Аб’ектыўная рэчаіснасць ва ўспрыманні дзеючых асоб. |
Змест |
Жыццё падаецца праз перажыванні чалавека, навакольны свет адыгрывае ролю стымула для роздумаў і перажыванняў. Суб’ектыўны ўнутраны свет, духоўнае жыццё паэта, чалавецтва, лірычнага героя. Характэрныя пачуцці, думкі, станы душы чалавека. |
Адзінства рэчаіснасці і яго творчага перасатварэння (абставіны і характары). Дэталёвы паказ жыцця чалавека, падзей з яго ўдзелам, узаемаадносінаў з грамадствам, прыродай, навакольным светам; цэласныя, аб’ёмныя карціны рэчаіснасці. |
Аналагічны эпічнаму, але не такі цэласны, бо слоўны тэкст, дзеянне дапаўняецца пантамімай (гульня актораў) і выяўленчым мастацтвам (дэкарацыі). |
Функцыя мовы |
На першым плане пераноснае (ці іншасказальнае) значэнне слова. Вершаваная мова як форма больш эмацыянальнага і выразнага выказвання пачуццяў, перажыванняў. Значная роля рытарычных фігур, сродкаў паэтычнага сінтаксісу. |
Часцей за ўсё прадметнае значэнне слова. Апісальна-апавядальная (пераважна) структура тэксту. празаічная форма мовы (у рэдкіх выпадках – вершаваная). Падпарадкаванасць сродкаў і прыёмаў пісьма задачы раскрыцця характараў у пэўных абставінах. |
Дыялогавасць і маналогавасць мастацкай мовы, падпарадкаванасць апісальна-апавядальнай стыхіі дзеянню, волі, характарам актораў. Сцэнічны варыянт мовы, устаноўка на вымаўленае слова. |
