Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpora.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
552.45 Кб
Скачать

69.Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне. Утварэнне саюза Беларусі і Расіі.

   Беларусь  мае прадстаўніцтвы ў ААН, ЮНЕСКА, ЮНІСЕФ… “Міжнароднае супрацоўніцтва ў справе змякчэння і пераадолення вынікаў аварыі на ЧАЭС”. СНД.

   Бяз’ядзерная  зона, нейтральная дзяржава.

   Удзел у міжнародных спартыўных і іншых  спаборніцтвах.

   Палітычны партрэт не вельмі станоўчы.

   1996 –  Супольніцтва Суверэнных Рэспублік  Беларусі і Расіі (па выніках  рэферэндума). 1997 – Саюз Беларусі  і Расіі. 1999 – Саюзная дзяржава.

   Сувязі  з Кітаем, Венесуэлай, Кубай.

   Абвяшчэнне  незалежнасці Беларусі паклала пачатак новаму этапу ў развіцці знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці рэспублікі. Зыходзячы з актаў аб яе дзяржаўным суверэнітэце Вярхоўны Савет Беларусі прыняў 2 кастрычніка 1991 г. Заяву “Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці РБ”.  Краіна падцвердзіла сваю прыхільнасчь прынцыпам статута ААН, усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, невакарыстання і адмовы ад пагрозы  сілы, непарушнасці існуючых межаў, мірнага рэгулявання спрэчных пытанняў. 26 лютага Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінскі заключны акт. Беларусь адкрыта заявіла пра безядзерны статус рэспублікі і без усялякіх папярэдніх умоў вывела са сваёй тэрыторыі ўсю тактычную і стратэгічную ядзерную зброю. У поўным аб’ёме былі выкананы абавязацельствы па знішчэнні звычайных узбраенняў. Усе гэта практычнае пацвярджэнне міралюбівай палітыкі нашай краіны, канкрэтны яе ўклад ва ўмацаванне міру і бяспекі ў Еўропе і ва ўсім свеце.  

   Знешняя плітыка РБ заснавана на прынцыпах  шматвектарнасці і прагматызму. Разам з тым аб’ектыўна вылучаецца галоўны кірунак знешнепалітычных і знешнеэканамічных сувязей Беларусі – гэта Расія і краіны СНД. 2 красавіка 1996 г. быў падпісаны дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997 г. Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, 8 снежня 1999 г.  – Дагавор аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы і Праграмы дзеянняў РБ і РФ па рэалізацыі палажэнняў гэтага Дагавора.  

   Суверэнная  Беларусь надае вялікае значэнне наладжванню ўзаемавыгадных адносін  і з краінамі далекага замежжа. На пачатак 2003 г. наша рэспубліка падтрымлівае дыпламатычныя і гандлевыя сувязі амаль з 150 краінамі свету. Асноўнымі гандлевымі партерамі рэспублікі з’яўляюцца Расія, Германія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча. Краіны Заходняй Еўропы – асноўныя замежныя інвестары, галоўныя пастаўшчыкі ў рэспубліку сучаснага абсталявання і тэхналогій. У рэспубліцы дзейнічаюць многія сумесныя прадпрыемствы. Практычна ва ўсіх абласных цэнтрах створаны свабодныя эканамічныя зоны. 

   Беларусь  займае пазіцыю канструктыўнага  супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі: ААН, МВФ, Сусветным банкам, Сусветнай гандлевай арганізацыей, ЮНЕСКА і інш. Наша рэспубліка скіравана на шірокае супрацоўніцтва па пошуках цывілізаваных вырашэнняў праблем, што стаяць як перад Беларуссю, так і перад усей сусветнай супольнасцю.                   

70.Развіццё культуры Беларусі ў канцы XX – пачатку XXI ст.

   Пачатак 90-х – пагаршэнне стану навукі і адукацыі, масавая эміграцыя  кадраў (прычыны – разрыў сувязей, зніжэнне падтрымкі). Развіццё мовы (Таварыства Беларускай Мовы – Гілевіч). Шамякін; Гілевіч, Барадулін, Бураўкін; Дудараў.

   24 тэатры  на пач. XXI ст., арт-цэнтры, філармоніі…  Савіцкі – “Чорная быль”.  Кузьміч – галерэя мадоннаў. Больш  за 50 клубаў дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва. 130 музеяў. Мірскі замак  – культурная спадчына (ЮНЕСКА). Рэлігія. Праца дыяспар.

   З 1996 –  спад нацыянальнага руху.

   2000-я  – зварот увагі на адукацыю  і навуку. Рэформа адукацыі. Стварэнне  Інфапарку. Ператварэнне БДУІР… 

   Першым, хто ўзняў пытанні аб выхаванні  нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, былі пісьменнікі. Прыклад асэнсавання дня не толькі недаўняга, але і сённяшняга,  у якім мы жывем побач з чарнобыльскай бядой,  даюць раман         І. Шамякіна “Злая зорка” і аповесці “Ахвяры”, і “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве плённа працуюць паэты Н.Гілевіч, Р.Барадулін, Г. Бураўкін. З поспехамі ідуць у тэатрах пьесы вядомых драматургаў А. Дударава, У.Бутрамаева, М.Арахоўскага і інш. 

   Да  мастацкага асэнсавання рэальных гістарычных  падзей былі скіраваны сучасныя пастаноўкі Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра ім.Я.Купалы  “Князь Вітаўт”, “Звон  - не малітва”, “Страсці па Аўдзею”, “Саламея” і інш. Добра заявілі аб сябе акцерскія трупы маладзёжнага тэатра, тэатра кінаакцёра, тэатра-лабараторыі “Вольная сцэна”, Мінскага  абласнога драматычнага тэатра ў г.Маладзечна і інш. На пачатку XXI ст. у Беларусі было 24 тэатры.  

   У сучасным выяўленчым мастацтве значна пашыраліся нефармальныя тэндэнцыі, адкрыліся  недзяржаўныя галерэі “Арт-творчасць”, “Віта-нова”, “Верхні горад”, “Жыльбел”  і інш.  

   Асаблівы  змест набыло мастацтва М.Савіцкага. Ім створаны цыкл карцін “Чорная быль”. Асноўная тэма творчасці мастака А.Кузьміча стварэнне галерэі мадоннаў.  

   У мае 1993 г. быў прыняты  закон Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 130 музеях і іх філіялах – гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-архіялагічных, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх. Прадоўжыліся рэстаўрацыі Верхняга горада ў Мінску, Мірскага замка,  які на сесіі адпаведнага камітэта ЮНЕСКА быў ўключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны.  Пашыраны рэстаўрацыйныя работы ў Гродне, Нясвіжы, Брэсце і інш.  

   Адраджаецца і актыўна развіваецца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Зараз ў рэспубліцы дзейнічае  больш 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў, народных майстроў. 

   Духоўны патэнцыял нацыі ўзбагаціўся шляхам далучэння да яго сіл і творчасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары. У былых саюзных рэспубліках узніклі і дзейнічаюць розныя нацыянальна-культурныя таварыства, суполкі, зямляцтвы. Яны вядуць вялікую прапагандысцкую  і культурна-асветную дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры, умацавання сувязей з Бацькаўшчынай.   

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]