Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpora.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
552.45 Кб
Скачать

68.Сацыяльна-эканамічнае жыццё Рэспублікі Беларусь у пачатку XXI ст., асноўныя напрамкі і вынікі.

   У 90-х  – крызіс. Падняцце эканомікі за кошт рэформаў, праведзеных з 1995 г. па ініцыятыве П. I Усебеларускі сход –  “Асноўныя напрамкі СЭ развіцця РБ на 1996-2000 г.”, II – “Праграма СЭ развіцця РБ на 2001-2005 г.” Адсутнасць абвальнай прыватызацыі (як у Расіі).

   Вынікі I сходу: рост паказчыкаў у сярэднім у 1,5 разы. Напрамкі развіцця: зніжэнне энергаёмістасці, інтэнсіфікацыя, дадатковае фінансаванне. Праблемы: стратныя пр-вы, залежнасць ад энерганосбітаў, найбольш стратнай застаецца с/г, якая адчувае недахоп кадраў.

   Спад  нацыянальнага руху. Сацыяльная падтрымка. “Аграгарадкі”.

   Для пераадолення крызісных з’яў і для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна – эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг.”. 20 кастрычніка 1996 г. гэты дакумент быў адобраны Першым Усебеларускім народным сходам. Галоўныя напрамкі рэфармавання і развіцця эканомікі зводзіліся да наступнага: інстытуцыяльныя пераўтварэнні, рацыянальнае спалучэнне розных форм уласнасці, стварэнне рыначнай структуры, структурная перабудова эканомікі, павышэнне яе навукова – тэхнічнага патэнцыялу. 

   У 1996-2000 гг. рэспубліка дабілася пэўных поспехаў. Так, УВП павялічўся на 36% , выпуск прамысловай прадукціі – на 65%, вытворчасць спажывецкіх тавараў -  на 81%, жіллёвае будаўніцтва –на 81%, рознічны таваразварот узрос больш чым у 2 разы і г.д. 

   У маі 2001 г. Другі Усебеларускі народны сход прыняў “Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2001-2005 гг.”. У ёй вызначаны мэты, задачы і прыарытэты развіцця краіны на першае пяцігоддзе ХХІ стагоддзя, абгрунтавана сістэма мерапрыемстваў прававога, вытворчага, арганізацыйна-эканамічнага, экалагічнага характара.

   Значная ўвага надаецца развіццю агра-прамысловага комплекса. Галоўная задача АПК –  забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а перапрацоўчай прамысловасці  – сыравінай. Аб’ём вытворчасці  асноўных відаў сельскгаспадарчай прадукціі ў 2005 г. вызначаны ў наступных лічбах: зерна – 7,3-7,5 млн.т.; бульбы – 9-10 млн.т.; цукравых буракоў 1,7-2,0 млн.т.; агародніны – 1,4-1,5 млн.т.; садавіна – 500-600 тыс.т.; малако – 6, млн.т.; мяса (у жывой вазе) – 1,1-1,2 тыс.т. і г.д. 

   Значная ўвага надаецца развіццю ўсіх відаў  транспарта, сувязі, гандлю, бытавому абслугоўвнню насельніцтва і г.д. 

   Аднак ход рэалізаціі гэтай праграмы ідзе няпроста. Адной з галоўных прычын негатыўных з’яў беларускай эканоміцы  застаецца наяўнасць стратных прадпрыемстваў (больш за 30%), а айбольш стратнай галіной з’яўляецца сельская гаспадарка. Павялічваецца ўзровень запасаў гатовай прадукціі. Так, на 1 студзеня 2003 г. ён склаў на прамысловых прадпрыемствах 67% сярэднямесячнага аб’ёма вытворчасці супраць 63.8 на 1.01.2002 г. Відавочна, што рэалізацыя праграмных зада патрабуе далейшага намагання кіраўніцтва краіны на пошукі найбольш рацыянальных шляхоў рэфармавання эканомікі.             

    

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]