Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpora.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
552.45 Кб
Скачать

63.Асноўныя тэндэнцыі развіцця еўрапейскіх краін у 1970 – пачатку 1990 гг. Нарастанне крызісных з’яў у ссср.

   Еўропа  – гл.пач. 60. + Эканамічны энергетычны крызіс – падаражанне сыравіны. НТР.

   СССР  – з сярэдзіны 1960-х – Брэжнеў, “застой”. Экстэнсіўнасць, валавая  будоўля, навукова-тэхнічны прагрэс  толькі ў ваеннай сферы. Змяншэнне  крытыкі культа асобы, спыненне рэабілітацыі.

   82 –  Андропаў. Новы (больш рэалістычны) погляд на сацыялізм, але “перагібы”.

   Чарненка  – “хворы чалавек”.

   Нягледзячы  на тое, Беларусь у гэты час была адной з самых развітых рэспублік, павялічылася вытворчасць працы.

   1982 –  Гарбачоў. Гл. наступнае пытанне.  Адмоўнае: паскоранае развіццё; пр-вы сталі, калі выйшлі з-пад апекі міністэрстваў; падточванне ўстойлівасці саюзу нацыяналістамі пасля адкрыцця дакументаў (абвастрэнне нацыянальных праблем). 

   У цэлым  эканамічныя вынікі 1971-1985 гг. сталі  падобныя на ступені ўніз: сярэдні  прырост прадукцыі прамысловасці СССР у дзевятай пятігодцы склаў 5,1%, у дзесятай – 3,8 %, у адзінаццатай – 3,1% (у БССР адпаведна 8,3% ; 5,5% ; 5,0 %). Ішло зніжэнне тэмпаў росту нацыянальнага даходу, прадукцыйнасці працы.Ўсё гэта сведчыла аб тым, што ў эканоміцы СССР, у тым ліку і Беларусі, склаўся механізм тармажэння. Асноунымі прычынамі яго ўзнікнення былі: 

   1.Манаполія  дзяржаўнай уласнасці, дырэктыўныя  метады кіравання, цэнтралізаванае  планаванне і размеркаванне прадукцыі,  жорсткая рэгламентацыя дзейнасці  прадпрыемстваў, якія склаліся яшчэ ў гады даваенных пяцігодак, сталі тормазам на шляху развіцця прадукцыйных сіл. 

   2. Вытворчыя  адносіны не толькі адсталі  ад развіцця прадукцыйных сіл,  але і поўнасцю сябе вычарпалі.  Адбылося адчужэнне працаўніка  ад сродкаў вытворчасці, працы і размеркавання вынікаў гэтай працы. 

   3. Негатыўны  ўплыў на эканоміку сталі аказваць  палітычныя адносіны. Адсутнасць  плюралізму думак, бюракратызацыя  палітычнага жыцця, прыват палітыкі  над эканомікай, сканцэтраванне  ўлады ў руках крайне вузкага і некампетэнтнага кола людзей з вышейшых партыйных і дзяржаўных чыноўнікаў, паглыбленне сацыяльнай несправядлівасці падрывалі духоўныя ідэалы грамадства. 

   4. Нежаданне  палітычнага кіраўніцтва краіны  праводзіць радыкальнае рэфармаванне  формаў і метадаў гаспадарання, якія садзейнічалі высокай працоўнай актыўнасці і развіццю прадпрымальніцтва як нармальных і істотных нормаў паводзін. 

   Такім чынам, у 70-я –першай палове 80-х  гг. існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае ўпаўзанне савецкай эканомікі ў глыбокі  крызіс.                     

64.Палітыка перабудовы і нацыянальна-дэмакратычны рух у Беларусі.

   1982 –  першым сакратаром становіцца  Гарбачоў. 1985 г. – праграма паскоранага  развіцця сацыялізму шляхам прыдання дынамічнасці развіццю эканомікі. 86 – карэнныя эканамічныя рэформы: самастойнасць і гаспадарчы разлік прадпрыемстваў, самафінансаванне, скасаванне планавай эканомікі.

   Прадпрыемствы сталі, калі выйшлі з-пад апекі міністэрстваў.

   “Больш  дэмакратыі, больш сацыялізму”. Улада – Саветам.

   Паслабленне цэнзуры, перапісванне гісторыі, крытыка. СССР – самая чытаючая дзяржава.

   Партыі: БНФ, НДП, СДП.

   1989 –  выбары на альтэрнатыўнай аснове. 60 чалавек – з БССР.

   1990 –  выбары ў Вярхоўны Савет БССР. Да 1991 года нікому не хапала галасоў.

   Правядзенне законаў, накіраваных на развіццё рынкавых адносін. Незалежныя інтарэсы. Абвастрэнне  нацыянальных пытанняў. Знайшлі пакт Молатава-Рыбентропа.

   У сярэдзіне 80-х гг. СССР, як і іншія савецкія рэспублікі, апынуўся перад шэрагам праблем саціяльна–эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. У сакавіку 1985 г. пасля смерці К.У.Чарненкі генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. На красавіцкім (1985 г.) Пленуме ЦК КПСС ён выступіў з ідэяй паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Гэты курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох фактараў: 

   1) навукова-тэхнічнага  прагрэсу, адсюль першачарговая  ўвага развіццю машынабудаўнічага  комплексу – базы гэтага прагрэссу;

   2) структурнай  перабудовы эканомікі;

   3) актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай актыўнасці людзей.

   Але вынікі 1985 г. зноў паказалі, што адміністрацыйныя меры ў эканоміцы вырашыць справы не могуць. У сувязі з гэтым XXVII з’езд  КПСС (1986 г.), ХІХ Усесаюзная канферэнцыя  КПСС (1988 г.), студзеньскі і чэрвеньскі Пленумы ЦК КПСС удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы і абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства.

   Палітыка  перабудовы ўключала ў сябе правядзенне  эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне  прававой дзяржавы.

   У 1987–1991 гг. былі прыняты законы СССР і БССР аб кааперацыі, індывідуальнай працоўнай дзейнасці, арэндзе і арэндных адносінах, прадпрыемствах, зямлі і іншае. Новае законадаўства з’явілася прававой асновай радыкальнай перабудовы эканамічных і сацыяльных адносін у краіне,паклала пачатак фарміраванню і развіццю разнастайных форм уласнасці. Раздзяржаўленне і прыватызацыя значнай часткі ўласнасці, дэманапалізація вытворчасці, падтрымка свабоднага прадпрымальніцтва, развіццё канкурэнцыі – усе гэта з’яўлялася важнейшымі ўмовамі для ўсталявання рыначных адносін. У пачатку 1990-х гг. 46% апытаных жыхароў Беларусі выказаліся за пераход да рыначнай эканомікі, а праз год такую пазіцыю займала ўжо больш за 62%.

   На  палітыку перабудовы адмоўны уплыў  аказалі міжнацыянальныя канфлікты, што разгарэліся ў СССР. Ва ўмовах жорсткіх сацыяльных узрушэнняў і міжнацыянальных канфліктаў узнікла пытанне аб існаванні СССР. У рэспубліках узмацніліся сепаратысцкія настроі. У лістападе 1988г. Эстонія прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным сувернітэце. Вясной 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным сувернітэце прынялі Вярхоўныя саветы Літвы, Латвіі, Арменіі, Грузіі і Малдовы. 12 чэрвіня 1990г.  адпаведны дакумент з’явіўся у Расіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]