Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpora.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
552.45 Кб
Скачать

59.Міжнароднае становішча пасля Другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні аан. Пачатак “халоднай вайны”.

   Страты  пасля вайны.

   27 красавіка  1945 – утварэнне ААН як ахоўніка  сусветнай супольнасці ад развязвання  трэцяй сусветнай вайны. Удзел  БССР і УССР. 1946 – “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”.

   1951 –  афармленне дзяржаўнасці (сцяг). З  1957 – прадстаўніцтва ў ААН.

   Існаванне 2-х сістэм, частка, якую вызваліў СССР, стала асновай для пабудовы сацыялістычнага  блоку. Другая частка засталася капіталістычнай.

   Прэзідэнт ЗША Трумэн выступаў з прапановай фінансавай дапамогі дла Грэцыі і Турцыі, каб тыя засталіся капіталістычнымі. Маршал прапанаваў такую дапамогу ўсім краінам.

   СССР  не ўспрыняў план Маршала, бо на ягоную думку, ЗША маглі эканамічна паўплываць на Еўропу: у плане Маршала існавала ўмова – не дапусціць нацыяналізацыі эканомікі, ліквідацыі і перашкодаў для развіцця асабістай уласнасці. Таму камуністычны блок адмовіўся ад такой дапамогі.

   У гэты час праходзіў развал каланіяльнай сістэмы, і кожная новаўтвораная  “незалежная” дзяржава была пад пільнай увагай блокаў – кожны імкнуўся ўсталяваць свой узор улады.

   ЗША стварае  НАТО (мэта – не дапусціць распаўсюджванне  камунізму), СССР – СЭУ (Савет Эканамічнай  Узаемадапамогі; мэта – пашырыць зону сацыялістычнай будоўлі).

   Абвастрэнне адбываецца ў 1950-я гады ў сувязі з развіццём атамнага і ядзернага ўзбраення, засваеннем касмічнай прасторы і г.д. – “гонкі ўзбраенняў”.

   Сімвалам  “халоднай вайны” доўгі час была Берлінская сцяна паміж ФРГ і  ГДР, якая пала толькі 9 лістапала 1989.

   Пасля Кубінскага канфлікту 70-х, які быў вырашаны дыпламатычным шляхам, напружанне спала.

   Удзел у рабоце Арганізацыі Аб'яднаных  Нацый паклаў пачатак новаму этапу  знешпалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасі  з нормамі міжнароднага права  і ажыццяўлялася ў розных міжнародна прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, ўдзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжнародных арганізацый, мела дагаворную практыку, аказвала дапамогу краінам, якія сталі на шлях незалежнасці і развіцця. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН спрыяла і спрыяе больш эфектыўнай абароне знешпалітычных інтарэсаў рэспублікі ў розных органах ААН. 

   На  працягу 1945-1985 гг. БССР удзельнічала ў  рабоце больш за сто міжнародных арганізацый і іх органаў, у тым ліку выбарных. Так, Беларусь прымала удзел у стварэнні і дзейнасці Міжнароднай арганізацыі прафсаюзаў (1945 г.), Міжнароднай арганізацыі дэмакратычнай моладзі  (1945 г.), Сусветнага Савета Міра (1948 г.) і г.д. Па прапанове БССР ААН у 1946 г. прыняла рэзалюцыю «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». У 1948 г. Беларусь падтрымала ідэю стварэння дзяржавы Ізраіль. 

   У 1954 г. БССР стала пастаянным членам ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы, а ў 1956 г. уступіла ў камітэт  ААН па сельскай гаспадарцы і жыллёваму будаўніцтву. У 1958 г. было адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ААН. У 1974-1975 гг. БССР выбіралася пастаянным членам Савета Бяспекі ААН і унесла свой уклад у падрыхтоўку і правядзенне ў Хельсінкі ў 1975 г. Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. 

   Такім чынам, праз міжнародныя і міжурадавыя  арганізацыі і іх органы Беларусь далучалася да сусветнага вопыту ў  палітычнай сферы жыцця, ўмацоўвала свой аўтарытэт на міжнароднай арэне.   

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]