Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpora.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
552.45 Кб
Скачать

53.Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай вёскі ў 20 – 30-х гг.

(20-я  гг. – гл. 51.)

30-я гг. – калектывізацыя.

   Сталін: сялян трэба калектывізаваць і прымусова адбіраць прадукты. Бухарын: не супраць калгасаў, але навошта нішчыць хутар? Сталін: Бухарын = правы ўхіл, 1929 – “год вялікага пералому”, “серадняк у калгасе” (7% сялян), Беларусь – на канец пяцігодкі па калектывізацыі (3 этап). Чарвякоў: не хочам быць апошнімі! Сяляне: * рэжуць жывёлу, выступаюць бандамі *. Сталін: “Галавакружэнне ад поспехаў”, але вы там працягвайце ;). І яшчэ: бі кулака! Дзве каровы = кулак. 15 тыс гаспадарак: * раскулачаны * (“рассяляньванне сялянства”). Калектывізацыя: * скончылася за другую пяцігодку *

   Велізарнае  значэнне ў жыцці нашага грамадства, 4/5 насельніцтва якога на мяжы 20-30гг. складала сялянства, мела радыкальнае  пераўтварэнне сельскай гаспадаркі. Перанасельнасць беларускай вёскі, хранічнае малазямелле сялян патрабавалі пошукаў больш інтэнсіўнага выкарыстання зямельных угодзяў. У гады НЭПа былі апрабаваны розны формы калектыўных гаспадарак, значная работа была праведзена і па стварэнню фермерскіх гаспадарак (хутарызацыя). ХV з’езд ВКП(б) (снежань 1927г.) вызначыў курс на калектывізацыю сельскай гаспадаркі. 

   Калектывізацыя  сельскай гаспадаркі – палітыка бальшавіцкай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднаее сялянскіх  гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, выкарыстанне на вёсцы дасягненняў навукі і тэхнікі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці аграрнага сектара эканомікі, забяспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а прамысловасці – сельскагаспадарчай сыравінай.

  Важным накірункам калектывізацыі стала стварэнне машынна – трактарных станцый (МТС). Першая ў Беларусі МТС была створана ў канцы 1929 г. у Койданаве (цяпер г. Дзяржынск). У канцы першай пяцігодкі ў рэспубліцы налічвалася 57 МТС, якія мелі 1469 трактароў. Яны абслугоўвалі 33,1% усіх калгасных гаспадарак. МТС рабілі калгасы поўнасцю залежнымі ад дзяржавы. З пачатку 1933 г. улада ў вёсцы фактычна перайшла да надзвычайных органаў – палітаддзелаў МТС. 

   У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў  Беларусі фактычна завяршылася. У калгасы  было аб’яднана 87,5% сялянскіх двароў і абагулена 96% пасяўных плошчаў. На калгасных палях працавала больш за 8 тыс. трактароў, 600 зернеўборачных камбайнаў, іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Але вытворчыя паказчыкі пад канец 30-х гг. заставаліся на ўзроўні дакалгаснай вёскі. Ураджайнасць збожжавых культур у 1940 г. склала 7 ц.з 1 га., а надой на адну карову – 834 л. малака. Калгаснікі заставаліся самай нізкай па аплаце катэгорыяй насельніцтва. З калгаснай вёскі ішла пастаянная мабілізацыя чалавечых і матэрыяльных рэсурсаў на розныя дзяржаўныя патрэты, асабліва на патрэбы індустрыялізацыі краіны. 

   Калектывізацыя  сельскай гаспадаркі ў стратэгічным плане адпавядала ў асноўным патрабаванням  тэхнічнай рэвалюцыі і адлюстроўвала  тэндэнцыі сусветнага развіцця. Аднак  метады ажыццяўлення калектывізацыі не адпавядалі ні прынцыпам новага ладу жыцця, ні мэтам рэвалюцыі, якая абвяшчала сябе народнай. Яны парадзілі складаныя праблемы і хваробы, ад якіх пакутавала калектывізаваная сельская гаспадарка рэспублікі на працягу ўсіх 1930-х гг. і ў пасляваенныя гады. Многія цяперашнія праблемы беларускай вёскі нясуць адбітак палітыкі і практыкі тых часоў.     

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]