Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpora.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
552.45 Кб
Скачать

51.Спробы мадэрнізацыі эканомікі ў 20-я гады. Нэп.

   Пасля грамадзянскай вайны ў Расіі і польска-савецкай у Беларусі склаўся цяжкі эканамічны і палітычны крызіс. Больш за палову заводаў не працавала. Не было сыравіны і паліва, вострай праблемай стаяла беспрацоўе. Сельская гаспадарка не забяспечвала насельніцтва, а ваеннае становішча (у прыватнасці харчразвёрстка) рабілі ўмовы яе існавання крытычнымі. Разрыў паміж прадстаўнікамі вышэйшых прадстаўнікоў партыі і нізамі – шэраг выступленняў супраць Савецкай улады (Кранштат, 21 год).

   Сітуацыя  патрабавала палітыкі дэмакратызацыі пад пагрозай другой грамадзянскай вайны. Ленін: “Мы вымушаны адступіць, каб разбегчыся і наскочыць на імперыялізм”, было вырашана “ўвесці імперыялістычныя элементы”. Мерапрыемствы не суадносіліся з прынцыпамі сацыялізму, але сама палітыка была прагрэсіўнай (у 90-х гадах яе элементы з’явіліся ў палітыцы РФ і РБ).

   Галоўнае  пытанне – сялянскае. Была мэта зацікавіць селяніна ў працы. Таму харчразвёрстка была заменена на харчпадатак, паступова  перайшлі да грашовага падатку. (Аднак  на тэрыторыі Беларусі харчпадатак атрымаўся ў 2 разы вышэй за развёрстку).

   1921 –  землеўпарадкаванне на тэрыторыі  Беларусі. Дапускалася арэнда зямлі.  Свабода гандлю (дзяржаўны, прыватны, кааператыўны гандль). Каля 90% рознічнага  гандлю засвоілі прыватнікі.

   Ствараліся  кааперацыі па сумеснай апрацоўцы зямлі і г.д., саматужныя рамесныя кааператывы, збытавыя, крэдытныя, машынныя кааперацыі сялян, калгасы і саўгасы (нават па нацыянальнай прыкмеце).

   Саўнаргас адабраў рэнтабельныя прадпрыемствы. З астатніх частка здавалася ў  арэнду, частка зачынялася. Была створана дапамога беспрацоўным.

   Прадпрыемствы пераводзіліся на гаспадарчы разлік і ўнутранае вырашэнне фінансавых спраў.

   Для Беларусі характэрна развіццё дробнай вытворчасці.

   1922 –  1924 гг. – грашовая рэформа, з’яўленне  савецкага чырвонца, забеспячэнне золатам, канвертуемасць. Развіццё банкаўскай сістэмы.

   НЭП адыграла станоўчую ролю ў аднаўленні і  развіцці нацыянальнай гаспадаркі. Да 26 года была адноўлена сельская гаспадарка і прамысловасць, у 28-м – пераўзыйдзены  паказчыкі 13. Павысіўся матэрыяльны ўзровень сялян і рабочых.

   У 1928 было абвешчана згортванне НЭП.

   У сферы  прамысловасці Беларусі новая эканамічная  палітыка праявілася ў наступным:

   1.Скасоўвалася  празмерная цэнтралізацыя кіравання.  Былі створаны групавыя ўпраўленні, якія падпарадкоўвалася непасрэдна Саўнаргасу БССР. Прамысловасць рэспублікі атрымала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовую сыравіну і рэсурсы.

   2.Усе  прамысловыя прадпрыемствы былі  падзелены на чатыры групы.  У першую групу ўваходзілі  найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку / за кошт прыбытку пакрываць страты /. Да другой адносіліся тыя прадпрыемствы, якія падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй групе знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння і аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на функцыяніручыя фабрыкі і заводы.

   3. Ліквідавалася  ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых, формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, колькасць і якасць яго працы. У першыя гады НЭПа практыкавалася натуральная і грашовая аплата працы.   

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]