- •1. Цывілізацыйная і iнфармацыйная тэорыi развіцця грамадства. Перыядызація
- •3.Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Белоруссии.
- •4. Станауленне сярэдневяковай еурапейскай цывілізацыі і характарыстыка яе палітычнай сістэмы.
- •5.Палітычны лад Полацкага княства і яго узаемаадносіны з Кіеускім княствам.
- •6. Станаўленне феадальных сац-экан адносін у Еўропе. Феадальныя адносіны у полацкім княстве і іх асблівасці.
- •7.Барацьба насельніцтва заходніх зямель Русі з іншаземнымі захопнікамі у 9-13 ст.
- •8. Хрысцiянізацыя Русі і беларускіх зямель.
- •9.Культура Беларусі у X – XIII стст.
- •10.Асноуныя палітычныя і эканамічныя тэндэнцыі у развіцці Заходняй Еуропы і Маскоускай дзяржавы у познім сярэдневеччы(13-16стст).
- •11.Перадумовы і утварэнне адзінай балцка-славянскай дзяржавы Вялікага княства Літоускага, Рускага і Жамойцкага.
- •12.Палітычны лад вкл і яго асаблівасці.
- •13.Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл. Аграрная рэформа і канчатковае запрыгоньванне сялян.
- •14.Дынастычная барацьба у вкл. Крэуская Унія. Пачатак распаусюджвання каталіцтва у вкл.
- •15.Знешняя палітыка вкл у час княжання Вітаута. Грундвальская бітва.
- •16.Сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва вкл. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •17.Рэнесанс(Адраджэнне) у Еуропе і яго асаблівасці у Беларусі. Культура Беларусі у 14-16 стст.
- •18.Еуропа на шляху ад сярэднявечча да Новага часу. Стварэнне каланіяльная сістэмы.
- •19.Барацьба за гегемонію ва Усходняй Ууропе. Люблінская Унія і стварэнне рп.
- •20.Гуманізм і рэфармацыя у Еуропе і у Беларусі. Дзеячы Рефармацыі.
- •21.Контррэфармацыя у Еуропе і у Беларусі. Брэсцкая царкоуная нія.
- •22. Войны на тэррыторыі Беларусі у часы рп(17-18 стст.).
- •23. Асноуныя тэндэнцыі палітычнага і эканамічнага развіцця вядучых краін свету у 18 ст.
- •24. Палітычны крызіс і спроба реформ у рп у канцы 18 ст. Першы і другі падзелы дзяржавы. Канстытуцыя 3 мая 1791.
- •25. Паустанне пад кграуніцтвам т. Касцюшкі. Трэці падзел рп.
- •26. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае стнаовішча Беларусі у складзе Расійскай Імперыі.
- •27. Асноуныя тэендэнцыі палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця сусветнай гісторыі у 19 ст. Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі.
- •28. Вайна 1812 г. І Беларусь у першай палове 19 ст. Паустанне 1830-1831 гг.
- •29. Палітыка расійскага урада на тэрыторыі Беларусі у першай палове 19 ст. Ліквідацыя уніяцкай царквы.
- •30. Грамадска-палітычны рух у Беларусі у першай палове 19 ст. Паустанне 1830-1831 гг.
- •31. Крызіс прыгонніцтва. Адмена прыгоннага права.
- •32. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •33. Паустанне 1863 г. Беларускі нацыянальны рух у другой палове 19 ст.
- •34. Развіцце капіталізму у Заходней Еуропе і Беларусі у другой палове 19 – пачатку 20 стст.
- •35. Роля марксісзму і сацыял-дэмакратычнага руху у грамадска-палітычным жыцці Еуропы і Беларусі у канцы 19- пачатку 20 стст.
- •36. Беларускі нацыянанальны рух у канцы 19 – пачатку 20 ст.
- •37. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •38. Сталыпінскія рэформы і вынікі іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •39. Развіцце культуры Беларусі у 19 – пачатку 20 ст.
- •40. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг у Расіі і у Беларусі.
- •41. Першая сусветная вайна і Беларусь. Нацыянальны беларускі рух на акупаванай тэрыторыі.
- •42. Лютауская рэвалюцыя у Беларусі. Усталяванне дваеуладдзя.
- •43. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку – кастрычніку 1917 г.
- •44. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі.
- •45.Праблема дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. Усебеларускі з’езд (снежань 1917) і яго вынікі.
- •46.Утварэнне Беларускай Нацыянальнай Рэспублікі і яе дзейнасць на акупаванай немцамі тэрыторыі.
- •47.Утварэнне бсср і Літоўска-Беларускай рэспублікі.
- •48.Польска-савецкая вайна 1919 – 1920 гг. Рыжскі мір і яго вынікі.
- •49.Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў часы польска-савецкай вайны (1919 – 1920 гг.) і яго вынікі.
- •50.Версальска-Вашынгтонская сістэма міжнародных адносін. Асаблівасці развіцця Еўропы і зша ў міжваенны перыяд.
- •51.Спробы мадэрнізацыі эканомікі ў 20-я гады. Нэп.
- •52.Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў бсср у 20 – 30-х гг.
- •53.Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай вёскі ў 20 – 30-х гг.
- •54.Індустрыялізацыя бсср і яе вынікі.
- •55.Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Развіццё культуры ў міжваенны перыяд.
- •56.Усталяванне таталітарных рэжымаў у Еўропе і ссср. Масавыя рэпрэсіі 1920 – 1930 гг. У ссср і бсср.
- •57.Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы (1921 – 1939 гг.)
- •58.Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг.
- •59.Міжнароднае становішча пасля Другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні аан. Пачатак “халоднай вайны”.
- •60.Эканамічнае аднаўленне Еўропы пасля Другой сусветнай вайны. Аднаўленне народнай гаспадаркі бсср у 1955 – сярэдзіне 1960-х гг.
- •61.Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у часы аднаўлення народнай гаспадаркі ў 1955 – сярэдзіне 1960-х гг.
- •62.Беларусь у перыяд спроб дэмакратызацыі грамадства і эканамічных рэформ (сяр. 50 – сяр. 60-х гг.)
- •63.Асноўныя тэндэнцыі развіцця еўрапейскіх краін у 1970 – пачатку 1990 гг. Нарастанне крызісных з’яў у ссср.
- •64.Палітыка перабудовы і нацыянальна-дэмакратычны рух у Беларусі.
- •65.Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверынітэце бсср і яго значэнне.
- •66.Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. І ўтварэнне снд.
- •67.Дзяржаўнае будаўніцтва ў канцы XX ст. Прыняцце канстытуцыі 1994 г. Рэарганізацыя ўладных структур.
- •68.Сацыяльна-эканамічнае жыццё Рэспублікі Беларусь у пачатку XXI ст., асноўныя напрамкі і вынікі.
- •69.Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне. Утварэнне саюза Беларусі і Расіі.
- •70.Развіццё культуры Беларусі ў канцы XX – пачатку XXI ст.
44. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі.
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 – аб’ектыўна апраўданая падзея. Расія не была падрыхтавана да наступстваў буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Часовы ўрад пацярпеў 3 крызісы. У ліпені 1917 пры спробе наступлення на паўднёва-заходнім фронце руская армія пацярпела паражэнне, наспеў востры палітычны крызіс, які скончыўся расстрэлам 500-тысячнай дэмакратыі. Двоеўладдзе было спынена, уся ўлада перайшла да Часовага ўрада.
Кіраўнік Урада Керанскі не меў сацыяльнай апоры. Генерал Карнілаў імкнуўся да захопу ўлады і ўсталявання ваеннай дыктатуры. Карнілау і іншыя генералы Стаўкі былі арыштаваныя. Створаны ВРК Заходняга фронту. Барацьба з карнілаўскім мяцяжом прывяла да бальшавізацыі Саветаў. Больш за палову іх у верасні склалі Мінскі Савет, а прэзідыум складаўся толькі з іх на чале з Ландарам.
Непаслядоўная палітыка правячых партый, няздольнасць вырашаць задачы дэмакратычнай рэвалюцыі прывялі іх да палітычнага банкруцтва. У гэтых абставінах у ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. перамагло ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. 25 пачаў працаваць II Усерасійскі з’езд Саветаў, 26 ён аб’явіў аб звяржэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да Саветаў, прыняў дэкрэты аб міры і зямлі, сфарміраваў Савет Народных Камісараў на чале з Леніным.
Атрымаўшы звесткі аб перамозе Саветаў у Петраградзе, Мінскі Савет 26 выдаў дэкрэт №1 аб пераходзе ўлады. 27 быў створаны ВРК Заходняга фронту. У яго ўвайшлі Мяснікоў, Кнорын, Ландар…
У гэты ж дзень бундаўцы, меншавікі і правыя эсэры стварылі “Камітэт выратавання рэвалюцыі”, які абапіраўся на Каўказскі полк, часці польскага корпуса генерала Доўбур-Мусніцкага і інш. Яны мелі перавагу, таму Мінскі Савет згадзіўся аддаць ім ўладу ў горадзе пры ўмове, што яны не будуць накіроўваць войскі на Маскву і Петраград. Адначасова была праведзена агітацыя сярод салдат, і набраныя падраздзяленні 2-га лістапада ўзялі пад ахову Мінскі савет, КВР быў ліквідаваны.
У лістападзе прайшлі з’езды рабочых, вайсковых, сялянскіх дэпутатаў. Абраныя імі выканаўчыя камітэты было вырашана аб’яднаць у Аблвыканкамзах (у яго ўвайшло каля 80% ваенных!), які ўтварыў СНК Заходняй вобласці і фронту на чале з Ландарам.
Паступова да лютага 1918 г. ролю ўсіх органаў старога апарату – земстваў, гарадскіх дум, упраў – узялі на сябе саветы. Для вырашэння пытання аб зямлі было ліквідавана шмат землеўладанняў памешчыкаў і раздадзена сялянам, што на трэць павялічыла іх землекарыстанне. Пачалося абмеркаванне пытання аб міры. 3 сакавіка ў Брэст-Літоўску падпісана мірнае пагадненне.
45.Праблема дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. Усебеларускі з’езд (снежань 1917) і яго вынікі.
2 лістапада СНК РСФСР прыняў “Дэкларацыю правоў народаў Расіі”, дзе была прадугледжана права нацый на самавызначэння ажно да аддзялення і ўтварэння асобных дзяржаў.
Аблвыканкамзах і СНК ЗВ адмаўлялі існаванне нацыянальнага пытання ў Беларусі, таму што лічылі аддзяленне нацыянальных дзяржаў перашкодай для ўтварэння Сусветнай савецкай дзяржавы (большасць прадстаўнікоў гэтых органаў была небеларускага паходжання). Таму ініцыятыву перахапіла Вялікая Беларуская рада. 27 лістапада прадстаўнікі ВБР, Цэнтральнай ваеннай рады і Заходняга фронту звярнуліся да беларускага народу з “Граматай”, якая заклікала да вызначэння дэпутатаў для правядзення Усебеларускага з’езду і вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці.
СНК ЗВ спрабавала перашкодзіць планам ВБР. Мяснікоў ад імя СНК ЗВ звяртаўся да Сталіна, які тады быў камісарам па нацыянальных пытаннях, з просьбай забараніць правядзенне з’езду. Сталін адмовіўся ад такой палітыкі і вырашыў знайсці іншую арганізацыю, пад эгідай якой можна было б правесці з’езд. Выбар паў на БАК (Беларускі абласны камітэт), створаны ў Петраградзе з ліку прадстаўнікоў беларускіх губерняў. Ён складаўся з левых эсэраў, лаяльна ставіўся да Савецкай улады і быў супраць падзелу Расіі на нацыянальныя дзяржавы. На яго пала адказнасць па правядзенні з’езду.
БАК імкнуўся прымусіць ВБР адмовіцца ад правядзення з’езду, але ВБР ужо актыўна вяла дзеянні ў гэтым напрамку, і таму БАК прыйшлося выступіць у якасці памочніка ВБР у падрыхтоўцы да правядзення з’езду.
З’езд адбыўся 5-17 снежня 1917 года ў Мінску. У яго працы прынялі ўдзел каля двух тысяч дэлегатаў, больш за тысячу мелі права рашаючага голасу. Толькі дзесятая частка была ў левым крыле і прызнавала сябе прыхільнікам Савецкай улады.
У ноч з 17 на 18 снежня быў прыняты першы пункт резалюцыі, якая пастанаўляла з ліку членаў з’езду абраць Усебеларускі савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў для склікання Устаноўчага сходу, на якім павінна быць вырашана пытанне беларускай дзяржаўнасці. Гэта фактычна абазначала адмову ад існуючых органаў улады, таму кіраўнікі адпаведных органаў аб’явілі аб роспуску з’езду і арыштавалі 27 дэлегатаў, у т. л. яго старшыню Сераду.
