- •1. Цывілізацыйная і iнфармацыйная тэорыi развіцця грамадства. Перыядызація
- •3.Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Белоруссии.
- •4. Станауленне сярэдневяковай еурапейскай цывілізацыі і характарыстыка яе палітычнай сістэмы.
- •5.Палітычны лад Полацкага княства і яго узаемаадносіны з Кіеускім княствам.
- •6. Станаўленне феадальных сац-экан адносін у Еўропе. Феадальныя адносіны у полацкім княстве і іх асблівасці.
- •7.Барацьба насельніцтва заходніх зямель Русі з іншаземнымі захопнікамі у 9-13 ст.
- •8. Хрысцiянізацыя Русі і беларускіх зямель.
- •9.Культура Беларусі у X – XIII стст.
- •10.Асноуныя палітычныя і эканамічныя тэндэнцыі у развіцці Заходняй Еуропы і Маскоускай дзяржавы у познім сярэдневеччы(13-16стст).
- •11.Перадумовы і утварэнне адзінай балцка-славянскай дзяржавы Вялікага княства Літоускага, Рускага і Жамойцкага.
- •12.Палітычны лад вкл і яго асаблівасці.
- •13.Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл. Аграрная рэформа і канчатковае запрыгоньванне сялян.
- •14.Дынастычная барацьба у вкл. Крэуская Унія. Пачатак распаусюджвання каталіцтва у вкл.
- •15.Знешняя палітыка вкл у час княжання Вітаута. Грундвальская бітва.
- •16.Сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва вкл. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •17.Рэнесанс(Адраджэнне) у Еуропе і яго асаблівасці у Беларусі. Культура Беларусі у 14-16 стст.
- •18.Еуропа на шляху ад сярэднявечча да Новага часу. Стварэнне каланіяльная сістэмы.
- •19.Барацьба за гегемонію ва Усходняй Ууропе. Люблінская Унія і стварэнне рп.
- •20.Гуманізм і рэфармацыя у Еуропе і у Беларусі. Дзеячы Рефармацыі.
- •21.Контррэфармацыя у Еуропе і у Беларусі. Брэсцкая царкоуная нія.
- •22. Войны на тэррыторыі Беларусі у часы рп(17-18 стст.).
- •23. Асноуныя тэндэнцыі палітычнага і эканамічнага развіцця вядучых краін свету у 18 ст.
- •24. Палітычны крызіс і спроба реформ у рп у канцы 18 ст. Першы і другі падзелы дзяржавы. Канстытуцыя 3 мая 1791.
- •25. Паустанне пад кграуніцтвам т. Касцюшкі. Трэці падзел рп.
- •26. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае стнаовішча Беларусі у складзе Расійскай Імперыі.
- •27. Асноуныя тэендэнцыі палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця сусветнай гісторыі у 19 ст. Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі.
- •28. Вайна 1812 г. І Беларусь у першай палове 19 ст. Паустанне 1830-1831 гг.
- •29. Палітыка расійскага урада на тэрыторыі Беларусі у першай палове 19 ст. Ліквідацыя уніяцкай царквы.
- •30. Грамадска-палітычны рух у Беларусі у першай палове 19 ст. Паустанне 1830-1831 гг.
- •31. Крызіс прыгонніцтва. Адмена прыгоннага права.
- •32. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •33. Паустанне 1863 г. Беларускі нацыянальны рух у другой палове 19 ст.
- •34. Развіцце капіталізму у Заходней Еуропе і Беларусі у другой палове 19 – пачатку 20 стст.
- •35. Роля марксісзму і сацыял-дэмакратычнага руху у грамадска-палітычным жыцці Еуропы і Беларусі у канцы 19- пачатку 20 стст.
- •36. Беларускі нацыянанальны рух у канцы 19 – пачатку 20 ст.
- •37. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •38. Сталыпінскія рэформы і вынікі іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •39. Развіцце культуры Беларусі у 19 – пачатку 20 ст.
- •40. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг у Расіі і у Беларусі.
- •41. Першая сусветная вайна і Беларусь. Нацыянальны беларускі рух на акупаванай тэрыторыі.
- •42. Лютауская рэвалюцыя у Беларусі. Усталяванне дваеуладдзя.
- •43. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку – кастрычніку 1917 г.
- •44. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі.
- •45.Праблема дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. Усебеларускі з’езд (снежань 1917) і яго вынікі.
- •46.Утварэнне Беларускай Нацыянальнай Рэспублікі і яе дзейнасць на акупаванай немцамі тэрыторыі.
- •47.Утварэнне бсср і Літоўска-Беларускай рэспублікі.
- •48.Польска-савецкая вайна 1919 – 1920 гг. Рыжскі мір і яго вынікі.
- •49.Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў часы польска-савецкай вайны (1919 – 1920 гг.) і яго вынікі.
- •50.Версальска-Вашынгтонская сістэма міжнародных адносін. Асаблівасці развіцця Еўропы і зша ў міжваенны перыяд.
- •51.Спробы мадэрнізацыі эканомікі ў 20-я гады. Нэп.
- •52.Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў бсср у 20 – 30-х гг.
- •53.Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускай вёскі ў 20 – 30-х гг.
- •54.Індустрыялізацыя бсср і яе вынікі.
- •55.Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Развіццё культуры ў міжваенны перыяд.
- •56.Усталяванне таталітарных рэжымаў у Еўропе і ссср. Масавыя рэпрэсіі 1920 – 1930 гг. У ссср і бсср.
- •57.Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы (1921 – 1939 гг.)
- •58.Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг.
- •59.Міжнароднае становішча пасля Другой сусветнай вайны. Удзел бсср у стварэнні аан. Пачатак “халоднай вайны”.
- •60.Эканамічнае аднаўленне Еўропы пасля Другой сусветнай вайны. Аднаўленне народнай гаспадаркі бсср у 1955 – сярэдзіне 1960-х гг.
- •61.Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у часы аднаўлення народнай гаспадаркі ў 1955 – сярэдзіне 1960-х гг.
- •62.Беларусь у перыяд спроб дэмакратызацыі грамадства і эканамічных рэформ (сяр. 50 – сяр. 60-х гг.)
- •63.Асноўныя тэндэнцыі развіцця еўрапейскіх краін у 1970 – пачатку 1990 гг. Нарастанне крызісных з’яў у ссср.
- •64.Палітыка перабудовы і нацыянальна-дэмакратычны рух у Беларусі.
- •65.Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверынітэце бсср і яго значэнне.
- •66.Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. І ўтварэнне снд.
- •67.Дзяржаўнае будаўніцтва ў канцы XX ст. Прыняцце канстытуцыі 1994 г. Рэарганізацыя ўладных структур.
- •68.Сацыяльна-эканамічнае жыццё Рэспублікі Беларусь у пачатку XXI ст., асноўныя напрамкі і вынікі.
- •69.Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне. Утварэнне саюза Беларусі і Расіі.
- •70.Развіццё культуры Беларусі ў канцы XX – пачатку XXI ст.
18.Еуропа на шляху ад сярэднявечча да Новага часу. Стварэнне каланіяльная сістэмы.
У другой палове XVI ст. у эканоміцы Заходняй Еўропы панавала мануфактурная вытворчасць. Падзел працы ў мануфактуры садзейнічаў росту прадукцыйнасці працы, аднак тэхналагічны працэс быў прымітыўны. Машыны ў мануфактурах не выкарыстоўваліся, таму галоўнай вытворчай сілы з’яўляўся чалавек. Тэхнічных і тэхналагічных адкрыццяў у гэты час было мала. Тэхналагічныя змены ў вытворчасці адбыліся ў XVII ст. У гэты час у Заходняй Еўропе пачалі выкарыстоўваць сілу вады з дапамогай млына. Вадзяны млын меў усе элементы машыны: механічную рухальную сілу, першасны рухавік, крывашыпную перадачу і рабочую машыну. У другой палове XVII ст. у Францыі былі вынайдзены паравыя насосы, у якіх выкарыстоўвалася энергія пара. Была ўдасканалена тэхналогія вытворчасці металу, здабыча жалезнай руды і каменнага вугалю. Вадзяныя рухавікі і паветраныя насосы прымяняліся пры апрацоўцы шкла, у здабычы солі, у піваварных і суконных мануфактурах.
Дзякуючы новым тэхналогіям, здабыча каменнага вугалю ў XVII ст. у Англіі ўзрасла ў 14 разоў, здабыча волава, свінца, солі – у 6-8 разоў, здабыча жалезнай руды ўзрасла ў 3 разы. На англійскіх мануфактурах працавала па 200-400 чалавек. Тэхналагічныя перамены адбываліся і ў мануфактурнай вытворчасці іншых краін Заходняй Еўропы: Францыі, Швецыі, дзяржавах, размешчаных на тэрыторыі Апенінскага паўвострава.
Павелічэнне вытворчасці тавараў садзейнічала развіццю гандлю. Амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінах, якія мелі калоніі, склаліся гандлёвыя кампаніі. Развіццё рынкавых адносін закранула і еўрапейскую вёску. У XVII ст. 80% насельніцтва краін Заходняй Еўропы ўсё яшчэ займалася сельскай гаспадаркай. Генезіс капіталізму ствараў умовы і для аграрнага перавароту, які атрымаў назву “аграрнай рэвалюцыі”. Сутнасць гэтай рэвалюцыі заключаецца ў тым, што зямля стала таварам, а вядзенне сельскай гаспадаркі стала справай прыбытковай. Таму землеўладальнікі здавалі вялікія ўчасткі зямлі ў арэнду. Адначасова ў вёсцы адбыўся падзел сялянства на беднату, сераднякоў і фермераў. Напрыклад, у Англіі ў XVII ст. 5% насельніцтва вёскі валодала капіталам ад 300 да 500 ф. ст. і мела ўласную фермерскую гаспадарку/йомены/, 20% сялян мелі ў сваёй гаспадарцы фермы, якія налічвалі па 5-8 кароў і па 5-6 коней /фрыгольдзьеры/, а астатнія 75% сялян былі беднякамі/коттэры/ і наймаліся на працу.
Развіццё рынкавых адносін знішчала сацыяльныя абмежаванні і стварала спрыяльныя ўмовы для аб’яднання грамадства. Таму на базе існаваўшых этнасаў/народаў/, якія мелі ўласныя дзяржавы, уласную мову і ўласную культуру адбылося станаўленне еўрапейскіх нацый. Прадстаўнікі трэцяга саслоўя, якія складалі каля 20% ад агульнай колькасці насельніцтва, абвясцілі сябе абаронцамі “нацыянальных інтарэсаў”. Гэтае насельніцтва склала новую палітычную эліту, якая імкнулася атрымаць дзяржаўную ўладу.
Сусветнасць індустрыяльнай цывілізацыі была звязана і з такой палітычнай з’явай як утварэнне каланіяльных імперый. Філасофія XVII ст. стварыла знакамітую тэорыю “натуральнага права”. Сутнасць гэтай тэорыі была вельмі простая: “толькі той мае права на месца пад сонцам, хто валодае сілай”. Пры гэтым у разлік не браліся ні мараль, ні Бог, ні справядлівасць. На гэтым падмурку будаваліся ідэалогія рабаўніцтва іншых народаў. Вялікія геаграфічныя адкрыцці прывялі да таго, што такія краіны Заходняй Еўропы як Англія, Францыя, Галандыя, Іспанія, Партугалія, Данія захапілі і падзялілі Афрыку, Лацінскую Амерыку, Аўстралію, усталявалі сваё панаванне ў Індыі і Кітаі. У каланіяльных імперыях падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі і знішчэнню каля 1,5 млрд. чалавек. Толькі англійскія кампаніі вывезлі ў XVII ст. з Афрыкі ў якасці рабоў каля 2 мільёнаў афрыканцаў. Рабаванне і эксплутацыя калоній былі адной з асноўных крыніц накаплення капіталу і індустрыялізацыі краін Заходняй Еўропы ў XVIII-XIX стст.
