Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТАЦЯНА СЬЛІНКА пра Абдзираловича.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
153.09 Кб
Скачать

5.2. Форма як механізм падпарадкавання

Далей аўтар спрабуе прааналізаваць, якім чынам формы пачынаюць валадарыць над жыццём. Цягам гэтага аналізу ён адзначае, што, па-першае, мы самі ствараем формы і самі "надзявалі нашы ланцугі" (так, мы самі стварылі сям'ю, дзяржаву, касцёл, суд, партыі). Па-другое, форма мае "сілу вялікай жыцьцёвасці", падставы якой Абдзіраловіч бачыць у тым, што чалавек любіць створаныя ім формы і, каб надаць ім вечнае існаванне, надае ім адзнаку боскасці, што пацвярджаецца легендамі пра тое, як Бог сышоў на зямлю і даў людзям гэты закон (форму). "У гэтым яе (формы) сіла, магчымасьць валадаць людцамі, гвалтаваць іх, калі форма нават страціць свой сэнс і запатрабуецца новая". Да таго ж, панаванне даўно аджылай формы ў грамадстве мае месца ў тым выпадку, калі тая ці іншая форма падтрымлівае карыслівыя мэты пэўнай часткі грамадства, як, да прыкладу, духавенства карысталася ідэяй хрысціянскай любові.

Больш за тое, на думку Абдзіраловіча, панаванне формы над жыццём наўпрост звязана з духоўнасцю: "чым слабей развіта духовасць чалавека, тым большую вагу набірае форма: звычай, дагмат, дактрына, незразумелы лёзунг", "чым душа цямней, тым панаванне формы непадзельней". Тут ізноў выразна выяўлена сувязь індывідуальнага і сацыяльнага.

Калі форма пачынае панаваць над жыццём, тады заўсёднасць і цвёрдасць робяцца прыемнымі й неабходнымі для душы. У выніку еўрапейскае грамадзянства набывае ідэлогію, якую Абдзіраловіч называе "духовым мяшчанствам" і якая выяўляецца ў нежаданні шукаць новае. Прыхільнасці да рознага кшталту аўтарытэтаў, пашана да пісаных законаў, зацверджанне маралі, паважанні сваіх і чужых цвёрдых перакананняў ляжаць у аснове падобнай ідэалогіі, другім бокам якой з'яўляецца нежаданне звяртацца да ўласнага сумлення і думаць. І асабліва ўласцівае духоваму мяшчанству задаволенасць сабой.

Культура "духовага мяшчанства", у сваю чаргу, абапіраецца на дзве сілы — моду і дысцыпліну. Дыктатура моды пачынаецца ад вопраткі і заканчваецца на перакананнях чалавека. Гэтак жа, як чалавек саромеецца вопраткі мінулага сезону, ён "баіцца паказацца адсталым у сваіх перакананьнях: рэлігійных, палітычных, філёзофскіх". Мода грунтуецца ў самым сэрцы чалавека, і толькі адзінкі, вышэйшыя за масы, адважваюцца быць самімі сабой у часы рэвалюцыі ці масавага псіхозу.

Праз дзесяць год пасля з'яўлення тэксту "Адвечным шляхам" іншы беларускі даследчык, Альбін Стаповіч, таксама разглядаў моду як сродак асіміляцыі культуры і казаў, што "оgolne przyjetym jest poglad, ze w polszczenju sie Bialorusinow momontem decydajacym byla wyzszosc kultury umyslowej zachodnej nad wschodnej, przyczem bardzo malo berze sie pod uwage strone materjalna tej kultury i… mody, ktora jest w wielu wypadkach czynnikiem niezmieernie donioslym… Mowiac o wyzszosci tej czyinnej kultury trudno jest tu stosowac jakas objektywna szkale… blizsza obserwacja zycia codzennego wskazuje na to, ze szeroki ogolnie to pociaga, co jest przez filozofow uznane za piekinijsze lub wyzsze, lecz to, co w oczach ogolu jest uznane za praktyczne lub poprostu modne". На думку Стаповіча, мода адыгрывае вядоўную ролю ў выбары пэўнага тыпу культуры (у дадзеным выпадку — заходняга ці ўсходняга), і выбар гэты збольшага робіца несвядома. Бо калі шляхта і арыстакратыя навярталася на польскасць, аддаючы перавагу набыткам польскай культуры, то простых людзей больш цікавілі матэрыяльная культура, сацыяльнае становішча і дабрабыт.

Калі мода не дапамагае, ёй на змену прыходзіць дысцыпліна, якая мусіць абараняць выпрацаваныя ідэалы. Дысцыпліна — гэта "здольнасьць пераламаць сябе і маўчаць, прымаючы тое, проці чаго дух пратэстуе, з чым сумленьне не згаджаецца". Дысцыпліна бывае рэлігійная, грамадзянская, партыйная, маральная, навуковая і інш.

У сучаснай тэрміналогіі ўсталяванне чужой формы пры дапамозе моды і дысцыпліны можна назваць механізмам падпарадкавання, а моду і дысцыпліну — сродкамі падпарадкавання. Такім чынам, у канцовым выпадку мы маем экспансію чужых форм як з Захаду, так і з Усходу, якая ажыццяўляецца праз моду (добраахвотна) і праз дысцыпліну (прымусова). Супадзенне перыяду ўзмацнення гэтай экспансіі (ХVІІІ—ХІХ стагоддзі) з часам, калі беларуская культура (у форме паганства і народных звычаяў) аказваецца амаль цалкам выцесненай "на дно", выяўляецца тут як сінергетычны фактар, што спрыяе экспансіі. Калі б культурная экспансія адбывалася толькі з аднаго боку, то пры падобных абставінах беларуская культура ўжо была б асімілявана іншай. Але раз мы маем сутыкненне дзвюх культур ці нават "двух цывілізацыйных тыпаў" (тэрмін Шпенглера), то ўзнікае канфлікт паміж заходнімі і ўсходнімі формамі, які, у сваю чаргу, падзяляе Беларусь на дзве часткі і ўтварае ўнутрыкультурную мяжу. Зыходзячы з прынцыпу, што варожыя бакі заўсёды падобныя, якімі б супрацьлеглымі яны ні выглядалі, мяжа выступае ў ролі Іншага ў адносінах да Захаду і Ўсходу. Прычым, менавіта наяўнасць двух варожых бакоў дазваляе захаваць нацыянальную ідэнтычнасць.