Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

15. Праблемы станаўлення феадальных адносін на Беларусі, іх асаблівасці.

3 канца I-га тысячагоддзя н.э. ва ўсходніх славян адбываюцца якасныя змены ў арганізацыі грамадскай вытворчасці і, як і ва ўсёй Еўропе, развіваюцца феадальныя адносіны. Тэрмін "феадалізм" (ад лац. — уладанне) быў уведзены для абазначэння адпаведнага эканамічнага і грамадска-палітычнага ладу. Некаторыя вучоныя разглядаюць феадалізм як заходнееўрапейскі феномен, іншыя, у тым ліку і марксісты, бачаць у ім усеагульную стадыю развіцця чалавечага грамадства — грамадска-эканамічную фармацыю, якая па меры развіцця прадукцыйных сіл пры-ходзіць на змену рабаўладальніцкаму ладу і папярэднічае капіталістычнаму. Пры феадалізме аграрная вытворчасцьземляробства — становіцца асноўным заняткам З земляробствам звязаны жывёлагадоўля і падсобныя промыслы. Для феадалізму характэрна асабістае і эканамічнае падпарадкаванне сялян землеўладальнікам. Сяляне карысталіся надзелам зямлі, мелі сродкі вытворчасці, але паступова пазбаўляліся права распараджацца сваім надзелам, а потым і сваёй асобай, траплялі пад юрысдыкцыю феадалаў і станавіліся часткай іх маёмасці. Гісторыю феадалізму на Беларусі можна падзяліць на тры перыяды: Першы перыяд характарызуецца раздзяленнем сацыяльных функцый паміж абшчыннікамі, якія займаліся сельскагаспадарчай і іншай вытворчай працай, і кіраўнікамі грамадства — ваенным і духоўным саслоўем. Фарміруецца саслоўе землеўладальнікаў і сялянскае саслоўе землекары-стальнікаў. Вызначаецца феадальная рэнта. Сістэма феадальных узаемаадносін замацоўваецца ў раннефеадальных дзяржавах (Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы). Другі перыяд адзначаецца развітымі феадальнымі адносінамі з іх складанай сістэмай супадначаленасці і карпаратыўнасці. Правы феадалаў на зямлю дапаўняюцца правамі на асобу селяніна. Назіраецца ўздым эканомікі і культуры. Трэці перыяд звязаны з зараджэннем капіталістычных адносін і разлажэннем традыцыйных феадальных эканамічных і грамадскіх парадкаў. Рост гарадоў, таварна-грашовых адносін, фарміраванне ўнутранага рынку — усё гэта падрывала асновы феадалізму, вылучала на першы план камерцыйныя адносіны і неабходнасць змяніць грамадскі лад, заснаваны на карпаратыўнасці і прыгоне, спадчын-насці правоў і абавязкаў.

16. Праблемы дзяржаўнасці на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.

Вытокі дзяржаўнасці на нашай зямлі бяруць свой пачатак ў сівой мінуўшчыне. Узнікненне інстытута дзяржавы звязана з распадам першабытнага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы насельніцтва палітычнай і духоўнай эліты, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г. д. У VI-X стст. у Заходняй Еўропе складваюцца феадальныя дзяржавы ў франкаў, бургундцаў, англасаксаў, немцаў, вылучаюцца буйныя палітычныя цэнтры ў Даніі, Швецыі, Нарвегіі. Усталяваліся дзяржавы ў славян: чэхаў, мараваў, харватаў і славенцаў, палякаў.На землях Усходняй Еўропы працэс утварэння дзяржаў адбываўся ў VIII-X стст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад выступілі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходнеславянскіх племянных саюзаў. Гэтыя саюзы ўяўлялі сабой паўпатрыярхальныя-паўфеадальныя "княжанні" з князямі на чале і насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам і падабенствам культуры. Еўрапейская тэндэнцыя фарміравання дзяржаўнасці ахапіла тады і сярэднявечныя беларускія землі. Яны не былі першымі ў гэтых працэсах, але і не апошнімі. У першай палове ІХ ст., як паведамляе "Аповесць мінулых гадоў", паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя "княжанні" - правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. На мяжы VIII-ІX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове ІХ ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. Полацк упершыню прыгадваецца ў летапісах ужо ў 862 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана воднаму шляху "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Волхава поўдзень кантынента з поўначчу, усход з захадам. Гэта важная магістраль, па якой у асноўным ішоў міжнародны гандаль і ажыццяўляліся паходы на Візантыю, стала воссю дзяржаваўтваральнага працэсу ва Усходняй Еўропе і вызначыла статус Кіева, Полацка і Ноўгарада як важных еўрапейскіх палітычных цэнтраў. У X-XI стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу.